Панядзелак, 16 Снежань 2019 08:52

17 жніўня 2019 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Мітрафана Канстанцінавіча Зноскі-Бароўскага (1909–2002), багаслова, епіскапа Рускай праваслаўнай царквы замяжой

Мітрафан Канстанцінавіч Зноска-Бароўскі нарадзіўся 17 жніўня 1909 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у вялікай сям’і праваслаўнага святара. Дзіцячыя гады прайшлі ў г. Ялец Арлоўскай губерні, куды сям’я выехала ў 1914 г. Маці памерла, калі Мітрафану было дзевяць гадоў, клопаты аб ім узяла на сябе старэйшая сястра. У 1922 г. сям’я пераехала ў Брэст-над-Бугам Палескага ваяводства (Польшча).

 

Бацька, Канстанцін Iаанавiч Зноска (1865–1943), служыў у Свята-Мікалаеўскім брацкім храме ў 1907–1914, 1922–1938 гг., займаўся гісторыяй царквы. У час Першай сусветнай вайны служыў палкавым святаром, узнагароджаны ордэнамі. Мітрафан Зноска скончыў рускую гімназію ў Брэсце, вучыўся на багаслоўскім факультэце Варшаўскага ўніверсітэта. З-за непрыяцця тагачаснай палітыкі паланізацыі царквы, перавёўся ў Бялградскі ўніверсітэт, які скончыў у 1934 г., затым у Варшаўскім універсітэце атрымаў ступень магістра багаслоўя.

У Пінску Мітрафан Зноска-Бароўскі быў пасвячоны ў сан дыякана (1935). У 1935–1936 гг. — законанастаўнік рускай гімназіі ў Брэсце-над-Бугам. У 1936 г. у Яблочынскім манастыры пасвячоны ў сан прэсвітара. У 1938–1938 гг. — настаяцель Успенскага храма сяла Амелянец (Камянецкі раён). У 1938–1944 гг. — настаяцель Свята-Мікалаеўскага брацкага храма ў Брэсце, дзе раней служыў яго бацька. У 1941 г. узведзены ў сан протаіерэя. Са снежня 1941 г. — благачынны Брэсцкай акругі і старшыня епархіяльнага ўпраўлення Брэсцкай епархіі. У час Вялікай Айчыннай вайны дапамагаў людзям, якія праследаваліся нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, у т. л. яўрэям.

У 1944–1948 гг. Мітрафан Зноска-Бароўскі жыў у Германіі і Аўстрыі, знаходзіўся ў юрысдыкцыі Рускай праваслаўнай царквы замяжой. У 1945–1948 гг. служыў у храме лагера для перамешчаных асоб Мёнхегоф. У 1948–1959 гг. — настаяцель Успенскага прыхода і Свята-Троіцкага храма ў прыгарадзе Бурназель у Касабланцы (Марока). Арганізаваў Свята-Сергіеўскі дабрачынны фонд, які займаўся падтрымкай рускіх эмігрантаў. З 1954 г. быў адміністратарам рускіх абшчын РПЦЗ у Паўночнай Афрыцы.

У 1959–2002 гг. — настаяцель Свята-Серафімаўскага храма ў Сі-Кліффе, штат Нью-Ёрк (ЗША). У 1967–1975 гг. выкладаў апалагетыку і параўнальнае багаслоўе ў Свята-Троіцкай духоўнай семінарыі ў Джорданвіле, у 1974–1975 гг. таксама вёў заняткі і па пастырскім багаслоўі. Нейкі час быў прарэктарам семінарыі. Лекцыі ўладыкі былі глыбока змястоўнымі, фармуліроўкі меткімі і дакладнымі. Айцом Мітрафанам быў складзены падручнік па параўнальным багаслоўі, які і цяпер шырока выкарыстоўваецца ў духоўных акадэміях і семінарыях.

У 1989 г. аўдавеў, у 1990 г. пастрыжаны ў манаства з імем Мітрафан у памяць архіепіскапа Астраханскага Мітрафана (Краснапольскага). 24 лістапада 1990 г. узведзены ў сан архімандрыта. 24 лістапада 1992 г. — у сан епіскапа Бостанскага, вікарыя Усходне-Амерыканскай епархіі РПЦЗ. Уладыка меў вялікі маральны аўтарытэт, да яго звярталіся за парадамі многія архіерэі і святары. Да глыбокай старасці працягваў богаслужэнні, прымаў актыўны ўдзел у царкоўным жыцці. Памёр 15 лютага 2002 г., пахаваны на могілках Свята-Троіцкага манастыра ў Джорданвіле.

У Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі захоўваюцца дакументы, фотаздымкі, кнігі, царкоўнае аблачэнне епіскапа Мітрафана Зноскі-Бароўскага, перададзеныя яго дачкой і ўнукам у 2012 г. 27 лістапада 2019 г. у рамках праекта «12 артэфактаў» абласнога краязнаўчага музея была адкрыта выстава аблачэння епіскапа. 28 лістапада ў абласной бібліятэцы імя М. Горкага праведзены круглы стол «Выдающиеся деятели православной истории и культуры Брестчины и Беларуси: Константин Зноско и Митрофан Зноско-Боровский».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар Уладз
iмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

 

