З 1939 г. працаваў паляводам. У 1944 г. узначаліў звяно па вырошчванні канюшыны. У 1952–1966 гг. палявод эксперыментальнай базы (саўгаса) «Вольна-Чэрніхава» Гарадзішчанскага (з 1962 г. Баранавіцкага) раёна.
Звяно М. Л. Светліка на плошчы 5,5 га атрымала ўраджай насення канюшыны 5,2 ц/га. 30 сакавіка 1949 г. за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны яму прысвоена ганаровае званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».
Працаваў побач з Васілём Міхайлавічам Качаргой (1904–1981), якому таксама прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы (1949) за атрыманне высокага ўраджаю насення канюшыны. Героі жылі небагата, хаты былі старыя і маленькія, таму калгас для герояў пабудаваў дом.
М. Л. Светлік памёр 7 лютага 1972 г., пахаваны на могілках у в. Вольна. У 1973 г. на магіле ўстаноўлены абеліск.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
- Светлик Николай Людвигович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 195.
- Светлик Николай Людвигович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 559.
- Светлік Мікалай Людвігавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 544.
- Светлік Мікалай Людвігавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1973. Т. 9. С. 440.
- Новикова, Г. Н. Могила Светлика Николая Людвиговича / Н. Г. Новикова // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 92.
- Панасюк, Н. Потомственный хлебороб / Н. Панасюк // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 293–298.
- Барановичский район : [справ. издание]. – Барановичи : Барановичская укрупнённая типография, 2009. – 40 с. : ил.
- Панасюк, Н. Потомственный хлебороб / Н. Панасюк // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 2 декабря.