Пасля заканчэння інстытута працаваў загадчыкам Красінскага сельскага ўрачэбнага ўчастка Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці, затым хірургам раённай бальніцы. У 1958 г. паступіў у аспірантуру на кафедры факультэцкай хірургіі МДМІ. Пад кіраўніцтвам прафесара, заслужанага дзеяча навукі БССР П. М. Маслава абараніў кандыдацкую дысертацыю «К диагностике и лечению почечной колики» (1961). З 1960 па 1966 г. працаваў асістэнтам, у 1966–1977 гг. — дацэнтам кафедры агульнай хірургіі МДМІ, якую ў тыя гады ўзначальваў заслужаны дзеяч навукі УССР, прафесар Ц. Я. Гніларыбаў. У гэты час Рыгор Шорах пачаў актыўна друкавацца ў навуковых медыцынскіх часопісах.
Практычная хірургія, якой вучоны займаўся ўвесь час, пакладзена ў аснову доктарскай дысертацыі «Хирургическое лечение непроходимости магистральных желчных протоков», якую Р. П. Шорах бліскуча абараніў у 1975 г. і атрымаў ступень доктара навук. У 1977–1980 гг. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры шпітальнай хірургіі МДМІ. Званне прафесара гэтай кафедры яму прысвоена ў 1980 г. Нароўні з навукова-педагагічнай дзейнасцю, кіраваў лабараторыяй экстракарпаральнай дэтаксікацыі.
Неабходнасць атрымання ведаў агульнымі хірургамі, перш за ўсё па экстраннай хірургічнай паталогіі, стала асноўным аргументам прыняцця рашэння аб адкрыцці ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканалення ўрачоў (БелДІУУ) першай у Беларусі кафедры неадкладнай хірургіі. У 1980 г. кафедру арганізаваў і ўзначаліў Р. П. Шорах. Дваццаць гадоў працаваў загадчыкам кафедры, выступаў з лекцыямі, публікаваў навуковыя працы, прымаў удзел у рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцыях, з’ездах медыкаў-хірургаў.
Загадам Міністэрства аховы здароўя БССРу 1988 г. Р. П. Шорах назначаны старшынёй секцыі экспертнай камісіі па клінічнай медыцыне ў складзе Навукова-экспертнага савета Міністэрства аховы здароўя.
У 1993 г. на базе клінікі неадкладнай хірургіі ўтвораны Мінскі гарадскі цэнтр па лячэнні гастрадуадэнальных крывацёкаў язвавай этыялогіі, навуковым кіраўніком якога стаў прафесар Р. П. Шорах. Стварэнне цэнтра прывяло да зніжэння смяротнасці пры гастрадуадэнальных крывацёках у шэсць разоў. Р. П. Шорах з’яўляўся першапраходцам і актыўным прапагандыстам эндаскапічных метадаў дыягностыкі і лячэння вострых хірургічных захворванняў брушной поласцi, стаў першым беларускім хірургам, які 23 сакавіка 1993 г. выканаў лапараскапічную халецыстытэктамію пры вострым халецыстыце.
Значным прагрэсам у органазахавальнай хірургіі печані і селязёнкі з’явілася актыўнае прымяненне высокаінтэнсіўнай лазернай тэхнікі і плазменнага скальпеля. Пад кіраўніцтвам Рыгора Паўлавіча створаны Рэспубліканскі цэнтр лазернай хірургіі.
Па ініцыятыве Р. П. Шораха ў 1996–2000 гг. праведзеныя рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі «Снежаньскія чытанні па неадкладнай хірургіі». Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронена 5 доктарскіх і 9 кандыдацкіх дысертацый, атрымана 8 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Аўтар больш за 450 навуковых прац, у т. л. чатырох манаграфій: «Лазеры, плазменный скальпель в неотложной абдоминальной хирургии» (1993), «Острый холецистит: эндохирургические аспекты» (1997), «Язвенные гастродуоденальные кровотечения: тактика и лечение» (1998), «Острый деструктивный панкреатит» (2013).
Многія гады Р. П. Шорах з’яўляўся галоўным хірургам 4-га ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя, старшынёй навуковага таварыства хірургаў г. Мінска і Мінскай вобласці, намеснікам старшыні Савета па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па хірургіі. У канцы 2010 г. уваходзіўу педагагічны склад кафедры неадкладнай хірургіі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі (БМАПА) па цыкле «Неадкладная хірургія». Нягледзячы на вялікі аб’ёмам вучэбнай, навуковай і лячэбнай работы з’яўляўся членам рэдакцыйнага савета часопіса «Новости хирургии».
Р. П. Шорах узнагароджаны медалём М. І. Пірагова,знакам «Выдатнік аховы здароўя СССР» (1988). У 1998 г. яму было прысвоена званне «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь». У 1999 г. абраны сапраўдным ганаровым акадэмікам Беларускай медыцынскай акадэміі.
Не стала Рыгора Паўлавіча Шораха 26 красавіка 2013 г.
Шляхам бацькі пайшлі дзеці. Сын, Сяргей Рыгоравіч Шорах, закончыў МДМІ, у 2003 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, дацэнт кафедры неадкладнай хірургіі БМАПА. Аўтар сямі патэнтаў на вынаходніцтвы, дзейсны сябра таварыства хірургаў-гепатолагаў Расіі і краін СНД, а таксама таварыства хірургаў Рэспублікі Беларусь.
