Аўторак, 26 Студзень 2021 14:48

26 красавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Львовіча Ільіна (1956–2020), матэматыка, гісторыка, краязнаўца

Аляксандр Львовіч Ільін нарадзіўся 26 красавіка 1956 г. у г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). У 1972 г. паступіў на механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

 

З 1977 г. Аляксандр Ільін пачаў працаваць асістэнтам кафедры матэматычнага аназізу Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1981–1985 гг. вучыўся ў аспірантуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматычны аналіз». Абараніў дысертацыю «О разрешимости соответствий» (1985), атрымаў ступень кандыдата фізіка-матэматычных навук.

А. Л. Ільін выкладаў у Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце
(1986–1989), Глухаўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (Украіна; 1989–1997), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (1997–2000), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (Гомель; 2000–2003). У 1992 г. яму было прысвоена званне дацэнта.

У 2003–2006 гг. — загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі і інфарматыкі ў Пінскім вышэйшым банкаўскім каледжы. З чэрвеня 2006 па сакавік 2020 г. — дацэнт кафедры выйшэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта (Пінск), затым — дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм ПалесДУ.

Аўтар некалькіх метадычных дапаможнікаў, звыш 30 навуковых артыкулаў па матэматыцы, методыцы выкладання матэматыкі і інфарматыкі. Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі тэхнічнай адукацыі (2005).

Аляксандр Ільін займаўся вывучэннем краязнаўства, гісторыі і літаратуры Беларусі, Украіны, Расіі і Польшчы. З’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Гістарычная Брама: гісторыя і культура Палесся», аўтарам артыкулаў «Енциклопедіі Сучасної України». Прымаў удзел у навукова-практычных канферэнцыях «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», якія арганізоўвала Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.

Аляксандр Львовіч унёс значны ўклад у краязнаўства Брэсцкай вобласці, апублікаваў дзясяткі артыкулаў у перыёдыцы і зборніках, 8 манаграфій. Раскрыў шэраг значных тэм, падняў з небыцця шмат імёнаў. Вывучаў дакументы Бяроза-Картузскага польскага канцлагера, лёс пісьменніка Барыса Альхоўскага, мінскага ўрача, ураджэнца Кобрынскага павета Сігізмунда Свянціцкага, гісторыю манастыра ў Дзятлавічах Лунінецкага раёна, паўстання 1863–1864 гг. на Брэстчыне і многія іншыя тэмы.

Сумесна з Аленай Аляксандраўнай Ігнацюк, культуролагам і жонкай, выдаў кнігі «Очерки истории культуры Пинщины (IХ – нач. ХХ вв.)» (2013), «Аўген Бартуль — беларускі паэт і старшыня Лунінецкага гарадскога суда» (2018),«Непростые и загадочные судьбы братьев Русецких и их потомков» (2020), падрыхтаваў іншыя даследаванні.

А. Л. Ільін заўчасна памёр 9 лістапада 2020 г. у Пінску, пахаваны на гарадскіх могілках.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

