Пятніца, 05 Сакавік 2021 11:32

8 сакавіка 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Івана Іванавіча Сінчука (1956), гісторыка, археолага, нумізмата

Іван Іванавіч Сінчук нарадзіўся 8 сакавіка 1956 г. у г. Кобрыне Брэсцкай вобласці. У 1981 г. закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна са спецыялізацыяй «дапаможныя гістарычныя дысцыпліны». Спецыяльную падрыхтоўку атрымаў у аддзеле нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея (Масква) у 1983–1984 гг.

 

Да паступлення ў аспірантуру Іван Сінчук — супрацоўнік, вядучы археолаг НДІ «Белспецпраектрэстаўрацыя», кіраўнік работ па шэрагу аб’ектаў (1985–1991). У 1992 г. скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі (аддзел феадалізму). Даследуе гісторыю грашовага абарачэння, тэхніку манетнай справы IX–XX стст., гісторыю матэрыяльнай культуры XVI–XX стст., праблемы этнічнай антрапанімікі Беларусі. З 1995 г. супрацоўнічае з Інстытутам археалогіі і этналогіі Польскай акадэміі навук, вывучаў манетныя зборы ў музеях Польшчы.

І. І. Сінчук працаваў у розных навуковых і адукацыйных установах: у 1995–1998 гг. выкладаў у Беларускім універсітэце культуры, Еўрапейскім гуманітарным універсітэце, з 1999 г. працаваў у Нацыянальным музеі Літвы, з 2008 па 2014 г. — вядучы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

У кожнай з устаноў І. І. Сінчук трымаў высокі ўзровень па колькасных і якасных параметрах навуковай дзейнасці.Падчас працоўнай дзейнасці ім былі зроблены рэзанансныя адкрыцці пры даследаванні гісторыі грашовага абарачэнння, сфармуляваны і пераканаўча абгрунтаваны прынцыпова новыя канцэпцыі ў галіне археалогіі, анамастыкі, баністыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, геральдыкі, мастацтвазнаўства.

Большасць работ І. І. Сінчука прысвечана праблемам нумізматыкі, стварыў каля 150 работ па гэтай тэматыцы. Як нумізмат-даследчык Іван Сінчук фарміраваўся пад уплывам аддзела нумізматыкі Дзяржаўнага гістарычнага музея, дзе пасля заканчэння БДУ правёў паўтара года ў калектыве першакласных спецыялістаў падчас працы над манетамі XVII ст. У сярэдзіне 1990-х гг. доўгі час працаваў з нумізматамі Каралеўскага замка ў Варшаве.

Іван Сінчук праводзіў архітэктурна-археалагічныя раскопкі на тэрыторыі Мазыра, Магілёва, Мінска, Быхава, Нясвіжа, Кобрына, Ленбарка, паселішча Яўгенен Калінінградскай вобласці, прымаў удзел у археалагічных работах у Гродне, Мсціславе, Мінску, Навагрудку, Вільнюсе, Тракаі, Калінінградзе, Пскове, Ноўгарадзе. Прыцягнуў да даследчага працэсу эксклюзіўныя дакументы і матэрыялы, якія захоўваюцца ў шасцідзесяці музеях.

Вучоны вырашыў шэраг праблем, звязаных з рэстаўрацыяй Мірскага замка, удзельнічаў у стварэнні шэрага экспазіцый, удзельнік міжнародных канферэнцый. Спецыялізуецца ў гісторыі грашовага рахунку, вывучэнні тэхналогій манетнай вытворчасці, ужыванні фізіка-хімічных метадаў даследавання. І. І. Сінчук з’яўляецца спецыялістам па выкарыстанні матэматычных і фізіка-хімічных метадаў у гістарычных даследаваннях, адным з першых у беларускай гістарычнай навуцы стаў выкарыстоўваць колькасныя метады ў гістарычных даследаваннях. Здзейсніў шэраг буйных адкрыццяў.

У 2000 г. І. І. Сінчук стаў пераможцам расійскага конкурсу на знак рубля (дызайн сімвала).Беларускі гісторык першым знайшоў згадкі выявы знака рубля, датаваныя ХVIIХІХ стст. Гэтай выявай былі напісаны скорапісам надрадковыя літары «р» і «у».

