Пятніца, 22 Май 2020 10:04

13 мая 2020 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Альберта Аляксандравіча Багдасарава (1935), кандыдата геолага-мінералагічных навук, прафесара

Альберт Аляксандравіч Багдасараў нарадзіўся 13 мая 1935 г. у г. Ташкенце (Узбекская ССР) у сям’і мастакоў. Бацька ў 1941 г. добраахвотнікам пайшоў на фронт, у 1943 г. загінуў пад Курскам. У школе Альберт любіў урокі геаграфіі, гісторыі, літаратуры, шмат займаўся спортам i грамадскай работай, быў камсоргам. Мінераламі цікавіўся з дзяцінства, сабраў калекцыю камянёў, ведаў хімічны склад кожнага.

Пасля школы Альберт Багдасараў паступіў у Сярэднеазіяцкі політэхнічны інстытут (Таншкент). На палявую практыку студэнты-геолагі хадзілі ў горы, дзе адчувалi iх велiч, прыгажосць i рамантыку. Пасля заканчэння інстытута (1958) тры гады працаваў палявым геолагам у Алмалыкскай геолагаразведачнай экспедыцыі Узбекскага геалагічнага ўпраўлення ў прадгор’ях Паміра. Затым яго запрасілі на пасаду старшага навуковага супрацоўніка ў Сярэднеазіяцкі навукова-даследчы інстытут каляровых металаў, прапанавалі паступіць у вочную аспірантуру.

Напісаў і абараніў дысертацыю «Вещественный состав и технологические особенности руд сульфидно-флюоритовых месторождений Средней Азии» (1967), стаў кандыдатам геолага-мінералагічных навук. З 1967 г. А. А. Багдасараў працаваў старшым выкладчыкам, з 1971 г. — дацэнтам на кафедры карысных выкапняў у Ташкенцкім політэхнічным інстытуце імя А. Р. Беруні. У 1969 г. завочна скончыў Узбекскі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры, займаўся футболам, з’яўляўся капітанам юнацкай зборнай Узбекістана.

Са студзеня 1979 г. А. А. Багдасараў пачаў працаваць у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна. Чытаў лекцыі студэнтам факультэта прыродазнаўства па ўсім цыкле геалагічных дысцыплін, распрацаваў шэраг спецкурсаў. Расшырыў вучэбную калекцыю мінералаў, якая фактычна пераўтварылася ў музей. Удзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных, міжнародных навуковых канферэнцый і сімпозіумаў. Арганізаваў лабараторыю прыкладной мінералогіі, дзе праводзіўся комплекс навукова-даследчых работ па заказах розных прадпрыемстваў. Выяўляў і даследаваў поклады бурштыну на Беларускім Палессі. Выязджаў са студэнтамі ў геалагічныя экспедыцыі на Горны Алтай.

У 1991 г. А. А. Багдасараў абраны на пасаду прафесара кафедры геаграфіі. У 1992 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара. За гады навуковай і педагагічнай дзейнасці стварыў больш за 300 навуковых прац, у т. л. 10 манаграфій, 230 артыкулаў, матэрыялаў і дакладаў.

Прафесар А. А. Багдасараў шмат займаецца папулярызацыяй навукі, піша навукова-папулярныя артыкулы ў газеты і часопісы. З’яўляўся лектарам таварыства «Веды». Аўтар кніг «Любовь и камни» (2000), «Мумиё: происхождение и лечебные свойства» (2001), «Элементы и минералы биологически активных добавок» (2003), «Самоцвет твоего имени» (2007), «Талисманы мира растений» (2010), «Именные камни-талисманы» (2008, 2010) і інш.

А. А. Багдасараў з 1994 г. — сапраўдны член Беларускага геаграфічнага таварыства, з 1998 г. — член-карэспандэнт Пятроўскай акадэміі навук і мастацтваў (Расія). Узнагароджаны медалямі «За доблестный труд» (1970), «Ветеран труда» (1984), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995).

Альберт Аляксандравіч — чалавек рознабаковых інтарэсаў. Захапляецца філатэліяй, сабраў калекцыю паштовых марак па тэме геалогіі, мінералогіі і палеанталогіі, быў старшынёй Брэсцкага гарадскога клуба філатэлістаў. Суддзя рэспубліканскай катэгорыі па футболе, з увагай сочыць за футбольным клубам «Спартак». Ведае і любіць творчасць акцёра, паэта і барда Уладзіміра Высоцкага.

