Творчасць Марыі Кулецкай рознабаковая і шматгранная: жывапіс, саломапляценне, ткацтва, вышыўка, разьба па дрэве, выцінанка, роспіс па шкле. Хараство роднай зямлі, прыроды — асноўная тэма работ. Талент па афармленні і дызайне інтэр’ераў Марыя Кулецкая праявіла ў Пружанскай раённай дзіцячай бібліятэцы, якая набыла сваё непаўторнае аблічча. У 2006 г. Марыя Мікалаеўна стала членам Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.
Мастачка актыўна ўдзельнічае ў грамадска-мастацкім жыцці рэгіёна. Удзельніца і дыпламант шматлікіх раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, выстаў, фестываляў. Штогод яна паказвае свае работы на вернісажах Беларускага саюза майстроў народнай творчасці «Вясновы букет» і «Калядныя ўзоры», Днях беларускага пісьменства, святах працаўнікоў вёскі «Дажынкі», «Ружанская брама» і інш. Творы Марыі Кулецкай знаходзяцца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» і інш.
Работы Марыі Кулецкай дэманстраваліся на выставах у Польшчы: на Ягелонскім кірмашы ў Любліне (2007), свяце «Кірмаш зубра» ў Гайнаўцы (2007) і інш. У якасці сувеніраў многія яе работы разышліся па розных краінах далёкага замежжа: Германіі, Італіі, Ірландыі.
У верасні 2006 г. Марыя Мікалаеўна арганізавала пры Пружанскім палацы культуры гурток роспісу па шкле, які адразу прыцягнуў увагу дзяцей. Ужо ў лістападзе 2008 г. у Брэсцкай выставачнай зале адбылася выстава «Марыя Кулецкая і яе вучні». Кіраўнікі клубаў і гурткоў ДПМ з усёй Брэсцкай вобласці наведвалі майстар-класы пружанскай мастачкі.
Адметнае ў характары Марыі Мікалаеўны — незвычайная шчодрасць душы, якая ў першую чаргу праяўляецца ў жаданні перадаваць сваё майстэрства іншым людзям, моладзі. Перадала сакрэты свайго майстэрства дачцэ Ірыне, якая пляце вырабы з саломкі, умее ткаць, вышываць, працуе ў пейзажным і партрэтным жывапісе. Маладая, але ўжо вядомая мастачка Ірына Міхайлаўна Мамановіч атрымала званне народнага майстра Беларусі (1999). Удзельніца і дыпламант шматлікіх выстаў, конкурсаў, фестываляў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў Беларусі, Польшчы, Літве, Францыі.
У 2009 г. М. М. Кулецкай прысвоена ганаровае званне «Народны майстар Беларусі» ў вобласці мастацкага роспісу. У 2011 г. яна прымала ўдзел у выставе «У пошуках спрадвечнага», прысвечанай 10-годдзю абласнога клуба майстроў народнай творчасці «Скарб». Узнагароджана граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
З’яўляецца актыўным членам Брэсцкага абласнога аддзялення Беларускага саюза мастакоў народнай творчасці, абласнога клуба майстроў народнай творчасці «Скарб», грамадскага аб’яднання аматараў мастацтваў рэгіёна «Белавежская пушча» «Тур».
Студыя «Шклінка-маляванка», якой кіруе М. М. Кулецкая, 26 ліпеня 2018 г. была ўдастоена звання «ўзорны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». У студыі пачалі вырабляць экаторбы, якія афармляюцца нацыянальнай сімволікай, выявамі герба Пружан, кветкамі і ўзорамі. Гэтыя вырабы былі прадстаўлены на выставе-продажы «Пружанскі сувенір», за вытворчасць экаторбаў аўтар атрымала сертыфікат.
Актыўная жыццёвая пазіцыя Марыі Мікалаеўны, выдатны мастацкі і педагагічны талент, высокія маральныя якасці, нястомная праца на ніве папулярызацыі і адраджэння беларускіх народных традыцый, а таксама ўклад у культурнае жыццё рэгіёна выклікаюць захапленне і з’яўляюцца сапраўдным прыкладам для многіх людзей. 14 лютага 2019 г. былі падведзены вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года 2018», дзе М. М. Кулецкая адзначана Ганаровым дыпломам II ступені ў намінацыі «Духоўнасць і культура».
