Субота, 04 Красавік 2020 15:14

22 красавіка 2020 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна (1870–1924), расійскага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, дзеяча міжнароднага рабочага і камуністычнага руху

Дзейнасць У. І. Леніна, непасрэдна звязаная з Беларуссю, з’яўлялася часткай яго велізарнай, карпатлівай работы, падпарадкаванай адзінай задачы пабудовы сацыялістычнага грамадства. У яго працах больш за 400 выказванняў, тэлеграм, запісак і іншых дакументаў, якія датычаць Беларусі. Першае ўпамінанне беларускага рэгіёна (Гродзенская губерня) з’явілася ў рабоце «Объяснение закона о штрафах, взимаемых с рабочих на фабриках и заводах» (1895). Вялікае значэнне надаваў распаўсюджванню марксізму і развіццю пралетарскага руху ў Беларусі. Выданні У. І. Леніна паліцыя знаходзіла пры вобысках у Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Магілёве, Полацку, Оршы і іншых гарадах і мястэчках.

 

У адносінах да нацыянальна-дзяржаўнага самавызначэння беларускага народа У. І. Ленін зыходзіў ва ўмовах савецкай рэчаіснасці ў Расіі — падтрымка бальшавікоў у стварэнні самастойнай нацыянальнай савецкай сацыялістычнай рэспублікі. Адмоўна ставіўся да Беларускай Народнай Рэспублікі і падтрымаў ініцыятыву беларускіх секцый РКП(б) аб стварэнні Беларускай ССР. VІ Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б), якая адбылася ў Смаленску 30–31 снежня 1918 г., пастанавіла прызнаць неабходным абвяшчэнне БССР. 1 студзеня 1919 г. Часовы рабоча-сялянскі ўрад Беларусі абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні БССР.

У. І. Ленін шмат разоў сустракаўся з пасланцамі рэспублікі, цікавіўся поспехамі беларускага народа ў будаўніцтве новага жыцця. Восенню 1920 г. падтрымаў пытанне аб заключэнні саюзнага дагавору паміж БССР і Расійскай Федэрацыяй, 16 студзеня 1921 г. дагавор быў падпісаны. У яго аснову ляглі ленінскія прынцыпы ўзаемаадносін паміж раўнапраўнымі народамі. Савецкі ўрад на чале з У. І. Леніным садзейнічаў развіццю эканомікі і культуры Беларусі. У 1920 г. у рэспубліку з Расіі былі накіраваны 500 настаўнікаў для арганізацыі школ, у 1921 г. адкрыты Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (у 1949–1991 гг. насіў імя У. І. Леніна). Працоўныя Беларусі падтрымалі ленінскую ідэю стварэння СССР.

Брэсцкія сацыял-дэмакраты пазнаёміліся з працамі У. І. Леніна ў канцы ХIХ ст. Уладзімір Ільіч 29 ліпеня 1900 г. праязджаў па чыгунцы праз г. Брэст-Літоўск (цяпер Брэст), калі накіроўваўся за мяжу, дзе наладжваў выданне газеты «Искра». За 1900–1903 гг. «Искра» апублікавала 30 матэрыялаў з Беларусі. У Брэст-Літоўску дзейнічала група ленінскай «Искры», у 1912–1914 гг. праўдзісцкая група збірала і пасылала сродкі ў фонд газеты «Правда», заснаванай У. І. Леніным. Брэст-Літоўск 30 разоў узгадваецца ў прамовах, дакладах, артыкулах і тэлеграмах У. І. Леніна ў сувязі з Брэсцкім мірам 1918 г.

