Абласны і гарадскі ваенкаматы размясціліся ў двухпавярховым цагляным будынку на вул. Дзяржынскага, раённы знаходзіўся непадалёк за вуглом. Гарадскі ваенкамат узначаліў маёр Мікалай Паўлавіч Забуркін, раённы — Самуіл Львовіч Ушэраў. Ваенкаматы забяспечвалі правядзенне мабілізацыі, улік людскіх і народнагаспадарчых рэсурсаў, якія былі прыдатныя для арміі. Ваенкам М. Я. Стафееў цесна супрацоўнічаў са штабамі 6-й і 42-й стралковых дывізій, якія размяшчаліся ў Брэсце і Брэсцкай крэпасці, іншымі часцямі. Да 18 мая была завершана распрацоўка новага мабілізацыйнага плана.
22 чэрвеня 1941 г. асабовы састаў абласнога і гарадскога ваенкаматаў на чале з маёрам М. Я. Стафеевым зрабілі ўсё магчымае, каб даць адпор захопнікам. Раніцай у ваенкамаце сабраліся да 120 ваенных і партыйна-савецкіх работнікаў, але толькі палова была ўзброена, для астатніх зброі не хапала. Ужо з ночы сувязі з абкамам і часткамі Чырвонай арміі не было. У падвале хаваліся жанчыны і дзеці ваеннаслужачых. Потым частку жанчын і дзяцей адправілі на дзвюх машынах з горада, адна машына, абстраляная з самалёта, дабралася да Бярозы-Картузскай, лёс другой невядомы; астатніх членаў сямей змаглі вывесці пад абстрэлам на іншыя вуліцы.
З 7 гадзін раніцы на працягу дня абаронцы ваенкамата мужна адбівалі атакі гітлераўцаў. Спрабавалі прарвацца з акружанай тэрыторыі, але няўдала. Некалькім чалавекам усё ж удалося выбрацца цераз заднія двары і агароды, яны потым змагаліся ў партызанскіх атрадах (сярод іх сакратар Брэсцкага райкама ЛКСМБ Фёдар Дзмітрыевіч Рома). У другой палове дня немцы пачалі абстрэл будынка з гарматы, да вечара многія абаронцы загінулі са зброяй у руках. Вечарам уварваўшыеся ў будынак немцы дабілі раненых, некалькі чалавек узялі ў палон.
У 1965 г. на доме, пабудаваным на месцы руін ваенкамата (вул. Дзяржынскага, 7), устаноўлена мемарыяльная дошка. М. Я. Стафееў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені (пасмяротна). Яго імем названа вуліца ў мікрараёне «Усход-6» г. Брэста, на доме № 15 устаноўлена мемарыяльная дошка.
Дзейнасць ваенных камісарыятаў адноўлена пасля вызвалення Брэстчыны ў ліпені 1944 г. Ваенкаматы прыступілі да наладжвання воінскага ўліку і пошуку рэсурсаў для папаўнення франтавых часцей, уносілі свой уклад у Вялікую Перамогу.
Па завяршэнні Вялікай Айчыннай вайны ваенкаматы вялі работу па пастаноўцы на ўлік дэмабілізаваных афіцэраў, салдат і сержантаў, аказвалі дапамогу ў пытаннях працаўладкавання і перакваліфікацыі. Вялікая ўвага надавалася баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці, падрыхтоўцы моладзі да службы ў арміі, ваенна-патрыятычнаму выхаванню.
Абласны ваенкамат знаходзіўся побач з гарадскім і раённым па вул. Леніна, 80. У 1970-я гг. аблваенкамат атрымаў новы чатырохпавярховы будынак на вул. Піянерскай, 40/3. Тут створаны пакой баявой славы, дзе захоўваюцца дакументы, матэрыялы, артэфакты аб гераічным мінулым. З 1970-х ваенны камісарыят Брэсцкай вобласці пастаянна займаў прызавыя месцы, быў узнагароджаны пераходзячым сцягам і вымпелам міністра абароны СССР.
Прызыў моладзі на ваенную службу і службу ў рэзерве, пытанні тэрытарыяльнай абароны, сацыяльнай абароненасці ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны пастаянна знаходзяцца на павышаным кантролі. Ваенкамат адбірае кандыдатаў для паступлення ў ваенныя ВНУ і на ваенныя факультэты грамадзянскіх навучальных устаноў. Па выніках падрыхтоўкі ў 2018–2019 навучальным годзе калектыў ваенкамата Брэсцкай вобласці заняў ІІ месца.
