Аўторак, 22 Чэрвень 2021 08:56

26 чэрвеня 2021 г. — 80 гадоў з пачатку дзейнасці партызанскага атрада пад камандаваннем В. З. Каржа (Пінск; 1941), аднаго з першых у Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны

           Васіль Захаравіч Корж (1899–1967) у 1921–1925 гг. быў актыўным удзельнікам партызанскага руху ў Заходняй Беларусі. З 1925 г. працаваў старшынёй калгасаў у Слуцкім і Старобінскім раёнах. У 1931–1939 гг. служыў у органах НКВД. У 1936–1937 гг. у якасці камандзіра інтэрнацыянальнага атрада ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Іспаніі.

З 1940 г. В. З. Корж працаваў загадчыкам сектара Пінскага абкама КП(б)Б. Нядзіўна, што менавіта Васіль Захаравіч ужо 26 чэрвеня 1941 г. стварыў у Пінску адзін з першых у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны партызанскіх атрадаў. Яго атрад пачаткова складаўся з 60 народных мсціўцаў — камуністаў, камсамольцаў, савецкіх актывістаў. Камісары атрада — Мікіта Іванавіч Бандаровец, Васілій Цімафеевіч Меркуль.

Некалькі дзён атрад ахоўваў вакзал, друкарню, вёў разведку на дарогах. 28 чэрвеня 1941 г. у раёне в. Пасенічы Пінскага раёна быў дадзены першы бой партызанскага атрада. Група партызан пад камандаваннем Рыгора Карасёва па загадзе В. З. Каржа (псеўданім — Камароў) зрабілі засаду на шашы, падбілі варожы танк, захапілі некалькі палонных і трафеі. Сярод удзельнiкаў бою: Эдуард Балеслававіч Нордман, Іван Іванавіч Чуклай i iнш. Гэты бой «камароўцаў», у якім яны не страцілі ніводнага байца, лічыцца самым першым у гісторыі партызанскага руху ўсяго былога СССР.

4 ліпеня каля в. Галева атрад пад камандаваннем В. З. Каржа ўступіў у бой з кавалерыйскім эскадронам варожай разведкі. Узброеныя ручнымі кулямётамі, гранатамі і вінтоўкамі партызаны зрабілі засаду. У час бою былі знішчаны 17 немцаў і дзве танкеткі, загінулі некалькі партызан. У першыя чыслы жніўня па дарозе Жыткавічы – Ленін ля в. Крапіўнае група партызан пад камандаваннем В. З. Каржа абстраляла нямецкую аўтамашыну і два матацыклы, былі забіты 15 афіцэраў і салдат.

Пінск быў акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі 5 ліпеня 1941 г. Пінскі атрад быў вымушаны змагацца ў аўтаномным рэжыме, без сувязі з Чырвонай арміяй. Дзякуючы гераізму Веры Харужай, якая змагла дабрацца праз лінію фронту да Масквы, з зімы атрад ужо кіраваўся з Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б.

Увосень 1941 г. В. З. Корж на чале атрада партызан прайшоў рэйдам па раёнах Мінскай і Палескай абласцей. Са жніўня 1942 г. Васіль Захаравіч — член Пінскага падпольнага абкама КП(б)Б, адначасова з лістапада 1942 г. — камандзір Пінскага партызанскага злучэння, якое налічвала ў 1943 г. каля 8,5 тыс. партызан.

Узімку 1942–1943 гг. партызаны пад камандаваннем В. З. Каржа здзейснілі санны рэйд па тылах немцаў, разграміўшы пры гэтым дзясяткі фашысцкіх гарнізонаў. У сакавіку 1943 г. на базе атрада В. З. Каржа створана партызанская брыгада імя С. М. Будзённага Пінскага партызанскага злучэння. 16 верасня 1943 г. В. З. Каржу прысвоена званне генерал-маёра.

Байцы атрада В. З. Каржа працягвалі мініраваць рэйкі і адпраўляць цягнікі пад адхон. За час вайны партызаны Піншчыны знішчылі больш за 26 тыс. фашыстаў, узялі ў палон 199 варожых афіцэраў і салдат, падарвалі 464 эшалоны, знішчылі 86 танкаў і бронемашын, 770 аўтамашын, узарвалі 279 мастоў, разграмілі 32 нямецкія гарнізоны.

