Пятніца, 20 Снежань 2019 11:00

20 снежня 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Сяргея Васільевіча Барыкі (1939), вучонага ў вобласці крыміналістыкі і крыміналогіі, прафесара, заслужанага юрыста Рэспублікі Беларусь

Сяргей Васільевіч Барыка нарадзіўся 20 снежня 1939 г. у вёсцы Ападышча Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Сяргей з дзяцінства цягнуўся да ведаў, у школу даводзілася хадзіць у в. Падышча, вучыўся добра. У пасляваенны час людзі жылі бедна, хлопчыку, як старэйшаму з сямі дзяцей, даводзілася шмат дапамагаць бацькам па гаспадарцы. Здольны і дапытлівы ён самастойна навучыўся граць на гармоніку, нават быў музыкам на вясковых вяселлях, меў шмат сяброў.

 

У 1954 г. чатырнаццацігадовы падлетак разам з аднавяскоўцамі паехаў працаваць у Днепрапятроўскую вобласць, дзе ў той час былі прыбытковыя калгасы. За лета здолеў зарабіць 300 працадзён, прывёз дамоў 600 кг пшаніцы. У 1956 г. зноў паехаў на заробкі ва Украіну.

Тэрміновую службу ў Савецкай арміі Сяргей Барыка праходзіў у адной з вайсковых часцей Мінска. У войску зразумеў, як шмат страціў, закінуўшы вучобу пасля чацвёртага класа. Ён пачаў самастойна асвойваць вучэбную праграму базавай школы, дзякуючы сваёй упартасці і працавітасці асвоіў праграму з пятага па сёмы класы. Пасля дэмабілізацыі ў 1961 г. накіраваны працаваць у міліцыю — у асобны дывізіён г. Мінска. Адначасова са службай вучыўся ў вячэрняй сярэдняй школе, у 1965 г. паступіў у ВНУ.

Скончыўшы з адзнакай Мінскі вочна-завочны факультэт Вышэйшай школы МУС СССР С. В. Барыка атрымаў званне старшага лейтэнанта міліцыі, быў накіраваны на працу ў Савецкі РАУС г. Мінска. Маладому следчаму было цікава разблытваць самыя складаныя справы, разбірацца ў розных жыццёвых сітуацыях, дапамагаць пацярпелым і даказваць віну злачынцаў. Праз год яго прызналі лепшым следчым Мінска, абралі сакратаром партарганізацыі РАУС.

У 1970 г. старшага лейтэнанта С. В. Барыку прызначылі на пасаду намесніка начальніка РАУС. У 1976 г. запрасілі чытаць лекцыі па крыміналістыцы ў Мінскай вышэйшай школе МУС СССР. Сяргей Васільевіч падрыхтаваў і ў 1981 г. у Маскве паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю «Прававыя і арганізацыйныя асновы забяспечання сацыялістычнай законнасці ў прафілактычнай дзейнасці органаў унутраных спраў».

Больш за пятнаццаць гадоў С. В. Барыка ўзначальваў кафедру крымінальнага працэсу, выкладаў у Акадэміі МУС крыміналістыку і крыміналогію. У 1994 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара. З 2000 г. кіраваў кафедрай Мінскага вышэйшага каледжа МУС. Палкоўнік міліцыі ў адстаўцы, з 2008 г. — прафесар кафедры прававога забяспечання праваахоўнай дзейнасці Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Аўтар больш за 170 навуковых прац, шматлікіх падручнікаў і дапаможнікаў па пракурорскім наглядзе, судаўладкаванні і крымінальным працэсе. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронены 20 кандыдацкіх і магістарскіх дысертацый.

С. В. Барыка прымаў актыўны ўдзел у распрацоўцы канцэпцыі судова-прававой рэформы, якая прадугледжвала ўвядзенне Канстытуцыйнага суда, незалежнага Следчага камітэта і дэкрыміналізацыю крымінальнага заканадаўства, мадэльнага крымінальна-працэсуальнага комплексу для краін СНД. Асабліва ярка яго прафесійныя якасці выявіліся падчас падрыхтоўкі новага Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

За вялікі ўклад у распрацоўку нацыянальнага заканадаўства 4 сакавіка 1994 г. С. В. Барыку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь». Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу»I, II і III ступеняў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2019 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Працы С. В. Барыкі

 