У 1999–2012 гг. абласным ваенкамам і начальнікам Брэсцкага гарнізона быў палкоўнік Уладзімір Аляксандравіч Базанаў, у 2012–2019 гг. — палкоўнік Яўген Станіслававіч Зайцаў, у студзені 2020 г. назначаны палкоўнік Алег Анатольевіч Канавалаў. 12 сакавіка 2020 г. у Брэсцкім цэнтры маладзёжнай творчасці прайшло ўрачыстае пасяджэнне супрацоўнікаў установы, ваеннаслужачых, ветэранаў, грамадскасці, прысвечанае 80-годдзю абласнога ваенкамата.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
- Военные комиссариаты Брестской области : историческая справка. – Брест : Областная типография, 1998. – 48 с.
- Брестского областного военкомата оборона / С. Н. Драневич // Брест. Брэст. Brest. 1000 / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 39.
- Абарона аблваенкамата // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 384–388.
- Смирнов, С. С. На улицах Бреста : [оборона военкомата] // Брестская крепость / С. С. Смирнов. Москва, 2010. С. 265–272.
- Краско, П. Боевой гарнизон майора Стафеева / Павел Каско // Герои Бреста. Минск, 1991. С. 228–238.
- Ушеров, С. Л. Военкомат держит оборону / Самуил Львович Ушеров // Буг в огне. 3-е изд., доп. и перераб. Минск, 1990. С. 89–93.
- Ромма, Ф.Д. Бастион в военкомате / Федор Дмитриевич Ромма // Мужала молодость в боях : записки секретаря подпольного обкома комсомола / Федор Дмитриевич Ромма. Минск, 1974. С. 16–23.
- Ходцава, Т. М. Брэста абарона, 1941 / Т. М. Ходцава // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 93.
- Место боя, 1941 : [г. Брест] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 74.
- Брестского областного военкомата оборона, 1941 // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 147.
- Стафеев Михаил Яковлевич // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 553.
- Стафеев Михаил Яковлевич // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 342.
- Улица Стафеева // Улицы Бреста рассказывают... / Л. Илларионова [и др.]. Брест, 2007. С. 121–123.
- Вуліца Стафеева // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 166.
- Некало, О. С юбилеем, военкомат!.. : [о праздновании 80-летия военного комиссариата Брестской области] / Олег Некало // Белорусская военная газета. Во славу Родины. 2020. 17 марта. С. 2.
- Мощик, С. Повестка на юбилей... : военному комиссариату Брестской области — 80 лет / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2020. 13 марта (№ 11). С. 6.
- В области — новый военный комиссар : [полковник Олег Анатольевич Коновалов] // Заря. 2020. 11 января. С. 3.
- Мощик, С. На Брестчине новый военком : [полковник Олег Анатольевич Коновалов] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2020. 10 января (№ 2). С. 2.
- Демчук, В. Военкомату Бреста — 80 лет : [Брестский городской военкомат] / Виктор Демчук // Брестский вестник. 2019. 4 апреля (№ 14). С. 3.
- Гайдамакина, В. Жилой дом вместо военкомата : [об истории здания военкомата на ул. Дзержинского] / Виолетта Гайдамакина // Брестская газета. 2019. 14 июня (№ 24). С. 8 : фот.
- Зайцев, Е. Верность военным традициям / Евгений Зайцев ; записал Денис Писаренко // Белорусская военная газета. Во славу Родины. 2018. 7 апреля. С. 4–5 : фот.
- Стрелец, М. Не формально к любому делу : [о полковнике В. А. Базанове, бывшем военкоме Брестской области] / Михаил Стрелец // Брестский вестник. 2017. 23 ноября (№ 47). С. 6.
- Зайцев, Е. Тяжело в учении — легко в бою : [беседа с начальником Брестского гарнизона, военным комиссаром Брестской области полковником Е. Зайцевым] / Евгений Зайцев ; беседовал Юрий Шапран // Брестский вестник. 2016. 24 ноября (№ 47). С. 11.
- Базанов, В. А. «Смысл моей жизни — помогать людям» : [беседа с депутатом Палаты представителей Национального собрания] / Владимир Александрович Базанов ; [беседовал] Виктор Васильев // Заря над Бугом. Брест, 2016. 30 июня. С. 4.
- Литвинович, Е. «В Афганистане мы начинали бороться с терроризмом...» : [о В. А. Базанове, депутате Палаты представителей Национального собрания] / Евгений Литвинович // Заря. 2016. 13 февраля. С. 7.
- Деркач, В. Сила и правда депутата : [о депутате Брестского городского Совета депутатов Евгении Зайцеве, военном комиссаре Брестской области] / Валерий Деркач // Брестский вестник. 2013. 28 ноября (№ 48). С. 12.
- Алехно, Ю. «Променад» по военкомату : [Брестский областной военкомат] / Юлия Алехно // Белорусская военная газета. Во славу Родины. 2013. 18 сентября.
- Орлова, И. За чистое небо : [военный комиссар Брестской области полковник Владимир Базанов награждён орденом «За службу Родине» II степени] / Ирина Орлова // Народная газета. 2004. 15 студзеня.