У 1962–1963 гг. Васілій Бондар служыў у Савецкай арміі. З 1966 г. асістэнт кафедры агульнай фізікі. У 1969 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сочетание и спектроскопические исследования низкотемпературной плазмы». Старшы выкладчык, дацэнт кафедры агульнай фізікі. У 1989–1993 гг. — загадчык кафедры агульнай і тэарэтычнай фізікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка. Займаў пасады прарэктара па навуковай рабоце, першага прарэктара (2000–2003). Прафесар кафедры агульнай фізікі. У пачатку 2017 г. па стане здароўя выйшаў на пенсію.
Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання фізікі ў вышэйшай і сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, онтадыдактыка, фізіка плазмы, оптыка. В. А. Бондар унёс значны ўклад у падрыхтоўку педагагічных кадраў для ўстаноў адукацыі Беларусі, распрацоўку вучэбна-нарматыўнай дакументацыі для спецыяльнасцей педагагічнай адукацыі, арганізацыю канферэнцый міжнароднага і рэспубліканскага ўзроўняў. Удзельнік міжнароднага праекта «Тэндэнцыі развіцця прафесійнай педагагічнай адукацыі ва ўсходнееўрапейскіх краінах».
Аўтар больш за 150 навуковых і навукова-метадычных работ, вучэбных дапаможнікаў па фізіцы для сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, першага на беларускай мове падручніка «Курс агульнай фізікі. Оптыка» (1995).
В. А. Бондар узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мае ганаровыя званні «Выдатнік адукацыі», «Отличник просвещения СССР». Лаўрэат прэміі БДПУ імя М. Танка ў вобласці фізічных навук, узнагароджаны нагрудным знакам «За ўклад у развіццё БДПУ» (2011).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2020 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Працы В. А. Бондара
- Методы математической физики : учеб.-метод. комплекс по учебной дисциплине / В. А. Бондарь, Г. Г. Бояркина. – Минск : БГПУ, 2014.
- Общая физика. Практикум : учеб. пособие для студентов физ.-мат. специальностей учреждений, обеспечивающих получение высш. пед. образования / В. А. Бондарь [и др.] ; под общей редакцией В. А. Яковенко. – Минск : Вышэйшая школа, 2008. – 572 с. : ил.
- Физика : полный курс подготовки к централизованному тестированию и экзамену / [В. А. Бондарь и др.] ; под общей редакцией В. А. Яковенко. – Минск : ТетраСистемс, 2007. – 575 с. : ил., табл.
- Задачы на пабудову. Оптыка : дапаможнік / В. А. Бондар. – Мінск : БДПУ, 2007. – 49 с. : іл.
- Самастойныя працы па курсе агульнай фізікі : раздзелы «Оптыка», «Квантавая фізіка» : дапаможнік / В. А. Бондар. – Мінск : БДПУ, 2006. – 68 с.
- Физика : теория и технология решения задач : учеб. пособие для вузов по специальности «Физика» / В. А. Бондарь [и др.]. – Минск : ТетраСистемс, 2003. – 558 с.
- Курс агульнай фізікі. Квантавая фізіка : вучэб. дапам. для фіз.-мат. спецыяльнасцей ВНУ / В. А. Бондар, Ч. М. Федаркоў. – Мінск : БДПУ, 1999. – 222 с.
- Оптыка : лабараторны практыкум : вучэб.-метад. дапам. / [В. А. Бондар і інш.]. – Мінск : БДПУ, 1998. – 102 с.
- Дыдактычны матэрыял па фізіцы : 9-ы клас : дапам. для настаўнікаў / [В. І. Богдан, В. А. Бондар і інш.] ; пад рэд. Ф. Р. Кітуновіча. – Мінск : Народная асвета, 1987. – 136 с. : іл.
- Задачи по физике с техническим содержанием : книга для учителя / В. А. Бондарь, Д. И. Кульбицкий, В. А. Яковенко. – Минск : Народная асвета, 1986. – 167 с. : ил., табл.
- Получение и спектроскопические исследования плазмы импульсных разрядов с температурой до 100 000 οК : автореферат диссертации ... кандидата физико-математических наук : специальность 044 Оптика / В. А. Бондарь. – Минск, 1968. – 23 с.
- Фарміраванне лагічнай культуры пры рашэнні фізічных задач / В. А. Бондар, І. А. Вабішчэвіч // Весці БДПУ. Серыя 3, Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. 2013. № 2. С. 26–31.
- Рашэнне фізічных задач сродкамі геаметрычнай сіметрыі / В. А. Бондар // Весці БДПУ. Серыя 3, Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. 2011. № 2. С. 27–31.
- Некаторыя метадычныя асаблівасці рашэння непастаўленых фізічных задач / В. А Бондар // Весці БДПУ. Серыя 3, Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. 2010. № 4. С. 26–28.
- Гуманізацыя фізічнай адукацыі сродкамі спецыяльнага прадмета / В. А. Бондар, І. А. Вабішчэвіч // Весці БДПУ. Cерыя 3, Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. 2008. № 2.С. 3–8.
- Асобныя метадычныя патрабаванні да выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у лекцыйным курсе па агульнай фізіцы / В. А. Бондар // Весці БДПУ. Cерыя 3, Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. 2007. № 2. С. 15–19.
- Да пытання аб структуры комплексу метадалагічных ведаў у курсе фізікі / В. А. Бондар, І. А. Вабішчэвіч // Весці БДПУ. Cерыя 3, Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. 2006. № 2. С. 10–12.
- Взаимодействие учебной дисциплины с соответствующей базовой наукой / В. А. Бондарь // Международная научно-практическая конференция «Методология и технологии образования в XXI веке: математика, информатика, физика»,
17–18 ноября 2005 г. Минск : БГПУ, 2006. С. 7–9. - Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў у ходзе назірання за прыроднымі з’явамі / В. А. Бондар, С. А. Гарбацэвіч // Весці БДПУ. Серыя 3, Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. 2004. № 2. С. 3–6.
- Змест і структура курса «Гісторыя фізікі» ў сістэме падрыхтоўкі будучых настаўнікаў фізікі / В. А. Бондар, В. І. Богндан // Весці БДПУ. Серыя 3, Фізіка. Матэматыка. Інфарматыка. Біялогія. Геаграфія. 2004. № 1. С. 3–5.
- Аб фарміраванні лагічнай культуры пры рашэнні фізічных задач / В. А. Бондар // Навуковая канферэнцыя «Праблемы фізікі, матэматыкі i інфарматыкі». Мінск, 1996. С. 14–15.
Аб жыцці і дзейнасці В. А. Бондара
- Бондар Васіль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 212.
- Бондар Васіль Аляксандравіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 502.
- Иоффе, Э. Секреты мужской дружбы : [о 60-летней дружбе учёных-физиков В. А. Бондаря, В. А. Яковенко и С. Д. Зинчука] / Эмануил Иоффе // 7 дней. 2017. 16 ноября (№ 46). С. 15 : фот.