Вячаслаў Бацюшко скончыў Ленінградскае вышэйшае ваеннае інжынерна-тэхнічнае вучылішча (1963). Служыў на будаўніцтве ваенных аб’ектаў. Выдатнік ваеннага будаўніцтва (1967). З 1968 г. — у Сімферопальскім вышэйшым ваенна-палітычным будаўнічым вучылішчы. Абараніў кандыдацкую дысертацыю, атрымаў навуковую ступень кандыдата тэхнічных навук (1978).
В. І. Бацюшко з 1980 г. выкладаў у Талінскім вышэйшым ваенна-палітычным будаўнічым вучылішчы. Назначаны начальнікам кафедры будаўнiчых канструкцый. Выдатнік вышэйшай адукацыі СССР (1985). У 1991 г. атрымаў званне прафесара. Вучылішча рыхтавала афіцэраў-палітработнікаў для ваенна-будаўнічых часцей, дарожных і чыгуначных войск СССР. Расфарміравана ў 1992 г.
З 1993 г. Вячаслаў Іванавіч працаваў у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. З 2002 г. — дырэктар Цэнтра метадычнага забеспячэння вучэбна-выхаваўчага працэсу Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы БДУ. З’яўляўся прадстаўніком ад Рэспублікі Беларусь у Міжнароднай даследчай групе па параўнальных даследаваннях сістэм і адукацыйных стандартаў вышэйшай адукацыі краін СНД.
Мае навуковыя працы па кіраванні фізіка-механічнымі ўласцівасцямі будаўнічых матэрыялаў, вырабаў і канструкцый, пытаннях кіравання якасцю падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, стандартызацыі адукацыі. З’яўляецца суаўтарам запатэнтаваных вынаходстваў у будаўнічай прамысловасці: «Способ приготовления бетонной смеси», «Композиция для искусственного мрамора», «Способ изготовления строительных конструкций». Аўтар шэрага адукацыйных стандартаў і навуковых дапаможнікаў для ВНУ.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Анцімонік Кацярына Міхайлаўна, гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы В. І. Бацюшко
- Национальная система и образовательные стандарты высшего образования Республики Беларусь : эксперт. аналит. докл. / [Макаров А. В.,Батюшко В. И. и др.] ; М-во образования и науки Российской Федерации, Федер. агентство по образованию, Упр. междунар. образования и сотрудничества [и др.]. –2-е изд., перераб. и доп. – Москва : ИЦПКПС, 2009. – 139 с.
- Тенденции обновления систем и образовательных стандартов высшего образования государств-участников СНГ в контексте Болонского процесса : итоговый аналит. докл. / [Байденко В. И., Батюшко В. И. и др.] ; под науч. ред. В. И. Байденко ; М-во образования и науки Российской Федерации, Федер. агентство по образованию, Упр. междунар. образования и сотрудничества [и др.]. – Москва : ИЦПКПС, 2006. – 158 с.
- Национальная система и образовательные стандарты высшего образования Республики Беларусь : эксперт. аналит. докл. / [Батюшко В. И. и др.] ; М-во образования и науки Российской Федерации, Федер. агентство по образованию, Упр. междунар. образования и сотрудничества [и др.]. – Москва : Исслед. центр проблем качества подгот. специалистов, 2006. –74 с. : ил.
- Высшее образование в Республике Беларусь : информационное и нормативно-методическое обеспечение приема в высшие учебные заведения в 2005 году : справочник / [сост. И. В. Титович, С. В. Цедрик ; под ред. В. И. Батюшко]. – Минск : РИВШ, 2005. – 159 с.
- Поступаем в вуз : 100 вопросов и ответов / [авт.-сост. И. В. Титович, С. В. Цедрик ; под ред. В. И. Батюшко, С. С. Ветохина]. – Минск : Новое знание, 2005. – 80 с.
- Высшее образование Республики Беларусь : информационное и нормативно-методическое обеспечение приема в вузы в 2004 г. : справочник / [сост.: В. И. Батюшко и др.]. – Минск : РИВШ, 2004. – 370 с.
- Системно-деятельный подход к разработке десятибалльной шкалы оценки знаний и компетентности студентов / В. И. Батюшко // Университетское образование и наука в ХХI столетии : материалы междунар. науч.-метод. конф. Минск, 2003.
- Стиль управления подразделением военно-строительной части / В. И. Батюшко. – Таллин : [б. и.], 1991.
- Строительные материалы и детали. Ч. 2 / В. И. Батюшко. – Таллин : [б. и.], 1987.
- Об использовании семантической модели для обновления терминологии в сфере образования и науки / В. И. Батюшко, Н. М. Бобович, С. И. Лебединский // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия С, Фундаментальные науки. Физика. 2019. № 4. С. 62–66.
- Тенденции и первые результаты Болонского процесса / В. И. Батюшко, С. С. Ветохин // Вышэйшая школа. 2005. № 5. С. 4–12.
- Тестовый контроль подготовки абитуриентов / В. И. Батюшко // Вышэйшая школа. 2004. № 3. С. 16–19.
Аб жыцці і дзейнасці В. І. Бацюшко
- Бацюшко Вячаслаў Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 346.
- Памяць і слава : Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у гады Вялікай Айчыннай вайны, 1941–1945 / склад.: С. А. Балашэнка [і інш.]. – Мінск : БДУ, 2005. – 15 с., [22] л. іл.