Паводле Іпацьеўскага летапісу вежа ўзводзілася з 1276 па 1288 г. Наяўнасць умацавання з вежай-данжонам дазваляла кантраляваць праходзячыя тут гандлёвыя і ваенна-стратэгічныя шляхі. У плане вежа круглая, яе вонкавы дыяметр складае 13,6 м, таўшчыня сцен — 2,5 м. Агульная вышыня вежы (ад фундамента да верху зубцоў) — 30 м. Усе пяць ярусаў вежы злучаныя паміж сабой драўлянымі лесвіцамі. З пятага яруса наверх вядуць цагляныя ўсходы на баявую пляцоўку, акружаную 14 зубцамі.
На абарончую долю вежы выпала нямала выпрабаванняў, яе сцены бачылі нямецкіх крыжаносцаў і татар, літоўскіх і польскіх воінаў. Камянецкі стоўп мог вытрымаць любую асаду, але з цягам часу вежа страціла сваё абарончае значэнне і стала паступова руйнавацца. У 1903–1905 гг. была праведзена яе частковая рэстаўрацыя.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны Камянецкая вежа была ўзята пад ахову дзяржавы. 1 мая 1960 г. помнік перададзены Брэсцкаму абласному краязнаўчаму музею. У 1968–1973 гг. праведзена рэстаўрацыя. 21 красавіка 1969 г. рашэннем аблвыканкама ўтвораны музей «Камянецкая вежа», філіял абласнога краязнаўчага музея. Экспазіцыя была разгорнута на чатырох паверхах вежы, налічвала больш за 100 экспанатаў (1986). Тэматычныя раздзелы: заснаванне горада і будаўніцтва вежы; асада вежы крыжаносцамі (ХІV ст.); Грунвальдская бітва 1410 г.; Руска-польская вайна 1654–1667 гг.; гісторыя рэстаўрацыі вежы. Штогод музей наведвалі да 100 тыс. чалавек.
У 1985 г. упраўленне культуры аблвыканкама выдала загад аб часовым зачыненні музея ў Камянецкай вежы ў сувязі з яе хуткай рэканструкцыяй. Аднак рэстаўрацыйныя работы ў вежы пачаліся толькі 15 ліпеня 1996 г. і працягваліся па 2004 г. У выніку сцены вежы былі канчаткова ачышчаныя ад вапны, цэгла пакрыта спецыяльным растворам, які засцерагае ад разбурэння, замененыя між’ярусныя перакрыцці, сталярка, зробленыя лесвіцы, якія злучылі ўсе пяць ярусаў вежы.
4 верасня 2005 г. адбылося адкрыццё новай экспазіцыі музея «Камянецкая вежа», прымеркаванае да рэспубліканскага святкавання Дня беларускага пісьменства ў Камянцы. Экспазіцыя займае плошчу 313,2 кв. м і размяшчаецца на пяці паверхах вежы ў пяці экспазіцыйных залах, дэманструюцца больш за 350 экспанатаў. На першым ярусе: рэканструкцыя фрагмента жыцця вежы канца XIII ст. Тут прадстаўлены трыпціх «Будаўніцтва Камянецкай вежы» (брэсцкі мастак М. І. Гуршчанкоў).
Другі ярус музея прысвечаны археалагічнаму вывучэнню г. Камянца і Камянецкага раёна. Тут можна пазнаёміцца з археалагічнымі знаходкамі з курганных магільнікаў дрыгавічоў, датаваных X ст., убачыць малюнкі з выявай пахавальных абрадаў, а таксама археалагічныя знаходкі XIII ст. з гарадзішча, прадстаўленыя фрагментамі ганчарнага посуду і вырабамі з жалеза. Прыцягвае ўвагу макет-план Камянца і вежы канца XIII – пачатку XIV ст.
Трэці ярус вежы распавядае аб палітычным, эканамічным, культурным жыцці Камянца ў складзе Вялікага Княства Літоўскага (XIV–XVII стст.). Археалагічныя знаходкі сведчаць аб развіцці ў горадзе гандлю, рамёстваў, палявання. Асаблівую цікавасць выклікаюць у наведвальнікаў бронзавы пярсцёнак канца XIII ст. з гарадзішча Камянец, партрэтная кафля сярэдзіны XVI ст. — эпохі італьянскага Адраджэння — знаходка вельмі рэдкая для Беларусі.