Яго сын, Максім Альбертавіч Багдасараў (1973), пайшоў па шляху бацькі. Скончыў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, у якім застаўся выкладаць, з’яўляецца доктарам геолага-мінералагічных навук (2009), прафесарам (2013), членам-карэспандэнтам НАН Беларусі (2017).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы А. А. Багдасарава

  1. Выбери свой камень / Альберт Богдасаров. – Брест : Брестская типография, 2014. – 304 с.
  2. Санаторий «Надзея»: лечение, оздоровление, отдых / А. А. Богдасаров, И. А. Кривецкий, Е. А. Шолоник. – Брест : Брестская типография, 2013. – 156 с.
  3. Яшма — загадочная живопись природы / А. А. Богдасаров, М. А. Богдасаров. – Брест : БрГУ, 2011. – 41 с.
  4. Талисманы мира растений / Альберт Богдасаров. – Брест : Брестская типография, 2010. – 51 с.
  5. Именные камни-талисманы / Альберт Богдасаров. – 2-е изд., доп. – Брест : Брестская типография, 2010. – 52 с.
  6. Радон: минусы и плюсы коварной невидимки / Альберт Богдасаров. – Брест : Брестская типография, 2008. – 63 с.
  7. Именные камни-талисманы / Альберт Богдасаров. – Брест : Брестская типография, 2008. – 52 с.
  8. Самоцвет твоего имени / Альберт Богдасаров. – Брест : Брестская типография, 2007. – 135 с.
  9. Элементы и минералы биологически активных добавок / А. А. Богдасаров, С. А. Силич. – Брест : Лавров, 2003. – 223 с.
  10. Ископаемые смолы Беларуси / А. А. Богдасаров, М. А. Богдасаров. – Брест : Брестская типография, 2003. – 169 с.
  11. Геологический словарь : для школьников и студентов / А. А. Богдасаров, М. А. Богдасаров. – Брест : Лавров, 2002. – 319 с.
  12. Мумиё: происхождение и лечебные свойства / Альберт Богдасаров. – Брест : Лавров, 2001. – 111 с.
  13. Любовь и камни : каменная энциклопедия любви от А до Я / Альберт Богдасаров. – Брест : Изд-во С. Лаврова, 2000. – 75 с.
  14. В мире янтаря : библиогр. указатель / А. А. Богдасаров, И. И. Урьев. – Минск : Наука и техника, 1990. – 72 с.
  15. Под защитой белых самоцветов / Альберт Богдасаров // Родная прырода. 2020. № 1. С. 44–51.
  16. В содружестве библейских самоцветов / Альберт Богдасаров // Родная прырода. 2019. № 1. С. 62–63.
  17. Под защитой желтых самоцветов / Альберт Богдасаров // Родная прырода. 2018. № 1. С. 62–63.
  18. Тайны и загадки «янтарного леса» / Альберт Богдасаров // Родная прырода. 2017. № 12. С. 22–23.
  19. О чем пел Высоцкий / Альберт Богдасаров // Брестский вестник. 2017. 26 января (№ 4). С. 23.
  20. Кони – дорога – судьба : [о творчестве В. Высоцкого] / Альберт Богдасаров // Брестский вестник. 2016. 4 февраля (№ 5). С. 23.
  21. А годы, как струны : [о творчестве В. Высоцкого] / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 2009. 22 января (№ 4). С. 10.
  22. Что в имени твоем? / Альберт Богдасаров // Беларуская думка. 2007. № 6.
    С. 176–179.
  23. Владимир Высоцкий и Марк Бернес — их объединила одна мелодия / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 2007. 25 января (№ 4). С. 32.
  24. «Мне есть что спеть...» : [о творчестве В. Высоцкого] / Альберт Богдасаров // Заря. 2007. 25 января. С. 24.
  25. Наш «внучатый» земляк : [о родословной В. Высоцкого] / Альберт Богдасаров // Брестский вестник. 2006. 20 июня. С. 8.
  26. Генсек и бард пересеклись в небе и на земле : [о Л. И. Брежневе и В. С. Высоцком] / Альберт Богдасаров // Брестский курьер. 2006. 26 января (№ 4). С. 32.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. А. Багдасарава

  1. Богдасаров Альберт Александрович // Геологи и горные инженеры Беларуси : биографический справочник. Минск, 2008. Ч. 1. С. 31.
  2. Багдасараў Альберт Аляксандравіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 645.
  3. Богдасаров Максим Альбертович // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019. С. 368.
  4. Богдасаров Альберт Александрович : к 85-летию ученого и педагога / сост. Н. В. Михальчук, А. В. Грибко, Н. Ф. Гречаник ; под ред. М. А. Богдасарова. – Брест : БрГУ, 2020. – 70 с.
  5. Альберт Александрович Богдасаров : (к 80-летию со дня рождения) / сост. Н. В. Михальчук, А. В. Грибко, Н. Ф. Гречаник : под ред. М. А. Богдасарова. – Брест : БрГУ, 2015. – 58 с.
  6. Альберт Александрович Богдасаров : (к 75-летию со дня рождения) / сост. Н. В. Михальчук [и др.] ; под ред. М. А. Богдасарова. Брест : БрГУ, 2010. 54 с.
  7. Данилова, Е. Тропами первопроходца : известному брестскому геологу сегодня исполняется 85 лет / Елена Данилова // Заря. 2020. 13 мая. С. 18.
  8. Бодрости духа и творческой активности : [к 80-летию А. А. Богдасарова] // Брестский вестник. 2015. 11 июня (№ 24). С. 13.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1266 разоў Апошняя змена Пятніца, 22 Май 2020 10:11