Серада, 15 Студзень 2020 13:52

9 студзеня 2020 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Фёдара Аляксеевіча Баранава (1905–1982), аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны

Фёдар Аляксеевіч Баранаў нарадзіўся 9 студзеня 1905 г. у г. Санкт-Пецярбургу. У 1920–1926 гг. працаваў рабочым, у 1926–1931 гг. служыў на флоце, затым на партыйнай рабоце ў Ленінградзе. Член ВКП(б) з 1928 г. Вучыўся ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б) (1939–1940). З 1940 г. — трэці сакратар Баранавіцкага абкама КП(б)Б.

 

2 кастрычніка 1942 г. Ф. А. Баранаў абраны другім сакратаром Баранавіцкага абкама КП(б)Б. Адначасова ў 1942–1943 гг. быў накіраваны ў якасці ўпаўнаважанага ЦК ВКП(б) па ўводзе энергамагутнасцей на Урал. З жніўня 1943 г. — сакратар Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б. 3 красавіка 1943 г. было створана Баранавіцкае абласное партызанскае злучэнне, якое ўзначаліў Васіль Яфімавіч Чарнышоў, упаўнаважаны Беларускага штаба партызанскага руху. Напачатку ў злучэнні налічвалася 3,5 тыс. партызан, а да моманту вызвалення вобласці ад захопнікаў дзейнічалі 22 тыс.

Ф. А. Баранаў з кастрычніка 1943 г. па сакавік 1944 г. — камандзір партызанскага злучэння Паўднёвай зоны Баранавіцкай вобласці, якое было створана ў кастрычніку–лістападдзе 1943 г. з мэтай узмацнення партыйнага кіраўніцтва партызанскім рухам ў паўднёвых раёнах Баранавіцкай вобласці — на поўдзень ад чыгункі Мінск – Брэст. Дзейнічала злучэнне на акупіраванай тэрыторыі Быценскага, Ляхавіцкага, Нясвіжскага, Клецкага і Ганцавіцкага раёнаў. Аб’ядноўвала тры партызанскія брыгады (18-я імя Фрунзэ, 19-я імя Молатава, 20-я імя В. С. Грызадубавай), чатыры асобна дзеючыя атрады (210-ы, 620-ы імя Чапаева, імя Жданава, імя Кірава). З сакавіка 1944 г. злучэнне называлася «Група № 26». 3–12 ліпеня 1944 г. злучылася з Чырвонай арміяй, налічвала 2,4 тыс. партызан.

Пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Ф. А. Баранаў знаходзіўся на партыйнай і савецкай рабоце. З ліпеня 1944 г. — сакратар Баранавіцкага абкама КПБ, з верасня 1944 г. — першы сакратар Бабруйскага абкама КПБ. Са жніўня 1953 па люты 1958 г. — першы сакратар Гродзенскага абкама КПБ. У 1958–1962 гг. — старшыня Камісіі савецкага кантролю Савета Міністраў БССР, Камісіі дзяржаўнага кантролю Савета Міністраў БССР.

Член ЦК КПБ у 1949–1952 гг., 1954–1966 гг. У 1963–1974 гг. — член Парткамісіі пры ЦК КПБ. Дэлегат ХХ з’езда КПСС (1956). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 2–4-га скліканняў у 1947–1959 гг., Вярхоўнага Савета СССР 4–5-га скліканняў у 1954–1962 гг. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сцяга (1944), медалямі.

Ф. А. Баранаў памёр 15 сакавіка 1982 г. 7 верасня 1982 г. у г. Баранавічы вул. Паўднёвая перайменавана ў вул. імя Ф. А. Баранава. 8 красавіка 2003 г. у скверы на рагу вул. Чкалава і Дзяржынскага аткрыты памятны знак у гонар партызан, якія набліжалі Перамогу ва ўмовах фашысцкай акупацыі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Дрэкоўская Ірына Паўлаўна, гал. бібліятэкар залы галіновай літаратуры (краязнаўства). Міронава Ганна Аляксандраўна, галоўны бібліёграф аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Баранаў Фёдар Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 297.
  2. Баранов Фёдор Алексеевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 33.
  3. Баранов Фёдор Алексеевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в т. Минск, 2006. Т2. С. 190.
  4. Баранаў Фёдар Аляксеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 302.
  5. Баранаў Фёдар Аляксеевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 61.
  6. Баранов Фёдор Алексеевич // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 49.
  7. Баранаў Фёдар Аляксеевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 141.
  8. Барановичское партизанское соединение. Барановичское партизанское соединение южной зоны // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 293.
  9. Баранавіцкае партызанскае злучэнне паўднёвай зоны / А. Л. Манаенкаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 296.
  10. Баранавіцкае партызанскае злучэнне ; Баранавіцкае паўднёвай зоны партызанскае злучэнне / А. Л. Манаенкаў // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 58–59.
  11. Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б / Г. В. Будай // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 299–300.
  12. Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б / Г. В. Будай // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 60.
  13. Баранавіцкі падпольны абком КП(б)Б / Г. В. Будай // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 138.
  14. Баранавіцкае партызанскае злучэнне / В. Я. Чарнышоў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 135–136.
  15. Месца базіравання Баранавіцкіх падпольных абкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, штаба партызанскага злучэння : [пас. Першамайскі Валожынскага раёна] / М. Б. Батвіннік // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць : у 2 кн. Мінск, 1987. Кн. 1. С. 126–127.
  16. Пустовитовский, А. Д. Баранов Фёдор Алексеевич // Бессмертные имена : справочник выдающихся участников Великой Отечественной войны в названиях улиц и учреждений г. Барановичи / А. Д. Пустовитовский. Барановичи, 2010. С. 7–8.
  17. Иоффе, Э. Г. Партизанские соединения. Барановичская область / Э. Г. Иоффе // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник / [Э. Г. Иоффе и др.] ; под общ. ред. доктора ист. наук Э. Г. Иоффе. Минск, 2009. С. 69–94.
  18. Очерки истории Брестской областной партийной организации. – Минск : Беларусь, 1989. – 448 с., [12] л. ил. – Из содерж.: Партийное руководство всенародной борьбой против фашистских захватчиков. С. 134–158.
  19. Чернышев, В. Е. Во главе народных масс против фашистских захватчиков / В. Е. Чернышев // Непокоренная Белоруссия : воспоминания и статьи о всенародном партизанском движении в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944 гг.). Москва, 1963. С. 181–186.
  20. Пустовитовский, А. Их именами названы улицы : герои-подпольщики Бадак Константин, Баранов Фёдор, Бородинский Леонид / Алексей Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 2010. 20 июля. C. 3.
  21. Примшиц, А. Верный долгу коммуниста : их именами названы улицы города : улица им. Ф. Баранова / А. Примшиц // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 10 октября. С. 3.
  22. Стрижов, В. Улица переименована / В. Стрижов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1983. 22 апреля.
Чытаць 1317 разоў Апошняя змена Панядзелак, 15 Люты 2021 14:58