Панядзелак, 07 Чэрвень 2021 14:32

17 ліпеня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Надзеі Уладзіміраўны Самерсавай (1961), вучонага ў вобласці сацыякультурнай дзейнасці і экалагічнага выхавання, кандыдата педагагічных навук

Надзея УладзіміраўнаСамерсава (у дзявоцтве Свідуновіч) нарадзілася 17 ліпеня 1961 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька любіў і ведаў паэзію, чытаў дочкам, Надзі і Наташы, вершы Пушкіна, Лермантава, Някрасава, ведаў шмат народных песень і выдатна іх спяваў. Маці добра вышывала. Надзя вучылася ў Дзівінскай сярэдняй школе, з удзячнасцю ўспамінае сваіх педагогаў, якія далі ёй трывалыя веды, асабліва настаўніцу рускай мовы і літаратуры Валянціну Мікалаеўну Свідуновіч.

 

Пасля заканчэння сярэдняй школы Надзея Свідуновіч паступіла ў Мінскі інстытут культуры на факультэт культурна-асветнай работы, які закончыла з «чырвоным» дыпломам, была размеркавана ў Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці. Паспяховы ўдзел у конкурсе на замяшчэнне вакантнай пасады выкладчыка МІК дазволіў вярнуцца ў інстытут (з 2004 г. — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў).

Надзею Самерсаву заўсёды прываблівала навука, навуковыя даследаванні ў вобласці культуры, якія змагла рэалізаваць, сумяшчаючы педагагічную дзейнасць. Навуковыя інтарэсы: сацыякультурная дзейнасць, сацыяльная педагогіка, экалагічная адукацыя, экалагічнае выхаванне, экалагічная культура. Паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю «Аптымізацыя экалагічнай адукацыі і выхавання падлеткаў ва ўстановах сацыякультурнай сферы» (1997). Кандыдат педагагічных навук, дацэнт, намеснік загадчыка кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці па навуковай рабоце, прафесар кафедры педагогікі сацыякультурнай дзейнасці.

Выкладае дысцыпліны: «Метадычнае забеспячэнне сацыяльна-культурнай дзейнасці», «Гісторыя сацыяльна-культурнай дзейнасці», «Эколага-культурная дзейнасць», «Тэорыя і методыка сувязей з грамадствам». У яе метадычнай скарбонцы навукова-метадычныя дапаможнікі, навуковыя манаграфіі, навучальныя праграмы, больш за 300 артыкулаў. Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронены шэраг кандыдацкіх дысертацый у галіне сацыяльна-культурнай дзейнасці.

На працягу многіх гадоў Н. У. Самерсава з’яўляецца кіраўніком і каардынатарам шматлікіх міжнародных эколага-адукацыйных праектаў, аўтарам і арганізатарам пастаянна дзеючых штомесячных семінараў-трэнінгаў для педагогаў школ і пазашкольных устаноў па экалагічнай адукацыі і выхаванні ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йёханеса Рау. Мае сертыфікаты міжнароднага ўзору па трэнерскай працы. Уваходзіць у склад Каардынацыйнага савета па адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Кобрынскай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

