Чацвер, 08 Ліпень 2021 12:56

25 мая 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Платонавіча Прымачука (1936), гісторыка, эканаміста, прафесара Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута

Іван Платонавіч Прымачук нарадзіўся 25 мая 1936 г. у вёсцы Мацы Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства прыпала на ваенныя і пасляваенныя гады. Закончыў Стрыгаўскую сярэднюю школу, што за 3 км ад роднай вёскі.

 

У 1960 г. Іван Прымачук закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. У розныя гады І. П. Прымачук працаваў завучам Лужкаўскай школы Маладзечанскага раёна, выкладчыкам Мінскага індустрыяльнага тэхнікума будаўнічых матэрыялаў, інспектарам, начальнікам аддзела Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР.

Пасля паспяховай абароны кандыдацкай дысертацыі «Развитие международного сотрудничества высшей школы Советской Белоруссии (1959–1975 гг.)» (1980) І. П. Прымачуку была прысвоена навуковая ступенькандыдата гістарычных навук.З 1986 г. — дацэнт Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1992 г. — Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт). З 2000 г. Іван Платонавіч узначальвае кафедру гісторыі сусветнай цывілізацыі Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (МГЭІ). У 2001 г. яму прысвоена званне прафесара.

Колам навуковых інтарэсаў І. П. Прымачука з’яўляюцца міжнародныя сувязі Беларусі ў галіне адукацыі і навукі, станаўленне капіталістычных адносін на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.

Аўтар больш за 40 навуковых прац па гісторыі Беларусі, а таксама па міжнароднай эканоміцы, палітычнай эканоміі і інш. Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў для ВНУ «Эканамічная гісторыя Беларусі» (1983, 1996, 1999), «Экономическая история зарубежных стран» (1996, 1998), «Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый)» (2002, 2003). Удзельнiчаў у падрыхтоўцы гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Кобрынскі раён» (2002).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

 

Працы І. П. Прымачука

  1. Беларусь: история, краеведение, этнология в контексте мировых цивилизаций : учеб.-метод. пособие для студентов 1-го курса заочной формы обучения / Междунар. гуманитар.-экон. ин-т ; авт.-сост.: И. П. Примачук [и др.]. – Минск : Веды, 2003. – 122 с.
  2. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый) : вучэб.-метад. комплекс / [аўт.-склад.: В. П. Вірская, І. П. Прымачук і інш. ; рэд. А. М Алпееў]. – Мінск : Веды, 2002. – 239 с.
  3. Эканамічная гісторыя Беларусі : [вучэб. дапам. для студэнтаў экан. спецыяльнасцей ВНУ / В. І. Галубовіч, Р. І. Ермашкевіч, І. П. Прымачук і інш.]. –
    3-е выд., дап. і перапрац. – Мінск : Экаперспектыва, 1999. – 447 с.
  4. Экономическая история зарубежных стран : курс лекций / Н. И. Полетаева, В. И. Голубович, И. П. Примачук [и др.] ; под общ. ред. В. И. Голубовича. – Минск : Экоперспектива, 1996. – 432 с.
  5. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі. Вып. 1 / І. П. Прымачук [і інш.]. – Мінск : Экаперспектыва, 1994. – 96 с.
  6. Мировое общественное развитие (1970–1985 гг.) : учеб. лекция / [подгот. И. П. Примачук]. – Минск : [б. и.], 1991. – 20 с.
  7. Влияние Великого Октября на мировое историческое развитие (1917–1920 гг.) : учеб. лекция / И. П. Примачук ; Белорус. гос. ин-т нар. хоз-ва им. В. В. Куйбышева, Каф. полит. истории. – Минск : [б. и.], 1990. – 24 с.
  8. Участие Белорусской ССР в подготовке национальных кадров для зарубежных стран / И. П. Примачук ; Правление о-ва «Знание» Белорус. ССР. – Минск : [б. и.], 1987. – 23 с.
  9. Белорусская ССР и социалистические страны: укрепление дружбы, сотрудничества, братства (1945–1987 гг.) : сборник / [Г. Г. Сергеева, И. П. Примачук и др.]. – Минск : Наука и техника, 1987. – 303 с. – Из содерж.: Содружество в сфере образования / И. П. Примачук.
  10. Участие Белорусской ССР в подготовке национальных кадров для зарубежных стран / И. П. Примачук. – Минск : Общество «Знание» БССР, 1987. – 23 с. – (Материал в помощь лектору).
  11. Развитие международного сотрудничества высшей школы Советской Белоруссии (1959–1975 гг.) : автореферат диссертации ... кандидата исторических наук : 07.00.02 / Примачук Иван Платонович ; Белорус. гос. ун-т им. В. И. Ленина. – Минск, 1980. – 23 с.
  12. Ленин всегда с нами / М-во высш. и сред. специального образования Белорус. ССР ; сост.: И. П. Примачук [и др.]. – Минск : Изд-во БГУ им. В. И. Ленина, 1972. – 55 с.
  13. Нам стала родной Белоруссия : [сборник статей иностранных студентов / сост.: И. П. Примачук и др.]. – Минск : Вышэйшая школа, 1968. – 140 с.
  14. Формирование антигитлеровской коалиции в годы Второй мировой войны / И. П. Примачук // Гуманітарна-эканамічны веснік. 2005. № 1. С. 42–47.
  15. Прававое рэгуляванне сацыяльна-энамічнай сферы Беларусі (60-я гг. XIX пачатак XX ст.) / І. П. Прымачук // Гуманітарна-эканамічны веснік. 2000. № 1.

 

Аб жыцці і дзейнасці І. П. Прымачука

  1. Прымачук Іван Платонавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 427.
  2. Прымачук Іван Платонавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 440.
  3. Прымачук Іван Платонавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 121–122 : фат.
  4. 85 гадоў з дня нараджэння І. П. Прымачука (1936) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 20.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 769 разоў