Серада, 10 Сакавік 2021 10:37

28 лютага 2021 г. — 55 гадоў з дня нараджэння Алеся (Аляксандра Мікалаевіча) Бадака (1966), пісьменніка, публіцыста, крытыка

Аляксандр Мікалаевіч Бадак нарадзіўся 28 лютага 1966 г. у вёсцы Туркі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Бацька памёр заўчасна, маці, Марыя Платонаўна, адна выхоўвала двух сыноў, Сашу і Сяргея. Аляксандр школьнікам любіў паэзію С. Ясеніна, Я. Коласа, А. Вазнясенскага. Атрымліваў падказкі да творчасці ад супрацоўнікаў раённай газеты «Будаўнік камунізму» Вікенція Шталя, Кастуся Турко, Уладзіміра Гурыновіча, з таго часу пасябраваў з журналістыкай.

 

У 1983 г. Алесь Бадак закончыў Федзюкоўскую сярэднюю школу і паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У час вучобы адслужыў у Савецкай Арміі (1984–1986).

Пасля заканчэння БДУ ў 1990 г. А. М. Бадак працаваў у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі (1990–1991), рэдактарам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991–2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001–2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002–2009). У 2009–2014 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Нёман». Адначасова ў 2009–2012 гг. — першы намеснік дырэктара РВУ «Літаратура і Мастацтва». У 2012–2015 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Полымя». З 2015 г. Аляксандр Мікалаевіч з’яўляецца дырэктарам выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Першыя вершы Алеся Бадака з’явіліся ў газеце «Піянер Беларусі» ў 1978 г. З 1982 г. паэт стаў актыўна друкавацца ў розных перыядычных выданнях. Яго творы змяшчаліся ў калектыўных зборніках «Маладыя галасы», «Вусны», «Дзень паэзіі», «Тутэйшыя», гучалі ў радыёперадачах «Жывое слова», «Рамантыкі» і інш. Быў удзельнікам семінара маладых літаратараў у Каралішчавічах (1982) і Усесаюзнага фестывалю маладых паэтаў у Алма-Аце (1987). Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1990 г., цяпер — Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аўтар паэтычных зборнікаў «Будзень» (1989), «За ценем самотнага сонца» (1995), «Маланкавы посах» (2004). «Развітанне з вечнасцю» (2019). Для дзяцей напісаў кнігі «Маленькі чалавек ў вялікім свеце» (1995), «Верабей з рагаткай» (1999), «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў» (2001), «Невероятные истории из жизни волшебников» (2011). Стварыў аўтарскую пазнавальную серыю «Усім пра ўсё», у якую ўвайшлі кнігі «Расліны» (2008), «Жывёлы» (2009), «Птушкі» (2010), «Насякомыя» (2011) і «Водны свет» (2012).

Творы Аляксандра Мікалаевіча перакладаліся на рускую, венгерскую, сербскую, таджыкскую, азербайджанскую, казахскую і іншыя мовы. Алесь Бадак вядомы як публіцыст, перакладчык, крытык, а таксама як паэт-песеннік. Беларускімі кампазітарамі на тэксты паэта створаны песні: «Заварожаная фея», «Сарамлівая дзяўчынка», «Падаюць зоры», «Гаспадыня», «Будзем жыць як набяжыць», «Іншапланецянка», «Школьны баль», «Вяселле», «Валянціна», «Ой, туман», «Крывічанка», «За зялёным гаем», «Дзіўны лістапад», «Добрыя людзі» і інш., іх выконваюць А. Ярмоленка, А. Саладуха, І. Афанасьева і іншыя эстрадныя спевакі.

Лаўрэат літаратурных прэмій «Залаты апостраф» (2003), «Залаты купідон» (2008), міжнароднай прэміі «Зоркі Садружнасці» (разам з А. Карлюкевічам; 2014), прэмій імя Канстанціна Сіманава (2011) і імя Васіля Віткі (2014). Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2020).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, загадчыца сектара бібліятэчна-інфармацыйных і электронных рэсурсаў

 

