Чацвер, 13 Жнівень 2020 11:22

22 ліпеня 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Паўла Восіпавіча Сухога (1895–1975), савецкага авіяканструктара, двойчы Героя Сацыялістычнай Працы

Павел Восіпавіч Сухі нарадзіўся 22 ліпеня 1895 г. усялеГлыбокае Дзісненскага павета Віленскай губерні (цяпер г. Глыбокае Віцебскай вобласці) у сямі настаўніка народнай школы. У 1900 г. сям’я пераехала ў Гомель. У сям’і Сухіх была творчая атмасфера — любілі музыку, выпускалі рукапісны часопіс, мелі добрую бібліятэку. Павел паспяхова скончыў гімназію ў Гомелі (1914), потым вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, наведваў лекцыі па тэорыі авіяцыі, якія чытаў прафесар Мікалай Жукоўскі ў Імператарскім Маскоўскім тэхнічным вучылішчы.

 

У 1915 г. Павел Сухі быў мабілізаваны, пасля заканчэння школы прапаршчыкаў накіраваны на Паўночна-Заходні фронт. Змагаўся ў акопах як намеснік начальніка кулямётнай каманды 733-га палка, захварэў на шкарлятыну. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. фронт разваліўся, Павел Сухі вярнуўся ў Маскву, аднак тэхнічнае вучылішча было зачынена, давялося ехаць да бацькоў у Гомель.

Толькі скончылася Першая сусветная вайна, і адстаўны афіцэр шукаў працу, яму прапанавалі месца настаўніка ў мястэчку Лунінец Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці). Пры станцыі існавала чыгуначнае вучылішча, у якім Павел Сухі выкладаў матэматыку ў 1918–1920 гг. Ёсць ўспаміны, што ў тыя галодныя гады настаўнік вымушаны быў ездзіць па вёсках, каб знайсці прадукты. Аднойчы марознай зімой ён паехаў у вёску, моцна прастудзіўся і атрымаў хранічнае захворванне горла. І калі раней ён любіў спяваць, то зараз гэта яму давалася з цяжкасцю.

У Лунінцы Павел Сухі пазнаёміўся з Соф’яй Цянчынскай, будучай жонкай, якая выкладала ў вучылішчы французскую мову. Соф’я Феліксаўна ўспамінала: «Неяк увечары я вярталася са школы. Мяне абагнаў незнаёмы чалавек у ваенным шынялі, перафарбаваным у чорны колер, на галаве яго красавалася маленькая шапачка «керанка». Я тады звярнула ўвагу на вялікія, вельмі выразныя вочы незнаёмца і смешную «кавалерыйскую»паходку. Праз два дні гэты чалавек зявіўся ў нас у школе і стаў выкладаць матэматыку». У 1920 г., калі Польшча вяла вайну за беларускія землі, Павел Сухі і Соф’яЦянчынская зехалі ў Гомель, а потым у Маскву; яны пажаніліся ў 1923 г.

Пасля заканчэння Маскоўскага выйшэйшага тэхнічнага вучылішча (1925) П. В. Сухі працаваў у канструктарскім бюро А. Н. Тупалева — у Цэнтральным аэрагідрадынамічным інстытуце (ЦАГІ) і на заводзе № 156 (інжынер-канструктар, начальнік брыгады, намеснік галоўнага канструктара). У гэты перыяд П. В. Сухім пад агульным кіраўніцтвам А. Н. Тупалева створаны знішчальнікі И-4, И-14, рэкордныя самалёты АНТ-25 (баявы варыянт ДБ-1) і АНТ-37біс «Родина» (баявы варыянт ДБ-2). Браў удзел у конкурснай распрацоўцы самалёта «Иванов», якая скончылася стварэннем баявога самалёта Су-2.

У 19391940 гг. — галоўны канструктар на заводзе ў Харкаве. У 19401949 гг. — галоўны канструктар КБ на шэрагу заводаў у Падмаскоўі і Маскве, адначасова дырэктар гэтых заводаў. Па выніках працы без абароны дысертацыі П. В. Сухому была прысвоена навуковая ступень доктара тэхнічных навук (1940). У 1942–1943 гг. пад яго кіраўніцтвам створаны браніраваны штурмавік Су-6. У 1949–1953 гг. — зноў намеснік галоўнага канструктара ў КБ А. Н. Тупалева.

