Пасля дзевяці класаў Аляксей Кузьміч з’язджае ў Краснаярск, дзе мастацкае вучылішча імя В. І. Сурыкава, бліскучая карцінная галерэя рускага жывапісца. Побач з вучылішчам — мастацкая школа імя В. І. Сурыкава, куды і паступіў. У 1964 г. быў прызваны ў Савецкую армію, служыў у Краснаярскім краі. Па абавязках займаўся таксама выкананнем мастацка-афарміцельскіх работ.
У 1968 г. Аляксей Кузьміч прыехаў у Мінск з намерам паступаць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Спазніўшыся да моманту падачы дакументаў, уладкаваўся працаваць на Мінскі падшыпнікавы завод. Даведаўшыся пра існаванне ў Палацы культуры завода студыі выяўленчага мастацтва, паказаў свае малюнкі выкладчыку студыі Анатолю Бараноўскаму, які высока ацаніў яго здольнасці. Пасля года заняткаў з А. Бараноўскім, Аляксей Кузьміч паступіў у тэатральна-мастацкі інстытут і паспяхова скончыў яго ў 1975 г. Выкладчыкамі яго былі вядомыя беларускія мастакі — Барыс Аракчэеў, Натан Воранаў, Пётр Крахалёў. Таленавітаму выпускніку прапанавалі застацца выкладаць у інстытуце, але праз нейкі часён сышоў з інстытута і цалкам заняўся творчасцю.
Першыя творчыя досведы Аляксея Кузьміча характарызуюцца прыхільнасцю да партрэта, тэматычнай карціны. Ён пісаў навакольны свет, людзей: «У вокны» (1974), «Нядзельны дзень» (1976), «Дзяўчына і кветкі» (1976), «У майстэрні мастака» (1977). Далей мастак пераключыўся ў сваім жывапісе на праблемы больш філасофскага плана — аб сэнсе прысутнасці чалавека на Зямлі, пра маральны абавязак, аб прызначэнні жанчыны-маці (Мадонны), аб духоўнай ролі славянскіх народаў у эвалюцыі ўсяго чалавецтва. Разважаў пра праблемы духоўнага ўдасканалення чалавека, аб барацьбе дабра і зла.
Галоўнай гераіняй жывапісу Аляксея Кузьміча заўсёды была Жанчына. Сам мастак характарызаваў сваё крэда наступным дэвізам: «Хто любіць жанчыну, хто любіць свет, хто піша жанчыну, таму дапамагае Бог». Аляксей Васільевіч увайшоў у гісторыю мастацтва са сваім цыклам карцін «Мадонны, якія плачуць», упершыню ў сусветным жывапісе адлюстраваўшы Мадонну са слязамі на вачах. Ён стаў вядомы як аўтар унікальнай калекцыі жывапісных палотнаў з вобразам Мадонны, праз якія ўвасобіў ідэалы дабра, чысціні і прыгажосці, сімвалы жыцця і адраджэння славянскай духоўнасці.
Аляксей Васільевіч быў чалавекам прамым, шчырым, адкрытым. У яго майстэрні ў Троіцкім прадмесці, дзе панавала асобая атмасфера, бывалі мастакі і паэты, пісьменнікі і рэжысёры, артысты, спевакі, кампазітары, палітыкі: Алесь Адамовіч, Віктар Тураў, Міхаіл Пташук, Ігар Дабралюбаў, Мікалай Яроменка, Віктар Вуячыч, Уладзімір Гасцюхін, Юрый Ялхоў, Мікалай Бурляеў, Станіслаў Гаварухін, Аляксандр Міхайлаў, Арыстарх Ліванаў, Юрый Лужкоў, Алег Газманаў… Сябар сям’і — пісьменнік Уладзімір Ліпскі. Майстэрню неаднаразова наведвалі міністры, паслы, дэпутаты, школьнікі і сувораўцы, студэнты і выкладчыкі.
Апошняя персанальная выстава мастака «Святланосны лік Мадон» адбылася ў мінскай галерэі М. Савіцкага. Аляксей Васільевіч Кузьміч памёр 31 кастрычніка 2013 г., у апошні дзень работы выставы. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могiлках г. Мінска.
Беларускі жывапісец пакінуў нам вялікую калекцыю карцін з выявамі мадоннаў, якую ён ствараў на працягу трыццаці гадоў. Сярод іх вядомыя цыклы: «Залатыя Мадонны», «Сярэбраныя Мадонны», «Плачучыя Мадонны», «Мадонны, якія сышлі з нябёсаў», «Палаючая Русь» і інш.