Аўтар больш за 400 навуковых прац па нумізматыцы і археалогіі, адзін з аўтараў дапаможніка «Некаторыя пытанні вывучэння гісторыі, эканамічнай тэорыі і культуралогіі ў ВНУ» (1997). Выканаў індывідуальныя навукова-даследчыя праграмы «Тэхніка манетнай справы XVII ст.» і «Анамастыка беларускай эліты», падрыхтаваў праграму навучальнага курса нумізматыкі для ВНУ.

Іван Іванавіч упэўнена лідзіруе сярод айчынных аўтараў па колькасці нумізматычных артыкулаў у энцыклапедычных выданнях. Ім напісаны звыш 250 артыкулаў для энцыклапедыі «Археалогія і нумізматыка Беларусі» (1993), «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» (у 6 т.), «Беларускай энцыклапедыі» (у 18 т.), энцыклапедый «Вялікае княства Літоўскае» (у 2 т.) і «Рэспубліка Беларусь» (у 7 т.). Здзіўляе здольнасць аўтара данесці да шырокага чытача лаканічнае і ў той жа час строга навуковае тлумачэнне з’яў і працэсаў, напісанае даступнай мовай.

Вучоны мае прызнанне далёка за межамі Бацькаўшчыны. Паспявае перакладаць працы замежных калег. Член Расійскай асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар», міжнароднай Асацыяцыі нумізматаў Балтыі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы І. І. Сінчука

  1. Беларуска-літоўская нумізматычная бібліяграфія, 1950–2000  / Сінчук І. І. ; [навук. рэд. Р. С. Матульскі]. – Мінск : НББ, 2017. – 123 с.
  2. Аннотации / И. И. Синчук ; [науч. ред. А. К. Кравцевич]. – Минск : [Национальная библиотека Беларуси], 2016. – 331 с. : ил.
  3. Итоги – 50 : [список научных работ автора за 1984–2006 гг., перечень намеченных к публикации в виде книг работ, очерк о знаке рубля] / И. И. Синчук. – Минск : [б. и.], 2007. – 60 с. : ил.
  4. История одной фальшивой монеты : [монография] / И. И. Синчук ; науч. ред. Ю. М. Бохан. – Минск : Минсктиппроект, 2006. – 37, [2] с. : ил., табл.
  5. Клады Беларуси: законодательство и практика / Синчук И. И. – Минск : Минсктиппроект, 2003. – 54, [1] с.
  6. Узнагародныя медалі Расійскай імперыі 19 – пачатку 20 ст. / І. І. Сінчук ; [навук. рэд. В. С. Пазднякоў]. – Мінск : РУП «Мінсктыппраект», 2002. – 47 с. : іл.
  7. Находки единичных монет в г. Кобрине / И. И. Синчук, С. М. Янюк. – Минск : Технопринт, 2000. – 27 с. : ил., табл.
  8. Традиционные способы переноски, хранения и сокрытия денег в Белоруссии, на Украине и в России : материалы пилотажного исследования / И. И. Синчук. – Бельск Подляский : [б. и.], 1998. – 41 с.
  9. Экспертное заключение о кладе монет 17–18 вв. из д. Гладково Чаусского раёна Могилевской обл. Беларуси / И. И. Синчук. – Мінск : Арти-фекс, 1994. – 13 с.
  10. Дюйм, линия — и точка / И. И. Синчук // Ученые записки Брестского государственного технического университета: гуманитарные науки. Брест, 2020. Вып. 2. С. 85–90.
  11. Стеклянные браслеты из мозырской коллекции 1988 г. / Иван Синчук // Гістарычна-археалагічны зборнік. 2003. № 18. С. 191–196.
  12. Монетные дары в Фонд Народной Обороны жителей Кобринского повета в мае – апреле 1939 г. / И. И. Синчук // Десятая Всероссийская нумизматическая конференция, Псков, 15–20 апреля 2002 г. : тезисы докладов и сообщений. Москва, 2002. С. 304–307.
  13. Первая белорусская нумизматическая энциклопедия «Археалогія і нумізматыка Беларусі» / И. И. Синчук // Берасцейскі хранограф. Брэст, 2002. Вып. 3. С. 338–353.
  14. Ордэн / І. І. Сінчук // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11.
    С. 444–447.
  15. Находки единичных монет в г. Кобрине Брестской обл. Республики Беларусь / И. И. Синчук, С. М. Янюк // Седьмая Всероссийская нумизматическая конференция, Ярославль, 19–23 апреля 1999 г. : тезисы докладов и сообщений. Москва, 1999. С. 183–187.
  16. Отражение импортного текстиля в белорусских документах ХVI–ХVIII вв. / И. И. Синчук // Вестник Брестского государственного технического университета. 2011. № 6. С. 37–39.
  17. Фальшивые солиды Речи Посполитой Яна II Казимира Вазы / И. И. Синчук // Нумизматика. 2010. № 1. С. 20–23.
  18. Многоликий знак рубля / И. Синчук // Нумизматика. 2006. № 12.
  19. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Белорусский банковский бюллетень. 1999. № 33. С. 34–43 ; № 34. С. 33–40.
  20. Деньги: историческая ретроспектива / И. И. Синчук // Нумизматический альманах. 1997. № 2. С. 2–11 ; № 3–4. C. 10–16.
  21. Деньги в исторической ретроспективе / И. И. Синчук // Банковский бюллетень. 1996. № 16. С. 69–89.
  22. Нешчаслiвае шчасце нумiзмата / І. І. Сінчук // Мастацтва Беларусi. 1991. № 1. С. 65–69.
  23. Erbe — значыць спадчына / І. Сінчук // Мастацтва Беларусі. 1990. № 2. С. 68–70.

