На працу быў накіраваны ў Інстытут фізіка-арганічнай хіміі АН БССР. Але працаваць ў Мінску не прыйшлося, бо яго жонку размеркавалі на адзін дзень раней у Рыгу на вытворчае аб’яднанне. Мікалай Ярчак таксама пераехаў у Рыгу, здаў экзамены ў вочную аспірантуру пры Інстытуце арганічнага сінтэзу АН Латвійскай ССР, пачаў сваю навуковую дзейнасць у якасці аспіранта.
У 1974 г. Мікалай Ярчак скончыў аспірантуру з прадстаўленнем дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата хімічных навук па спецыяльнасці «Химия элементоорганических соединений». Дысертацыю «Фурановые производные элементов IV Б группы» абараніў у 1975 г. і атрымаў ступень кандыдата хімічных навук.
З 1975 г. па 1982 г. М. П. Ярчак працаваў на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка, з 1983 г. — старшага навуковага супрацоўніка Інстытута арганічнага сінтэзу. За гэты час кіраваў навукова-даследчай працай чатырох аспірантаў, у т. л. стажора з Кубы. У 1986 г. закончыў эксперыментальныя даследаванні,якія складаюць аснову доктарскай дысертацыі. У 1992 г. Мікалаю Пятровічу была прысвоена вучоная ступень доктара хімічных навук.
З 1996 г. М. П. Ярчак — загадчык кафедры хіміі ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна, з 1998 г. — прафесар. Заахвочваў педагогаў кафедры, каб выкладалі на беларускай мове, пісаў навуковыя артыкулы па-беларуску. У 2000–2005 гг. працаваў дырэктарам-арганізатарам Аддзела праблем Палесся НАН Беларусі, які быў створаны ў Брэсце ў снежні 1999 г. Асноўны кірунак дзейнасці Аддзела: правядзенне даследаванняў па біясферна-сумяшчальнаму прыродакарыстанню і ахове навакольнага асяроддзя ў сучасных умовах Палескага рэгіёна. З 2005 г. Аддзел праблем Палесся пераўтвораны ў ДНУ «Палескі аграрна-экалагічны інстытут НАН Беларусі».
Навуковыя інтарэсы М. П. Ярчака: медыцынская, арганічная, тэарэтычная, элементаарганчіная хімія, этнакасметалогія. Мае шэраг навуковых распрацовак па тэарэтычнай, арганічнай і медыцынскай хіміі, пытаннях аграхіміі, экалогіі і воднай гаспадаркі. Прапанаваў спосаб вызначэння структурных параметраў малекул у вадкім стане і растворы. Сінтэзаваў семікаардынаваныя злучэнні крэмнію, эксперыментальна пацвердзіў існаванне новага тыпу вадароднай сувязі. Распрацаваў безынсектыцыдны спосаб аховы паслёнавых ад каларадскага жука, экалагічную сістэму ачысткі бытавых сцёкаў. Зрабіў адкрыццё новага хіміка-біялагічнага элемента. Навуковыя работы прафесара М. П. Ярчака вывучаюцца ў ВНУ Беларусі, Латвіі, Польшчы, Нарвегіі.
Назву роднай вёскі Гошчава Мікалай Пятровіч увекавечыў у сваіх адкрыццях ў навуцы ў вобласці крэмнійарганічнай хіміі. Новыя хімічныя злучэнні атрымалі назву «гошчава-сіланаты». Копіі патэнтаў на гэтыя хімічныя злучэнні ўрачыста перададзены на захоўванне ў Гошчаўскую сярэднюю школу ў дзень яе 150-годдзя (2011).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы М. П. Ярчака
- Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблiвасцi i перспектывы развiцця : матэрыялы мiжнар. навук. канф., Брэст 16–18 чэрв. 2004 г. : у 2 ч. / НАН Беларусi, Аддзел праблем Палесся ; рэдкал.: М. П. Ярчак (адк. рэд.) i iнш. – Брэст : Академия, 2004. – Ч. 1. – 356 с.
- Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблiвасцi i перспектывы развiцця : матэрыялы мiжнар. навук. канф. Брэст 16–18 чэрв. 2004 г. : у 2 ч. / НАН Беларусi. Аддзел праблем Палесся ; рэдкал.: М. П. Ярчак (адк. рэд.) i iнш. – Брэст : Академия, 2004. – Ч. 2. – 320 с.
- Ярчак, М. П. Да пытання мадэлявання некаторых глебаўтваральных працэсаў / М. П. Ярчак // Прыроднае асяроддзе Палесся: сучасны стан і яго змены : матэрыялы міжнар. навук. канф. Брэст, 2002. Ч. 1.
- Ерчак, М. П.Элементоорганические производные фурана. Синтез и масс-спектрометрическое исследование 2-карбофункциональных 5-фурилсиланов / М. П. Ерчак // Журнал общей химии. 1984. Т. 54, вып. 6.
- Ерчак, Н. П.Фурановые производные элементов IV Б группы : автореферат диссертации ... кандидата химических навук : 02.00.08 / Ерчак Николай Петрович. – Рига, 1975.
- Каваленка, В. В. МАС-спектраметрычнае даследаванне y-амiна-прапiлсiлiльных вытворных / В. В. Каваленка, М. П. Ярчак// Менделеевские чтения 2016 : сб. материалов Междунар. науч.-практ. конф. по химии и химическому образованию. Брест, 2016. С. 30–34.
- Ярчак, М. П. Рэакцыі N-марфалінамяцілтрыэтоксісілану з L-I D, L-малочнымі кіслотамі / М. П. Ярчак, С. Белякоў, Б. Лапушыньска // Менделеевские чтения 2015 : сб. материалов Междунар. науч.-метод. конф. по химии и химическому образованию. Брест, 2015. С. 119–122.
- Зубец, И. В. ES-сіланаты / И. В. Зубец, М. В. Гульковіч, М. П. Ярчак // Менделеевские чтения 2014 : сб. материалов Междунар. науч.-метод. конф. по химии и химическому образованию. Брест, 2014. С. 29–32.
- Гіперкаардынаваныя злучэнні крэмнію / М. П. Ярчак [и др.] // Менделеевские чтения 2011 г. : сб. материалов межвузовской науч.-метод. конф. по химии и химическому образованию. Брест, 2011. С. 103–105.
- Ломакова, О. О. Изучение биологической активности нового кремнийорганического вещества Е-2032 с использованием методов гаметной селекции / О. О. Ломакова, Н. П. Ерчак, И. Д. Лукьянчик // Итоги полевого сезона 2010 : материалы I региональной науч. зоолог. конф., посвящ. Междунар. году биоразнообразия. Брест, 2011. С. 20–23.
- Коваленко, В. В. Рострегулирующая активность гидрооксалатов метилдибутил-γ-аминопропилсиланов / В. В. Коваленко, Н. П. Ерчак, О. О. Ломакова // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 5. Хімія. Біялогія. Навукі аб зямлі. 2011. № 1. С. 19–23.
- Ярчак, М. П. Сiнтэз i мас-спектраметрычнае даследаванне γ-амiнапрапiлбензiлсiланаў / М. П. Ярчак, В. В. Каваленка, В. Г. Салiшчаў // Менделеевские чтения 2010 г. : сб. науч. статей межвузовской науч.-метод. конф. Брест, 2010. С. 102–105.
- Сравнительная активность гидроаксалатов γ-аминопропилсиланов / Н. П. Ерчак [и др.] // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 5. Хімія. Біялогія. Навукі аб зямлі. 2010. № 1. С. 28–40.
Аб жыцці і дзейнасці М. П. Ярчака
- Ярчак Мікалай Пятровіч / В. З. Анісовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 305.
- Ерчак Николай Петрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 365.
- Ярчак Мікалай Пятровіч // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 461.
- Бобрык В. Гошчаўскія вучоныя / Валянціна Бобрык // Івацэвіцкі веснік. 2017. 23 чэрвеня. С. 4.