Пятніца, 07 Жнівень 2020 16:27

22 верасня 2020 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Галіны Сяргееўны Абрамавай (1950), доктара псіхалагічных навук

Галіна Сяргееўна Абрамава нарадзілася 22 верасня 1950 г. у вёсцы Кекур Вохамскага раёна Кастрамской вобласці (Расія). Пасля заканчэння сельскай школы паступіла на факультэт псіхалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава.

 

Пасля заканчэння МДУ Галіна Абрамава была рэкамендавана да паступлення ў аспірантуру НДІ агульнай і педагагічнай псіхалогіі Акадэміі педагагічных навук СССР. Падрыхтавала і паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю «Формирование индивидуальных различий деятельности школьников (на материале письменной речи)» (1976).

З 1976 г. Г. С. Абрамава працавала ў Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (з 1994 г. дзяржаўны ўніверсітэт) старшым выкладчыкам кафедры псіхалогіі. У 1982 г. атрымала званне дацэнта. У верасні 1986 г. абрана загадчыкам кафедры псіхалогіі.

Галіна Сяргееўна падрыхтавала шэраг спецкурсаў: «Психологическое консультирование как вид профессиональной деятельности психолога», «Проблемы профессионального становления психолога» і інш. Прачытала спецкурсы ў педагагічных ВНУ Масквы, Яраслаўля, Волагды, Курска, Валгаграда, Пярмі, Арла, Магадана, Віцебска і іншых гарадоў Расіі і Беларусі. Абараніла доктарскую дысертацыю «Теория взаимодействия и опыт её применения в психологическом консультировании подростков» (1996).

Падрыхтавала 10 аўтарскіх семінараў для студэнтаў, бацькоў, настаўнікаў, педагогаў, сацыяльных работнікаў. Была ініцыятарам правядзення дзвюх міжнародных канферэнцый жанчын, шэрага рэспубліканскіх. Удзельнічала ў міжнародных семінарах у Германіі і Галандыі па праблемах сацыяльнай работы з жанчынамі. Пад кіраўніцтвам Г. С. Абрамавай абаронены кандыдацкія дысертацыі Алены Іванаўны Мядзведскай, Генадзя Іванавіча Малейчука, Глеба Уладзіміравіча Лагонды.

З’яўляецца аўтарам больш за 100 навуковых і навукова-папулярных прац, многія з якіх пераведзены на нямецкую, англійскую і французскую мовы. Аўтар вядомага вучэбнага дапаможніка «Введение в практическую психологию» (1993). Таксама апублікаваны: «Возрастная психология», «Практическая психология», «Практикум по психологическому консультированию», «Психология в медицине», «Психология в метафорах и образах», «Тысяча фактов из жизни людей», «Психология только для студентов» і інш.

У 2000 г. Г. С. Абрамава пераехала на жыхарства ў Данію, дзе займаецца прыватнай псіхалагічнай кансультацыйнай практыкай, працягвае сваю навукова-творчую дзейнасць. У Маскве выходзяць перавыданні яе кніг, падручнікаў і дапаможнікаў, выдадзены новыя кнігі: «Психология человеческой жизни», «Общая психология», «Психологическое консультирование», «Графика в психологическом консультировании», «Алгоритмы работы психолога со взрослыми» і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы Г. С. Абрамавай

  1. Психология развития и возрастная психология : учеб. для вузов и ссузов / Г. С. Абрамова. – Изд. испр. и перераб. – Москва : Прометей, 2018. – 705 с. – (Психология).
  2. Графика в психологическом консультировании : учеб. пособие для вузов и ссузов / Г. С. Абрамова. – Москва : Прометей, 2018. – 184 с. – (Психология).
  3. Психологическое консультирование: теория и практива : учеб. для вузов и ссузов / Г. С. Абрамова. – Москва : Прометей, 2018. – 360 с. – (Психология).
  4. Возрастная психология : учеб. для студентов вузов / Г. С. Абрамова. 6-е изд.  Москва : Академический проект : Альма Матер, 2006. 700 с. (Gaudeamus).
  5. Общая психология : учеб. пособие для вузов / Г. С. Абрамова. 2-е изд.  Москва : Академический проект : Фонд «Мир», 2003. – 495 с. – (Gaudeamus).
  6. Алгоритмы работы психолога со взрослыми / Г. С. Абрамова. – Москва : Гаудеамус : Академический проект, 2003. – 223 с. – (Руководство практического психолога).
  7. Психология человеческой жизни : исследования геронтологии : учеб. пособие для психол. фак. вузов / Г. С. Абрамова. – Москва : Изд. центр «Academia», 2002. – 222 с. – (Высшее образование).
  8. Психология только для студентов : учеб. пособие для вузов / Г. С. Абрамова.  Москва : ПЕРСЭ, 2001. 271 с. (Современное образование).
  9. Практикум по возрастной психологии : учеб. пособие для студентов вузов / Г. С. Абрамова. 2-е изд., стер. Москва : Академия, 1999. 317 с.
  10. Сборник задач по социальной психологии и психологии развития : учеб. пособие для вузов / Г. С. Абарамова. – Москва : Изд. центр «Academia», 1999. – 144 с. – (Высшее образование).
  11. Психология в медицине : учеб. пособие для студентов вузов по мед. специальностям / Г. С. Абрамова. – Москва : Лит.-пед. агенство «Кафедра-М», 1998. – 272 с.
  12. Возрастная психология : учеб. пособие / Г. С. Абрамова. 3-е изд., испр.  Москва : Академия, 1998. 672 с.
  13. Тысяча фактов из жизни людей (с возможными психологическими объяснениями) : для студентов, изучающих психологию, мам, пап, бабушек, дедушек и других серьезных взрослых людей / Г. С. Абрамова. – Минск : Бестпринт, 1997. – 120 с.
  14. Теория взаимодействия и опыт ее применения в психологическом консультировании подростков : автореферат диссертации ... доктора психологических наук : 19.00.07 / Г. С. Абрамова ; Бел. гос. пед. ун-т им. М. Танка. – Минск, 1996. – 27 с.
  15. Эта книжка про тебя, если ты считаешь себя большим / Г. С. Абрамова. – Брест : Брестский независимый социальный и психологический центр, 1994. – 39 с.
  16. Психология в метафорах и образах / Г. С. Абрамова. – Вологда, 1994. – 34 с.
  17. Введение в практическую психологию / Г. С. Абрамова. Брест : КИП «Пирс», 1993. 144 с. (Библиотека научного работника).
  18. Здравствуйте, Василий Алексеевич / Г. С. Абрамова-Хансен // Добро, проросшее в сердцах : к 70-летию со дня рождения профессора В. А. Степановича : сборник статей. Брест, 2015. С. 30–31.

 

Аб жыцці і дзейнасці Г. С. Абрамавай

  1. Абрамава Галіна Сяргееўна // Памяць. Брэст : гіст. дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 645.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 862 разоў