Творы А. Бадака

  1. Развітанне з вечнасцю : [кніга лірыкі з каментарыямі] / Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. – 245, [1] с.
  2. Зорка для вавёркі : казкі / Алесь Бадак. – Мінск : Звязда, 2015. – 38 с. : іл. – (Вясёлы калейдаскоп).
  3. Побег на край дождя : проза и поэзия в избранных переводах / Алесь Бадак ; [вступ. ст. Наума Гальперовича]. – Минск : Четыре четверти, 2014. – 295 с. – (Библиотека Союза писателей Беларуси).
  4. Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў : казачныя аповесці [для мал. шк. узросту] / Алесь Бадак ; [мастак М. Міцкевіч]. – Мінск : Звязда, 2014. – 197 с. : іл.
  5. Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца : аповесць : [для ст. шк. узросту] / Алесь Бадак. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2014. – 39 с. : іл. – (Кніжная паліца школьніка).
  6. Светлая даль : сборник произведений писателей Беларуси и Таджикистана / сост. Алесь Бадак. – Минск : Звязда, 2013. – 256 с.
  7. Насякомыя : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; [фота: А. М. Бадак і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 87 с. : іл. – (Усім пра ўсё).
  8. Птушкі : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; фотаздымкі А. М. Бадака [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2010. – 95 с. : іл. – (Усім пра ўсё).
  9. Жывёлы : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; фотаздымкі А. М. Бадака [і інш.]. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2009. – 96 с. : іл. – (Усім пра ўсё).
  10. Расліны : заалагічныя эцюды / Алесь Бадак ; фота: А. М. Бадак [і інш.]. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 95 с. : іл. – (Усім пра ўсё).
  11. Маланкавы посах : кніга лірыкі / Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – 133 с.
  12. Беларусь мая, песня мая… / уклад. А. Бадак. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2003. – 119 с.
  13. Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў : аповесці-казкі : [для мал. шк. узросту] / Алесь Бадак ; [мастак А. У. Кажамяка]. – Мінск : Юнацтва, 2001. – 191 с. : іл.
  14. Верабей з рагаткай : казкі, вершы, лічылкі : для дзяцей дашк. і мал. шк. узросту / Алесь Бадак ; мастак Н. Сустава. – Мінск : Юнацтва, 1999. – 32 с. : іл.
  15. Мы купили кракадзіла : вершы : [для дашк. узросту] / Алесь Бадак, Віктар Шніп. – Мінск : Юнацтва, 1995. – 30 с. : іл.
  16. Маленькі чалавек у вялікім свеце / Алесь Бадак. – Мінск : Ураджай, 1995. – 78 с.
  17. За ценем самотнага сонца : вершы і песні / Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1995. – 109 с.
  18. Будзень : вершы / Алесь Бадак. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1989. – 79 с. – (Першая кніга паэта).
  19. Сіла кахання : [верш] / Алесь Бадак // ЛіМ. 2021. 29 студзеня (№ 4). С. 13.
  20. Дождь лил как из ведра : рассказ / Алесь Бадак ; перевод с белорусского Олега Ждана // Нёман. 2020. № 7. С. 3135.
  21. Поэзии свет : [стихи] / Алесь Бадак // Нёман. 2018. № 7. С. 5960.
  22. Идеальный читатель / Алесь Бадак ; перевод с белорусского Андрея Тявловского // Наш современник. Москва, 2015. № 7. С. 159–167.
  23. Идеальный читатель : [рассказ] / Алесь Бадак // Нёман. 2014. № 9. С. 93–101.
  24. Одинокий восьмиклассник хочет познакомиться : [повесть] /Алесь Бадак // Нёман. 2008. № 8. С. 9–24.
  25. Тэорыя вінаватасці : апавяданне / Алесь Бадак // Полымя. 2006. № 10. С. 128–135.
  26. Падаюць зоры : [песня на верш А. Бадака ; музыка Л. Захлеўнага] // Беларуская думка. 1998. № 6. С. 153.

 