У чацвёртым ярусе вежы распавядаецца пра развіццё абарончага дойлідства Беларусі канца XIII – пачатку XVII ст., аб вежах Заходняга рэгіёна, пабудаваных паміж XIII–XIV стст., аб рэстаўрацыях Камянецкай вежы. Пяты ярус вежы прысвечаны ваеннай гісторыі Камянца і Камянецкай вежы. Насценная размалёўка паказвае аблогу вежы крыжаносцамі ў 1378–1379 гг. (мастак А. Пашкевіч). На верхняй пляцоўцы праводзяцца аглядныя экскурсіі.
Камянецкая вежа сёння — помнік гісторыі і культуры, які мае міжнароднае значэнне. У 2004 г. вежа ўключана ў папярэдні спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА як помнік абарончага дойлідства. У 2012 г., падчас падрыхтоўкі абласнога фестывалю «Дажынкі-2012», была зроблена рэканструкцыя ўваходнай групы і адміністрацыйнага будынка.
За час работы музея ў вежы пабывалі турысты практычна з усіх куткоў свету. Трэба аддаць належнае супрацоўнікам, якія ўсе гэтыя гады праводзілі захапляльныя экскурсіі. Гэта старшы навуковы супрацоўнік абласнога краязнаўчага музея Васіль Міхальчук, загадчыца філіяла Галіна Канстанцінаўна Тарасевіч, выпускніца Маскоўскага гісторыка-архіўнага інстытута, якая працавала ў музеі ў 1974–2002 гг. і вежа стала сэнсам яе жыцця, узнагароджана медалём Францыска Скарыны (1998). З 2002 г. загадчыцай працуе Таццяна Мікалаеўна Казулька.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Камянецкая вежа / М. А. Ткачоў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 7. С. 555.
- Камянецкая вежа / Ю. Ю. Захарчанка. «Камянецкая вежа» / Т. М. Казулька // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2013. Т. 4. С. 325–326.
- Каменецкая башня. «Каменецкая башня» // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 437–438.
- Камянецкая вежа // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2009. Т. 1. С. 412–413.
- Казулька, Т. М. «Камянецкая вежа» / Т. М. Казулька. «Каменецкая башня» / Т. Н. Козулько // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси : на бел. і рус. мовах. Мiнск, 2008. С. 273–276.
- Каменецкая башня // Туристическая энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 233.
- Камянецкая вежа // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 28.
- Каменецкая башня // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 853.
- Камянецкая вежа / Міхась Ткачоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 79.
- Каменецкая башня : научно-популярное издание / автор концепции и текста А. М. Суворов. – Брест : Полиграфика, 2009. – 35 с. : ил.
- Камянецкая вежа = Каменецкая башня = Kamenetstower : навукова-папулярнае выданне / рэд. Ю. А. Паўлюкевіч ; тэкст А. А. Ярашэвіча ; фота А. П. Дрыбаса, Д. М. Раманюка. – Мінск : Беларусь, 2005. – 65 с.
- Ярошевич, А. Каменецкая башня / А. Ярошевич // Беларусь замковая. Минск, 2015. С. 17–31.
- Каменецкая башня (Белая вежа) // ЮНЕСКО и Беларусь : 60 лет сотрудничества / сост. Н. Ю. Карасёва. Минск, 2014. С. 90–92.
- Кушнярэвіч, А. М. Камянецкая вежа / А. М. Кушнярэвіч // Мураваная дабастыённая фартыфікацыя Вялікага княства Літоўскага / А. М. Кушнярэвіч. Мінск, 2014. С. 70–77.
- Ткачев, М. А. Каменецкая башня / М. А. Ткачев // Замки Беларуси / М. А. Ткачев. Минск, 2007. С. 6–10.
- Тарасевіч, Г. Камянецкая вежа / Г. Тарасевіч // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Камянецкага раёна. Мінск, 1997. С. 22–27.
- Несцярчук, Л. М. Камянецкая вежа / Л. М. Несцярчук // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны / Л. М. Несцярчук. Мінск, 1997. С. 18–20.