Працы А. Л. Ільіна

  1. Непростые и загадочные судьбы братьев Русецких и их потомков / Александр Ильин, Елена Игнатюк. – Пінск : [б. и.], 2020. – 163 с., [2] л. ил., портр. – (Палеская бібліятэчка часопіса «Гістарычная Брама»).
  2. Нариси історії Береза-Картуського концтабору (липень 1934 – вересень 1939) : монография / О. Ільїн, П. Мазур. – Тернопіль : Тернограф, 2019. – 640 с.
  3. Аўген Бартуль — беларускі паэт і старшыня Лунінецкага гарадскога суда : [монография] / Аляксандр Ільін, Алена Ігнацюк ; ДУК «Лунінецкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма». – Лунінец, 2018. – 30 с.
  4. Архимандрит Маркиан (Петр Платонович) — писатель, лекарь, благотворитель и церковный деятель : [монография] / А. Л. Ильин. – Лунинец : [б. и.], 2017. – 19 с. – (Лунінецкі сшытак ; спецвыпуск № 8).
  5. Борис Ольхівський — письменник-есеїст, співець та дослідник Полісся / О. Ільїн. – Пинск, 2017. – 104 с. : портр. – (Палеская бібліятэчка часопіса «Гістарычная Брама»).
  6. Математика : электронный учебно-методический комплекс / А. Л. Ильин ; УО «Полесский государственный университет». – Пинск : ПолесГУ, 2015. – 546 с.
  7. За тебе, Україно... : укр. патріоти в Березі-Картузькому концтаборі (19341936) в док. Держ. архіву Брест. обл. / О. Ільїн [і інш.]. – Вид. 2-ге, допов. і перероб. – Тернопіль : Тернограф, 2014. – 535 с.
  8. Дятловичский Спасо-Преображенский монастырь / А. Л. Ильин // Лунінецкі сшытак : спецвыпуск / Лунінецкі раённы краязнаўчы музей ; Творчы клуб «Лунінецкая муза» ; праект Вадзіма Жылко. – Лунинец, 2013. – № 6.
  9. Очерки истории культуры Пинщины (IХ – нач. ХХ вв.) : [монография] / А. Л. Ильин, Е. А. Игнатюк. – Пинск : ПолесГУ, 2013. – 220 с.
  10. Повстанцы Гажичи : [уроженцы Брестского уезда] / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Кастусь Каліноўскі і яго эпоха ў дакументах і культурнай традыцыі. Мінск, 2011. С. 65–70.
  11. За тебе, Україно... : з архіву вязнів концтабору Береза-Картузька (1934–1935) часів ІІ Річі Посполитої Польської : [монография] / О. Ільїн [і інш.] ; відп. за вип. С. Шандрук, А. Гудима. – Тернопіль : Тернограф, 2010. – 254 с.
  12. Величини та їх вимірювання : метод. посібник для студ.-заочників ф-ту підгот. вчителів почат. кл. / О. Л. Ільїн, В. Ю. Раєвський ; Глухівський держ. педагогічний ін-т ім. С. М. Сергєєва-Ценського. – Глухів : [б. в.], 1999. – 23 с.
  13. О разрешимости соответствий : диссертация ... кандидата физико-математических наук : 01.01.01 / А. Л. Ильин ; БГУ им. В. И. Ленина. – Минск, 1985. – 139 с.
  14. Цихорацки, П. Развитие туризма на территории Полесского воеводства в 30-х годах ХХ века / П. Цихорацки, А. Л. Ильин // Туризм и гостеприимство. 2018. № 2. С. 4752.
  15. Организация и проведение экскурсий в учебных заведениях дореволюционного Пинска / А. Л. Ильин // Туризм и гостеприимство. 2014. № 1. С. 47–52.
  16. Библиотека и архив Дятловичского Спасо-Преображенского монастыря / Ильин А. Л., Игнатюк Е. А. // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г. Брэст, 2013. С. 278–294.
  17. Сподвижники Р. Траугутта с Кобринщины : [Густав Радовицкий, Феликс Ягмин и др.] / Александр Ильин // Паўстанне 1863 г. на Беларусі і Кастусь Каліноўскі. Рыга, 2013. С. 92–98.
  18. Доктор Сигизмунд Свентицкий — «отец города» Минска : [(1836–1910) врач-подвижник, уроженец имения Кристиново Кобринского повета] / Александр Ильин, Елена Игнатюк // Ісці на святло лабірынтамі даўніх падзей : зборнік памяці Віталя Скалабана. Мінск, 2013. С. 179–186.
  19. Судьба библиотеки и архива молодовско-поречских Скирмунтов / Ильин А. Л., Игнатюк Е. А. // Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», Брэст, 30–31 кастрычніка 2008 г. Брэст. С. 168–172.
  20. Имение Гремяче — культурный очаг Полесья конца ХІХ – начала ХХ века / А. Л. Ильин // Берасцейскія кнігазборы : матэрыялы міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання», Брэст, 30–31 кастрычніка 2008 г. Брэст, 2010. С. 133–136.
  21. Яшчэ раз пра аўтарства «Пінскай шляхты» / Аляксандр Ільін // Краязнаўчая газета. 2009. № 6. C. 7.
  22. Андрій Крижанівський — український письменник-неоромантик із берестейського Полісся / Олександр Ільїн // Справа. Мінск, 2008. С. 101128.
  23. Всплеск русского движения в Давид-Городке в 19281931 годах / А. Л. Ильин // Берасцейскі хранограф : зб. навук. прац. Брэст, 2004. Вып. 4.
    С. 142144.
  24. «Гістарычная брама»— ещё одна попытка создания журнала, посвящённого истории и краеведению Берестейщины / А. Л. Ильин // Краязнаўства Берасцейшчыны: стан і перспектывы развіцця.Брэст, 2007. C. 16–17.
  25. Першы даследчык творчасці Крылова нарадзіўся на Піншчыне : [пра літаратуразнаўца Уладзіслава Феафілавіча Кеневіча (1831–1879)] / Аляксандр Ільін // Краязнаўчая газета. 2004. Май (№ 20).
  26. Кто же является автором «Пинской шляхты»? : [о Стефане Иосифовиче Куклинском, предполагаемом авторе] / А. Л. Ильин // Гiстарычная Брама. 2004. № 1. С. 73.
  27. Польское национальное движение на Полесье в нач. ХХ в. / А. Л. Ильин // Гістарычная Брама. 2004. № 1. С. 7475.
  28. Пинская художественная школа 2030-х годов 20 века : обзорная характеристика / А. Л. Ильин // Гістарычная Брама. 2004. № 1. С. 5455.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. Л. Ільіна

