Чацвер, 16 Ліпень 2020 08:54

30 ліпеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Кавалевіча (1960), матэматыка, кандыдата педагагічных навук, паэта

Мікалай Іванавіч Кавалевіч нарадзіўся 30 ліпеня 1960 г. у вёсцы Чаромушкі Здзітаўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі ў час Вялікай Айчыннай вайны былі вязнямі фашызму, пасля вайны бацька працаваў шахцёрам, а затым на Бярозаўскай ГРЭС. У 1977 г. Мікалай скончыў Здзітаўскую сярэднюю школу і паступіў у Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна на спецыяльнасць «матэматыка і фізіка».

 

У 1982–1987 гг. Мікалай Кавалевіч працаваў настаўнікам матэматыкі, фізікі, астраноміі, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Спораўскай сярэдняй школе Бярозаўскага раёна. З 1987 г. займаў пасады асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта кафедры методыкі выкладання матэматыкі Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна.

З 1988 па 1992 г. працягваў адукацыю ў вочнай мэтавай аспірантуры Мінскага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, пасля заканчэння якой абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «Методыка выкладання матэматыкі». Падчас навучання ў аспірантуры атрымаў таксама дыплом педагога-даследчыка.

З 1993 па 1995 г. М. І. Кавалевіч працаваў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, дырэктарам Брэсцкага абласнога інстытута ўдасканалення настаўнікаў. Пятнаццаць гадоў (1995–2009) з’яўляўся рэктарам Брэсцкага дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. З кастрычніка 2009 г. М. І. Кавалевіч займае пасаду прарэктара па навукова-метадычнай рабоце дзяржаўнай установы адукацыі «Брэсцкі абласны інстытут развіцця адукацыі».

У інстытуце педагогі ўсіх ступеней адукацыі бесперапынна ўдасканальваюць свае веды, авалодваюць самымі сучаснымі тэхналогіямі навучання. Штогод у інстытуце павышаюць кваліфікацыю больш за 5 тыс. педагогаў па 33 катэгорыях і актуальных напрамках. Інстытут штогод праводзіць звыш 60 навукова-метадычных мерапрыемстваў, у якіх прымаюць удзел больш за 4 тыс. работнікаў сістэмы адукацыі вобласці.

М. І. Кавалевіч — аўтар мноства навуковых прац па праблемах методыкі выкладання матэматыкі, псіхалогіі навучання, арганізацыі эксперыментальнай і даследчай працы, кіраўніцкай дзейнасці ў сферы адукацыі. У складзе дэлегацыі навукоўцаў ён вывучаў сістэму работы школ ЗША. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук педагагічнай адукацыі.

Мікалай Кавалевіч захапляецца паэзіяй, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго вершы публікуюцца ў розных выданнях, на старонках газет «Літаратура і мастацтва», «Брестские епархиальные ведомости», «Духовный вестник», часопісах «Нёман», «Пралеска», у літаратурным альманасе «Жырандоля» і інш. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама за 2011 г. у намінацыі «Паэзія».

Вершы Мікалая Кавалевіча шчырыя, перапоўненыя закаханасцю ў прыгожае, сугучныя паэзіі «сярэбранага веку». У яго вершах вобраз-перажыванне — гэта шчасце чалавека-асобы, чалавека-патрыёта, які заўсёды звязаны лёсам са сваёй Радзімай, мае магчымасць уплываць на яе лёс. Гэта вера ў чалавека, які разумее значнасць сваёй Бацькаўшчыны, прыгажосць сваёй Зямлі як святыні. Гэта і адраджэнне вёскі, і адносіны да працы як найвялікшай каштоўнасці.

Аўтар літаратурна-мастацкіх выданняў «Янтарное солнце» (2006), «К вышней вечерне...» (2007), «Благовестные свечи» (2007), «Зажигая горние вёрсты...» (2008), «Белый сон» (2008), «Весна берёз» (2009), «Вертоград обретённый» (2009), «Элегий светлая крылатость» (2015).Па благаславенні епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаанавыйшла кнігавершаў«Из глубины молчания...» (2010).

