Панядзелак, 29 Чэрвень 2020 10:49

20 сакавіка 2020 г. — 65 год з дня нараджэння Андрэя Іванавіча Мазько (1955), паэта

Андрэй Іванавіч Мазько нарадзіўся 20 сакавіка 1955 г. у вёсцы Упірава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Выхоўваўся і вучыўся ў Гарадзецкай, Жабінкаўскай, Пружанскай школах-інтэрнатах. У школьныя гады Андрэю адкрыліся таямніцы паэзіі, разуменне таго, што вартасць чалавека вымяраецца станам яго душы.

 

Пасля заканчэння школы (1972) Андрэй Мазько паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, які закончыў з адзнакаю ў 1977 г. Вытворчую практыку праходзіў у Чэхаславакіі. Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» на Іванаўшчыне (1977–1982), загадчыкам арганізацыйнага аддзела Іванаўскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела па эканоміцы і рыначных адносінах, з 1999 г. — начальнікам упраўлення жыллёва-камунальнай гаспадаркі, будаўніцтва і архітэктуры Іванаўскага райвыканкама.

Без адрыву ад вытворчасці Андрэй Іванавіч завяршыў вучобу ў аспірантуры БІМСГ. У 1996 г. закончыў з адзнакаю Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2004–2012 гг. працаваў намеснікам старшыні Лунінецкага райвыканкама, у 2012–2014 гг. — намеснікам дырэктара ААТ «Палессеэлектрамаш». Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Брэсцкага абласнога камітэта прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і другіх устаноў (2005), Лунінецкага райвыканкама (2012), Граматай Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2010), двойчы ўдастоены Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2006, 2011).

Першыя значныя паэтычныя падборкі Андрэя Мазько з’явіліся ў другой палове 1990-х у брэсцкай абласной газеце «Заря» і рэспубліканскай «Чырвонай змене». Вершы друкаваліся ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», газетах «Народная трыбуна», «Брестский курьер», «Народная газета», часопісах «Маладосць», «Полымя», «Беларусь», «Родная прырода», «Вожык», «Крыніца». Таксама яго паэтычныя творы змешчаны ў калектыўных зборніках «Дзядзінец. Паэзія Берасцейшчыны» (1999), «Добрыя словы кажыце» (2000). Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу, прысвечанага 60-годдзю Брэсцкай вобласці, у намінацыі «Паэзія» (1999).

У 1999 г. Андрэй Мазько выдаў свой першы зборнік паэзіі «Жывы калодзеж», які быў цёпла сустрэты чытачамі і крытыкамі. У сваёй кнізе паэт таленавіта і годна апявае свой край, мілую бацькоўскую зямлю. Лірычны герой яго твораў нібыта кінуты ў самы эпіцэнтр імклівых падзей сённяшняга зменлівага, нестабільнага часу.

Андрэй Іванавіч часта сачыняе з гітарай у руках, атрымліваюцца прыгожыя песні. У верасні 2000 г. у тэлеперадачы «Прэм’ера песні» Першага беларускага канала прагучала яго песня «Прабачай, зіма!» (музыка Васіля Кандрасюка) у выкананні Аляксандра Шукайлы.

Андрэй Мазько ў красавіку 2001 г. быў прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў. Рэкамендацыі яму напісалі вядомыя творцы: Ніл Гілевіч, Ніна Мацяш, Уладзімір Гніламёдаў, Алесь Каско. З 2005 г. — у Саюзе пісьменнікаў Беларусі.

У 2003 г. паэт выдаў другі зборнік «Дні і ночы мае…». Кнігу склалі творы, прысвечаныя маці, родным мясцінам, а таксама пачуццям, якія прыйшлося перажыць у час хваробы. Паэзія Андрэя Мазько шчодрая і тэматычнай накіраванасцю, і звонкай пругкасцю радкоў. Яна грунтуецца на максімалісцкіх памкненнях аўтара стаць «праўдзівым адказам нашчадкам пра наша Жыццё». Побач з лірычнасцю, а часам і ў перапляценні з ёю, вершы Андрэя Мазько поўняцца публіцыстычным напалам, іроніяй і самаіроніяй, гумарам. Вершы без выключэння гранічна шчырыя, дакладныя і людскія, прасякнутыя спагадлівай добразычлівасцю да чалавека.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Творы А. І. Мазько