  1. Нивьер, А. Митрофан (Зноско-Боровский Митрофан Константинович; 4.8.1909, г. Брест-Литовск Гродненской губернии – 15.2.2012, Си-Клифф, Нью-Йорк, США), епископ / Антуан Нивьер // Православные священнослужители, богословы и церковные деятели русской эмиграции в Западной и Центральной Европе, 1920–1995 : биографический справочник / Антуан Нивьер. Гродно, 2014. С. 324–325.
  2. Харченко, О. П. «Живу мыслью о Родине и о Бресте...» : страницы жизни владыки Митрофана Зноско / О. П. Харченко // Личность в истории : сборник материалов VI международной научно-практической конференции, Брест, 22–23 ноября 2013 года. Брест, 2015. Ч. 2. С. 227–234.
  3. Ермоленко, В. А. [Митрофан Зноско-Боровский] / В. А. Ермоленко, В. Н. Черепица // 400 имен : жизнеописания видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древнейших времен до начала ХХ века) / В. А. Ермоленко, В. Н. Черепица. Гродно, 2014. С. 293–296.
  4. Восович, С. М. Брестский Свято-Николаевский приход в 1920-х – 1930-х гг. / С. М. Восович // Осень 1939 года: коренной перелом в судьбе белорусского народа : материалы региональной научно-практической конференции, посвящённой 70-летию воссоединения Западной Беларуси. Брест, 2009. С. 32–39.
  5. Попов, А. В. Мемуары епископа Митрофана (Зноско-Боровского) как источник по истории российского православного зарубежья / А. В. Попов // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навуковы зборнік. Мінск : БДУ, 2009. Вып. 4. С. 182–188.
  6. Смаль, В. М. Кнігі Мітрафана Зноскі «Хроніка аднаго жыцця» і Дануты Вашукуўны-Камянецкай «Брэст — горад незабываемы» ў кантэксце гісторыі і культуры г. Брэста міжваеннага перыяду / В. М. Смаль // Міжнародныя Шамякінскія чытанні «Пісьменнік – асоба – час» : матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, г. Мазыр, 19–20 лістапада 2009 г. – Мазыр, 2009. С. 135–137.
  7. Попов, А. В. Мемуары русских зарубежных иерархов и священников / А. В. Попов // Новый журнал = NewReview. Нью-Йорк, 2005. № 240. С. 234–275.
  8. Зноско-Боровский, М. Хроника одной жизни : к шестидесятилетию пастырского служения IХ.1935–IХ.1995 / Епископ Митрофан Зноско-Боровский. – Москва : Издательство Свято-Владимирского братства, 1995. – 369 с.
  9. Зноско-Боровский, М. Православие. Римо-католичество. Протестантизм и сектанство : сравнительное богословие / Протоиерей Митрофан Зноско-Боровский. – Москва : Издательство Свято-Троицкой Сергиевой Лавры, 1992. – 207 с.
  10. Зноско-Боровский, М. Православие, римо-католичество, протестантизм и сектанство / протоиерей Митрофан Зноско-Боровский. – Загорск : Свято-Троицкая Сергиева Лавра, 1991. – 158 с.
  11. Зноско, К. Исторический очерк церковной унии: ее происхождение и характер / протоиерей Константин Зноско. – Минск : Белорусский Экзархат, 2007. – 364 с.
  12. Зноско, К. Исторический очерк церковной унии ; Флорентинская уния : ея происхождение и характер / протоиерей Константин Зноско. – [Варшава : Варшавская типография, 1923]. – 182 с.
  13. Царква ў гонар Уздвіжання Крыжа Гасподняга : [в. Амелянец] // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 15–16.
  14. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца : [г. Брэст, вул. Савецкая] // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 54–55.
  15. Ковальская, О. Епископ Бостонский, уроженец Брест-Литовска : в краеведческом музее открыли одиннадцатую выставку проекта «12 артефактов» / Ольга Ковальская ; фото Натальи Гринчик // Брестский вестник. 2019. 5 декабря (№ 49). С. 7.
  16. Гребенников, О. «Пастырь добрый, душу свою полагавший за овцы» : [о выставке облачения епископа Митрофана Зноско в рамках проекта «12 артефактов» Брестского областного краеведческого музея] / Олег Гребенников ; фото Валерия Короля // Заря. 2019. 30 ноября. С. 12.
  17. Рубашевский, Ю. Из Бреста в Бостон через две войны прошел епископ Бостонский отец Митрофан / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 12 июня. С. 7.
  18. Микрюков, А. Духовная азбука в вопросах и ответах : [краткая биография Митрофана Константиновича Зноско-Боровского (1909–2002)] / Александр Микрюков // Брестский курьер. 2007. 22 февраля. С. 10.
  19. Сарычев, В. В поисках утраченного времени : Митрофан Зноско / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 24 февраля. С. 8.
  20. Носко, М. Протопресвитер Константин Зноско : страницы истории Брестской епархии / М. Носко // Брестские епархальные ведомости. 2006. № 1. С. 33–35.
  21. Вечная память : [некролог] // Православная Русь. 2002. № 4. С. 15.
  22. Папков, А. Памяти новопреставленного епископа Митрофана (Зноско-Боровского) / иерей Андрей Папков // Вестник Германской епархии. 2002. № 2.
  23. В. К. Пятьдесят лет пастырского служения Митрофорного протоиерея Митрофана Зноско-Боровского / В. К. // Православная Русь. 1986. № 20. С. 6–7.
  24. И. Л. Пастырь долга и совести : к 40-летию пастырского служения митрофорного протоиерея Митрофана Зноско / И. Л. // Православная Русь. 1976. № 13. С. 6–7.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1168 разоў Апошняя змена Серада, 23 Снежань 2020 12:15