Аб жыцці і творчасці А. Бадака

  1. Бадак Алесь / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 212.
  2. Бадак Алесь Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2009. Минск, 2009. С. 17.
  3. Алесь Бадак // Літаратурная карта Берасцейшчыны / уклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 379.
  4. Алесь Бадак // Беларускія пісьменнікі (1917–1990) : даведнік / склад. А. К. Гардзіцкі. Мінск, 1994. С. 39.
  5. Бадак Алесь / Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992. Т. 1. С. 194.
  6. Бадак, А. Алесь Бадак: «Сур’ёзная літаратура павінна быць цікавай…» / Алесь Бадак ; гутарыў Мікола Берлеж // Звязда. 2020. 14 ліпеня. С. 7.
  7. Бадак, А. Ад Туркоў — у Камяное / Алесь Бадак ; гутарыў Сяргей Шычко // Беларусь, 2020. № 3. С. 45.
  8. Бадак, А. Алесь Бадак : інтэрв’ю ў самога сябе / Алесь Бадак ; падрыхтавала Яна Будовіч // ЛіМ. 2020. 24 студзеня (№ 3). С 16.
  9. Бадак, А. Алесь Бадак: «Важна знайсці перакладчыка, які зразумее» : [пра літаратурнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Туркменістанам] / Алесь Бадак ; гутарыла Дар’я Смірнова // ЛіМ. 2019. 1 лістапада (№ 43). С. 7.
  10. Бадак, А. Выхаваць літаратурны густ : [аб развіцці беларускага кніжнага рынку] / Алесь Бадак ; запісала Людміла Рублеўская // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 29 октября. С. 13.
  11. Кухта, М. Там недзе мама чакае, мабыць... : [пра маці пісьменніка А. Бадака, Марыю Платонаўну Бадак, з в. Туркі] / Маргарыта Кухта // Ляхавіцкі веснік. 2018. 13 кастрычніка. С. 4.
  12. Бадак, А. Ищу трёхмерное пространство» / Алесь Бадак ; беседовал Кирилл Ладутько // Заря. 2018. 15 февраля. С. 17.
  13. Бадак, А. «Ищу трёхмерное пространство» : [о сегодняшних литературных явлениях, творчестве молодых, о некоторых проблемах книгоиздания] / Алесь Бадак ; беседовал Кирилл Ладутько // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 9 января. С. 7.
  14. Бадак, А. Художественная литература — поиск выживания / Алесь Бадак ; [интервью взял] Кирилл Ладутько // Нёман. 2017. № 11. С. 186–189.
  15. Пятроўская, Т. Анатомія дзвюх казак, ці Прырода мастацкага вымыслу твораў Алеся Бадака / Таццяна Пятроўская // Полымя. 2017. № 11. С. 136–140.
  16. Грышчук, Н. Гара ідзе да Магамета : [пра кнігу А. Бадака «100 беларускіх назваў»] / Наста Грышчук // ЛіМ. 2017. 14 красавіка (№ 15). С. 7.
  17. Бадак, А. Книжкин дом : культурный слой / Алесь Бадак : [беседовала] Людмила Рублевская // СБ. Беларусь сегодня. 2017. 10 марта. С. 14.
  18. Степан, В. Тетрадка в синей обложке : [о поэте А. Бадаке] / Владимир Степан // СБ. Беларусь сегодня. 2017. 6 мая. С. 8.
  19. Бадак, А. Художественный перевод требует системных подходов / Алесь Бадак ; [беседовал] Кирилл Ладутько // Звязда. 2017. 18 красавіка. С. 17.
  20. Шпакава, Ю. Гісторыі для ўсіх : (казачнасць у творах Алеся Бадака) / Юлія Шпакава // ЛіМ. 2016. 26 лютага (№ 8). С. 9.
  21. Войцік, М. Лекі ад злых чараўніц : [пра кнігу А. Бадака «Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў»] / Марыя Войцік // ЛіМ. 2015. 26 чэрвеня (№ 25). С. 10.
  22. Бадак, А. Паэт з эпохі кніжных скарбаў : [пра творчасць, працу і ўзнагароды] / Алесь Бадак ; [гутарыла] Яна Явіч // ЛіМ. 2015. 30 студзеня (№ 4). С. 2.
  23. Бадак, А. Літаратура цяпер і назаўсёды / Алесь Бадак ; размаўляла Галіна Махнач // Беларуская думка. 2015. № 1. С. 38–43.
  24. Бадак, А. Алесь Бадак: «Можна даць зялёнае святло рукапісу кума-графамана, але як тады прадаць такую кнігу» / Алесь Бадак ; [гутарыла] Юлія Бальшакова // Сельская газета. 2015. 19 ноября. С. 12.
  25. Бадак, А. Тонкая рухомая мяжа... / Алесь Бадак ; гутарыў Павел Альсовы // Звязда. 2014. 14 жніўня. С. 5.
  26. Бадак, А. Верш пішаш для сябе, песню для публікі / Алесь Бадак ; гутарыла А. Пачакайла // Звязда. 2014. 5 красавіка. С. 10.
  27. Бадак, А. Душа настроена на творчасць / Алесь Бадак ; [гутарыла] Ірына Тулупава // ЛіМ. 2012. 17 жніўня (№ 33). С. 5.
  28. Нікольская, В. Загадкавы і незвычайны свет : [пра кнігу А. Бадака «Насякомыя. Заалагічныя эцюды»] / Вольга Нікольская // Полымя. 2012. № 9. С. 172174.
  29. Бадак, А. Алесь Бадак: «Именно благодаря Нёманупроизведения многих белорусских писателей попадают на страницы российской периодики» / Алесь Бадак ; беседовал Алесь Малиновский // Журналист. Москва, 2012. № 3/4. С. 4041.
  30. Бадак, А. Алесь Бадак: «Падлеткі ахвотней чытаюць сучасных аўтараў» / Алесь Бадак // Маладосць. 2011. № 9. С. 98–99.
  31. Карлюкевіч, А. Птушыная планета : [пра кнігу А. Бадака «Птушкі»] / Алесь Карлюкевіч // Народная трыбуна. 2011. 3 верасня. С. 11.
  32. Бадак, А. Уходящая в вечность : [воспоминания о родной д. Турки Ляховичского района] / Алесь Бадак // Советская Белоруссия. 2008. 15 ноября. С. 21.
  33. Малiноўскi, А. На радзіме «адзінокага васьмікласніка» : [аб сустрэчы з А. Бадаком у Ляхавіцкай раённай бібліятэцы імя Я. Купалы] / А. Маліноўскі // ЛіМ. 2008. 18 красавіка. С. 3.
  34. Бадак, А. Сурагаты кніжныя гэткія ж шкодныя, як і харчовыя / Алесь Бадак // Народная газета. 2007. 14 сакавіка. С. 14–15.
  35. Шаўлякова, I. Маланкавыя будні самотнага сонца : практычная (ілюстраваная) уфалогія : [творчасць А. Бадака] / І. Шаўлякова // Маладосць. 2006. № 7. С. 130136.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1205 разоў Апошняя змена Аўторак, 18 Май 2021 15:30