Неаднаразова Марыя Мікалаеўна станавілася гераіняй тэлесюжэтаў і фільмаў, якія дэманстраваліся на беларускім тэлебачанні і мясцовым тэлеканале «Пружаны ТВ». На канале Беларусь-3 выйшаў фільм «Найменні і вобразы» (2014) пра творчасць М. М. Кулецкай i І. М. Мамановіч.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Пружанскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя М. Засіма. Казлоўская Надзея Анатольеўна, бібліёграф ДБС
- Кулецкая Марыя Мікалаеўна // Рупліўцы беларускага нацыянальнага адраджэння : грамадска-літаратурны даведнік / Іван Здановіч. Пружаны, 2008. С. 65–66.
- Гадуйка, І. Таямнічы сусвет беларускіх паясоў : [на пасяджэнні раённага клуба майстроў народнай творчасці «Натхненне» М. Кулецкая распавяла пра гісторыю ткацтва і пляцення беларускіх паясоў] / Ірына Гадуйка // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 19 лютага. С. 8.
- Клімава, А. Гайда на наваселле да «Шклінкі-маляванкі»! : [пра ўзорную студыю «Шклінка-маляванка» пад кіраўніцтвам М. М. Кулецкай] / Аксана Клімава // Раённыя будні. Пружаны, 2020. 5 лютага. С. 6.
- Зялевіч, А. Славяць Пружаншчыну творчыя жанчыны : [народны майстар М. М. Кулецкая адзначана Ганаровым дыпломам II ступені ў намінацыі «Духоўнасць і культура»] / Алена Зялевіч // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 20 лютага. С. 4.
- Куцюк, Н. Вандроўка ў «Горад майстроў» : [пра сустрэчу з М. Кулецкай і ганчаром Г. Міранюком у раённай дзіцячай бібліятэцы] / Наталля Куцюк // Раённыя будні. Пружаны, 2019. 13 лютага. С. 6.
- Клімашэвіч, Е. М. Майстар, збавіцелька і сябар — мая дачка : [маці народнага майстра Беларусі М. Кулецкай расказвае пра яе жыццё] / Еўдакія Мікітаўна Клімашэвіч // Раённыя будні. Пружаны, 2018. 24 лістапада. С. 6.
- Лосіч, П. Пакінуць след на шкле і на зямлі : мастакі з Пружан адраджаюць страчаны ўнікальны народны промысел — роспіс па шкле / Павел Лосіч // Рэспубліка. 2018. 14 ліпеня. С. 11.
- Сянкевіч, М. Гаваркое шкло : [пра народнага майстра з Пружан М. Кулецкую] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2016. 22 студзеня (№ 4). С. 9.
- Яско, А. Не просто Мария : [о народном мастере Республики Беларусь М. Кулецкой из Пружанского района] / Алена Яско ; фото Юрия Мозолевского // Сельская газета. 2016. 6 января. С. 30.
- Лосич, П. Узорный промысел : [в музее-усадьбе «Пружанскі палацык» открылась персональная выставка «стеклянных картин» М. Н. Кулецкой] / Павел Лосич // Рэспубліка. 2015. 19 снежня. С. 6.
- Пракаповіч, Н. Карціны са шкла : [у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» прайшла персанальная выстава «Свет у каляровых промнях» М. Кулецкай] / Наталля Пракаповіч // Культура. 2015. 5 снежня (№ 49). С. 11.
- Сядова, І. Свет у каляровых промнях : [пра выставу М. Кулецкай у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык»] / Ірына Сядова // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 28 лістапада. С. 4.
- Вакульская, М. Пружаншчына — на шкле : [пра персанальную выставу М. Кулецкай у Мінску] / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 25 красавіка. С. 15.
- Вакульская, М. «Пружанскія матывы» ў Мінску : [персанальная выстава М. Кулецкай адкрылася ў Мінску] / Марына Вакульская // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 11 сакавіка. С. 1.
- Пракаповіч, Н. Маляванкі Марыі Кулецкай / Наталія Пракаповіч // Народная трыбуна. 2012. 17 лютага (№ 8). С. 11.
- Кобяк, Э. Мастер-класс от Кулецкой : [библиотекарь из Пружан возродила подзабытое ремесло росписи на стекле] / Эдуард Кобяк // Белорусская нива. 2009. 21 августа. С. 6.
