У час Вялікай Айчыннай вайны 27 чэрвеня 1941 г. Васілій Газін трапіў у палон, утрымліваўся ў лагеры пад Брэстам. Пасля трэцяй спробы яму разам з групай таварышаў удалося ўцячы з лагера, уліцца ў партызанскі атрад.
З 14 ліпеня 1942 г. ваяваў у атрадзе імя М. А. Шчорса партызанскай брыгады імя Р. І. Катоўскага. Спачатку быў радавым, а потым стаў камандзірам узвода падрыўнікоў. З таварышамі пусціў пад адкос два нямецкія эшалоны, у кастрычніку 1943 г. узарваў чатыры аўтамашыны з фашыстамі, узяў у палон нямецкага афіцэра. За сваю дзейнасць В. П. Газін узнагароджаны медалём «Партизану Отечественной войны» I ступені.
Пасля злучэння партызанскага атрада з Чырвонай арміяй В. П. Газіна зноў прынялі ў рэгулярную часць. З 26 чэрвеня 1944 г. — стралок 1293-га стралковага палка 160-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту.
Вызначыўся ў час Люблін-Брэсцкай наступальнай аперацыі. 18 ліпеня 1944 г. полк фарсіраваў раку Прыпяць у Ратнаўскім раёне Валынскай вобласці (Украінская ССР). У баі каля хутара Бяроза недалёка ад сяла Самары радавы В. П. Газін здзейсніў подзвіг: грудзьмі закрыў варожы кулямёт, што дало магчымасць таварышам рухацца наперад. У цяжкім стане яго даставілі ў медсанбат, але выратаваць жыццё не ўдалося, з цела дасталі 18 куль. Пахаваны ля в. Язаўня Ратнаўскага раёна, потым перапахаваны ў брацкай магіле ў г. п. Ратна.
1293-і Чырвонасцяжны стралковы полк 160-й дывізіі загадам ВГК 10 жніўня 1944 г. удастоены ганаровага наймення «Брэсцкі». У 1965 г. у Брэсце на пл. Свабоды устаноўлены помнік вызваліцелям, на адной са стэл значыцца і гэты полк.
24 сакавіка 1945 г. В. П. Газіну пасмяротна прысвоена ганаровае званне Героя Савецкага Саюза. Да 20-годдзя Перамогі яго імем названы вуліцы ў пас. Лебядзянь, г. Ліпецку і г. п. Ратна. У Лебядзяні на мемарыяльным комплексе ўстаноўлена стэла з барэльефам героя. У Ратна ўстаноўлены яго бюст з тэкстам на пастаменце: «От пионеров, школьников, комсомольцев, молодёжи Ратновского района и ветеранов 160-й Брестской Краснознамённой стрелковой дивизии». На будынку Шоўскай сярэдняй школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
- Газин Василий Петрович // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 51.
- Газин Василий Петрович // Герои Советского Союза : краткий биогр. Словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 303.
- Газин Василий Петрович (1920–1944) // И пусть поколения знают… : (мемориальные и памятные доски в городе Лебедяни и в Лебедянском районе) : справочное пособие / Лебедянская центральная районная библиотека ; сост. В. А. Овсянникова. Лебедянь, 2012. С. 6.
- Званне героя за вызваленне Брэста : Газін Васілій Пятровіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 151.
- Огрызков, К. Т.Грудью заслонил страну // В памяти и в сердце навсегда / К. Т. Огрызков. Липецк, 2005. С. 45.
- Огрызков, К. Т.Грудью заслонил страну // Боевые звезды липчан / К. Т. Огрызков. Липецк, 1995. С. 87–89.
- Габец, Я. К. Люблін-Брэсцкая аперацыя, 1944 / Я. К. Габец // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 310.
- Залевский, А. В. 160-я Брестская / Андрей Викторович Залевский // Буг в огне : [сб. воспоминаний]. 3-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 396–400.
- Загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб прысваенні злучэнням і часцям
1-га Беларускага фронту наймення «Брэсцкіх». Загад Вярхоўнага галоўнакамандуючага аб прысваенні наймення «Брэсцкай» 160-й стралковай Чырвонасцяжнай дывізіі // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 148–149. - Сухляк, Г. И. Памятник освобождения : [г. Брест] / Г. И. Сухляк, И. М. Елатомцева // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 78.