  1. Уголовный процесс : учебник для студентов учреждений высшего образования по специальностям«Политология» (по направлениям), «Международное право», «Правоведение», «Экономическое право» / С. В. Борико. 2-е изд., испр. и доп. Минск : Адукацыя i выхаванне, 2019. 407 с.
  2. Уголовный процесс : учебник для студентов учреждений высшего образования по специальностям«Политология» (по направлениям), «Международное право», «Правоведение», «Экономическое право» / С. В. Борико. Минск : Адукацыя і выхаванне, 2016. 391 с.
  3. Уголовный процесс : учебник для студнтов высших учебных заведений по специальностям«Экономическое право», «Международное право», «Политология» и «Правоведение» / С. В. Борико. Минск : Амалфея, 2012. 400 с.
  4. Уголовный процесс : учебник для студентов вузов по специальностям «Экономическое право», «Международное право, «Политология»» и «Правоведение»» / С. В. Борико. Минск : Амалфея, 2010.399 с.
  5. Уголовный процесс : учебник для студентов высших учебных заведений по специальности «Правоведение» / С. В. Борико. 2-е изд. Минск : Тесей, 2005. 320 с.
  6. Уголовный процесс : учебник для студентов специальности «Правоведение» высших учебных заведений / С. В. Борико. Минск : Тесей, 2002. 287 с.
  7. Права человека и правоохранительная деятельность : пособие для обучения сотрудников правоохранительных органов по вопросам прав человека / С. В. Борико. Минск : Юнипак, 2001. – 218 с.
  8. Уголовный процесс : учебное пособие для студентов вузов по специальности «Правоведение» / С. В. Борико. Минск : Амалфея, 2000. 383 с.
  9. Судоустройство : учебное пособие по специальности «Правоведение»для студентов вузов / С. В. Борико. Минск : Амалфея, 2000. 303 с.
  10. Судоустройство и прокурорский надзор (правоохранительные органы) / С. В. Борико. Минск : Фонд развития и поддержки независимых науки и высш. шк., 1998. 298 с.
  11. Обеспечение законности при производстве дознания : учебное пособие / С. В. Борико, Б. И. Дергай, Н. П. Митрохин. Минск : [б. и.], 1990. – 91 с.
  12. Правовые и организационные основы обеспечения социалистической законности в профилактической деятельности органов внутренних дел : автореферат диссертации ... кандидата юридических наук : (12.00.08) / С. В. Борико. – Москва, 1981. – 23 с.
  13. О состоянии преступности в Республике Беларусь / С. В. Борико // Юстиция Беларуси. 2019. № 3. С. 5356.
  14. О совершенствовании уголовно-процессуального законодательства в Республике Беларусь / С. В. Борико // Юстиция Беларуси. 2018. № 5. С. 3133.
  15. О состоянии правопорядка в Республике Беларусь / Сергей Борико // Юстиция Беларуси. 2017. № 6. С. 1719.
  16. Подготовка кадров и иные направления повышения эффективности деятельности правоохранительных органов Республики Беларусь / С. В. Борико, Е. В. Семашко // Проблемы управления. 2016. № 3. С. 154159.
  17. О содержании стадии возбуждения уголовного дела / Сергей Борико // Юстиция Беларуси. 2015. № 3. С. 2223.
  18. О состоянии предварительного следствия по уголовным делам / С. В. Борико // Проблемы управления. 2015. № 2. С. 118121.
  19. О суде присяжных / Сергей Борико // Юстиция Беларуси. 2013. № 10. С. 4445.
  20. О некоторых вопросах совершенствования производства по уголовным делам / Сергей Борико, Елена Семашко // Юстиция Беларуси. 2013. № 3. С. 5253.
  21. Создание Следственного комитета как условие укрепления законности / Сергей Борико // Юстиция Беларуси. 2012. № 3. С. 3536.
  22. О суде присяжных / С. В. Борико // Проблемы управления. 2012. № 1. С. 123124.
  23. О некоторых вопросах профилактики правонарушений / Сергей Борико // Проблемы управления. 2009. № 2. С. 140–141.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. В. Барыкі

 

  1. Целюк, А. Когда профессия — призвание : [Сергей Васильевич Борико] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2019. 27 снежня. С. 7.
  2. Седая легенда : [к 80-летию С. В. Борико] // На страже. 2019. 20 декабря.
  3. Жушма, В. Профессор С. В. Борико: «Характер закалила деревня» / Василий Жушма // Чырвоная звязда. Iванава, 2009. 24 снежня. С. 2

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1033 разоў Апошняя змена Серада, 23 Снежань 2020 11:42