У 1974 г. маладую спецыялістку размеркавалі ў Гродзенскі абласны парк культуры і адпачынку загадчыцай дзіцячага сектара, але па сямейных прычынах ёй прыйшлося адмовіцца. Дзяўчына вярнулася ў Кобрын і ўладкавалася харэографам у Дом піянераў. Тут неўзабаве Святлана Чырун стварыла свой дзіцячы танцавальны калектыў.
З 1974 г. Святлана Іосіфаўна працуе педагогам дадатковай адукацыі ДУА «Кобрынскі раённы цэнтр дзіцячай творчасці», з’яўляецца нязменным кіраўніком узорнага танцавальнага калектыву «Пралесачкі». За 47 гадоў педагагічнай дзейнасці зацікавіла мясцовым фальклорам, народным танцам сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, дабілася высокіх вынікаў у пастановачнай працы. Яна шырока папулярызуе сваё прафесійнае майстэрства сярод маладых харэографаў, калег, праводзіць майстар-класы ў рамках рэспубліканскага фестывалю «Юныя таленты Беларусі».
Многія былыя выхаванцы Святланы Іосіфаўны звязваюць з танцамі сваё жыццё. 37 выхаванцаў калектыву сталі прафесійнымі харэографамі. Выпускнікі ансамбля паспяхова працуюць у дзяржаўным ансамблі танца «Харошкі», заслужаным калектыве Рэспублікі Беларусь ансамблі танца, музыкі і песні «Белыя росы», у школах мастацтваў.
С. І. Чырун пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку, умее аб’яднаць калектыў, дасягнуць высокіх вынікаў у працы, наладзіць добразычлівыя адносіны з выхаванцамі, бацькамі, калегамі. Яна не толькі выдатны педагог і таленавіты харэограф, але збіральнік і знаўца этнаграфіі Кобрыншчыны.
За апошнія некалькі гадоў ёю сабраны факты, якія дазваляюць прадставіць танцавальнае мастацтва першай паловы XX ст. Святлана Іосіфаўна ездзіла ў экспедыцыі, шукала бабуль і дзядуляў, якія маглі нешта расказаць ці нават паказаць. У рэпертуары калектыву «Пралесачкі» народна-сцэнічныя танцы і танцы, пастаўленыя на мясцовым матэрыяле. Вялікая ўвага ўдзяляецца фальклорным танцам вёсак Кобрынскага раёна. Метадычны матэрыял з вопыту работы кіраўніка па вывучэнні фальклору Кобрыншчыны «Скарбонка народных танцаў» быў адзначаны Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на XIV выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту па тэме «Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне: вопыт і перспектывы».
Дзякуючы прафесіяналізму, настойлівасці і творчасці С. І. Чырун, танцавальны калектыў «Пралесачкі» ў 1995 г. атрымаў званне «ўзорны» і кожныя тры гады яго пацвярджае. Калектыў ведаюць не толькі ў нашым раёне, але і за яго межамі. «Пралесачкі» — неаднаразовыя пераможцы абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў дзіцячай творчасці. У карце перамог конкурсы, сярод якіх міжнародны фестываль нацыянальных культур «Саюз непарушны» (Расія), фестываль-конкурс харэаграфічнай і вакальна-харавой творчасці «Равеснік», міжнародны фестываль дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Мы разам» (Брэст), міжнародны фестываль «Сокальскія ўзоры» (Украіна), міжнародны дзіцячы фестываль «Сонца. Радасць. Прыгажосць» (Балгарыя).
Калектыў «Пралесачкі» не зніжае дасягнутую рэйку і ў анлайн-рэжыме правядзення фестываляў. На міжнародным фестывалі «Зоркі Таўрыды» атрымаў дыплом лаўрэата І ступені ў намінацыі «Народны танец» ва ўзроставай катэгорыі 11–13 гадоў. На міжнародным фестывалі «Таленты Украіны» — Гран-пры.
