У 1939 г. Васіль Загароднеў быў прызваны у Чырвоную армію, накіраваны ў Ашхабад. У 1942 г. скончыў ваеннае пяхотнае вучылішча ў г. Арджанікідзэ (Уладзікаўказ). На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1942 г. Прымаў удзел у баях на Паўночна-Каўказскім і 1-м Беларускім франтах, у бітве за Каўказ, вызваленні Крыма і Беларусі. Быў чатыры разы паранены. За праяўлены гераізм В. І. Загароднеў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1943), медалём «За оборону Кавказа».
Летам 1944 г. гвардыі капітан В. І. Загароднеў з’яўляўся камандзірам роты супрацьтанкавых ружжаў 62-га асобнага гвардзейскага знішчальна-супрацьтанкавага дывізіёна 55-й гвардзейскай стралковай дывізіі 28-й арміі.
Васіль Загароднеў асабліва вызначыўся пры вызваленні Брэсцкай вобласці. Рота на чале з В. І. Загародневым 27 ліпеня 1944 г. пераправілася цераз раку Заходні Буг, захапіла плацдарм і шашу Брэст – Варшава ў раёне вёскі Зачопкі (цяпер Бяльскага павета Люблінскага ваяводства, Польшча). Адбіла чатыры контратакі фашыстаў, якія імкнуліся вырвацца з акружэння. Утрымліваючы свае пазіцыі, рота адрэзала ад танкаў пяхоту праціўніка і прыпыніла яго рух, знішчыла 2 танкі, 4 гарматы, 70 аўтамашын і больш за 40 гітлераўцаў. Калі скончыліся боепрыпасы, ранены камандзір павёў байцоў у рукапашны бой. 29 ліпеня В. І. Загароднеў загінуў у гэтым баю.
В. І. Загароднеў пахаваны ў брацкай магіле воінаў і партызан у цэнтры вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна. У 1945 г. на магіле ўстаноўлены помнік.
24 сакавіка 1945 г. В. І. Загародневу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яго імем названы вуліцы ў Брэсце (мікрараён «Граеўка»), Саратаве, г. п. Новыя Бурасы і в. Лох. Школа ў в. Лох, дзе вучыўся герой, носіць яго імя, у 2014 г. на будынку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
- Загароднеў Васіль Іванавіч. З узнагароднага ліста на В. І. Загароднева // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 252–253.
- Загороднев Василий Иванович // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 225–226.
- Загороднев Василий Иванович. Загороднева улица // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 213.
- Загороднев Василий Иванович // Герои Советского Союза : краткий биогр. словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 520.
- Загороднев Василий Иванович // Навечно в сердце народном. 2-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 157.
- Загароднеў Васіль Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 468.
- Аллея «Их именами названы улицы Бреста» : [в т. ч. В. И. Загороднев] // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 73.
- Борисовец, А. И. Братская могила советских воинов и партизан : [д. Чернавчицы] / А. И. Борисовец // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 145–146.
- Лучинский, А. А. Салют в честь героев : [об освобождении Бреста; упоминается В. И. Загороднев] / А. А. Лучинский // Буг в огне : [сборник]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 353–360.
- Крапивной, П. А. За Белоруссию родную : [об освобождении Бреста; упоминается В. И. Загороднев] / П. А. Крапивной // Буг в огне : [сборник]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск : Беларусь, 1977. С. 376–380.
- Пичугин, А. Урок человечности Василия Загороднева / Александр Пичугин, Валентина Заяц, Наталья Дядичкина // Заря над Бугом. Брест, 2019. 16 мая (№ 20). С. 4 ; 23 мая (№ 21). С. 4.
- Прокопчук, А. Подвиг героя бессмертен : [о подвиге Героя Советского Союза В. И. Загороднего] / Александра Прокопчук, Татьяная Кучко // Заря над Бугом. Брест, 2017. 4 мая (№ 18). С. 8.
- Сезина, Е. Стояла насмерть на шоссе рота ПТР... : [о подвиге Героя Советского Союза В. И. Загороднего] / Елена Сезина // Заря над Бугом. Брест, 2015. 7 мая (№19). С. 9.