З 1953 г. — галоўны канструктар зноў адноўленага КБ, з 1956 г. — генеральны канструктар. Пад кіраўніцтвам П. В. Сухога распрацаваны шэраг серыйных баявых машын, у ліку якіх знішчальнік Су-7 з хуткасцю палёту, якая ў два разы перавышае хуткасць гуку, знішчальнікі-перахопнікі Су-9, Су-11, Су-15, знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі Су-7Б і Су-17, франтавы бамбардзіроўшчык Су-24, штурмавік Су-25, знішчальнік Су-27 і іншыя самалёты. Былі таксама распрацаваны шэраг не рэалізаваных праектаў, напрыклад, Су-13. Пад кіраўніцтвам П. В. Сухога распрацавана больш за 50 канструкцый самалётаў, больш за 20 з іх выпускаліся серыйна.

Адзін са стваральнікаў рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі Павел Восіпавіч вёў вялікую грамадскую работу: у 1958–1974 гг. з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 5–8 скліканняў. Яго вылучалі інтэлігентнасць, вытрымка, самакантроль, педантызм, бліскучая эрудыцыя. У зносінах з людзьмі быў карэктным, патрабавальным да парадку і дысцыпліны, не цярпеў панібрацтва, але на прыём да яго можна было трапіць у любы час. Любіў жывапіс і аперэту. Не любіў урачыстых пасяджэнняў, банкетаў, не курыў і не ўжываў алкаголь.

За выдатныя працы ў галіне авіяцыйнай навукі і тэхнікі Павел Восіпавіч атрымаў шэраг ганаровых званняў і ўзнагарод: двойчы Герой Сацыялістычнай Працы (1957, 1965), лаўрэат Сталінскай I ступені (1943), Ленінскай (1968) і Дзяржаўнай (1975, пасмяротна) прэмій, удастоены трох ордэнаў Леніна (1945, 1957, 1975), ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1938), Чырвонай Зоркі (1933), «Знак Пашаны» (1936), залатога медаля імя А. М. Тупалева АН СССР (1975, пасямяротна).

П. В. Сухі памёр 15 верасня 1975 г., пахваны на Новадзявочых могілках г. Масквы. Яго імем названы Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (1995), сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае (2012), вуліцы ў Віцебску, Гомелі, Маскве. У Гомелі ўстаноўлены бронзавы бюст героя (1977), на малой радзіме ў Глыбокім на пастаменты ўзнесены самалёты Су-27 і Су-24.

У Лунінцы таксама захавалі памяць аб савецкім авіяканструктары П. В. Сухім. Яго імем названа вуліца. 24 верасня 2005 г. у гонар вучонага на вул. Гагарына адкрыты помнік, які адразу стаў знакавым турыстычным аб’ектам. Аўтар бюста — брэсцкі скульптар Аляксей Аляксеевіч Паўлючук.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

