Пятніца, 25 Кастрычнік 2019 12:54

14 кастрычніка 2019 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Качаргі (1904–1981), перадавіка сельскагаспадарчай вытворчасці, Героя Сацыялістычнай Працы (1949)

Васіль Міхайлавіч Качарга нарадзіўся 14 красавіка 1904 г. у вёсцы Харашэвічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) у бядняцкай сялянскай сям’і. Рана страціў маці, з шасці гадоў жыў у чужых людзей — «у людзях», быў парабкам у паноў. Пры польскай уладзе разам з жонкай парабкаваў у Лашкевічаў у Стайках.

 

Васіль Качарга славіўся вялікай фізічнай сілай, мог трохмятровыя бярвенні самастойна грузіць на воз. У 1940–1946 гг. рабочы, з 1946 г. да 1968 г. звеннявы па вырошчванні насення канюшыны вопытнай станцыі (саўгаса) «Вольна-Чэрніхава» Гарадзішчанскага (з 1962 г. Баранавіцкага) раёна.

У 1948 г. звяно Васіля Качаргі перавыканала план па вырошчванні насення канюшыны, на плошчы 5 га атрымала небывалы ўраджай — па 5,26 ц/га. Усяго тады сабралі 30 т насення, якія Васіль Міхайлавіч уласнаручна перабраў, ператрусіў. 30 сакавіка 1949 г. за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны яму прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

Працаваў побач з Мікалаем Людвігавічам Светлікам (1904–1972), якому таксама за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1949). Героі жылі небагата, хаты былі старыя і маленькія, таму калгас для герояў пабудаваў дом.

Васіль Міхайлавіч прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, выбіраўся дэпутатам мясцовых Саветаў, з’яўляўся настаўнікам моладзі. З жонкай, Агаф’яй Казіміраўнай, выгадавалі пяцярых дзяцей.

В. М. Качарга памёр 23 снежня 1981 г., пахаваны на мясцовых могілках. У 1987 г. на магіле ўстаноўлены абеліск. Матэрыялы аб жыцці і дзейнасці В. М. Качаргі захоўваюцца ў гісторыка-краязнаўчым музеі Вольнаўскай сярэдняй школы.

 

                                                                                                                                                                                                                                                 Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Кочерга Василий Михайлович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 131.
  2. Качарга Васіль Міхайлавіч // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 597.
  3. Кочерга Василий Михайлович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 327.
  4. Качарга Васіль Міхайлавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. С. 298.
  5. Качарга Васіль Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 5. С. 525.
  6. Новикова, Г. Н. Могила Кочерги Василия Михайловича / Г. Н. Новикова // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 92.
  7. Марейко, В. Три жизни / В. Марейко // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 135–141.
  8. Барановичский район : [справ. издание]. – Барановичи : Барановичская укрупненная типография, 2009. – 40 с. : ил.
  9. Кочерга Василий Михайлович (1904–1981) // Наш край. Барановичи, 1997. 21 октября.
  10. В. М. Качерга : [некролог] / Н. В. Доменика [и др.] // Знамя коммунизма. Барановичи, 1981. 25 декабря.
  11. Марейко, В. Три жизни : [очерк о В. М. Кочерге] // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 22 декабря.
  12. Васіль Міхайлавіч Качарга // Звязда. 1949. 2 красавіка.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1125 разоў Апошняя змена Чацвер, 15 Красавік 2021 11:01