Аўторак, 03 Сакавік 2020 08:49

9 сакавіка 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Канстанцінавіча Савіцкага (1960), тэатральнага дзеяча, рэжысёра, акцёра

Уладзімір Канстанцінавіч Савіцкі нарадзіўся 9 сакавіка 1960 г. у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. У чацвёртым класе Уладзімір упершыню наведаў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. На спектаклі хлопчык атрымаў моцныя ўраджанні, пасля гэтага пачаў удзельнічаць у школьнай самадзейнасці.

 

Па заканчэнні сярэдняй школы Уладзімір Савіцкі скончыў Мінскі інстытут культуры (1981). У 1981–1987 гг. працаваў акцёрам Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра (Бабруйск). У 1991 г. скончыў рэжысёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. Мае пэўную педагагічную практыку па дысцыпліне «Рэжысура і майстэрства акцёра». З 1991 г. — арганізатар (разам з Аляксандрам Маркевічам) і рэжысёр незалежнага тэатра-студыі «Абзац». У 1993–2010 гг. працаваў рэжысёрам-пастаноўшчыкам у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Уладзімір Канстанцінавіч у розных тэатрах паставіў болей за 40 спектакляў па матывах класічнай і сучаснай драматургіі, сярод якіх адзначаны «Смерць Талеркіна» А. Сухава-Кабыліна, «Вечны Фама» Ф. Дастаеўскага, «Свае людзі — паладзім» А. Астроўскага, «Пігмаліён» Б. Шоў, «Крэслы» Э. Іанескі, «Восеньская саната» І. Бергмана.

У 1999 г. У. К. Савіцкі стажыраваўся ў Тэатры драмы і камедыі на Таганцы (Масква) пад кіраўніцтвам народнага артыста Расіі Юрыя Пятровіча Любімава. У 2008 г. — у Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры імя А. П. Чэхава пад кіраўніцтвам народнага артыста СССР Алега Паўлавіча Табакова.

Уладзімір Савіцкі — аўтар дзевяці інсцэніровак па матывах нацыянальнай і сусветнай літаратуры, адзначаных прызамі і ўзнагародамі на драматургічных конкурсах, якія праводзяцца Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь. Творца паслядоўна вывучаў, прапагандаваў і перакладаў на сцэнічную мову лепшыя творы беларускай літаратуры — сучаснай і класічнай: «Беларусь у фантастычных апавяданнях» паводле Я. Баршчэўскага, «Балада пра каханне» па матывах «Альпійскай балады» В. Быкава, «Дзікае паляванне караля Стаха» і «Сны аб Беларусі» паводле У. Караткевіча (усе спектаклі з рэпертуару Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы).

На сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа ў Віцебску Уладзімір Канстанцінавіч паставіў «Ветрагоны» У. Галубка і «Апошніх сведак» С. Алексіевіч, у Брэсцкім тэатры драмы і музыкі — «Раскіданае гняздо» Я. Купалы, у Мінскім абласным драматычным тэатры — «Свінтус грандыёзус» паводле К. Крапівы.

З 27 красавіка 2010 г. У. К. Савіцкі — галоўны рэжысёр, мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача. З прыходам новага мастацкага кіраўніка ўзрос інтарэс тэатра да твораў беларускай нацыянальнай класікі, павысіліся патрабаванні да якасці рэжысуры. У 2009–2015 гг. была праведзена рэканструкцыя будынка тэатра, а пакуль яна ішла, БРТЮГ працаваў на базах Дома літаратара, Палаца культуры прафсаюзаў, што перашкаджала паўнавартаснай творчасці калектыву. У. К. Савіцкі ў 2016 г. назначаны таксама дырэктарам тэатра. У 2017 г. БРТЮГ атрымаў статус дзяржаўнага акадэмічнага тэатра. Гэта ўстанова новага пакалення для дзяцей і юнацтва, якая працуе на роднай мове, нясе асветніцкую функцыю, шмат гастралюе па краіне, паспяхова ўдзельнічае ў тэатральных фестывалях.

