У 1977 г. Аляксандр Бондар паступіў у аспірантуру на кафедру палітэканоміі гандлёвых факультэтаў БДІНГ, працаваў выкладчыкам. Кандыдацкую дысертацыю «Воспроизводство квалифицированной рабочей силы в период совершенствования развитого социализма» абараніў у 1985 г. У 1989–1992 гг. — дактарантура па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя». Абараніў доктарскую дысертацыю «Становление и развитие работника-собственника в условиях перехода к рыночной экономике» (1993). Доктар эканамічных навук (1994), прафесар (1997).
У 1992–1995 гг. А. В. Бондар — дацэнт, у 1995–2000 гг. — прафесар кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, з 2000 г. загадвае гэтай кафедрай, якая з 2009 г. носіць назву «кафедра эканамічнай палітыкі». З моманту заснавання ў 1981 г. кафедра стала своеасаблівай кузняй навукоўцаў вышэйшай кваліфікацыі, дактароў эканамічных навук, якія вырашаюць многія эканамічныя праблемы ў Рэспубліцы Беларусь. Калектыў кафедры, у складзе якога 12 кандыдатаў навук, валодае высокім творчым і навуковым патэнцыялам для навучання студэнтаў і падрыхтоўкі спецыялістаў высокай кваліфікацыі.
А. В. Бондар мае больш за 200 навуковых і вучэбна-метадычных прац, у т. л. сем падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў і тры манаграфіі: «Воспроизводство рабочих кадров (на примере Белорусской ССР)» (1991),«Мировой рынок труда в условиях глобализации и особенности развития его белорусского сегмента» (2005),«Человеческий капитал в контексте макроэкономической стабилизации и конкурентоспособности национальной (малой открытой) экономики» (у суаўтарстве,2006). З’яўляецца аўтарам раздзелаў у вучэбных дапаможніках «Экономическая теория» (2006), «Макроэкономика» і «Микроэкономика» (2007). Удзельнічаў у напісанні Нацыянальнай справаздачы аб развіцці чалавецтва за 2004–2005 гг. «Диспропорции человеческого капитала. Экономика и общество Беларуси: диспропорции и перспективы развития» (2005).
А. В. Бондар з’яўляецца членам Савета Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, савета факультэта міжнародных эканамічных адносін, навукова-метадычнага савета БДЭУ, старшынёй савета ўніверсітэта па абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый па спецыяльнасці «Эканамічная тэорыя» і «Сусветная эканоміка», старшынёй метадычнай камісіі па спецыяльнасці «Эканамічная палітыка», членам рэдкалегій часопісаў «Белорусский экономический журнал», «Вестник БГЭУ», «Белорусский фондовый рынок».
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2010), Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2013), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014). У 2008 г. аб’яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2016 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Лазарчук Валянціна Фёдараўна, бібліятэкар I катэгорыі аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
Працы А. В. Бондара
- Экономическая теория : пособие для студентов экономических специальностей высших учебных заведений / [А. В. Бондарь и др.] ; под редакцией А. В. Бондаря. – Минск : Экоперспектива, 2018. – 143 с. : ил.
- Макроэкономика : учебник для студентов учреждений высшего образования по экономическим специальностям / [А. В. Бондарь и др.] ; под редакцией А. В. Бондаря, В. А. Воробьева. – Минск : БГЭУ, 2014. – 431 с. : ил., табл.
- Экономическая безопасность и определяющие ее факторы : учеб.-метод. пособие / А. В. Бондарь, Н. Н. Бондарь ; Белорус. гос. экон. ун-т. – Минск : БГЭУ, 2002. – 33, [2] с.
- Становление и развитие работника-собственника в условиях перехода к рыночной экономике : автореферат диссертации ... доктора экономических наук : 08.00.01 / А. В. Бондарь ; Бел. гос. экон. ун-т. – Минск, 1993. – 35 с.
- Воспроизводство рабочих кадров : (на примере Белорусской ССР) / А. В. Бондарь ; под ред. М. Г. Муталимова. – Минск : Навука i тэхнiка, 1991. – 175 с.
- Воспроизводство квалифицированной рабочей силы в период совершенствования развитого социализма : (на примере промышленности БССР) : автореферат диссертации ... кандидата экономических наук : 08.00.04 / А. В. Бондарь ; БГУ им. В. И. Ленина. – Минск, 1985. – 25 с.
- Предпринимательский университет как точка роста экономики знаний / А. В. Бондарь, П. А. Лис, В. И. Слиж // Белорусский экономический журнал. 2018. № 4. С. 105–122.
- Инновационное импортозамещение / А. В. Бондарь, И. И. Кобзев // Потребительская кооперация. 2017. № 1. С. 13–18.
- Концепция «зеленой» экономики в свете устойчивого развития / А. В. Бондарь, А. П. Чуракова // Новая экономика. 2016. № 1. С. 157.
- Инвестиционный потенциал внешней трудовой миграции / А. В. Бондарь // Белорусский экономический журнал. 2002. № 3. С. 50.
Аб жыцці і дзейнасці А. В. Бондара
- Бондар Аляксандр Віктаравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 353.
- Бондарь Александр Викторович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 118.
- Бондарь Александр Викторович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 450.
- Бондарь Александр Викторович // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников. 75 лет (1933–2008). Минск, 2008. С. 39–40.
- Литвинович, А. [Бондарь Александр Викторович (1950)] : даты истории / Александр Литвинович // Наш край. Барановичи, 2012. 31 марта. С. 4.