Аўторак, 16 Чэрвень 2020 08:45

28 чэрвеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Карпіцкага Аляксандра Сяргеевіча (1960), доктара медыцынскіх навук, прафесара

Аляксандр Сяргеевіч Карпіцкі нарадзіўся 28 чэрвеня 1960 г. у г. Камянцы Брэсцкай вобласці ў сям’і медыкаў. Вучыўся ў Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце па спецыяльнасці «лячэбная справа». З другога курса пачаў займацца хірургіяй — спачатку агульнай, цікавасць да таракальнай прыйшла пазней. У складзе групы з пяці студэнтаў у канцы 1970-х – пачатку 1980-х займаўся навуковымі даследаваннямі па ўздзеянні лазерных прамянёў на гнойныя раны.

 

 

Пасля заканчэння інстытута ў 1983 г. Аляксандр Карпіцкі два гады працаваў ардынатарам у Віцебскім медыцынскім інстытуце клінічнай ардынатуры. Затым вярнуўся на малую радзіму, працаваў урачом-хірургам Камянецкай цэнтральнай раённай бальніцы (1985–1987).

 

З 1987 па 1998 г. А. С. Карпіцкі — малодшы навуковы супрацоўнік, дацэнт кафедры шпітальнай хірургіі Віцебскага медінстытута. З 1998 па 2000 г. загадваў аддзяленнем таракальнай хірургіі ў Віцебскім абласным анкалагічным дыспансеры. З 1 жніўня 2000 г. — галоўны ўрач Брэсцкай абласной бальніцы, дзе працуе звыш 2 тыс. чалавек.

 

Аляксандр Сяргеевіч, па водгуках калег, прыроджаны хірург, урач-практык, наватар, настойліва прасоўвае новыя методыкі і тэхналогіі абследавання і лячэння хворых, высокатэхналагічныя аперацыі. Яго «дзецішча» — таракальнае аддзяленне, якое ён адкрыў у бальніцы.

 

За гады, што А. С. Карпіцкі ўзначальвае Брэсцкую абласную бальніцу, тут адбыліся вялікія дасягненні і перамены. Пад яго кіраўніцтвам адкрыліся і паспяхова функцыянуюць аддзяленні ангіяграфіі і рэнтгена-эндаваскулярнай хірургіі, кардыяхірургіі і кардыярэанімацыі, трансплантацыі, каардынацыі забору органаў і тканак для трансплантацыі. Стварэнне аддзялення прамянёвай дыягностыкі дазволіла перайсці на кругласутачны фармат працы і вырашыла праблемы чарговасці для высокатэхналагiчных метадаў даследавання (КТ, МРТ) для стацыянарных пацыентаў.

 

Створанае аб’яднанае аддзяленне анестэзіялогіі, рэанімацыі, нефралогіі і гемакарэкцыі дазволіла палепшыць пераемнасць у аказанні медыцынскай дапамогі пацыентам з нефралагічнай паталогіяй — ад дыягностыкі да тэрапеўтычнага і хірургічнага лячэння. Уведзены ў строй новы інфекцыйны корпус, які складаецца з трох адасобленых будынкаў і не мае аналагаў па сучасным выкананні і насычэнні абсталяваннем у рэспубліцы.

 

Калектыў Брэсцкай абласной бальніцы ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2014), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2018). Па выніках 2017 г. у рэспубліканскім конкурсе «Лепшыя тавары (паслугі) Рэспублікі Беларусь» прысуджана спецыяльная ўзнагарода «Лепшы ў рэгіёне» ў намінацыі «Аказанне спецыялізаванай дапамогі даросламу і дзіцячаму насельніцтву», арганізацыя ўнесена ў каталог Рэспублікі Беларусь і на працягу двух гадоў мае права выкарыстоўваць лагатып. Брэсцкая абласная бальніца — першая ўстанова аховы здароўя ў Брэсцкай вобласці, якая ў ліпені 2018 г. атрымала сертыфікат менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015.

 

Аляксандр Карпіцкі мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю па спецыяльнасцях «Хірургія», «Анкалогія», «Грамадскае здароўе і ахова здароўя». Доктар медыцынскіх навук (1999), прафесар (2003). Аўтар больш за 260 друкаваных прац, у т.  л. трох манаграфій «Протезирование трахеи», «Трахеобронхопластические операции», курса лекцый «Доврачебная помощь при травмах и порезах». Мае 15 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходніцтвы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, 8 рацыяналізатарскіх прапаноў.

 

Аляксандр Сяргеевіч вядзе актыўную грамадскую дзейнасць. Неаднойчы абіраўся ў Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў, узначальваў пастаянную камісію па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны насельніцтва. З 2019 г. — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі.

 

А. С. Карпіцкі ўзнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» (2007), медалём «За працоўныя заслугі» (2009), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь; яму прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь» (2014).