У рэпертуары БДАТЮГ спектаклі не толькі для дзяцей, але і дарослых гледачоў. У. К. Савіцкі тут паставіў спектаклі: «Сіняя птушка», «Няшмат пяшчоты», «Пан міністар», «Міхалава зямля», «Майго юнацтва крылы», «Дзюймовачка», «Рамэа і Джульета», «Восем закаханых жанчын» і інш. У некаторых пастаноўках удзельнічае і сам як акцёр.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Дрэкоўская Ірына Паўлаўна, гал. бібліятэкар залы галіновай літаратуры (краязнаўства).Шлык Лілія Віктараўна, заг. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы

 

  1. Савіцкі Уладзімір Канстанцінавіч// Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. С. 321.
  2. Савицкий Владимир Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 328.
  3. Савицкий Владимир Константинович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 6. С. 552–553.
  4. Савіцкі Уладзімір Канстанцінавіч// Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 326.
  5. Пастернак, Т. Восемь нелюбящих женщин : [о спектакле «Восем закаханых жанчын» в Национальном академическом драматическом театре им. Якуба Коласа; режиссёр В. Савицкий] / Татьяна Пастернак // Витебские вести. 2018. 10 июля. С. 6.
  6. Панкратава, Н. Батл Рамэа, бітва Джульет : [пра прэм’еру спектакля «Рамэа і Джульета» рэжысёра У. Савіцкага] / Настасся Панкратава ; фота Т. Матусевіч // Культура. 2018. 5 мая (№ 18). С. 9 : фат.
  7. Харошка, Г. Атракцыён «Вясёлы эшафот» : «Не па сваёй ахвоце лекар» у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача : [рэжысёр У. Савіцкі] / Ганна Харошка // Мастацтва. 2017. № 6. С. 44–45 : фат.
  8. Лашкевіч, Ж. Куфар без дна : «Беларускія вадэвілі» братоў Далецкіх і Міхася Чарота ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача / Жана Лашкевіч // Мастацтва. 2016. № 9. С. 27 : фат.
  9. Ярмалінская, В. Тэкст класіка дачуць абавязкова : «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле Уладзіміра Караткевіча ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача / Вераніка Ярмалінская // Мастацтва. 2016. № 4. С. 24 : фат.
  10. Баравік, Р. Колы ўвагі «Дзікага палявання...» : [рэцэнзія на спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў БРТЮГу] / Рыгор Баравік // Культура. 2016. 30 красавіка (№ 18). С. 8–9 : фат.
  11. Цімошык, Л. ...Якая небяспека ад зданяў? : [пра спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» ў БРТЮГу; рэжысёр У. Савіцкі] / Ларыса Цімошык // ЛіМ. 2016. 25 сакавіка (№ 12). С. 13 : фат.
  12. Войцік, М. Прыярытэт айчынным аўтарам : [аб прэм’ерах Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача] / Марыя Войцік // ЛіМ. 2015. 11 верасня (№ 36). С. 2.
  13. Савіцкі, У. К. Шчасце ёсць : «Сіняя птушка» Марыса Метэрлінка ў ТЮГу / Уладзімір Савіцкі ; падрыхтавала Жана Лашкевіч // Мастацтва. 2015. № 6. С. 8–9.
  14. Команава, Т. Драма ідэй : «Візіт дамы» ў Коласаўскім тэатры : [пра спектакль «Візіт дамы» Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Коласа; рэжысёр У. Савіцкі] / Таццяна Команава // Мастацтва. 2012. № 11. С. 8–9 : фат.
  15. Лашкевіч, Ж. Палёт «Сіняй птушкі» : [аб пастаноўцы «Сіняй птушкі» М. Метэрлінка на абноўленай сцэне ТЮГа] / Жана Лашкевіч // ЛіМ. 2015. 5 чэрвеня (№ 22). С. 1, 16 : фат.
  16. Савіцкі, У. К. «Перакананы, у тэатры выжывуць толькі фанатыкі» / У. К. Савіцкі ; запісала Ірына Свірко // Рэспубліка. 2013. № 36. С. 7.