Паэзія падобнай глыбыні і моцы была падхоплена педагогамі Брэстчыны і ўвайшла ў мерапрыемствы ўстаноў адукацыі па выхаваўчай рабоце. Вершы зборніка «Вертоград обретённый» рэкамендаваны настаўнікам-славеснікам у якасці дыдактычнага матэрыялу, які садзейнічае фарміраванню філалагічнай культуры навучэнцаў, развіццю іх эстэтычных і маральных якасцей. Яркія вобразы паэзіі Мікалая Кавалевіча натхняюць музыкантаў на напісанне песень і рамансаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Бярозаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Чацвярова Юлія Уладзіміраўна, бібліёграф II кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Навуковыя працы М. І. Кавалевіча

  1. Басик, А. И. Готовимся к олимпиаде : числовые последовательности, функциональные уравнения : учебно-методическое пособие / А. И. Басик, Н. И. Ковалевич. – Брест : Издательство Брестского государственного технического университета, 2019. – 141 с.
  2. Готовимся к олимпиаде. Ч. 1 : [практикум по решению олимпиадных задач по математике для 6–7-х классов / В. С. Дуванова, С. В. Селивоник ; редактор Н. И. Ковалевич] ; Брестский областной институт повышения квалификации и переподготовки руководящих работников и специалистов образования. – Брест : [б. и.], 2002. – 48 с.
  3. Общий функциональный подход в курсе алгебры неполной средней школы : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук : 13.00.02 / Н. И. Ковалевич ; Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького. – Минск, 1991. – 18 с.
  4. Общий функциональный подход в курсе алгебры неполной средней школы : диссертация ... кандидата педагогических наук : (13.00.02) / Н. И. Ковалевич. – Минск, 1991. – 186 с.
  5. Квадратичная фунция, квадратные уравнения и неравенства : экспериментальные материалы по проблеме формирования общего функционального подхода при изучении курса алгебры в 6–8 классах средней школы / Н. И. Ковалевич ; Мин. гос. пед. ин-т им. А. М. Горького, Мин. гор. cовет пед. о-ва БССР. – Минск, 1989. – 34 с.
  6. Тождественные преобразования алгебраических выражений : дидактические материалы по проблеме формирования общего функционального подхода при изучении курса алгебры в 7–9-х классах средней школы / Н. И. Ковалевич ; Мин. гос. пед. ин-т им, А. М. Горького, Мин. гор. совет пед. о-ва Белорус. ССР. – Минск, 1989. – 24 с.

 