За добрасумленную працу Святлана Іосіфаўна ўзнагароджана Ганаровым сертыфікатам Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі «Педагагічная падтрымка адораным дзецям» (2005), Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі (2006), дыпломам за высокія творчыя поспехі ў працы з дзецьмі і сертыфікатам міжнароднага дзіцячага фестывалю «Сонца. Радасць. Прыгажосць» у г. Несебер (Балгарыя; 2014), Ганаровымі граматамі Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў (2014), Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта (2014), аддзела адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама (2016).
Лаўрэат спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей таленавітай моладзі (2008).Узнагароджананагрудным знакам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2011).
Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 20 чэрвеня 2017 г. № 155 за выдатны асабісты ўклад у развіццё адукацыі раёна і грамадскую дзейнасць Святлане Іосіфаўне Чырун прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Чырун Святлана Іосіфаўна // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2018. С. 49–50.
- Хрышчановіч, Н. Увесь год у цвіценні : [С. И. Чырун кіруе ўзорным танцавальным калектывам «Пралесачкі» ў Кобрынскім раённым цэнтры дзіцячай творчасці ўжо 46 гадоў] / Настасся Хрышчановіч // Настаўніцкая газета. 2020. 24 кастрычніка. С. 9.
- Вовк, Ю. «Пралесачкі»: 45 лет на гребне успеха/ Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2019. 30 мая (№ 22). С. 2.
- Кузина, С. Тренер творческой команды «Пралесачкі» : [фонд Зонального государственного архива в г. Кобрине пополнился документами почётного гражданина Кобринского района С. И. Чирун] / Светлана Кузина // Кобрин-информ. 2019. 28 ноября (№ 48). С. 3.
- Вовк, Ю. «Пралесачкі»: навстречу успехам / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2018. 13 декабря (№ 50). С. 3.
- Бакун, Е. С Терпсихорой на «ты» : [о руководителе образцового танцевального коллектива «Пралесачкі», почётном гражданине Кобринского района С. И. Чирун] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 15 лістапада. С. 5.
- Казакова, А. Через танец к духовному совершенствованию ведет своих учеников хореограф Светлана Чирун / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2017. 27 июля. С. 3.
- Они славят Кобринщину трудом : [звание «Почётный гражданин Кобринского района» присвоено А. Гольцману и С. Чирун] // Кобрин-информ. 2017. 20 июля. С. 2.
- О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» : решение Кобринского районного Совета депутатов, 20 июня 2017 г., № 155 // Кобрынскі веснік. 2017. 28 чэрвеня. С. 1.
- Казакова, А. Концерт длиной в 40 лет : [40-летний юбилей отметит детский танцевальный коллектив «Пралесачкі» Дома детского творчества] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2014. 29 мая. С. 4.
- Мельнік, Р. З юбілеем, «Пралесачкі!» : [чатыры дзесяцігоддзі С. И. Чырун прысвяціла ўзорнаму ансамблю танца «Пралесачкі» раённага цэнтра дзіцячай творчасці / Раман Мельнік ; фота аўтара] // Кобрынскі веснік. 2014. 14 чэрвеня. С. 3.
- Елизарова, Ж. С танцем по жизни / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2011. 22 сентября. C. 26.
- Казакова, А. «Пралесачкі» в книге рекордов Украины : [на междунар. фестивале в Украине кобринский танцевальный коллектив собрал максимальное количество дипломов] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2012. 2 августа. С. 3.
- Курига, Е. Секрет успеха — любовь к детям / Елена Курига // Кобрин-информ. 2008. 29 мая. С. 18.
- Казакова, А. Танец — это маленькая жизнь! / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2012. 24 мая. С. 2.
- Олещук, В. С танцем по жизни : [о руководителе образцового ансамбля танца «Пралесачкi» Центра детского творчества С. Чирун] / В. Олещук // Кобрин-информ. 2011. 22 сентября. С. 26.
- Курига, Е. Секрет успеха — любовь к детям : [об образцовом ансамбле танца «Пралесачкi» Центра детского творчества] / Елена Курига // Кобрин-информ. 2008. 29 мая. С. 18.