Пятніца, 12 Чэрвень 2020 10:06

16 чэрвеня 2020 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Аляксеевіча Сцепановіча (1945), вучонага-філосафа, педагога, заслужанага работніка адукацыі Беларусі

Васіль Аляксеевіч Сцепановіч нарадзіўся 16 чэрвеня 1945 г. у вёсцы Блудзень (цяпер Першамайская) Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацькі рана не стала (у 1946 г. загінуў ад рук бандытаў); маці, Марыя Пятроўна, адна выхоўвала трох дзяцей у цяжкія пасляваенныя гады. Васіль вельмі шмат чытаў, добра закончыў мясцовую сярэднюю школу.

 

У 1962 г. Васіль Сцепановіч паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Вучоба перарывалася на тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1964–1967). У час вучобы ўдзельнічаў у рабоце студэнцкіх навуковых гурткоў, выступаў з дакладамі на навуковых канферэнцыях. Падабаліся сацыяльна-палітычныя навукі, захапіўся філасофіяй. Пасля заканчэння інстытута з адзнакай у 1969 г. яму прапанавалі месца асістэнта на кафедры філасофіі і палітычнай эканоміі.

 

Васіль Сцепановіч вучыўся ў аспірантуры на кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. Абараніў дысертацыю «Методологические проблемы математического моделирования мышления», атрымаў ступень кандыдата філасофскіх навук (1981). Працаваў на розных пасадах у Брэсцкім педінстытуце (з 1995 г. універсітэт): старшага выкладчыка, дацэнта (1984) кафедры філасофіі, прарэктара па вучэбнай рабоце (1983–1989), рэктара (1989–1999).

 

Вучонае званне прафесара В. А. Сцепановічу прысвоена 23 кастрычніка 1991 г. У 1994 г. абраны сапраўдным членам (акадэмікам) Беларускай акадэміі адукацыі.

 

На пасадзе рэктара Васіль Аляксеевіч праявіў сябе дэмакратычным і прадуктыўным кіраўніком і арганізатарам вышэйшай школы, найперш вырашаў кадравыя пытанні і праблемы ўдасканальвання структуры інстытута. Творчая работа калектыву атрымала прызнанне, па выніках атэстацыі педагагічны інстытут з 1 верасня 1995 г. быў пераўтвораны ва ўніверсітэт. Адкрываліся новыя спецыяльнасці, новыя кафедры (больш за 20). Былі створаны самастойныя факультэты: фізічны, матэматычны, біялагічны, геаграфічны, з’явіліся новыя — замежных моў і юрыдычны, у выніку ў 1999 г. функцыянавалі 12 факультэтаў. У 1998 г. навучанне ажыццяўлялася па 47 спецыяльнасцях і спецыялізацыях.

 

У 1999–2013 гг. В. А. Сцепановіч працаваў прафесарам кафедры філасофіі ўніверсітэта, а таксама выкладаў у Інстытуце грамадскіх навук Акадэміі Падляскай у г. Седльцы (Польшча).

 

В. А. Сцепановіч выканаў навуковыя працы па праблемах філасофіі адукацыі, гісторыі адукацыі, методыкі навучання і выхавання — больш за 200 публікацый. Многія навуковыя і навукова-метадычныя працы апублікаваны за мяжой — у Польшчы, Балгарыі, Літве, Румыніі, Расіі. У якасці эксперта ад Беларусі быў удзельнікам Еўрапейскага рэгіянальнага семінара ЮНЕСКА, прысвечанага праблемам педагагічнага майстэрства выкладчыкаў ВНУ, адказных за падрыхтоўку будучых настаўнікаў, затым на працягу пяці гадоў быў карэспандэнтам ЮНЕСКА (1985–1990).

 

Васіль Аляксеевіч прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада і вобласці. Быў выбраны дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў (1985–1989), старшынёй праўлення абласных арганізацый таварыства «Веды» і Педагагічнага таварыства. З’яўляўся дэлегатам з’езда настаўнікаў і навукоўцаў Беларусі, І з’езда работнікаў адукацыі СССР (1988).

 

В. А. Сцепановіч узнагароджаны нагруднымі знакамі «Выдатнік народнай асветы» (1982), «Выдатнік асветы СССР» (1986), «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995), Ганаровым знакам «За ўклад у развіццё Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна» (2010), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1995), Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999, 2010). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001).