Дачка, Ірына Рыгораўна Шорах, скончыла МДМІ, з 1996 г. працуе на кафедры акушэрства і гінекалогіі БМАПА, у 2005 г. ёй прысвоена вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя па ўльтрагукавой дыягностыцы. Мае больш за 40 друкаваных работ, 4 патэнты на вынаходніцтвы, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, больш за 50 дакладаў і выступленняў, у т. л. на міжнародных канферэнцыях і семінарах.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф
Працы Р. П. Шораха
- Острый деструктивный панкреатит / Г. П. Шорох, С. Г. Шорох. – Минск : Парадокс, 2013. – 208 с. : ил.
- Язвенные гастродуоденальные кровотечения : тактика и лечение / Г. П. Шорох, В. В. Климович. – Минск : Промпечать, 1998. – 156 с. : ил.
- Острый холецистит : эндохирургические аспекты / Г. П. Шорох, Н. В. Завада. – Минск : Технопринт, 1997. – 156 с. : ил.
- Лазеры, плазменный скальпель в неотложной абдоминальной хирургии / Г. П. Шорох, И. Г. Ляндрес, П. М. Назаренко. – Минск : Навука i тэхніка, 1993. – 256 с. : ил.
- Хирургическое лечение непроходимости магистральных желчных протоков : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.27 / Г. П. Шорох. – Минск, 1975. – 37 с. : табл.
- К диагностике и лечению почечной колики : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук / Г. П. Шорох ; Смоленский государственный медицинский институт. – Минск, 1961. – 20 с.
Аб жыцці і дзейнасці Р. П. Шораха
- Шорах Рыгор Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 451.
- Шорох Григорий Павлович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 7. С. 612.
- Шорох Григорий Павлович // Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931–2006) / ред.-сост.: Г. Я. Хулуп, М. З. Ивашкевич, А. В. Манулик. Минск, 2006. С. 91–92.
- Шышчыц, В. М. Р. П. Шорах / В. М. Шышчыц // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка / [уклад. Р. Я. Смірнова]. Мінск, 1999. С. 442–443.
- Бензярук, Р. Да вяршынь медыцыны : Шорах Рыгор Паўлавіч, нарадзіўся ў 1930 годзе ў вёсцы Налезнікі / Расціслаў Бензярук // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст, 2007. С. 100–101.
- Алексеев, С. А. К юбилею кафедры общей хирургии БГМУ / С. А. Алексеев, А. А. Безводицкая. – Минск : Белорусский государственный медицинский университет, 2017. – 16 с.
- 3 марта — 85 лет со дня рождения Григория Павловича Шороха // Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты, 2015 год / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Республиканская научная медицинская библиотека, Музей истории медицины Беларуси ; [сост. Н. С. Шумин]. – Минск, 2014. С. 32.
- Кафедра неотложной хирургии Белорусской медицинской Академии последипломного образования / Ю. Е. Демидчик [и др.] // Экстренная медицинская помощь в современных условиях : сб. науч. тр. респ. науч.-практ. конф., посвящ. 35-летию учреждения здравоохранения «Городская клиническая больница скорой медицинской помощи», Минск, 28 нояб. 2013 г. / Белорус. мед. акад. последиплом. образования, Белорус. гос. мед. ун-т, Гор. клин. больница скорой мед. помощи. Минск, 2013. С. 9–24.
- Воробей, А. В. Республиканский научно-практический семинар с международным участием «Актуальные проблемы хирургической панкреатологии» : [о программных докладах, в т. ч. Г. П. Шороха] / А. В. Воробей, А. Ч. Шулейко, Ю. Н. Орловский // Новости хирургии. 2012. Т. 20, № 2. С. 180–182.
- 3 марта — 80 лет со дня рождения Григория Павловича Шороха // Здравоохранение Беларуси: знаменательные и юбилейные даты, 2010 год / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Республиканская научная медицинская библиотека, Музей истории медицины Беларуси ; [сост.: Н. Ф. Змачинская, Н. С. Шумин]. Минск, 2010. С. 55–56.
- Григорий Павлович Шорох : к 80-летию со дня рождения // Новости хирургии. 2010. Т. 18, № 4. С. 180–182.
- Бензярук, А. Верны клятве Гіпакрата : [пра Р. П. Шораха] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 4 сакавіка. С. 4 : фат.
- Ростаў, А. Славутая сямёрка : [кароткія гістарычныя звесткі аб сельсаветах Жабінкаўскага раёна, іх кіраўніках і знакамітых ураджэнцах, у т. л. пра Р. П. Шораха] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 15 студзеня. С. 4.
- Бензярук, А. Жабінкаўшчына навуковая : [кароткія біяграфіі навукоўцаў з Жабінкаўскага раёна, у т. л. Р. П. Шораха] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 6 снежня. С. 4.
- Бензярук, А. Вучоныя — нараджэнцы Жабінкаўшчыны : [у т. л. пра Р. П. Шораха] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2010. 30 студзеня. С. 3.
- Шышчыц, В. Урач, вучоны, педагог : [пра доктара мед. навук, прафесара, выдатнага арганізатара аховы здароўя Беларусі Р. П. Шораха] / В. Шышчыц // Сельская праўда. Жабінка, 1996. 26 чэрвеня.