 

 

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя
У. М. Ігнатоўскага. Табольчык Ларыса Мікалаеўна,
бібліёграф
I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Карпицкий Александр Сергеевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2009. Минск, 2009. С. 99.
  2. Брестская областная больница / А. С. Карпицкий // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 147–148.
  3. 60 лет Брестской областной больнице : справ.-информ. материал / отв. за вып. Т. В. Герасимчик. – Брест : Брестская типография, 2004. – 28 с. : ил.
  4. Актуальные вопросы хирургии : материалы XV съезда хирургов Республики Беларусь (Брест, 16–17 октября 2014 года) / [редактор Карпицкий А. С.]. – Брест : Альтернатива, 2014. – 411 с.
  5. Карпицкий, А. С. Восстановление внутригрудных дыхательных путей при реконструктивных операциях (Экспериментально-клинические исследования) : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.43, 14.00.27 / А. С. Карпицкий ; Витеб. гос. мед. ин-т. – Санкт-Петербург, 1998. – 33 с.
  6. Карпицкий, А. С. Дорогу осилит дерзающий : сенатор Александр Карпицкий — о работе, планах и COVID-19 / [Александр Карпицкий ; беседовала] Юлия Василишина // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 9 июня. С. 8–9.
  7. Яскевіч, С. Фармат адкрытага дыялогу : [аб прамой тэлефоннай лініі і анлайн-канферэнцыі сенатара А. Карпіцкага ў Камянецкім раёне] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2020. 8 мая. С. 14 (дадатак: Мясцовае самакіраванне ; № 17.).
  8. Янкина, А. На прием к своему человеку / Анастасия Янкина // Навіны Камянеччыны. 2020. 22 лютага (№ 8). С. 2.
  9. Принцип добра : [75 лет отмечает Брестская областная больница] // Вечерний Брест. 2019. 13 декабря (№ 50). С. 2.
  10. Шеламова, Т. «Закрепительная» терапия : [Министерство здравоохранения Республики Беларусь присвоило Брестской областной больнице статус клинической] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2019. 20 декабря (№ 51). С. 3.
  11. Шеламова, Т. Александр Карпицкий: «Наукой заставила заниматься жизнь» : [в Брестской областной больнице открылся филиал кафедры общей хирургии Гродненского медуниверситета] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2019. 18 октября (№ 42). С. 5.
  12. Наш кандидат в Совет Республики // Навіны Камянеччыны. 2019. 21 верасня (№ 38). С. 3.
  13. Григорьев, В. Вотум доверия — Александру Карпицкому / Виктор Григорьев // Брестский вестник. 2019.26 сентября (№ 39). С. 3.
  14. Главная больница : [подборка материалов о Брестской областной больницек её 75-летию] // Вечерний Брест. 2019. 14 июня (№ 24). С. 3.
  15. Римошевская, Е. Наши почетные доктора : [о медиках, получивших звание «Почётный доктор Брестской областной больницы»] / Елена Римошевская // Заря. 2017. 14 декабря. С. 8.
  16. Карпицкий, А. С. Медицина и хай-тек! : [интервью с гл. врачом Брестской областной больницы, доктором медицинских наук, профессором А. С. Карпицким о достигнутых результатах в области здравоохранения с помощью высоких технологий и дальнейших перспективах развития] / Александр Сергеевич Карпицкий ; беседовала Лариса Охремук // Заря. 2016. 23 июля. С. 4.
  17. Карпицкий, А. С. Главная благодарность спасение жизни : [интервью с практикующим хурургом, доктором медицинских наук, профессором А. С. Карпицким о модернизации блока «Б»] / Александр Карпицкий ; беседовала Ирина Орлова ; фото Александра Шульгача // Заря. 2014. 27 ноября. С. 6.
  18. Карпiцкi, А. Каб людзям было камфортна і ўтульна / Аляксандр Карпіцкі ; запісала С. Таболіч // Народная трыбуна. 2010. 2 студзеня (№ 1). С. 3.
  19. Медаль «За працоўныя заслугі» : [атрымаў гал. урач Брэсцкай абласной бальніцы А. С. Карпіцкі// Народная трыбуна. 2009. 27 чэрвеня. С. 1.
  20. Карпіцкі, А. Лячыцца працай і сонцам : [кароткае інтэрвю з гал. урачом Брэсцкай абласной бальніцы напярэдадні 60-годдзя ўстановы] / Аляксандр Карпіцкі // Народная трыбуна. 2004. 17 студзеня.
  21. Карпiцкi, А. Скарб, якому няма роўных... / Аляксандр Карпіцкі ; [гутарыў] Мікола Панасюк // Народная трыбуна. 2001. 8 снежня.

 

 

 

 

Чытаць 1242 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Чэрвень 2020 08:58