 

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
В. С. Віскова, гал. бібліёграф

 

 

Працы В. А. Сцепановіча

 

 

  1. История философии. В 2 т. Т. 2. Неклассическая философия ХIХ–ХХ вв. / В. А. Степанович. – Москва : Прометей, 2018. – 380 с.
  2. Модернизация образования в современном мире: традиции и инновации : монография / [В. А. Степанович и др.]. – Брест : БрГУ, 2015. – 245 с.
  3. Философия : краткий курс лекций для иностранных студентов / [авторы-составители: А. В. Климович, В. А. Степанович]. – Брест : БрГУ, 2015. – 148 с.
  4. Философия. Ч. 2.Неклассическая философия ХIХ–ХХ вв. / В. А. Степанович. – Брест : БрГУ, 2012. – 259с.
  5. Философия. Ч. 1.Исторические типы классической философии / В. А. Степанович. – Брест : БрГУ, 2010. – 311с.
  6. Философия личности в интеллектуальном наследии Кароля Войтылы (Иоанна Павла II) / В. А. Степанович // Рэлігія на памежжы: еўрарэгіён «Буг» : зб. навук. прац. Брэст, 2008. С. 77–81.
  7. Общественный и религиозный статус семьи в условиях системной трансформации / В. А. Степанович // Рэлігія на памежжы: еўрарэгіён «Буг» : зб. навук. прац. Брэст, 2008. С. 70–77.
  8. Взаимодействие культур: опыт системно-структурного анализа / В. А. Степанович, С. Д. Шаш // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя гуманітарных і грамадскіх наук. 2007. № 4. С. 86–92.
  9. Залог нашего успеха знания / В. А. Степанович ; интервью провела Г. И. Займист // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя гуманітарных і грамадскіх наук. 2007. № 2. С. 3–11.
  10. История философии в избранных фрагментах с комментариями : пособие для студентов вузов : в 3 ч. / В. А. Степанович [и др.] ; под ред. В. А. Степановича, С. Д. Шаша. – Брест : БрГУ, 2002–2004. Ч. 1 : От Фалеса до Августина Блаженного. – 2002. – 255 с.Ч. 2 : От Эругены до Экхарта. – 2003. – 291 с.Ч. 3 : От Николая Кузанского до философии французского Просвещения. – 2004. – 265 с.
  11. Абрамова, Г. А.Деловые игры: теория и организация / Г. А. Абрамова, В. А. Степанович. – Екатеринбург : Деловая книга, 1999. – 189 c. – (Руководство практического психолога).
  12. Методологические проблемы математического моделирования мышления : автореферат диссертации ... кандидата философских наук : (09.00.01) / В. А. Степанович. – Минск, 1980. – 22 с.

 

 

Аб жыцці і дзейнасці В. А. Сцепановіча

 

 

  1. Сцепановіч Васіль Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 461.
  2. Степанович Василий Алексеевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия. Минск, 2019. С. 370–371.
  3. Степанович Василий Алексеевич // Память : историко-документальная хроника Березовского района. 2-е изд., перераб. и доп. Минск, 2014. С. 578.
  4. Сцепановіч Васіль Аляксеевіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 646.
  5. Добро, проросшее в сердцах : к 70-летию со дня рождения профессора В. А. Степановича : сб. статей / УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина». – Брест : БрГУ, 2015. – 119 с., [8] л. цв. ил., портр.
  6. Шаўчук, І. І. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна / І. І. Шаўчук // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 545–548.
  7. Учёный, педагог и организатор высшей школы : (к юбилею профессора Василия Алексеевича Степановича) // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 1, Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. 2015. № 1. С. 5–7.
  8. Брэсцкi дзяржаўны ўнiверсiтэт iмя А. С. Пушкiна: старонкi гiсторыi : [1945–2005 гг.] / У. В. Здановiч iiнш. – Брэст : БрДУ, 2005. – 251 с. : іл.
  9. Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна : біябібліяграфічны даведнік, 1945–2005 / [аўт.-склад.: У. В. Здановіч і інш.]. – Брэст : БрДУ, 2005. – 246 с.
  10. Базаревский, И. Встреча с профессором / И. Базаревский // Маяк. Берёза, 2013. 20 марта. С. 5.
  11. Синкевич, Н. Его университеты : [о жизненном пути В. А. Степановича] / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2011. 2 апреля. С. 4.
  12. Шаш, С. Человек мысли и дела : (к юбилею профессора Василия Алексеевича Степановича) / Семен Шаш // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 1, Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. 2010. № 2. С. 140–142.

 

 

 

 

Чытаць 1349 разоў