Панядзелак, 31 Май 2021 13:18

8 мая 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Міхайлавіча Рацько (1951), мастака, дызайнера

Леанід Міхайлавіч Рацько нарадзіўся 8 мая 1951 г. у вёсцы Кель Капыльскага раёна Мінскай вобласці. З дзяцінства праяўляў здольнасці да малявання. У 1970 г. закончыў рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве імя І. Ахрэмчыка. У 1975 г. закончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут.

 

У 1976–1993 гг. Леанід Рацько працаваў на Брэсцкім мастацкім камбінаце «Мастацтва». Працуе ў вобласці жывапісу, графікі, дызайну, мастацкай апрацоўкі металу. Аформіў шэраг інтэр’ераў і экстэр’ераў грамадскіх будынкаў г. Брэста і Брэсцкай вобласці. Асноўныя работы ў інтэр’ерах: свяцільнікі і пано ў рэстаране «Юбілейны» i Палацы культуры прафсаюзаў (Брэст), дэкаратыўнае пано ў Маларыцкім доме культуры, кінатэатры «Мір» г. Брэста.

З 1976 г. удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх і замежных калектыўных выстаўках. У 1988 г. прыняты ў Саюз мастакоў СССР. Правёў персанальныя выстаўкі жывапісу і графікі ў Брэсце (1991, 1993, 1998, 2002, 2007, 2009, 2011, 2016, 2021), Германіі (2002), Мінску (2011). Удзельнік міжнародных пленэраў у Польшчы, абласных і рэспубліканскіх пленэраў у Белавежскай пушчы.

Асноўныя творы жывапісу: «Адліга», «Астрамечава. Зімовы пейзаж», «Сосны», «Дворык», «Лета». Творцу натхняюць беларускія краявіды, прыгажосць жаночай фігуры, кветкавыя нацюрморты. Леаніда Рацько за эксперыменты з колерам і любоў да творчасці французскіх імпрэсіяністаў пачатку ХХ ст. называюць імпрэсіяністам нашага часу, «беларускім Ван Гогам». Галоўнае ў яго карцінах — колер, аўтар яскрава і жыва занатоўвае час і навакольны свет. Мастак праяўляе сябе ў розных стылях і тэхніках, мае скульптурныя кампазіцыі з дрэва і металу.

Прымаў удзел у рэспубліканскіх і ўсесаюзных конкурсах праектавання манументаў у гонар воінаў Вялікай Айчыннай вайны і інш. Лаўрэат усесаюзнага конкурсу «Галоўны манумент Перамогі на Паклоннай гары» (1988). Атрымаў першую прэмію рэспубліканскага конкурсу на памятны знак «Ахвярам Чарнобыльскай катастрофы» (1996), першую прэмію і дыплом Рэспублікі Беларусь за лепшы праект і пабудову года «Тэрмінал міжнароднага порта ў Іакагаме» (Японія, 1996).

Узнагароджаны медалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве» (2001), граматамі ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкага гарвыканкама. Лаўрэат прэміі «Берасцейская зорка» (2002).

