Чацвер, 04 Сакавік 2021 09:05

1 сакавіка 2021 г. — 100 гадоў з дня стварэння Палескага ваяводства Польскай Рэспублікі (1921)

Польска-савецкая вайна (1919–1920) скончылася падпісаннем 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора. Паводле дагавора ў складзе Польшчы засталіся занятыя яе войскамі Заходняя Беларусь (насельніцтва звыш 4 млн чалавек, тэрыторыя 113 тысяч кв. км) і Заходняя Украіна. У заключэнні дагавора Беларуская ССР не прымала ўдзелу, бо рэспубліку і яе правасуб’ектнасць Польшча не прызнавала. Раздзел беларускіх земляў стаў трагедыяй для беларускага народа.

 

На тэрыторыі Заходняй Беларусі, якую палякі называлі «ўсходнімі крэсамі», ужо 1 сакавіка 1921 г. стварылі чатыры ваяводствы. Брэстчына і Піншчына ўвайшлі ў Палескае ваяводства (плошча 36,8 тысяч кв. км) з адміністрацыйным цэнтрам у Брэст-Літоўску. У горадзе былі размешчаны Ваяводскае ўпраўленне, Дзяржаўная кантрольная палата, Бюро праектаў меліярацыі Палесся, Аддзел водных дарог, кіраўніцтва 9-га корпуса Войска Польскага. Акруговая судовая ўлада і рэлігійны цэнтр размяшчаліся ў Пінску. У 1923 г. Брэст-Літоўск быў перайменаваны ў Брэст-над-Бугам.

У Палескім ваяводстве было створана 9 паветаў: Брэсцкі, Драгічынскі, Камень-Кашырскі, Кобрынскі, Косаўскі, Лунінецкі, Пінскі, Пружанскі, Сарненскі, кожны з іх дзяліўся на гміны. З 1 студзеня 1923 г. з некалькіх гмін Лунінецкага, Сарненскага і Пінскага паветаў быў створаны Столінскі павет. 29 лістапада 1930 г. Сарненскі павет быў перададзены ў склад Валынскага ваяводства. 1 красавіка 1935 г. Косаўскі павет скасаваны, на яго тэрыторыі створаны Івацэвіцкі павет з цэнтрам у Івацэвічах.

На 1931 г. насельніцтва Палескага ваяводства складала 1131,4 тыс. чалавек. У Брэсце-над-Бугам — 40,6 тыс. жыхароў (з іх яўрэяў 19 693, палякаў 13 454, рускіх 4951, беларусаў 1370).

На чале Палескага ваяводства стаялі ваяводы, якія назначаліся ўрадам і мелі ўсю паўнату выканаўчай улады: Валеры Роман (1921–1922), Станіслаў Юзаф Даўнаровіч (1922–1924), Казімеж Младзяноўскі (1924–1926), Ян Крагельскі (1926–1932), Вацлаў Костэк-Бярнацкі (1932–1937; 1937–1939). За 1921–1939 гг. на тэрыторыі ваяводства было паселена каля 1150 асаднікаў, якіх польскія ўлады разглядалі ў якасці сваёй палітычнай апоры.

Польская Рэспубліка не выканала ўзятых па Рыжскаму мірнаму дагавору абавязацельстваў і праводзіла ў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне бязлітасную акупацыйную палітыку. Палескае ваяводства заставалася самым адсталым і архаічным рэгіёнам ІІ Рэчы Паспалітай. Узровень непісьменнасці ў гэтым ваяводстве складаў 48,4 % (1931; сярэдні ўзровень па краіне — 23,1 %). Колькасць медыцынскіх устаноў была мізэрнай, заставаўся найвялікшы працэнт смяротнасці сярод насельніцтва ў параўнанні з іншымі ваяводствамі.