  17. Лашкевіч, Ж. Тэатр новага пакалення / Жана Лашкевіч, Дзяніс Марціновіч // ЛіМ. 2013. 29 сакавіка (№ 13). С. 8.
  18. Савіцкі, У. К. І хлеба, і відовішчаў : [аб спектаклі «Раскіданае гняздо» ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы] / Уладзімір Савіцкі // Мастацтва. 2012. № 10. С. 24–25.
  19. Савіцкі, У. К. Тэатр без паэзіі не можа існаваць : пра спектакль — з рэжысёрам : [«Майго юнацтва крылы»] / Уладзімір Савіцкі ; [вяла гутарку] Людміла Грамыка // Мастацтва. 2012. № 4. С. 26–31.
  20. Савіцкі, У. К. Зямля без «экшна» : творы Купалы і Коласа на сцэне: перачытанне, перастварэнне або «дацкая даніна»? : [гутарка з мастацкім кіраўніком Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача У. Савіцкім] / Уладзімір Савіцкі ; [гутарыў] Яўген Рагін // Культура. 2012. 7 красавіка (№ 14). С. 10 : фат.
  21. Команава, Т. Каліноўскі без... «крылаў»? : чаму б не даверыцца Куляшову? : [пра спектакль «Майго юнацтва крылы» рэжысёра У. Савіцкага] / Таццяна Команава // Культура. 2012. 18 лютага (№ 7). С. 10 : фат.
  22. Пепеляев, В. Немного аншлага в холодной зиме : [о спектакле «Немного нежности» в Республиканском театре юного зрителя, режиссёры В. Савицкий и В. Забелло] / Валентин Пепеляев // Советская Белоруссия. 2010. 26 ноября. С. 9.
  23. Данилова, Е. А мы похожи на них? : [о спектакле «В списках не значился» Брестского академического театра драмы; режиссёр В. Савицкий] / Елена Данилова // Заря. 2010. 15 апреля. С. 5.
  24. Галеснік, С. Сведкі свайго дзяцінства : [пра інсцэніроўку паводле дакументальнай аповесці С. Алексіевіч «Апошнія сведкі», пастаўленую ў Віцебску рэжысёрам У. Савіцкім] / С. Галеснік // Беларусь. 2009. № 7. С. 53.
  25. Команава, Т. Сны наяве : [аб спектаклі «Сны аб Беларусі» рэжысёра У. Савіцкага] / Таццяна Команава // Мастацтва. 2007. № 10. С. 10–11.
  26. Савіцкі, У. К. «Сны Купалы працягваюцца...» : [аб спектаклі «Сны аб Беларусі»] / У. К. Савіцкі // Беларусь. 2007. № 7. С. 52–53.
  27. Савіцкі, У. К. Сны аб Беларусі / У. К. Савіцкі ; гутарыла Аляксандра Анцалевіч // Народная газета. 2007. 26 чэрвеня.
  28. Савицкий, В. Владимир Савицкий: На сцене надо жить, а не играть жизнь : [беседа с режиссёром Национального академического театра им. Янки Купалы] / Владимир Савицкий ; записала Светлана Симонова // Мінская праўда. 2005. 12 лістапада. С. 14.
  29. Савицкий, В. На сцене надо жить, а не играть жизнь / Владимир Савицкий ; беседовала Светлана Симонова // Во славу Родины. 2005. 22 октября.
  30. Кармазина, С. «Контрастный душ» Владимира Савицкого : [о спектакле «Муж для поэтессы» в Гродненском областном драматическом театре; режиссёр В. Савицкий] / Светлана Кармазина // Гродзенская праўда. 2005. 28 кастрычніка. C. 8.
  31. Савіцкі, У. Уладзімір Савіцкі: «Толькі калі мы будзем цікавыя самі сабе, нас будуць паважаць і разумець гледачы» : [маналог рэжысёра] / У. Савіцкі ; падрыхтавала Л. Грамыка // Мастацтва. 2004. № 7/8. С. 50–51.
  32. Валькун, И. Откроем заново «Альпийскую балладу» : [о спектакле «Баллада о любви» в Национальном академическом театре им. Янки Купалы, режиссёр В. Савицкий] / И. Валькун // Белорусская деловая газета. 2004. 18 мая. С. 14.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1050 разоў Апошняя змена Серада, 18 Сакавік 2020 09:14