  1. Ильин Александр Львович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. 2006. Минск, 2006. С. 150.
  2. Ильин Александр Львович // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск, 2004. С. 115.
  3. Яночкин, С. Имел ли Лунинец выход к морю, или Удивительная история одной реки : памяти Александра Ильина, ученого и краеведа / Святослав Яночкин // Информ-прогулка. Лунинец, 2020. 19 ноября (№ 47). С. 11–12.
  4. Синкевич, Н. Трагическая страница в истории Березы : [о презентации книги А. Ильина и П. Мазура «Нариси історії Береза-Картуського концтабору (липень 1934 – вересень 1939)» в Берёзовской районной библиотеке] / Николай Синкевич // Маяк. Берёза, 2020. 5 февраля. С. 3.
  5. Жылко, В. Прэзентацыя цікавага выдання : [аб прэзентацыі кнігі А. Ільіна і А. Ігнацюк «Аўген Бартуль — беларускі паэт і старшыня Лунінецкага гарадскога суда» ў Лунінецкай раённай бібліятэцы] / Вадзім Жылко // Информ-прогулка. Лунинец, 2019. 17 января (№ 3). С. 6.
  6. Горовая, М. Возвращение из небытия : [о презентации книги АИльина и НСинкевича «Уладзімір Гмыр. Жыццё як полымя»] / Маргарита Горовая ; фото Степана Тюшкевича // Маяк. Берёза, 2018. 31 января. С. 8.
  7. Гришковец, В. История культуры Пинщины : [о презентации книги А. Ильина и Е. Игнатюк «Очерки истории культуры Пинщины (IХ – нач. ХХ вв.)» в Пинской районной библиотеке им. Е. Янищиц] / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 27 ноября. С. 13.
  8. Милевская, Н. Исследуя культуру Полесья : [о презентации книги А. Ильина и Е. Игнатюк «Очерки истории культуры Пинщины (IХ – нач. ХХ вв.)»] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2014. 22 ноября. С. 7.
  9. Гришковец, В. «Гiстарычная Брама» открывает перспективу / Валерий Гришковец // Заря. 2009. 8 декабря. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1020 разоў