Беларускі народ ніколі не мірыўся са сваім паднявольным становішчам і падзелам сваёй радзімы. У авангардзе барацьбітоў былі камуністы. У 1923–1938 гг. дзейнічала Камуністычная партыя Заходняй Беларусі як састаўная частка Кампартыі Польшчы. КПЗБ з’яўлялася нелегальнай партыяй, якая ўвесь час праследавалася. У 1934–1939 гг. для палітзняволеных дзейнічаў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер.

Пасля ўключэння Заходняй Беларусі ў склад БССР (1939) на тэрыторыі Палескага ваяводства 4 снежня 1939 г. былі ўтвораны Брэсцкая і Пінская вобласці. Камень-Кашырскі павет і некаторыя населеныя пункты Драгічынскага, Кобрынскага, Пінскага і Столінскага паветаў увайшлі ў Валынскую вобласць Украінскай ССР.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Палескае ваяводства // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 548.
  2. Палескае ваяводства // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 384.
  3. Полесское воеводство // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 303–301.
  4. Полесское воеводство // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 1. С. 579.
  5. Палескае ваяводства // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1975. Т. 8. С. 43.
  6. Заходняя Беларусь / І. П. Хаўрутовіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 20–23.
  7. Рыжскі мірны дагавор 1921 / С. А. Бародзіч, У. М. Міхнюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 494–495.
  8. Савецка-польская вайна 1920 / М. С. Сташкевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 60–61.
  9. Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 410.
  10. Саўчанка, М. Л. У складзе Польшчы : [Пінскі павет] / М. С. Саўчанка // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 157–166.
  11. У складзе Польшчы (1921–1939) // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 131–160.
  12. Курсаў, В. Пінск у складзе Польшчы / В. Курсаў // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 189–199.
  13. Брэст у складзе Польшчы (1921–1939) // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 228–244.
  14. Ласковіч, В. П. За сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне / В. П. Ласковіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 244–251.
  15. Камейша, Б. И. Коммунисты в авангарде борьбы за социальное и национальное освобождение трудящихся (1921–1939 гг.) / [Б. И. Камейша] // Очерки истории Брестской областной партийной организации. Минск, 1989. С. 46–68.
  16. Супрун, С. А. Пад уладай белага арла / С. А. Супрун, У. Л. Равінец // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 115–123.
  17. Жылко, В. Жыццё пры Польшчы / Вадзім Жылко, Георгій Іванюковіч, Леў Коласаў // Памяць. Лунінецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1995. С. 244–280.
  18. Свирид, А. Н. Казачество в Полесском воеводстве (1921–1939 гг.) / А. Н. Свирид // Традиции духовной и материальной культуры Пограничья : сб. материалов Междунар. науч. конф., Брест, 13–16 нояб. 2016 г. Брест, 2017. С. 215–217.
  19. Пашкович, Е. И. Культ Юзефа Пилсудского в Полесском воеводстве в
    19201930-е гг. / Е. И. Пашкович // Личность в истории : сб. материалов VI Междунар. науч.-практ. конф., Брест, 22–23 нояб. 2013 г. Брест, 2015. Ч. 1. С. 196–207.
  20. Неклюдова, Т. А. Культурно-просветительская деятельность женских общественных организаций Полесского воеводства (1921–1939 гг.) / Т. А. Неклюдова // Берасцейскія кнігазборы: праблемы і перспектывы даследавання : матэрыялы і даклады ІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Брэст, 31 мая – 3 чэрвеня 2012 г. Брэст, 2013. С. 149–155.