Брыгада імя С. М. Будзённага злучылася з Чырвонай арміяй 17 ліпеня 1944 г., у ёй на той дзень налічвалася 1078 чалавек. 15 жніўня 1944 г. В. З. Каржу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Партызаны Піншчыны ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

На будынку (вул. Заслонава, 8), дзе быў створаны партызанскі атрад, у 1964 г. устаноўлена мемарыяльная дошка. На месцы першага бою партызан ля в. Пасенічы ўстаноўлены помнік (1986). У Пінску адкрыты мемарыял «Партызанам Палесся» (2002). Імем партызанскага камандзіра В. З. Каржа названы вуліцы ў Мінску, Пінску, Салігорску, Лунінцы, Слоніме, усталяваны мемарыяльныя дошкі ў Мінску і Салігорску. У Пінску і Пінскім раёне таксама ўшанаваны імёны Э. Б. Нордмана, І. І. Чуклая, В. З. Харужай і іншых патрыётаў — падпольшчыкаў і партызан.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай.
Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Партызанскі рух на Піншчыне // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 263–267.
  2. Пінскае партызанскае злучэнне // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 495.
  3. Место создания партизанского отряда В. З. Коржа : [Пинск, ул. Заслонова, 8] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии, Брестская область. Минск, 1990. С. 322–323.
  4. Место первого боя Пинского партизанского отряда : [д. Посеничи] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии, Брестская область. Минск, 1990. С. 347.
  5. Место боя партизан : [д. Галево] / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии, Брестская область. Минск, 1990. С. 330.
  6. Пінскія фарміраванні, якія дзейнічалі на тэрыторыі Пінскага раёна : отряд «Комарова» // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 251.
  7. З дзённіка В. З. Каржа, былога камандзіра Пінскага партызанскага атрада // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 261–262.
  8. З дзённіка былога камандзіра атрада Васіля Захаравіча Каржа // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 274.
  9. З успамінаў Героя Савецкага Саюза В. З. Каржа, былога камандзіра Пінскага партызанскага злучэння // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 272–274.
  10. Як «адпраўлялі» ў адстаўку ваяводу : расказ Васіля Каржа // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 199–200.
  11. З дакладной запіскі былога сакратара Пінскага абкома КП(б)Б С. М. Улазава : у першыя дні вайны // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 220–222.
  12. З дакладной запіскі В. З. Каржа ў ЦК КП(б)Б і ЦШПР аб дзейнасці партызан Піншчыны з чэрвеня 1941 г. па 3 красавіка 1942 г. // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 275–277.
  13. Слова пра камандзіра : з успамінаў Э. Б. Нордмана, аднаго з першых партызан атрада В. З. Каржа, генерала дзяржбяспекі ў адстаўцы // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 259–261.
  14. Корж Васіль Захаравіч / Дз. У. Караў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 418.
  15. Корж Василь Захаравич / Дзмітрый Караў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 237.
  16. Корж Васіль Захаравіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 271–272.
  17. Корж Васіль Захаравіч // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 258.
  18. Корж Васіль Захаравіч // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 272–273.
  19. Пінская вобласць // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, (1941–1945) : бібліяграфічны паказальнік / Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Мінск, 1995. С. 162–163.
  20. Варанкова, І. Ю. Пінск у першыя дні Вялікай Айчыннай вайны (22 чэрвеня – 4 ліпеня 1941 г.) / Варанкова І. Ю., Літвін А. М., Яленская І. Э. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання. Мінск, 2012. С. 467–477.
  21. Антонович, С. Партизан первого дня / Славомир Антонович // Ушедшие в бессмертие : документальные очерки / Славомир Антонович. Минск, 2010.
    C. 320–329.
  22. Корнилович, Э. А. Корж Василий Захарович / Э. А. Корнилович // Беларусь: созвездие политических имен / Э. А. Корнилович. Минск, 2010. С. 314–315.
  23. Казаченок, В. Е. Партизанское соединение Пинской области / В. Е. Казаченок // Высшее партизанское командование Белоруссии, 1941–1944 : справочник. Минск, 2009. С.  40–249.