Імя У. І. Леніна шырока адзначана ў Беларусі, яго імем названы вуліцы, плошчы, бібліятэкі, устаноўлены бюсты і скульптуры. У яго гонар у 1948 г. была перайменавана брэсцкая вуліца 17 Верасня. Першы ў Брэсце помнік заснавальніку Савецкай дзяржавы з’явіўся ў 1948 г. на пл. Свабоды, але, выраблены з бетону, прастаяў нядоўга. 6 лістапада 1958 г. урачыста адкрыты новы помнік з бронзы на плошчы ля аблвыканкама. 28 кастрычнiка 1987 г. на будынку Брэсцкага чыгуначнага вакзала ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная У. І. Леніну.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Ленін Уладзімір Ільіч / П. Ц. Петрыкаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 201–202.
  2. Ленин Владимир Ильич / И. В. Котляров // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 439.
  3. Ленін Уладзімір Ільіч / Пётр Петрыкаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 348–349.
  4. Ленин Владимир Ильич // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 355–361.
  5. Подлипский, А. М. Прощание с вождем : витебляне на похоронах В. И. Ленина / Аркадий Подлипский. – Витебск : Витебская областная типография, 2016. – 135 с. : ил.
  6. Резник, А. Н. Великий Октябрь и мировая пролетарская революция в контексте наследия В. И. Ленина, 1917–1923 гг. : (историко-теоретические аспекты) / А. Н. Резник. – Минск : Энциклопедикс, 2014. – 283 с.
  7. Сабалеўскі, А. В. Вечная крыніца : беларуская тэатральная Ленініяна ў кантэксце часу / Анатоль Сабалеўскі. – Мінск : Юнацтва, 1991. – 222 с., [8] л. іл.
  8. Белявцев, В. И. Оружие борьбы и созидания — трудящимся : распространение и пропаганда произведений В. И. Ленина в Белоруссии, 1917–1941 гг. / В. И. Белявцев. – Минск : Беларусь, 1987. – 239 с.
  9. Гніламёдаў, У. В. У. І. Ленін і Кастрычніцкая рэвалюцыя ў беларускай літаратуры / У. В. Гніламёдаў, Л. С. Савік, С. С. Лаўшук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1987. – 159 с.
  10. Письма трудящихся Белоруссии В. И. Ленину, 1917–1924. – 3-е изд. – Минск : Беларусь, 1980. – 206 с.
  11. У. І. Ленін у выяўленчым мастацтве Беларусі = В. И. Ленин в изобразительном искусстве Белоруссии : альбом / склад. П. М. Герасімовіч ; рэдкал.: А. В. Аладава [і інш.]. – Мінск : Беларусь, 1978. – 137 с.
  12. Белявцев, В. И. В. И. Ленин и Белоруссия / В. И. Белявцев. – Минск : Беларусь, 1978. – 254 с.
  13. Бяляўцаў, У. І. Ленін нам шлях указаў / У. I. Бяляўцаў. – Мінск : Народная асвета, 1977. – 96 с. – (Школьнікам аб гісторыі БССР).
  14. Павлов, Я. С. В. И. Ленин и партизанское движение : [1918–1920 гг.] / Я. С. Павлов. – Минск : Беларусь, 1975. – 543 с.
  15. Бяляўцаў, У. І. У. І. Ленін і Беларусь / У. І. Бяляўцаў. – Мінск : Беларусь, 1972. – 191 с.
  16. Короткина, Н. Ф. В. И. Ленин о Белоруссии : библиогр. указатель / Н. Ф. Короткина, С. Г. Цлаф. – Минск, 1970. – 83 с.
  17. Вобраз У. І. Леніна ў беларускім мастацтве : [зборнік артыкулаў] / Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Мінск : Навука і тэхніка, 1970.  159 с. : іл.
  18. Памятник Ленину Владимиру Ильичу : [Брест] / Л. Г. Лапцевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 77.
  19. Помнік Леніну Уладзіміру Ільічу : [Брэст] / Л. Г. Лапцэвіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 64–65.
  20. Мемориальная доска Ленину Владимиру Ильичу : [на здании Брестского железнодорожного вокзала] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 74.
