Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхаіл Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў у Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, яго перавялі ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным Пінску. Пасля заканчэння вучылішча некаторы час настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы і адначасова працягваў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A. С. Пушкіна.
Захапленне паэзіяй і літаратурай, наогул, жаданне пісаць самому прывяло Міхаіла Рудкоўскага ў 1958 г. у рэдакцыю ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда», у якой і былі апублікаваны яго першыя вершы. На той час у рэдакцыі працаваў у будучым вядомы журналіст і пісьменнік Васіль Фёдаравіч Праскураў, які стаў для маладога паэта лепшым дарадцам і настаўнікам, а работа ў рэдакцыі была першай літаратурнай школай.
Атрымаўшы дыплом настаўніка беларускай мовы і літаратуры, М. М. Рудкоўскі ў 1962 г. пераехаў у Брэст і працяглы час працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм абласной студыі тэлебачання. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. Працягваў пісаць свае вершы — самабытныя і непадобныя на творы іншых паэтаў. Сябраваў з многімі берасцейскімі літаратарамі: Анатолем Гараем, Нінай Загорскай (яны працавалі на Брэсцкай тэлестудыі), Леанідам Філатавым, Яраславам Пархутам, Сцяпанам Крывалём, Уладзімірам Гніламёдавым.
Першы паэтычны зборнік Міхася Рудкоўскага выйшаў у 1963 г. пад назвай «Першыя вёрсты», быў адразу заўважаны майстрамі слова і аматарамі паэзіі. Пасля выхаду другога зборніка «Сінія Брады» (1967) паэта прынялі ў Саюз пісьменнікаў СССР. Наступныя кнігі: «Позвы» (1971), «У краі тым» (1975), «Векавечная Бацькаўшчына» (1976), «Трыгор’е» (1981), «Засцярога» (1984), зборнік выбранай лірыкі «Залатазвон» (1986). У 1990 г. у выдавецтве «Советский писатель» (Масква) быў выдадзены зборнік лірыкі «Да пребудешь ты в мире всегда» ў перакладзе на рускую мову Сяргея Красікава.
Міхась Рудкоўскі быў сапраўдным майстрам паэтычнага слова. Улюблёны ў сваю зямлю, яе людзей, большасць сваіх твораў Міхась Рудкоўскі прысвяціў Брэсцка-Пінскаму рэгіёну і яго людзям. Аднак лірыка паэта выходзіць далёка за межы рэгіёна, і яе можна смела аднесці да агульнанацыянальнай, а ўся каштоўнасць яе заключаецца ў тым, што яна пра нас з вамі, пра нашу родную маці Беларусь. Быў вядомы не толькі як паэт, але і перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.
Апошні, пасмяротны ўжо зборнік «Гарынь» выйшаў у 1992 г. Аднак, сігнальны экзэмпляр кнігі ўжо цяжка хворы паэт трымаў у руках. Яго прыслалі з выдавецтва «Мастацкая літаратура», калі Міхаіл Міхайлавіч гартаць і чытаць ужо не мог. Ён трымаў свой апошні зборнік і, паднёсшы да твару, удыхаў пах свежай друкарскай фарбы.
М. М. Рудкоўскі памёр 7 ліпеня 1991 г. Пахавалі паэта ў роднай вёсцы Востраў, якую ён апеў у сваіх творах: «Ёсць Востраў у мяне. / З нягод і скрух / Я да яго лячу, / як да святыні: / Ён даў дыханне мне, / і зрок, і імя...».
На малой радзіме паэта створаны літаратурны музей, экспазіцыя якога расказвае аб жыцці і творчасці слыннага земляка. Востраўская школа носіць імя М. Рудкоўскага. У Востраве і Ганцавічах яго імем названы вуліцы. У Брэсце, на доме, дзе ён жыў (вул. Маскоўская, 332), устаноўлена мемарыяльная дошка. Творы Міхася Рудкоўскага чытаюць і цяпер, імі захапляюцца, іх перавыдаюць.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В. Ф. Праскурава. Кулан Алена Юр’еўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Творы М. Рудкоўскага
- Востраў Айчыны : вершы / Міхась Рудкоўскі ; прадм. У. Калесніка // Трохперсце : зборнік вершаў паэтаў Берасцейшчыны / уклад. Л. М. Галубовіч. – Мінск : Литература и Искусство, 2008. – 160 с. : іл.
- Гарынь : вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 238 с.
- Да пребудешьты в мире всегда! : [стихи] / Михась Рудковский ; пер. с белорус. яз. С. Красикова. – Москва : Советский писатель, 1990. – 128 с.
- Залатазвон : выбраная лірыка / Міхась Рудкоўскі ; прадм. У. Калесніка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1986. – 240 с., [1] л. партр.
- Засцярога : кніга паэзіі / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1984. – 71 с.
- Трыгор’е : лірыка / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 6 с.