  24. Крынко, К. В. Партизанское движение на Пинщине в годы Великой Отечественной войны / К. В. Крынко // Исследования молодых учёных Пинщины : материалы ІІ научно-практической конференции, посвящённой 68-летию Победы в Великой Отечественной войне, Пинск, 14 мая 2005 года. Пинск, 2005. С. 13–16.
  25. Народная борьба против фашистских оккупантов на Пинщине // Из истории партизанского движения в Белоруссии (1941–1944 годы) : сборник воспоминаний. Минск, 1961. С. 210–239.
  26. Смирнов, Н. И. Генералы партизанских лесов / Н. И. Смирнов, И. А. Судленков ; [предисловие Н. В. Скобелева]. – Минск : Белпринт, 2018. – 277, [2] с.
  27. Смирнов, Н. И. Генерал Корж. Неизвестные страницы... / Николай Смирнов. – Минск : Звязда, 2014. – 68с., [16] л. ил.
  28. Цуба, М. В. В. З. Корж : невядомыя і малавядомыя старонкі жыцця / М. В. Цуба. – Пінск : Паляшук, 2010. – 85, [2] с.
  29. Смирнов, Н. И. Василий Мудрый / Н. И. Смирнов. – Минск : Беларусь, 2009. – 335 с. – (Имя).
  30. Нордман, Э. Б. Не стреляйте в партизан... / Э. Б. Нордман. – Минск : Беларусь, 2007. – 200 с.
  31. Литвинчук, В. А. Там, за Днепро-Бугом / В. А. Литвинчук. – Брест : Брестская типография, 2005. – 479 с.
  32. Корж, Е. С. Вся жизнь Отчизне / Е. С. Корж. – Минск : Беларусь, 1984. – 239 с.
  33. Касель, А. Месть ручной сборки : [пистолет-пулемёт образца 1944 г. сделан бойцами Пинского партизанского отряда В. З. Коржа] / Алина Касель // Рэспубліка. 2020. 4 лютага. С. 9.
  34. Литвинович, Е. Пример в борьбе : [о Герое Советского Союза В. З. Корже и его партизанской деятельности] / Евгений Литвинович // Заря. 2019. 19 января. С. 6.
  35. Стрелец, М. Партизанский генерал : [о Герое Советского Союза В. З. Корже и его партизанской деятельности] / Михаил Стрелец // Полесская правда. Пинск, 2019. 12 января. С. 4.
  36. Трофимычев, Д. С первого дня войны! : [о Герое Советского Союза В. З. Корже и его партизанской деятельности] / Денис Трофимычев // Белорусская военная газета. 2019. 5 марта. С. 7.
  37. Быченя, В. Правдоруб Корж : его партизанский отряд уже через неделю после начала Великой Отечественной схлестнулся с врагом / Владимир Быченя // Народная газета. 2015. 27 лістапада (№ 47). С. 23.
  38. Нікалаеў, М. Фронт за лініяй фронту : [аб Пінскім партызанскім злучэнні] / М. Нікалаеў // Беларусь. 2015. № 5. С. 24–25.
  39. Коркунова, Л. Василий Корж : легендарный комбриг / Лера Коркунова // Полесская правда. Пинск, 2015. 31 января. С. 10.
  40. Ильенков, В. Оставались... сражаться : [о Герое Советского Союза В. З. Корже и его партизанской деятельности] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2011. № 49. С. 12 ; № 50. С. 2 ; № 52. С. 2.
  41. К 70-летию первого партизанского боя : [у истоков партизанского движения на Пинщине стоял партизанский отряд под командованием В. З. Коржа] // Інфармацыйны бюлетэнь Пінскага гарвыканкама. 2011. № 14. С. 13–15.
  42. Ильенков, В. Оружие полесских партизан / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2010. № 15. С. 2.
  43. Федорович, В. Партизанский «перчик» в кашу оккупантов / Валерий Федорович // Пінскі веснік. 2009. № 51. С. 4.
  44. Славин, Л. Человек из легенды / Леонид Славин // Пінскі веснік. 2009. № 14. С. 2.
  45. Смирнов, Н. Партизан первого часа / Николай Смирнов // Советская Белоруссия. 2009. № 61. С. 10.
  46. Рисник, С. Первый партизанский бой / С. Рисник // Рэспубліка. 2009. 9 красавіка. С. 6.
  47. Смирнов, Н. Уроки Василия Коржа / Н. Смирнов // Нёман. 2009. № 2. С. 109–125.
  48. В. З. Коржу 100 лет : [юбилею посвящён весь выпуск газеты] // Голос партизан. 1999. № 1.
  49. Ильенков, В. Он остался национальным героем / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 1999. 8 студзеня.
  50. Шапиро, С. Генералу полей и пущ посвящается / С. Шапиро // Полесская правда. Пинск, 1999. 9 января.
  51. Ефимович, В. Патриот земли белорусской : В. З. Коржу — 100 лет / В. Ефимович // Полесская правда. Пинск, 1998. 30 декабря.
  52. Корж, В. З. Моя борьба и труд : записки,воспоминания,документы / В. З. Корж ; вступительное слово и публикация З. Корж, Е. Барановского, В. Селеменёва // Нёман. 1998. № 2. С. 177228.
  53. Ермаловіч, В. З архіваў партызанскага руху / Віктар Ермаловіч // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 2. С. 13–19.
  54. Самуйлик, М. Неизвестное о партизанском генерале Корже / М. Самуйлик // Пінскі веснік. 1994. 15 студзеня.
  55. Корж, В. З. Начало / В. З. Корж ; литературная обработка П. Огуя // Нёман. 1982. № 3. С. 143163.

 

Чытаць 815 разоў