  21. Ленин (Ульянов) Владимир Ильич. Ленина площадь. Ленина улица. Ленинский район. Ленину В. И. памятник // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 246–249.
  22. Гребенников, О. «Дорогому Ильичу...» : [об открытии памятника В. И. Ленину в Бресте 6 ноября 1958 г.] / Олег Гребенников // Заря. 2018. 7 ноября. С. 8.
  23. Гужалоўскі, А. А. Культ Леніна ў даваеннай БССР / Аляксандр Гужалоўскі // Arche. 2018. № 4. С. 39–54.
  24. Куницкий, П. Возвращение Ильича : не для поклонения, а истории ради : [о картине «В. И. Ленин провозглашает Советскую власть» В. Серова, копия которой неизвестного автора находится в Пинском ГДК] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2016. 4 ноября. С. 4.
  25. Куницкий, П. Как на Полесье Ленина посадили : [об истории создания надписи «Ленин», сформированной растущими берёзами в Ивановском лесничестве лесничим Василием Степановичем Подолинским в 1963 г.] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2013. 21 июня. С. 3.
  26. Леневич, А. С. Мы говорим Ленин, подразумеваем — эпоха... : [беседа с научным сотрудником Дома-музея I съезда РСДРП в Минске] / А. С. Леневич ; беседовала Инна Гармель // Белорусская нива. 2013. № 73. С. 15.
  27. Егорычев, В. Владимир Ильич многое успел / Владимир Егорычев // Советская Белоруссия. 2013. 20 апреля. С. 10.
  28. Березюк, Е. Ленин — это голова! : [по материалам беседы с создателем частного музея «Эпоха Ленина» в Полоцке Н. Г. Панкратом] / Евгения Березюк // Рэспублiка. 2012. 4 лютага. С. 7.
  29. Егорычев, В. Кем был и останется для нас : [к 140-летию со дня рождения В. И. Ленина] / Владимир Егорычев // Заря. 2010. 22 апреля. С. 17.
  30. Краюшин, В. Выдающийся военный теоретик / Василий Краюшин // Белорусская военная газета. 2010. 22 апреля. С. 7.
  31. Егорычев, В. Ленин и ленинизм / Владимир Егорычев // Коммунист Белоруссии. 2009. 25 апреля (№ 17) – 20 июня (№ 25).
  32. Ульянова, О. Мой дядя — Владимир Ильич Ленин : [беседа с племянницей советского политического и государственного деятеля] / Ольга Ульянова ; записал Пино Буорджорно // Советская Белоруссия. 2008. 22 апреля. С. 8.
  33. Гринкевич, В. Вернуться к историческому наследию Ленина / Владимир Гринкевич // Коммунист Белоруссии. 2007. 15 декабря (№ 50).
  34. Перфилов, В. А. Владимир Ильич Ленин и сегодня современен / В. А. Перфилов // Коммунист Белоруссии. 2007. 21 апреля (№ 16).
  35. Егорычев, В. Он был. Он есть. Он будет : слово о Ленине / Владимир Егорычев // Коммунист Белоруссии. 2006. 22 апреля (№ 16) ; 29 апреля (№ 17).
  36. Лещенко, В. Какая дорога верная? : [о роли руководителя советского государства В. И. Ленина в истории] / Виктор Лещенко // Народная газета. 2005. 22 красавiка. С. 4.
  37. Егоренков, Н. Гений двадцатого века / Николай Егоренков // Коммунист Белоруссии. 2005. 16 апреля (№ 15).
  38. Егорычев, В. Постижение Ленина : к 80-летию со дня смерти / Владимир Егорычев // Нёман. 2004. № 1. С. 139–143.
  39. Леоновец, А. Ленин. «Искра». Брест : [об открытии на здании Брестского вокзала мемориальной доски, посвящённой В. И. Ленину; об изучении проезда У. И. Ленина через Брест учащимися СПТУ-151 под руководством Михаила Павловича Климца] / А. Леоновец ; фото В. Яковенко // Заря. 1987. 30 октября.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1032 разоў