- Векавечная бацькаўшчына : лірыка / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. – 96 с.
- У краі тым…: вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1975. – 96 с.
- Позвы : лірыка / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Беларусь, 1971. – 112 с.
- Сінія Брады : вершы / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Беларусь, 1967.
- Першыя вёрсты / Міхась Рудкоўскі. – Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. – 62 с.
- Дома без маці ; Мой дзед быў сельскім кавалём : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Непрыдуманыя партрэты / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 200.
- Мойдед был сельским ковалём ; «Падает ранняя осень…» ; Молитва на бересте, найденная при раскопках кургана ; «Снега годов, ветра веков не в силах…» ; «Нет, не Иуда…» ; «Сквозь пошлость…» ; «Мы пришли на развалины веры…» ; «Где ты, бражник…» : [стихи] / Михась Рудковский // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца. Минск : Літаратура і Мастацтва, 2010. С. 25–29.
- З апошнік вершаў / Міхась Рудкоўскі // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1993. С. 125–126.
- Сінія Брады ; Мой дзед быў сельскім кавалём ; Сенакос ; Балада пра маю каханую ; Апошняя малітва : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2017. 15 красавіка. С. 9.
- Залатазвон ; Залаты бераг ; Каб цвілі верасы ; Мой дзед быў сельскім кавалём ; Каменні цытадэлі ; З песняй паэт ідзе ; Балада пра маіх аднагодкаў ; Паядынак аленяў ; Ганцавічы : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Белая вежа. 2016. № 4. С. 102–105.
- Не пакінь мяне, Слова! : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // Краязнаўчая газета. 2016. Красавік (№ 14). С. 3.
- «Ёсць Востраў у мяне — ў мяне ёсць ліра…» : вершы / Міхась Рудкоўскі // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад.: В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 194–207.
- Маўклівая самота зарападу… : [вершы] / Міхась Рудкоўскі // ЛіМ. 2011. 15 красавіка (№ 15). С. 8.
Аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага
- Рудкоўскі Міхась / Т. К. Чабан // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 429.
- Рудковский Михась // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2008. Т. 6. С. 523.
- Міхась Рудкоўскі // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 150–155.
- Рудкоўскі Міхась / Л. М. Гарэлік, А. А. Майсейчык, Г. М. Урупіна // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск. 1995. Т. 5. С. 163–166.
- Міхась Рудкоўскі : біябібліяграфічны зборнік / Ганцавіцкая ЦРБ імя В. Ф. Праскурава ; склад. Г. Пупач ; рэд. С. Локтыш. – Ганцавічы, 2011. – 28 с.
- Валасюк, Л. Знаёмы незнаёмец Міхась Рудкоўскі / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 200.
- Міхась Рудкоўскі // Ганцаўшчына — край легенд і талентаў народных / аўт. тэксту В. К. Гардзей. Мінск, 2011. С. 113–115.
- З глыбінь народных : Міхась Рудкоўскі // Памяць. Ганцавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 430.
- Міхась Рудкоўскі // Анталогія беларускай паэзіі : у 3 т. Мінск, 1993. Т. 3.
С. 197–200. - Ляшук, В. Я. Літаратары — выпускнікі Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна : Міхась Рудкоўскі / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко // Літаратура Берасцейшчыны / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Брэст, 1999. С. 295–301.
- Гардзей, В. Чатыры песні Міхася Рудкоўскага / Віктар Гардзей // Паміж Бобрыкам і Ланню : Ганцаўшчына літаратурная : паэзія, проза, публіцыстыка / уклад.: В. Гардзей, К. Мохар. Мінск, 2007. С. 184–193.
- Ягоўдзік, У. Паэзія, які пціца… : [пра М. Рудкоўскага] / Уладзімір Ягоўдзік // Белыя рысы на чорным полі : кніга пра пісьменнікаў і мастакоў. Мінск, 1995. С. 63–71.
- Рудкоўская, І. «Весткі» ад Міхася Рудкоўскага : [успаміны пра брата М. Рудкоўскага] / Ірына Рудкоўская // Ганцавіцкі час. 2018. 12 красавіка (№ 15). С. 21.
- Гардзей, В. Міхасёвы Сінія Брады : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Віктар Гардзей // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2017. 15 красавіка. С. 9.
- Парчук, Н. У краі тым, за Сінімі Брадамі... : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Надзея Парчук // ЛіМ. 2016. 13 мая (№ 19). С. 7.
- Паплаўскі, Г. «Я вяртаюся зноўку і зноўку сюды...» : [аб творчасці М. Рудкоўскага] / Генадзь Паплаўскі // Заря. 2016. 28 апреля. С. 19.
- Заляценка, М. Даніна памяці паэту-земляку Міхасю Рудкоўскаму / Марыя Заляценка ; фота Віталія Герасімені // Ганцавіцкі час. 2016. 21 красавіка (№ 16). С. 16.