- Дзімітруковіч, В. Майстэрства, фантазія і шчодрасць Марыі Кулецкай : [пра вечар-сустрэчу з нагоды 60-годдзя М. М. Кулецкай у дзіцячай бібліятэцы] / Вольга Дзімітруковіч // Раённыя будні. Пружаны, 2010. 8 снежня. С. 6.
- Гурская, Я. Малюнкі на шкле : [у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася выстава малюнкаў на шкле М. М. Кулецкай] / Яна Гурская // Раённыя будні. Пружаны, 2009. 18 лістапада. С. 8.
- Бунеева, Л. Вандроўка з Палесся ў Падляшша : у польскай Гайнаўцы адкрылася выстава майстроў народнай творчасці з Берасцейшчыны, у ліку якіх Марыя Кулецкая з Пружан / Людміла Бунеева // Вечерний Брест. 2009. 6 марта.
- Зінчук, Р. Чароўная палітра : [пра выставу роспiсу па шкле М. Кулецкай у «Пружанскім палацыку»] / Раіса Зінчук // Газета для вас. Івацэвічы, 2009. 27 лістапада. С. 6.
- Бунеева, Л. По стеклу, как по холсту : [о выставке работ М. Кулецкой в Бресте] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 12 ноября (№ 38). С. 13.
- Горбач, А. Красота на поверхности стекла : [М. Кулецкая возрождает забытое ремесло «роспись по стеклу»] / Александр Горбач // Вечерний Брест. 2008. 26 сентября. С. 6.
- Павлова, Л. Под небом голубым есть город золотой : [о выставке «Мария Кулецкая и её ученики» в Бресте] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2008. 13 ноября (№ 46). С. 20.
- Хадаровіч, Г. Вясновы букет Марыі Кулецкай / Ганна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2007. 6 чэрвеня. С. 6.
- Гордей, Е. Пружанские витражи : [М. Н. Кулецкая] / Е. Гордей // Белорусская нива. 2007. 29 марта. С. 3.
- Козлович, В. Голуби на стекле : [о творчестве М. Кулецкой] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2007. 6 апреля. С. 17.
- Кобяк, Э. Рисунки на стекле : [о художнице М. Кулецкой] / Эдуард Кобяк // Заря. 2006. 18 марта. С. 16.
- Зялевіч, Ю. Імпульсы ў «Творчым дыялогу» : [у музеі-сядзібе «Пружанскі палацык» адкрылася выстава М. Кулецкай і І. Мамановіч] / Юрый Зялевіч // Культура. 2005. № 41.
- Хадаровіч, А. Беларускія шклінкі ў Францыі нарасхват : [І. Мамановіч прымала ўдзел у фестывалі мастацтваў на поўдні Францыі] / Анна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2004. 29 чэрвеня. С. 8.
- Савіна, І. Сцежка ў мастацтве : [мастак і бібліятэкар М. Кулецкая] / І. Савіна // Раённыя будні. Пружаны, 2003. 29 сакавіка. С. 1, 4.
- Дзюрич, Э. И расцветают на стекле цветы… : [семейный дуэт художниц М. Н. Кулецкой и И. Маманович из Пружан] / Эмма Дзюрич // Заря. 2003. 4 ноября. С. 1.
- Хадаровіч, А. На «Калядных узорах» — пружанскія шклінкі : [І. Кулецкая на рэспубліканскай выставе народнай творчасці] / Анна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2002. 5 студзеня. С. 3.
- Пура, Е. Династия художников : [про увлечение живописью и народным искусством в семье Кулецких] / Елена Пура // Голас. Пружаны, 2001. 14 мая (№ 14).
- Хадаровіч, А. «Распісныя шклінкі» Кулецкай Ірынкі : [20-гадовая студэнтка І. Кулецкая атрымала званне народнага майстра Беларусі] / Анна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 1999. 1 студзеня. С. 1–2.
- Хадаровіч, А. Тры дні ў «горадзе майстроў» : Ірына Кулецкая на «Славянскім базары» ў Віцебску / Анна Хадаровіч // Раённыя будні. Пружаны, 2000. 1 жніўня. С. 2.
- Аксенін, С. Народнай майстрысе — 20 гадоў : Ірына Кулецкая з Пружан атрымала званне «Народны майстар Беларусі» / С. Аксенін // ЛіМ. 1999. 22 студзеня. С. 3.
- Старых, М. Спасибо сольфеджио и маме : [про И. Кулецкую] / М. Старых // Народная газета. 1998. 21 жніўня. С. 4.