 

Аб жыцці і дзейнасці І. І. Сінчука

  1. Сінчук Іван Іванавіч / Міхаіл Стралец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 302.
  2. Сінчук Іван Іванавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 441.
  3. Стрелец, М. В. Исследование истории денежного обращения Беларуси в публикациях И. И. Синчука / М. В. Стрелец // Этнасацыяльныя i культурныя працэсы ў заходнiм рэгiёне Беларусi: гiсторыя i сучаснасць : матэрыялы рэспублiканскай навуковай канферэнцыi, 5–6 снежня 1997 г. Гродна, 1998.
    С. 197–202.
  4. Сінчук Іван Іванавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. Кобрын, 2020. С. 139–141 : фат.
  5. 65 гадоў з дня нараджэння І. І. Сінчука (1956) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 23.
  6. Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке : [ГУК «Кобринская централизованная библиотечная система» начинает работу над очередным проектом «Славутыя імёны Кобрыншчыны»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля (№ 29). С. 5.
  7. Стралец, М. Вяршыні нашага земляка : [Іван Сінчук з Кобрына — вучоны ў галіне грамадскіх навук] / Міхаіл Стралец // Брестский вестник. 2017. 16 февраля (№ 7). С. 14.
  8. Стралец, М. Нястомны працаўнік навукі / Міхаіл Стралец // Кобрынскі веснік. 2016. 16 сакавіка. С. 3.
  9. Стрелец, М. Известному белорусскому историку И. И. Синчуку — 50 лет / Михаил Стрелец // Нумизматика и фалеристика. 2006. № 3. С. 16–18.
  10. Стрелец, М. В. Пример новаторства в науке / М. В. Стрелец // Вестник Брестского государственного технического университета. 2005. № 6. С. 132–137.
  11. Стралец, М. В. Кніга грамадзянскага пачуцця : [пра кнігу І. І. Сінчука «Клады Беларуси: законодательство и практика» (Минск, 2003)] / М. В. Стралец, Ю. В. Паталкоў // Вестник Брестского государственного технического университета. 2005. № 6. С. 137–138.
  12. Яскевич, С. И у российской валюты есть свой знак : [историк И. Синчук предложил использовать для обозначения российского рубля знак из рукописных документов ХVII–ХIХ вв.] / Светлана Яскевич // Заря. 2001. 16 июня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1526 разоў