У першы клас Васіль пайшоў у 1944 г. — пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У сярэднюю школу хадзіў з сястрою за 8 км. Пасля заканчэння школы працаваў у лясгасе. У 1956 г. паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на спецыяльнасць «заалогія» на завочнае аддзяленне. Пасля першага курса перавёўся на дзённае аддзяленне. У час вучобы праявіў сябе як даследчык, напісаў дыпломную работу «Экалогія і біялогія бабра».
Па заканчэнні ўніверсітэта Васіль Гайдук быў накіраваны настаўнікам біялогіі і хіміі ў Клецкую СШ № 1, дзе працягваў навуковыя даследаванні. Праз два гады паступіў у аспірантуру кафедры заалогіі БДУ. 20 лістапада 1966 г. пачаў працаваць старшым выкладчыкам кафедры заалогіі Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.
У 1970 г. В. Е. Гайдук абараніў кандыдацкую дысертацыю «Эколага-сістэматычнае даследаванне зайцаў Беларусі». У 1972–1995 гг. — дацэнт, 1984–1989 гг. — загадчык кафедры заалогіі. З 1995 г. прафесар кафедры заалогіі і генетыкі. Працягваў актыўна вывучаць асаблівасці біялогіі і экалогіі пушных звяроў. Рэзультаты даследаванняў атрымалі прызнанне ў навуковай грамадскасці. Педагог вялікую ўвагу надаваў навукова-даследчыцкай працы студэнтаў, кіраваў работай навуковага гуртка «Экалогія».
Пасля абагульнення матэрыялаў даследаванняў В. Е. Гайдук абараніў доктарскую дысертацыю «Параўнальны аналіз біярытмаў дамінуючых відаў млекакормячых Беларусі» (1998). Таленавіты вучоны ўнёс значны ўклад у вывучэнне біялагічнай разнастайнасці рэгіёна. З’яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых, навукова-папулярных публікацый, у т. л. манаграфій. Уваходзіў у рэдкалегіі шэрага навукова-тэарэтычных часопісаў, навукова-тэхнічнага савета НП «Белавежская пушча». У 2005 г. яму было прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «Біялогія».
В. Е. Гайдук узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Брэсцкага аблвыканкама, нагрудным знакам «За вклад в развитие Брестского государственного университета имени А. С. Пушкина». Ганаровы выпускнік БДУ.
Васіль Емяльянавіч — чалавек шырокай эрудыцыі і вялікай працавітасці, вандроўнік і рамантык. Жонка, Алена Сцяпанаўна Блоцкая (1950), заолаг, кандыдат біялагічных навук. Дачка, Ірына Васільеўна Абрамава (1972), пайшла па шляху бацькоў, скончыла Брэсцкі педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1994), захапілася экалагічнымі даследаваннямі, абараніла кандыдацкую дысертацыю.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
Працы В. Е. Гайдука
- Экология птиц юго-запада Беларуси. Неворобьинообразные / В. Е. Гайдук, И. В. Абрамова. – Брест : БрГУ, 2009. – 300 с.
- История биологии : учеб. пособие для студентов вузов / В. Е. Гайдук. – Брест : БрГУ, 2008. – 215 с.
- Блоцкая, Е. С. Морфофизиологическая изменчивость фоновых видов мелких млекопитающих Беларуси : монография / Е. С. Блоцкая, В. Е. Гайдук. – Брест : БрГУ, 2007. – 170 с.
- Годовые и многолетние биоритмы млекопитающих Беларуси (на примере модельных охотничьих видов) : монография / В. Е. Гайдук. – Брест : БрГУ, 2005. – 192 с.
- История и методология биологии : курс лекций для студентов биолог. фак. ун-тов / В. Е. Гайдук. – Брест : БрГУ, 2005. – 185 с.
- Основы биоритмологии : пособие для студентов биолог. специальностей вузов / В. Е. Гайдук. – Брест : БрГУ, 2003. – 250 с.
- Биология промыслово-охотничьих наземных позвоночных Брестской области / В. Е. Гайдук [и др.]. – Брест : БрГУ, 1999. – 134 с.
- Сравнительный анализ биоритмов доминирующих видов млекопитающих Беларуси : автореферат диссертации ... доктора биологических наук : 03.00.08 / Гайдук Василий Емельянович. – Петрозаводск, 1998. – 43 с. : ил., табл.
Аб жыцці і дзейнасці В. Е. Гайдука
- Гайдук Васіль Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 367.
- Гайдук Василий Емельянович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2016. Т. 5, кн. 1. С. 226.
- Гайдук Василий Емельянович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 866.
- Зоологические чтения : сборник материалов регионального научного семинара, посвященного 80-летию профессора В. Е. Гайдука, Брест, 12 февраля 2016 года. – Брест : БрГУ, 2016. – 240 с.
- Ленивко, С. М. К 80-летию Василия Емельяновича Гайдука / С. М. Ленивко // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта. Брэст, 2016. Вып. 11, ч. 2 : Прыродазнаўчыя навукі. С. 142–144.
- Светланова, А. Ученый — эрудит, путешественник, романтик : доктор биологических наук, профессор Василий Гайдук отметил свое 85-летие / Алена Светланова // Заря. 2021. 13 февраля. С. 14.