  21. Лаўрэенка, Л. В. Лясная гаспадарка і прамысловасць Палескага ваяводства ў 1921–1939 гг. / Л. В. Лаўрэенка // Брестчина: история и современность. Брест, 2012. С. 92–99.
  22. Сахарчук, М. Н. Роль судьи в становлении польской судебной системы в Полесском воеводстве (1919–1939 гг.) / М. Н. Сахарчук // Личность в истории: героическое и трагическое. Брест, 2012. С. 204–208.
  23. Вайцешчык, Г. Арганізацыя аховы здароўя ў мястэчках Палескага ваяводства ў 1921–1939 гг. / Г. Вайцешчык // IV Машеровские чтения : сб. материалов науч.-практ. конф., Витебск, 28–29 окт. 2010 г. Витебск, 2010. Кн. 2. С. 203–206.
  24. Мисиюк, В. Борьба за школу на родном языке в Полесском воеводстве
    (1921–39 гг.) / В. С. Мисиюк // Прыроднае асяроддзе Палесся: асаблівасці і перспектывы развіцця : зб. навук. прац / Палескі аграрна-экалагічны інстытут. Брэст, 2006. Т. 2. С. 549–553.
  25. Крищенко, В. Огнеборцы из Полесского воеводства : [об обществах добровольной пожарной охраны на территории Полесского воеводства] / Вероника Крищенко // Архівы і справаводства. 2020. № 4. С. 105–110.
  26. Гуралюк, М. Мероприятия по профилактике и борьбе с инфекционными заболеваниями на территории Полесского воеводства в 19211939 годах / Мария Гуралюк // Архівы і справаводства. 2020. № 3. С. 102106.
  27. Билевич, А. В. Деятельность общественных организаций в 19261939 гг. на территории Полесского воеводства Польши / А. В. Билевич, М. В. Стрелец // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. 2019. № 1. С. 4553.
  28. Пашкович, Е. И. Облик городов и местечек Полесского воеводства в
    1921–1939 гг. / Е. И. Пашкович, О. А. Мендель // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2018. № 2. С. 63–74.
  29. Цихорацки, П. Развитие туризма на территории Полесского воеводства в 30-х годах ХХ века / П. Цихорацки, А. Л. Ильин // Туризм и гостеприимство. 2018. № 1. С. 47–54 ; 2. С. 47–52
  30. 95 lat temu powstało Wojewόdztwo Poleskie // Echa Polesia. 2016. № 1. С. 7273.
  31. Дзмітрук, А. П. Рэгіянальны этап фарміравання беспартыйнага блока маршала Ю. Пілсудскага (на прыкладзе Палескага ваяводства (1928–1930)) / А. П. Дзмітрук // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2014. № 2. С. 52–61.
  32. Кривуть, В. И. Полесский воеводский союз сельской молодежи и реализация правительственной молодежной политики (1920–1930-е гг.) / В. И. Кривуть // Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя грамадскіх і гуманітарных навук. 2012. № 1. С. 3–9.
  33. Стецкевич, П. Т. Деятельность еврейских политических партий и организаций на территории Полесского воеводства в 1923 – мае 1926 гг. / П. Т. Стецкевич // Веснік Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта. Серыя грамадскіх і гуманітарных навук. 2012. № 1. С. 39–45.
  34. Гарматны, В. Зямельная рэформа на тэрыторыі Палескага ваяводства (19211939). Гісторыя Беларусі, XI клас / В. Гарматны // Гiсторыя: праблемы выкладання. Серыя «У дапамогу педагогу». 2010. № 2. С. 37.
  35. Ким, И. Парламентские выборы 1935 года в Полесском воеводстве / И. Ким // Гiстарычная брама. 2009. № 1. С. 32–43.
  36. Кабот, Т. Ф. Развитие профессионального образования в Полесском воеводстве в межвоенный период / Т. Ф. Кабот // Вестник БрГТУ. 2008. № 6. С. 29–33.
  37. Кабот, Т. Ф. Культурно-просветительская деятельность профессиональных и любительских театров в Полесском воеводстве в межвоенный период / Т. Ф. Кабот // Вестник БрГТУ. Серия гуманитарных наук. 2006. № 6. С. 2729.
  38. Дзмітрук, А. Выпрацоўка польскімі ўладамі планаў па паланізацыі беларускага насельніцтва Палескага ваяводства (1921–1939 гады) / А. Дзмітрук // Гiсторыя: праблемы выкладання. Серыя «У дапамогу педагогу». 2006. № 2. С. 39–44.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 700 разоў