Творы майстра захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным гістарычным музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Музеі гісторыі горада Мінска, Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, музейным комплексе Напалеона Орды (Іванаўскі раён), фондах Беларускага саюза мастакоў, а таксама музеях Расіі, Эстоніі, Італіі, ЗША. Аляксей Кузьміч уключаны ў 100-томную нямецкую энцыклапедыю «Мастакі ўсіх часоў і народаў». Пра творцу зняты шэраг фільмаў, свае вершы яму прысвяцілі А. Скарынкін, Л. Екель, А. Лойка. Імем беларускага мастака Аляксея Кузьміча названа адна з Галактык.
Зрэшты, «дзіва» таленавітага ўраджэнца в. Махро можна акрэсліць і так: «Тым пацвярджаецца, што мастак Кузьміч Аляксей Васільевіч (Рэспубліка Беларусь) за 30 гадоў творчасці напісаў 700 (семсот) жывапісных палотнаў з вобразам Мадонны, што з’яўляецца сусветным рэкордам». Такі дыплом атрымаў напрыканцы 2014 г. сын мастака Аляксей Кузьміч-малодшы ад Кнігі рэкордаў Расіі, краін СНД і Балтыі «Диво».
1 чэрвеня 2014 г. у в. Махро, на малой радзіме Аляксея Кузьміча, адкрылася карцінная галерэя.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васильеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Кузьміч Аляксей Васільевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 564–565.
- Кузьміч Аляксей Васільевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2013. Т. 4. С. 617–618.
- Кузьмич Алексей Васильевич // Республика Беларусь : энциклопедия : в[7] т. Минск, 2007. Т. 4. С. 338.
- Кузьміч Аляксей Васільевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 518–521.
- 100 достопримечательностей Брестчины [Изоматериал] = 100 places to discover in the Brest region : [фотоальбом] / составители: Н. Васюк [и др.]. – 2-е изд. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2019. – 64 с. : фот.
- Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн : эссе, воспоминания, публикации, откровения / [составитель А. А. Кузьмич]. – Минск : Мастацкая літаратура, 2015. – 238 с. : ил.
- Кузьміч, А. Храм Мадонны : жывапіс : альбом / Аляксей Кузьміч ; [уступ. арт. У. Ліпскага]. – Мінск : Юніпак, 2005. – 80 с. : іл.
- Сабіна, П. Аляксей Кузьміч = Алексей Кузьмич : альбом / Пятро Сабіна. – Мінск : Беларусь,1995. – 159 с. : іл.
- Алякей Кузьміч : каталог выстаўкі твораў мастака : жывапіс / падрыхт. Л. Ф. Салавей. – Мінск, 1992. – 48 с. : іл.
- Курков, И. Н. Мастер и мадонны / И. Н. Курков // Брестчина: легенды, события, люди / И. Н. Курков. Минск, 2005. С. 262.
- Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі / В. Аскера // ЛіМ. 2018. 31 жніўня. С. 5.
- Мінкевіч, Л. Гастролі беларускіх Мадоннаў : [выстаўка работ А. Кузьміча ў Даўгапілсе] / Л. Мінкевіч // Народная газета. 2017. 11 жніўня. С. 29.
- Гетман, Н. Тысяча і адна Мадонна Аляксея Кузьміча : [размова з сынам А. Кузьміча Аляксеем Кузьмічом-малодшым] / Н. Гетман // Заря. 2017. 1 чэрвеня. С. 19.
- Аскера, В. Еднасць / Вікторыя Аскера // ЛіМ. 2017. 21 красавіка. С. 12.
- Соломка, И. Творец возвышенных Мадонн : [презентация книги «Алексей Кузьмич. Творец возвышенных Мадонн»] / И. Соломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 29 красавіка. С. 2.
- Завадская, И. Мир входящим : [воспоминания Алексея Кузьмича-младшего об отце, известном художнике] / И. Завадская // Советская Беларусь. 2016. 23 января. С. 16.
- Сянкевіч, М. На мяжы зямнога і нябеснага / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2015. 12 чэрвеня (№ 24). С. 4.
- Липский, В. Окрылённый Мадоннами / Владимир Липский. Отец, пред тобой преклоняюсь… / Алексей Кузьмич. Алексей, Алёшенька… / Инесса Кузьмич : [к 70-летию со дня рождения А. В. Кузьмича] // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 29 мая. С. 7.