Працы Н. У. Самерсавай

  1. Теория и практика связей с общественностью / Н. В. Самерсова. – Минск : БГУКИ, 2017.
  2. Станаўленне і развіццё метадычнага забеспячэння сацыяльна-культурнай дзейнасці / Н. У. Самерсава. – Мінск : БГУКИ, 2017.
  3. Научно-педагогические основы экологического туризма / Н. В. Самерсова. – Минск : БГУКИ, 2017.
  4. Метадычны аспект дзейнасці клубных устаноў Рэспублікі Беларусь / Н. У. Самерсава. – Мінск : БГУКИ, 2016.
  5. Использование педагогического потенциала социально-культурной деятельности в процессе формирования экологической культуры личности / Н. В. Самерсова. – Минск : БГУКИ, 2012.
  6. Экологическая культура личности: социокультурный аспект : [монография] / Н. В. Самерсова ; Министерство культуры Республики Беларусь, Белорусский государственный университет культуры и искусств. – Минск : Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011. – 282, [1] с. : ил., табл.
  7. Экологическая культура личности в контексте становления духовных основ социокультурной устойчивости общества / Н. В. Самерсова. – Минск : БГУКИ, 2011.
  8. Тэарэтыка-метадалагічныя асновы сацыяльна-культурнай дзейнасці / Н. У. Самерсава [і інш.]. – Мінск : БГУКИ, 2008.
  9. Педагогические условия формирования экологической культуры личности : методические рекомендации для руководителей кружков и экологических клубов / Н. У. Самерсова. – Минск : Мэджик Бук, 2007. – 64 с.
  10. Сацыякультурная дзейнасць экалагічнага напрамку / Н. У. Самерсава. – Мінск : БГУКИ, 2005.
  11. Вслед за солнышком : экологический путеводитель для самых маленьких : пособие для воспитателей дошкольных учреждений, учителей начальной школы / Н. В. Самерсова, А. П. Байко. – Минск : Четыре четверти, 2005. – 183 с.
  12. Воспитание в процессе экологической деятельности : пособие для педагогов социальных, классных руководителей, воспитателей, специалистов системы внешкольного воспитания и обучения / Н. В. Самерсова. – Минск : Белорусская наука, 2005. – 231 с.
  13. Экологическая инициатива : [для педагогов и организаторов экологического образования школьников] / Н. В. Самерсова, Н. Н. Кошель, С. А. Петрова. – Минск : Беларусь, 2005. – 131 с.
  14. Сацыякультурнае праектаванне і псіхолага-педагагічная рэабілітацыя асобы / Н. У. Самерсава. – Мінск : БГУКИ, 2003.
  15. Оптимизация экологического образования и воспитания подростков в условиях социокультурной сферы : автореферат диссертации ... кандидата педагогических наук / Самерсова Надежда Владимировна ; Белорусский университет культуры. – Минск, 1997. – 19 с.
  16. Проблемы экологии: энергетический императив : изучение и использование энергоэффективных технологий в современной школе / Н. В. Самерсова // Народная асвета. 2018. № 7. С. 3437.
  17. Социокультурные основания становления экологической культуры личности / Н. В. Самерсова // Труды БГТУ. Серия 6, История, философия. 2018. № 2. С. 88–90.
  18. Шестой школьный день — «в объятиях» природы : социокультурный проект для младших школьников «Планета детства» / Н. В. Самерсова // Народная асвета. 2017. № 5. С. 34–36.
  19. Метадычны аспект дзейнасці клубных устаноў Рэспублікі Беларусь / Н. У. Самерсава // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 2016. № 1. С. 134–140.
  20. Использование педагогического потенциала социально-культурной деятельности в просессе формироания экологической культуры личности / Н. В. Самерсова // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 2012. № 2. С. 106–114.
  21. Формирование эколого-педагогической компетентности специалиста социокультурной сферы / Н. В. Самерсова // Беларуская культура ва ўмовах глабалізацыі. Мінск, 2011. С. 332336.
  22. Булыгина Т. Г. Загрязнение и истощение водных ресурсов / Т. Г. Булыгина, Н. В. Самерсова, А. П. Байко // Экалогія. 2010. № 3. С. 46–51.
  23. Активные методики в экологическом образовании : методы работы с группой / Н. В. Самерсова, Н. Н. Кошель // Экалогія. 2008. № 4. С. 24–26.

 

Аб жыцці і дзейнасці Н. У. Самерсавай

  1. Самерсава Надзея Уладзіміраўна // Людзі навукі нашага краю :біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацы  ; склад. С. Д. Курачук. 2-е выд., дапрац. і дап. – Кобрын, 2020. С. 126–127 : фат.
  2. 60 гадоў з дня нараджэння Н. У. Самерсавай (1961) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 21.
  3. Пашкович, Л. Сладко пахнут праздники... : [уроженка д. Дивин Н. В. Самерсова, профессор, кандидат педагогических наук, любит приезжать на свою малую родину] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 1 жніўня. С. 5.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 751 разоў