- Прыкота, В. Свяці, паэт, нам яркай зоркай... : [вечарына памяці М. Рудкоўскага] / Вікторыя Прыкота // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 20 красавіка. С. 3.
- Яскевіч, С. Толькі б у край мой вяла дарога... : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2016. 14 красавіка. С. 13.
- Яскевіч, С. Толькі б у край мой вяла дарога... : [аб жыцці і творчасці М. Рудкоўскага] / Святлана Яскевіч // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 14 красавіка. С. 13.
- Рудкоўская, І. Яго не пакінула слова : [успаміны пра брата Міхася Рудкоўскага] / Ірына Рудкоўская // Краязнаўчая газета. 2016. Красавік (№ 14). С. 3.
- Рудкоўская, І. І памяць. і радасць, і боль... : [успаміны пра сям’ю і брата М. Рудкоўскага] / Ірына Рудкоўская // Белая вежа. 2016. № 4. С. 95–101.
- Пучынская, К. Творчыя вёрсты Міхася Рудкоўскага / падрыхтавала Крысціна Пучынская // Роднае слова. 2016. № 4. С. 20.
- Мохар, К. Нязгасная зорка паэта : [успаміны пра М. Рудкоўскага] / Кастусь Мохар // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 16 красавіка. С. 1, 4.
- Міхлюк, Л. Успаміны. Успаміны... : [да 80-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Кастусь Мохар // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 16 красавіка. С. 9.
- Мельнікава, З. Ён любіў Радзіму — не фанфары... : да 80-годдзя паэта Міхася Рудкоўскага / Зоя Мельнікава // Народная трыбуна. 2016. 15 красавіка (№ 16). С. 11.
- Заляценка, М. 17 красавіка споўніцца 80 гадоў з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага : знакамітыя літаратары пра творчасць Міхася Рудкоўскага [Віктар Гардзей, Уладзімір Калеснік, Валерый Грышкавец, Васіль Бялоў] / Марыя Заляценка // Ганцавіцкі час. 2016. 14 красавіка (№ 15). С. 16.
- Гайцюкевіч, А. «Ёсць Востраў у мяне...» : [аб літаратурным музеі Востраўскай сярэдняй школы імя Міхася Рудкоўскага] / Алена Гайцюкевіч // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2016. 13 красавіка. С. 4.
- Гришковец, В. Опереться на книжную полку… : [о книге «Залатазвон» М. Рудковского] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 2 июля. С. 8.
- Бурдыка, В. Востраў любові : [аб жыцці і торчасці М. Рудкоўскага] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2015. 19 чэрвеня (№ 25). С. 11.
- Рудкоўская, І. Некалькі згадак пра дзяцінства Міхася Рудкоўскага / Ірына Рудкоўская // Ганцавіцкі час. 2015. 16 красавіка (№ 16). С. 8.
- Шпак, М. Да ўгодкаў паэта — земляка Міхася Рудкоўскага / Марыя Шпак // Ганцавіцкі час. 2013. 18 красавіка (№ 16). С. 4.
- Хваль, А. Сучаснасць у кантэксце вечнасці : [да 75-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Ала Хваль // Полымя. 2011. № 4. С. 165–166.
- Рудкоўская, І. І памяць, і радасць, і боль… : [да 75-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Ірына Рудкоўская // Полымя. 2011. № 4. С. 166–170.
- Зарэцкая, В. «Мне вельмі да спадобы голас флейты…» : [творчы лёс паэта, перакладчыка М. Рудкоўскага] / Вера Зарэцкая // Роднае слова. 2011. № 4. С. 24–26.
- Яніцкі, М. «Мая любоў высокая, бы ранне…» : [пра М. Рудкоўскага] / Міхаіл Яніцкі // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2011. 26 сакавіка. С. 2.
- Яговдик, В. «Поэзия — аки птица…» : воспоминания о Михасе Рудковском / Владимир Яговдик // Нёман. 2011. № 3. С. 196–200.
- Пупач, Г. Жыві, паэт, свяці нам яркай зоркай! : [да 75-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Галіна Пупач // Савецкае Палессе. Ганцавічы, 2011. 16 красавіка. С. 3.
- Гришковец, В. «Маім барам звінець — не адзвінець…» : 17 апреля исполняется 75 лет со дня рождения замечательного поэта, нашего земляка Михася Рудковского / Валерий Гришковец // Заря. 2011. 16 апреля.
- Гарай, А. Імгненні радасці і смутку : [да 75-годдзя з дня нараджэння М. Рудкоўскага] / Анатоль Гарай // Народная трыбуна. 2011. 16 красавіка (№ 16). С. 11.
- Зарэцкая, В. Трохперсце, каб былі людзьмі і народам… / Вера Зарэцкая // Полымя. 2010. № 6. С. 170–172.