- Ткачев, М. А. Каменецкая башня / М. А. Ткачев // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 219–220.
- Сівіцкі, У. М. Белая вежа — фальклорна-культуралагічныя рэмінісцэнцыі : этна-культурны феномен Камянецкай вежы / У. М. Сiвiцкi // Камянецкія чытанні : матэрыялы рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі (Камянец, 4 верасня 2005 г.). – Мiнск, 2006. C. 55–63.
- Курков, И. Н. Созданье старины глубокой : [Каменецкая башня] / И. Н. Курков // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 10–12.
- Осташеня, А. Открываем Каменец заново. Башня / Андрей Осташеня // Навіны Камянеччыны. 2019. 26 студзеня (№ 4). С. 18–19 ; 9 февраля (№ 6). С. 18–19.
- Козлович, В. О Белой веже замолвите слово / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2016. 22 января. С. 3.
- Дзянісава, С. Вежа Васількавіча, або Гісторыя кахання, якую вам наўрад ці раскажуць у Камянцы / Святлана Дзянісава // Звязда. 2016. 11 лютага. С. 7.
- Масляніцына, І. І паўстала вежа Камянецкая... / Ірына Масляніцына, Мікола Багадзяж // Народная газета. 2016. 9 верасня (№ 36). С. 22.
- Козулько, Т. О городе «столпа каменного» / Татьяна Козулько // Навіны Камянеччыны. 2016. 16 красавіка (№ 16). С. 3.
- Гармель, Е. Каменецкая башня: путешествие в средневековье / Елена Гармель ; фото Валерия Короля // Заря. 2014. 26 июля. С. 8.
- Казулька, Т. Тут Вежа непарушна высiцца... : [пра 50-годдзе музея «Камянецкая вежа»]/ Таццяна Казулька // Навiны Камянеччыны. 2010. 1 мая. С. 4.
- Литвинович, Е. Удаль молодецкая — где вежа каменецкая : [об областном фестивале средневековой культуры и традиций «Каменецкая вежа» (Камянец, 27–28 июня)] / Евгений Литвинович // Заря. 2009. 30 июня. С. 1, 8.
- Іоў, А. Пад ценем Камянецкай вежы : [аб археалагічных раскопках у Камянцы] / А. Іоў // Мастацтва. 2008. № 7. С. 25.
- Бутэвіч, А. Камянецкая вежа / Анатоль Бутэвіч // Народная газета. 2008. 16 лютага. С. 9.
- Казулька, Т. Пяць ярусаў музея : [пра экспазiцыю музея «Камянецкая вежа»] / Таццяна Казулька // Навiны Камянеччыны. 2008. 6 верасня. С. 3.
- Мусевіч, Г. Пра мінулае Камянецкага стаўпа / Георгій Мусевіч // Навіны Камянеччыны. 2007. 21 ліпеня.
- Данилов, А. Каменецкая крепость : непокоренной твердыне на берегу р. Лесной — 730 лет / А. Данилов // Белорусская военная газета. 2007. 17 января. С. 4.
- Кушнярэвiч, А. Гісторыка-архітэктурная тыпалогія мураванага дынастычнага абарончага дойлідства ВКЛ : [у т. л. Камянецкая вежа] / А. Кушнярэвiч // Беларускi гiстарычны часопiс. 2005. № 12. С. 34–45.
- Свинтилова, Н. Пять ярусов истории : [о новой экспозиции музея «Каменецкая вежа»] / Наталья Свинтилова // Вечерний Брест. 2005. 13 апреля. С. 11.
- Парафенюк, Е. Каменецкая башня предстанет обновленной : [о реставрации музея «Каменецкая башня»] / Евгений Парафенюк // Вечерний Брест. 2005. 23 марта. С. 2.
- Казулька, Т. «Сустракаю турыстаў з хваляваннем» : [загадчыца музея «Камянецкая вежа» пра сваю працу] / Таццяна Казулька ; гутарыла Г. Новiк // Навiны Камянеччыны. 2002. 11 верасня.
- Парафянюк, А. Гаспадыня вежы : [пра загадчыцу музея «Камянецкая вежа» Галіну Канстанцінаўну Тарасевiч] / Алена Парафянюк // Навiны Камянеччыны. 2002. 5 чэрвеня.