Мастацкія творы М. І. Кавалевіча

  1. Элегий светлая крылатость : стихотворения / Николай Ковалевич. – Брест : Брестская типография, 2015. – 415 с.
  2. Из глубины молчания... : стихотворения / Николай Ковалевич ; [послесловие М. П. Жигаловой ; художник А. Д. Барютин]. – Брест : Брестская типография, 2010. – 278 с., [9] л. ил.
  3. Вертоград обретённый : стихотворения / Николай Ковалевич. – Брест : Брестская типография, 2009. – 566 с.
  4. Весна берез : стихотворения / Николай Ковалевич ; [предисловие М. Жигаловой]. – Брест : Брестская типография, 2009. – 184 с.
  5. Белый сон : стихотворения / Николай Ковалевич ; [предисловие М. Жигаловой]. – Брест : Брестская типография, 2008. – 208 с.
  6. Зажигая горние вёрсты... : стихотворения / Н. И. Ковалевич ; [предисловие М. Жигаловой]. – Брест : Брестская типография, 2008. – 247 с.
  7. Благовестные свечи : стихотворения / Н. И. Ковалевич ; [предисловие М. Жигаловой]. – Брест : Брестская типография, 2007. – 236 с.
  8. К вышней вечерне... :  стихотворения / Н. И. Ковалевич ; [предисловие М. Жигаловой]. – Брест : Брестская типография, 2007. – 215 с.
  9. Янтарное солнце : стихотворения / Николай Ковалевич ; [предисловие М. Жигаловой]. – Брест : Брестская типография, 2006. – 198 с.
  10. Мороз сжигает землю крепче-крепче... ; Пуща ; Присутствует божественная явь : [стихи] / Николай Ковалевич // Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии. Мінск, 2019. Т. 2. С. 181–189.
  11. Осень грядущая ; «Отголосила ветрами в полях...» ; «Ветер неистово рощу стегает...» ; «Снопы золотые теснятся в кармане овина...» ; Гродас ; «Упоительно видеть, как рощи...» ; «Успение. Покой двора...» ; Межвременье ; Что в них? ; «Зима берёз» ; «Какая царственность простора...» ; «По следу солнца журавли ушли...» ; «Погляди: этот вечер пригож...» ; «Ранняя осень...» ; «Тихими звёздами небо усеяно...» ; Яблоки ; «Я приду...» ; «В осеннем небе тают-тают журавли...» ; «Какая осень! Ясная, сухая...» ; «Пустынно и простужено пространство...» ; «Где горький дух обветренной полыни...» ; «Запах анисовок спелых...» ; «Лесов-соборов огненные краски...» ; «Осень. Погожая осень...» ; «Поле обошел от края и до края...» ; «Снова осень пришла...» ; «Сорвала осень лист кленовый...» ; Присутствует божественная явь : [стихи] / Николай Ковалевич // Белая Вежа. 2017. № 7. С. 6165.
  12.  «Душе опять подарит Вышний праздник...» ; «Всё мела-мела поземка...» ; «Мороз сжимает землю крепче-крепче...» ; «В узорной россыпи искристой пыли...» ; «Последний отблеск зимнего заката...» ; «Неугасимый свет души России...» ; «Зажгись зарёй на тусклом небосклоне...» ; «По роще я брёл средь берёз опечаленных...» ; Пуща ; «Зима берёз...» ; «Живое спит под песню...» : [стихи] / Николай Ковалевич // Белая Вежа. 2017. № 1. С. 7–9.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. І. Кавалевіча

  1. Кавалевіч Мікалай Іванавіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 81–84.
  2. Ковалевич Николай Иванович // Память : историко-документальная хроника Берёзовского района. 2-е изд., перераб. и доп. Минск, 2014. С. 575.
  3. Гніламёдаў, У. В. Сучасная рускамоўная паэзія Беларусі : гадваецца паэт М. Кавалевіч] / Уладзімір Гніламёдаў, Мікола Мікуліч // Полымя. 2019. № 9. С. 114129.
  4. Синкевич, Н. Поэт, влюблённый в красоту пейзажей : [о жизни и творчестве математика, педагога и поэта Н. И. Ковалевича] / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2011. 11 июня. С. 4.
  5. Жигалова, М. П. Русскоязычная лирика Беларуси: жанрово-тематическая и стилевая парадигма : [упоминается поэт Н. Ковалевич] / М. П. Жигалова // Русский язык и литература. Серия «У дапамогу педагогу». 2010. № 3. С. 33–39 ; № 4.
    С. 3–6 ; № 5. С. 8–15.
  6. Халимончик, Г. «Не проспите вечность, не проспите...» : [о книге Н. Ковалевича «Благовестные свечи»] / Галина Халимончик // Маяк. Берёза, 2008. 5 апреля.
  7. Халимончик, Г. К храму Истины своей тропой : [о книге Н. Ковалевича «К вышней вечерне...»] / Галина Халимончик // Заря. 2007. 16 августа.
  8. Філатаў, А. Прычасціцца зямною красою : [аб творчасці паэта М. Кавалевіча] / Алесь Філатаў // Народная трыбуна. 2007. 17 сакавіка.
  9. Кавалевіч, М. Рабоце з кадрамі — творчы падыход / Мікалай Кавалевіч ; гутарыў Сяргей Грышкевіч // Народная трыбуна. 2005. 26 лістапада.
  10. Кавалевіч, М. І. Прыйшоў час прафесіяналаў / Мікалай Іванавіч Кавалевіч ; запісаў Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 2004. 11 снежня.
  11. Кавалевіч, М. Інакш і жыць немагчыма / Мікалай Кавалевіч ; гутарыў Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 1998. 3 кастрычніка.
Чытаць 1408 разоў