- Люковіч, Т. Жыццё ўсё дамалюе… : [да 70-годдзя з дня нараджэння А. Кузьміча] / Тамара Люковіч // ЛіМ. 2015. 29 мая (№ 21). С. 13.
- Котковец, А. Галактика имени Кузьмича / Алла Котковец // Заря. 2015. 17 марта. С. 5.
- Борисова, Т. Певец тысячи Мадонн / Татьяна Борисова // Народная газета. 2015. 5 марта.
- Бунта, Т. Інэса Кузьміч: «Мы з мужам былі блізкія душы…» : [пра творчасць мастака А. Кузьміча; аб адкрыцці карціннай галерэі ў в. Махро] / Тамара Бунта // Звязда. 2015. 22 студзеня. С. 4.
- Рагін, Я. Сам-насам з Мадоннай : [галерэя А. Кузьміча ў в. Махро] / Яўген Рагін // Культура. 2014. 29 сакавіка – 4 красавіка (№ 13). С. 12.
- Котковец, А. «Я вернулся домой» : [открытие галереи А. Кузьмича в Ивановском районе] / Алла Котковец // Заря. 2014. 3 июня. С. 5.
- Фатыхава, Г. Мадонны для землякоў Кузьміча / Галія Фатыхава // ЛіМ. 2014. 11 ліпеня (№ 27). С. 13.
- Федарук, М. Яго Мадонны — святло нябёсаў : [аб адкрыцці мастацкай галерэі А. Кузьміча ў в. Махро] / Марыя Федарук // Народная трыбуна. 2014. 18 ліпеня (№ 29). С. 10.
- Лысенко, З. Свет его души — в его полотнах / Зоя Лысенко // Нёман. 2014. № 10. С. 190–196.
- Ліпскі, У. Жыццё пасля жыцця / Уладзімір Ліпскі // Чырвоная звязда. Іванава, 2014. 31 кастрычніка. С. 7 ; 28 лістапада. С. 5 ; 19 снежня. С. 6.
- Фатыхава, Г. Святланосныя Мадонны / Галія Фатыхава // ЛіМ. 2013. 26 ліпеня (№ 29). С. 1, 13.
- Гармель, Е. Светоносный лик Мадонн : [выставка А. Кузьмича в Художественном музее Бреста] / Елена Гармель // Заря. 2013. 8 октября. С. 5.
- Ліпскі, У. Рафаэль беларускай зямлі : памяці мастака Аляксея Кузьміча / Уладзімір Ліпскі // Звязда. 2013. 21 лістапада. С. 9.
- Бунто, Т. И плачут Мадонны / Т. Бунто // Алеся. 2013. № 11. С. 36–41.
- Фатыхова, Г. Белорусские мадонны / Галия Фатыхова // Нёман. 2013. № 11. С. 213.
- Раманюк, В. У госці — да майстра : Аляксей Кузьміч / В. Раманюк // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 24 студзеня. С. 3.
- Бурак, Ю. Храм для Мадонны / Ю. Бурак // Знамя юности. 2010. 28 июля.
- Сандович, А. Человек, который рисует Мадонн / А. Сандович // Белорусская нива. 2009. 21 марта. С. 6.
- Чэмер, М. Аляксей Кузьміч: «Чым больш пішу яе, тым больш не магу раскрыць яе таямніцу…» / Мікалай Чэмер // Настаўніцкая газета. 2009. 12 лістапада. С. 8–9.
- Лысенко, З. В лучах возвышенных Мадонн : [художник А. Кузьмич] / З. Лысенко // Гаспадыня. 2007. № 9. С. 36–37.
- Стасюк, В. Калекцыя ў 700 мадоннаў : [выстава ў творчай майстэрні А. Кузьміча] / В. Стасюк // Беларусь. 2007. № 5. С. 45.
- Алексей Кузьмич : поздравительные письма и телеграммы // 7 дней. 2005. 13 января. С. 14.
- Аврутин, А. Алексею Кузьмичу : [стихи] / Анатолий Аврутин // Беларуская думка. 2005. № 5. С. 155.
- Давыдоўскі, У. «Калі б не было Яе, я не стаў бы мастаком…» / Уладзімір Давыдоўскі // ЛіМ. 2005. 10 чэрвеня (№ 23). С. 12.
- Куклов, В. «Храм Мадонны» Алексея Кузьмича / Виктор Куклов // Народная газета. 2005. 1 верасня. С. 4.
- Павловский, Б. Храм «Мадонны» / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2005. 2 сентября. С. 3.