  1. Дні і ночы мае… : вершы / Андрэй Мазько. – Брэст : Лаўроў С. Б., 2003. – 163 с. : іл.
  2. Жывы калодзеж : вершы / Андрэй Мазько. – Мінск : Дом прэсы, 1999. – 31 с. –
    (Б-чка часопіса «Маладосць» ; № 2).
  3. Мы начинаемся с молитвы ; Встреча на свадьбе ; Не учите меня ; Исповедь белоруса ; Ясельде ; Весна в птичьем краю : [стихи] / Андрей Мазько // Белой Вежи свет : сборник поэзии Брестчины в переводах Валерия Гришковца / сост. и пер. В. Гришковец. Минск, 2010. С. 89–92.
  4. Ясельде ; Ясельдзе ; На месцы магілы Напалеона Орды : [вершы] / Андрэй Мазько // Созвучие слов живых : сборник стихов : [поэты-участники первого фестиваля русской поэзии, г. Брест, 2627 мая 2006 г.] / сост. Л. Н. Красевская. Брест, 2007. С. 83–87.
  5. На месцы магілы Напалеона Орды : [верш] / Андрэй Мазько // Ясельда : юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання / рэд. і ўклад. Р. Сыраватка. Іванава, 2006. С. 75–76.
  6. Тут! : [Бульба ; Час ; Тут! ; Мова ; Ясельдзе… ; Не вучыце мяне… : вершы] / Андрэй Мазько // Дзядзінец : паэзія Берасцейшчыны. Брэст, 1999. С. 184–187.
  7. Аксіёмы ; Усміхніся ; Добрыя словы кажыце : [вершы] / Андрэй Мазько // Заря. 2020. 4 апреля. С. 14.
  8. Восеньскі дождж ; Хлеб ; «Вось і век пачынаецца новы...» ; «Там, дзе Прыпяць прыпявае...» : [вершы] / Андрэй Мазько // ЛіМ. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 9.
  9. Восеньскі дождж : [верш] / Андрэй Мазько // ЛіМ. 2011. 2 верасня. (№ 35). С. 17.
  10. Мы начинаемся с молитвы ; Бульба ; Встреча на свадьбе ; Прощальное ; Надежда : [стихи] / Андрей Мазько ; пер. В. Гришковца // Литературная газета. Москва, 2010. 29 сентября – 5 октября (№ 38). С. 3 (приложение: Лад ; вып. 7).
  11. Першы снег ; Ясельдзе ; Сябру ; На месцы магілы Напалеона Орды ; У лесе ; Сялянскі бог : [вершы] / Андрэй Мазько // Маладосць. 2006. № 11. С. 30–32.
  12. «Дел пустых порочный круг…» ; Встреча на свадьбе ; Мы начинаемся с молитвы… ; Не учите меня… ; «Не ругай, не карай…» ; Сон : [стихи] / Андрей Мазько ; пер. с белорус. В. Гришковца // Лунiнецкiя навiны. 2005. 25 лютага. С. 6.
  13. К заветным берегам… : [Мы начинаемся с молитвы ; «Дел пустых порочный круг…» ; Исповедь белоруса ; Не учите меня… ; Сон ; Ясельде ; Весна в птичьем краю ; «Не ругай, не карай…» : стихи] / Андрей Мазько ; пер. с белорус. Валерия Гришковца // Нёман. 2005. № 1. С. 82–85.
  14. Мы начинаемся с молитвы : [стихи] / Андрей Мазько ; пер. с белорус. Валерия Гришковца // Заря. 2004. 30 ноября. С. 3.
  15. Прабачай, зіма! : [песня] / словы А. Мазько ; музыка В. Кандрасюка // Алеся. 2004. № 1. С. 36.
  16. Песні Андрэя Мазько: Не пакідай ; Усміхніся ; Зіма / Андрэй Мазько ; музыка Васіля Кандрасюка // Роднае слова. 2002. № 4. С. 106–107.
  17. Не пакідай : [Далонь ; Не пакідай ; Яшчэ! ; Аксіёмы ; Не вучыце мяне ; «Варажы, зязюлечка-цыганка…» ; «Я на свеце гэтым…» ; «Дзень чарговы, як лучына, дагарае…» ; Хата матчына : вершы] / Андрэй Мазько / ЛіМ. 2001. 23 сакавіка (№ 12). С. 8.
  18. Гаючае чаромхавае лісце : [вершы] / Андрэй Мазько // Народная трыбуна. 2001. 26 мая.
  19. Лабаты : апавяданне / Андрэй Мазько // Маладосць. 2000. № 11. С. 9–14.
  20. У зямлі нашы ўсе карані : [верш] / Андрэй Мазько // Заря. 2000. 9 декабря. С. 7.
  21. Першы снег ; Ясельдзе ; Сябру ; На месцы магілы Напалеона Орды ; У лесе ; Тут! ; Апошняя спроба ; Развітальнае… : доктару Віктару Куляшову ; Не вучыце мяне… ; Дарога : [вершы] / Андрэй Мазько // Заря. 1998. 19 марта. С. 3.