  1. Сухі Павел Восіпавіч / М. М. Касцюкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 15. С. 297.
  2. Сухой Павел Осипович / Н. Н. Костюкович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2013. Т. 3, кн. 2. С. 378.
  3. Сухой Павел Осипович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического труда : биогр. справочник. Минск, 2014. С. 256.
  4. Сухой Павел Осипович / Н. Н. Костюкович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2011. Т. 2, кн. 2. С. 500.
  5. Сухой Павел Осипович / Н. Н. Костюкович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008. Т. 7. С. 163–164.
  6. Сухі Павел Восіпавіч / Аляксандр Ганчароў, Мікалай Качук // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 451–452.
  7. Сухі Павел Восіпавіч / А. П. Рабянок. Ён быў «квінтэсенцыяй нашай авіяцыі» / А. С. Шагінян // Памяць. Гомель : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1999. Кн. 2. С. 385–387.
  8. Сухой Павел Восіпавіч // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1995. С. 636.
  9. Сухой Павел Осипович // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 585–586.
  10. Сухой Павел Осипович // Большая советская энциклопедия : [в 30 т.].Москва, 1976. Т. 25. С. 102–103.
  11. Сухі Павел Восіпавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 137–138.
  12. Кузьмина, Л. Павел Сухой и его крылатые шедевры / Лидия Кузьмина. – Минск : Беларусь, 2010. – 391 с. : ил.
  13. Анцелович, Л. Неизвестный Сухой. Годы в секретном КБ / Леонид Анцелович. – Москва : Эксмо, 2008. – 480 с. : ил.
  14. Кузьмина, Л. Конструктор Сухой. «СУ» — люди и самолеты / Людмила Кузьмина. – Москва : Воениздат, 1993. 382 с. : ил.
  15. П. О. Сухой : Герой Социалистического Труда, ген. авиаконструктор : [фотоальбом / фото М. В. Высоцкого ; авт. текста и сост. Н. С. Царьков, А. М. Шныпарков]. – Минск : Беларусь, 1986. – 32 с. : фот. – (Жизнь — подвиг).
  16. Кузьмина, Л. Генеральный конструктор Павел Сухой : страницы жизни / Лидия Кузьмина. – Минск : Беларусь, 1985. – 239 с. : ил.
  17. Кузьмина, Л. Генеральный конструктор Павел Сухой / Лидия Кузьмина. – Москва : Молодая гвардия, 1983. 237 с. : ил.
  18. Сивков, Ф. Г. Готовность номер один : [о самолётах Су] / Ф. Г. Сивков. – Москва : Советская Россия, 1973. – 304 с. : ил.
  19. Мяснікоў, А. Павел Сухі (18951975): канструктар з... XXI стагоддзя / А. Мяснікоў // Сто асоб беларускай гісторыі. 2008. С. 229231.
  20. Курков, И. Н. Город его судьбы : [П. Сухой в Лунинце] / И. Н. Курков // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск : Медиафакт, 2005. С. 182.
  21. Марціновіч, А. Узлётная паласа — Глыбокае / Алесь Марціновіч // Сполахі далёкіх зарніц : гісторыя ў асобах / Алесь Марціновіч. Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. С. 308–333.
  22. Колосов, Л. В небе — СУ / Лев Колосов // Лунінецкі сшытак : альманах. Лунінец, 2005. № 5. С. 14–20.
  23. Стрелец, М. На острие науки, на грани научной фантастики : [к 125-летию со дня рождения П. О. Сухого] / Михаил Стрелец // Белорусская военная газета. 2020. 30 июля. С. 6.
  24. Берникович, Д. Имя, сохраненное в легендах : [об увековечении памяти авиаконструктора П. О. Сухого на его родине в Глубоком] / Д. Берникович // Витебские вести. 2020. 23 июля. С. 21.
  25. Кавалёў, М. Сухі – Сухій – Сухой / М. Кавалёў // Наша гісторыя. 2020. № 6. С. 4247.
  26. Проклов, В. С. Роль П. О. Сухого в развитии и совершенствовании самолета Пе-2 / В. П. Проклов // Крылья Родины. 2020. № 3/4. С. 7883.
  27. Курак, Г. Павел Сухі і Соф’я Цянчынская: ад настаўніцтва ў правінцыі да сусветнай славы / Ганна Курак // Звязда. 2019. 4 красавіка. С. 4 : фат.
  28. Бельская, Н. СУшкі «прызямліліся» ў Глыбокім : [пра ўсталяванне самалётаў Су-27 і Су-24, прысвечанае памяці двойчы Героя Сацыялістычнай Працы П. В. Сухога, у г. Глыбокае] / Н. Бельская // Веснік Глыбоччыны. 2018. 28 красавіка. С. 1.
  29. Бизюк, Т. ГЛУБОКОЕ небо Павла Сухого / Т. Бизюк // Сельская газета. 2017. 3 июня. С. 2829.
  30. Берникович, Д. Фильм о земляке : [о презентации документального фильма «Павел Сухой. Взлетная полоса» режиссера Владимира Луцкого в СШ № 1 имП. Сухого/ Д. Берникович // Витебские вести. 2016. 14 января. С. 23.
  31. Сланеўскі, А. Павел Сухой: звышгукавая слава, або Шлях ад гомельскага гімназіста да авіяканструктара, які лепш за іншых бачыў будучыню / А. Сланеўскі // Звязда. 2015. 26 жніўня. С. 3.
  32. Якубович, И. Вспоминая Павла Сухого / И. Якубович // Витебские вести. 2015. 9 июля. С. 21.
  33. Проклов, В. С. В окопах Первой мировой войны : (страницы биографии П. О. Сухого) / Владимир Семенович Проклов // Крылья Родины. 2014. № 6. С. 3545.
  34. Акулич, В. В небе самолеты Павла Сухого / В. Акулич, Н. Акулич // Бібліятэка прапануе. 2013. № 7. С. 26.
  35. Мірончык, У. Геніяльны канструктар і просты чалавек / У. Мірончык // Веснік Глыбоччыны. 2012. 21 ліпеня. С. 2.
  36. Берникович, Д. Школьный музей Павла Сухого : [СШ № 1 г. Глубокое] / Д. Берникович // Народнае слова. 2011. 22 кастрычніка. С. 8.
  37. Клеванец, Ю. В. О. П. Сухой: ученый и генеральный конструктор / Ю. В. Клеванец // Фiзiка: праблемы выкладання. Серыя «У дапамогу педагогу». 2007. № 4. С. 2125.
  38. Сауліч, У. Ірвуцца ў неба імклівыя СУ / Уладзімір Сауліч // Беларуская думка. 2006. № 10. С. 108–114.
  39. Повязь часоў i даўнiны : [пра адкрыццё помнiкаў Якубу Коласу i авiяканструктару Паўлу Сухому ў Лунiнцы] // Лунiнецкiя навiны. 2005. 28 верасня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 899 разоў