Работы Л. М. Рацько знаходзяцца ў фондах Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея, галерэі г. Равенсбурга (Германія), у прыватных калекцыях у Беларусі, Польшчы, Германіі і інш.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Рацько Леанід Міхайлавіч : [рэпрадукцыя «Ню»] // Мастакі Брэстчыны : каталог / склад. П. А. Рабаў. Брэст, 2019. С. 68–69.
  2. Леанід Рацько : [рэпрадукцыя «Пейзаж»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст, 2010. С. 96–97.
  3. Леонид Ротько : [репродукция «Жёлтое поле»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / авт.-сост. М. Коньков [и др.]. Минск, 2002. С. 98–99.
  4. Леонид Ротько : [репродукция «Остромечево. Зимний пейзаж»] // Художники Брестчины : альбом-каталог / сост.: Б. Репак, А. Грищук, М. Коньков. Минск, 1997. С. 78–79.
  5. Рацько Леанід Міхайлавіч : [рэпрадукцыя «Лета»] // Беларускі саюз мастакоў, 1938–1998 : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1998. С. 456.
  6. Валасюк, Л. Белы квадрат Леаніда Рацько : [рэпрадукцыі: «Зімовы пейзаж», «Жаночы партрэт», «Дарога»] / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 52–53.
  7. Шляжко, Н. Полсотни полотен «белорусского Ван Гога» : юбилейная выставка Леонида Ротько открылась в выставочном зале на Советской / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 20 мая (№ 20). С. 20.
  8. Сацута, А. «Импрессионист нашего времени» : [о выставке живописи Л. Ротько в выставочном зале Брестского ООКЦ] / Алена Сацута ; фото Марины Лешкевич // Заря. 2021. 15 мая. С. 12.
  9. Соколовская, Е. «Осенний салон» в Таверни : [об участии брестских художников В. Куфко и Л. Ротько в выставке современного искусства во Франции] / Елена Соколовская // Заря. 2016. 11 октября. С. 4.
  10. Бурдыка, В. Чароўная магія колеру : [аб персанальнай выставе мастака Л. Рацько ў выставачнай зале Брэсцкага АГКЦ] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 9 верасня (№ 37). С. 12.
  11. Гапеева, Т. Выставка с расправленными крыльями : [о творчестве брестского художника Л. М. Ротько/ Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2016. 9 сентября (№ 37). С. 8.
  12. Павлова, Л. Художнику нужны расправленные крылья — тогда ему есть, что сказать людям / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 8 сентября (№ 37). С. 8.
  13. Шеламова, Т. Ослепление «Подсолнухами» : [о выставке Л. Ротько в выставочном зале ООКЦ] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2016. 7 сентября. С. 16.
  14. Павлова, Л. Леонид Ротько : новый угол зрения с высоты прожитых лет : [о творчестве и предстоящей персональной выставке брестского художника] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2016. 1 сентября (№ 36). С. 8.
  15. Юрэвіч-Малашчук, В. Спазнаць сэнс праз колер : [аб выстаўцы мастака Л. Рацько ў Мінску] / Вераніка Юрэвіч-Малашчук // Культура. 2011. 10 верасня (№ 37). С. 9.
  16. Бунеева, Л. «Жыве жывапiс!» как художественный манифест : [о выставке Л. Ротько] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 11 мая. С. 16.
  17. Павлова, Л. Белый квадрат художника Леонида Ротько / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 5 мая (№ 18). С. 10.
  18. Павлова, Л. Из калейдоскопа красок сотворяются миры : [о выставке Л. Ротько в выставочном зале ООКЦ] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2009. 9 апреля (№ 15). С. 9.
  19. Бунеева, Л. Цветы в букете и потоке энергий : [о выставке живописи Л. Ротько в выставочном зале ООКЦ] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2007. 31 января. С. 5.
  20. Не покидает нас весна и в зимнюю пору : персональная выставка работ брестского художника Леонида Ротько открылась в центральном зале ООКЦ // Брестский курьер. 2007. 25 января. С. 22.
  21. Павлова, Л. «Цель творчества — самоотдача...» : ежедневно ей служит художник Леонид Ротько / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2006. 11 мая (№ 19). С. 23.
  22. Диченская, Е. Свет полдня Леонида Ротько : [о выставке живописи в выставочном зале комбината «Мастацтва»] / Елена Диченская // Брестский курьер. 2001. № 21. С. 11.
  23. Логашева, Ю. Спасая мир, выжить самому : [о творчестве брестского живописца Л. Ротько] / Юлия Логашева // Вечерний Брест. 2001. 25 мая. С. 12.
  24. Вертинский, И. Если художника назвать тружеником, в первую очередь это касается Леонида Ротько : [о выставке Л. Ротько в художественном салоне «БелАрт»] / Игорь Вертинский // Брестский курьер. 1998. 5 марта (№ 10). С. 17.
  25. Тарыма, І. Храм душы чалавечай : [пра выставу брэсцкіх мастакоў Я. Маньякова і Л. Рацько] / Ірына Тарыма // Народная трыбуна. 1994. 26 сакавіка.
  26. Леонид Ротько : [об открытии выставки живописи Л. Ротько в Бресте] // Брестский курьер. 1993. 22 октября. С. 4.
  27. Васенін, А. Шэры дзень. Стары дом... : [аб выставе жывапісу Л. Рацько ў Брэсце] / А. Васенін // Заря. 1991. 23 июля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 750 разоў