 

Аб жыцці і творчасці А. І. Мазько

  1. Мазько Андрэй Іванавіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / Н. М. Парчук. Брэст, 2018. С. 126–129.
  2. Іванаўшчына літаратурная: ад сярэднявечча да сучаснасці : зборнік нарысаў / уклад. А. Крэйдзіч. – Мінск : Мінкопрынт, 2018. – 102 с.
  3. Андрэй Мазько // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня. 2008. С. 249–250.
  4. Крэйдзіч, А. Крынічны подых «Жывога калодзежа» : [пра першы паэтычны зборнік А. Мазько] / Анатоль Крэйдзіч // Ясельда : юбілейны зборнік Іванаўскага літаб’яднання / рэд. і ўклад. Р. Сыраватка. Іванава, 2006. С. 34–44.
  5. Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі : мясціны і асобы / Викторыя Аскера // ЛіМ. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4–5.
  6. Бензярук, Р. М. Андрэй Мазько: «Першае друкаванае слова было ў Жабінцы» / Расціслаў Бензярук ; фота Анатоля Бензерука // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 22 жніўня. С. 5 : фат.
  7. Гарадзецкая, Я. Усё, пра што пішаш, бярэцца з жыцця / Яніна Гарадзецкая // Янаўскі край. Іванава, 2018. 10 жніўня. С. 5 : фат.
  8. Парчук, Н. Творчая імпрэза Андрэя Мазько «Радкі, напісаныя лёсам» : [прасустрэчу з паэтам у Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. С. Пушкіна] / Надзея Парчук // Янаўскі край. Іванава, 2017. 22 снежня. С. 14 : фат.
  9. Барысюк, У. Гаючае чаромхавае лісце : [аб творчасці А. І. Мазько] / Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 2016. 26 мая (№ 22). С. 4.
  10. Гришковец, В. Андрей Мазько: «Среди людей иду...» / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 21 марта. С. 10.
  11. Карлюкевіч, А. Краскі Радзімы : [падарожжа па Палессі; паэт А. Мазько] / А. Карлюкевіч // Полымя. 2008. № 10. С. 149168.
  12. Крэйдзич, А. На трывалым падмурку : [пра Брэсцкае абласное аддзяленне СПБ, у т. л. пра А. Мазько] / Анатоль Крэйдзіч // Маладосць. 2006. № 11. С. 1011.
  13. Каўко, А. Плынь творчасці няхай не абміне… : [пра ўдзельнікаў літаб’яднання «Ясельда», у т. л. пра А. Мазько] / А. Каўко // Гоман. 2006. № 3. С. 342–343.
  14. Акулік, А. «Жыву, бо адчуваю боль…» : [штрыхі да творчага партрэта Андрэя Мазько, аўтара кнігі «Дні і ночы мае…»] / Аляксандр Акулік // Рэспубліка. 2005. 19 сакавіка. С. 14.
  15. Горгун, Г. Андрею Ивановичу Мазько : [стихи] / Галина Горгун // Лунінецкія навіны. 2005. 18 сакавіка. С. 5.
  16. Грудавік, А. Ад хаты матчынай : [пра кнiгу А. Мазько «Дні і ночы мае…»] / А. Грудавік // Народная трыбуна. 2003. 14 чэрвеня.
  17. Мазько, А. «У душы заўсёды застаецца нешта добрае» / Андрэй Мазько ; гутарыў Барыс Паўлоўскі // Народная трыбуна. 2001. 14 ліпеня ; Чырвоная звязда. 2001. 24 ліпеня.
  18. Барысюк, У. Гаючае чаромхавае лісце : [аб творчасці паэта А. Мазько] / Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 2001. 26 мая (№ 21).
  19. Прыняты ў Саюз беларускіх пісьменнікаў : [у т. л. А. Мазько] // ЛiМ. 2001. 4 мая. С. 4.
  20. Крэйдзіч, А. Палюбіла яго песня : [пра песенную творчасць А. Мазько] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2000. 17 октября. С. 3.
  21. Крэйдзіч, А. Крынічны подых «Жывога калодзежа» : [пра зборнік вершаў А. Мазько] / Анатоль Крэйдзіч / Заря. 1999. 13 июля. С. 3.
  22. Крэйдзіч, А. Радкі, напісаныя лёсам : [пра паэта А. Мазько] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 1998. 19 марта. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1592 разоў