У райцэнтры ўжо працавала сярэдняя школа з беларускай мовай навучання. Новую школу размясцілі ў цэнтры горада, у некалькіх жылых дамах, у якіх уладкавалі класныя пакоі. Спачатку не было сшыткаў, падручнікаў, неабходнай мэблі, інвентару. Пісаць вучыліся на газетах, а чарніла рабілі з сажы. Не хапала газы (керасіну) для асвятлення пакояў, якія былі перапоўнены вучнямі.
Першымі настаўнікамі былі Анастасія Ігнацьеўна Царык, Людміла Паўлаўна Галкіна, Аляксандра Іванаўна Кузьміч, Трафім Ігнацьевіч Крот і інш. Адна з першых настаўніц — Кацярына Афанасьеўна Кузьміч — успамінала, што у першым класе былі дзеці-пераросткі дзесяцігадовага ўзросту, бо ў час трохгадовай акупацыі не вучыліся. Нягледзячы на ўсе цяжкасці пасляваеннага разбурэння, дзеці мелі вельмі вялікае жаданне вучыцца.
Не хапала прафесійных настаўнікаў, сюды накіроўвалі спецыялістаў з Усходняй Беларусі і Расіі. У 1949 г. пачатковая школа № 2 перайшла да навучання па сямігадовай праграме. У 1952 г. атэстаты атрымаў 21 вучань. У тым жа годзе школа стала дзесяцігадовай — СШ № 2. У розныя гады калектыў школы ўзначальвалі: Прохар Трафімавіч Краснякоў, Марыя Цімафееўна Мірановіч, Марыя Фёдараўна Лакіза, Вячаслаў Андрэевіч Уткін, Ніна Іванаўна Гічэн.
У 1961 г. на вул. Кастрычніцкай, 44 быў узведзены трохпавярховы будынак школы, што стала сапраўдным шчасцем для сотняў навучэнцаў. Каб хутчэй завяршыць будаўніцтва, нават было прыпынена ўзвядзенне новай базы мясцовага масласырзавода. Замест прыстасаваных драўляных дамоў з пячным ацяпленнем навучэнцы і настаўнікі атрымалі сучасны цагляны будынак з выгодамі. Дырэктарам на той час быў Іван Якімавіч Ганчарык.
У 1962–1986 гг. дырэктарам школы працаваў былы партызан і франтавік, настаўнік гісторыі Міхаіл Уладзіміравіч Шэлехаў (1926–2015), выдатнік народнай адукацыі БССР (1967) і СССР (1972). Па яго ініцыятыве напачатку 1964 г. адкрыты гісторыка-краязнаўчы музей, пачалі святочна адзначацца юбілеі школы, на якія запрашаліся былыя настаўнікі, выпускнікі.
Паступова ўдасканальвалася матэрыяльная база, кабінеты напаўняліся неабходным абсталяваннем, павялічваўся фонд школьнай бібліятэкі. У 1970 г. намаганнямі Васіля Міхайлавіча Бердніка быў створаны кабінет ваеннай падрыхтоўкі. Вучні 5–9-х класаў працавалі на школьным вопытна-вытворчым участку, дапамагалі калгасу «40 год Кастрычніка»: палолі буракі, выбіралі бульбу. За школай былі замацаваны 20 га бульбы і 10 га буракоў. Школа супрацоўнічала з інструментальным заводам, які па-шэфску дапамог абсталяваць кабінет прафарыентацыі, а вучні на ўроках працы шылі мяхі для завода — за месяц па 100 мяхоў ад класа (1982).
Рэгулярна адбываліся сустрэчы з удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны. Піянеры і камсамольцы хадзілі ў паходы па месцах баявой славы, многімі паходамі кіраваў былы партызан, настаўнік працоўнага навучання Антон Антонавіч Плаўчанка. Працавалі спартыўныя секцыі: лёгкаатлетычная, валейбольная, баскетбольная і інш. Дзейнічалі гурткі мастацкай самадзейнасці: вакальныя, танцавальныя, драматычны; была вакальная група з маладых настаўнікаў. Летам 1964 г. танцавальны гурток ездзіў у Мінск, дзе выступіў на тэлебачанні. У лютым 1974 г. адбылася сустрэча з маскоўскай пісьменніцай Лідзіяй Абухавай, аўтарам кнігі «Глубынь-городок». На канікулах вучні ездзілі на экскурсіі ў Пінск, Брэст, Мінск, Ленінград і інш.
З 1987 г. дырэктарам быў матэматык Барыс Іосіфавіч Раманчук, потым Сяргей Антонавіч Труханавец, цяпер — Наталія Уладзіміраўна Свірыдчук. За гады дзейнасці СШ № 2 больш за 130 выпускнікоў атрымалі залатыя і сярэбраныя медалі, больш за 900 паступілі ў ВНУ. Першымі залатыя медалі ў 1954 г. атрымалі Тамара Трафімаўна Крот і Таісія Мікалаеўна Шасцюк, сярэбраныя — Ілья Залманавіч Райскі (1955), Іосіф Залманавіч Райскі (1956), Жана Васільеўна Урбановіч (1958).
Сярод выпускнікоў СШ № 2 ёсць вядомыя асобы: авіяканструктар Мікалай Яфімавіч Румен (выпускнік 1962 г.), пісьменнік Георгій Васільевіч Марчук (1965), мастак Анатоль Аляксандравіч Концуб (1966), кандыдат тэхнічных навук Васілій Мікалаевіч Маліноўскі (1966), генерал-лейтэнант Васіль Антонавіч Плаўчанка (1968), доктар медыцынскіх навук Яўген Мікалаевіч Шапецька (1971), паэт і драматург Міхаіл Міхайлавіч Шэлехаў (1971), кандыдат фізіка-матэматычных навук Георгій Іванавіч Сайдаль (1973), паэт Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк (1974) і інш.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii
- Грышко, І. Р. Сістэма адукацыі ў пасляваенныя і 1950-я гады / І. Р. Грышко, Ю. С. Юркевіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 430–437.
- Шэлехаў Міхаіл Уладзіміравіч // Памяць. Столінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 499.
- Марчук, Г. Настаўнікі майго юнацтва : [успаміны] / Георгій Марчук // Навіны Палесся. Столін, 2018. 20 красавіка. С. 7 ; 4 мая. С. 7 ; Настаўніцкая газета. 2018. 5 мая. С. 14.
- Живёт память : [Михаил Владимирович Шелехов (1926–2015) : некролог] // Навiны Палесся. Столiн, 2015. 5 чэрвеня. С. 8.
- Шелехов, М. Школа Победы : [воспоминания выпускника 1971 г. к 70-летию СШ № 2 г. Давид-Городка] / Михаил Шелехов // Навiны Палесся. Столiн, 2014. 31 кастрычнiка. С. 8.
- Мірановіч, В. Юбілей школы : [о праздновании 60-летия СШ № 2 г. Давид-Городка] / Валянціна Мірановіч // Навіны Палесся. Столін, 2004. 2 лістапада.
С. 1–2. - Давідовіч, У. Школьныя гады : [пра выпускны баль у СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / У. Давідовіч // Навіны Палесся. Столін, 1985. 20 ліпеня.
- Пашкевіч, Н. У фонд фестывалю : [пра школьны лагер для малодшых класаў «Сонейка» ў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка, у якім прайшоў кірмаш кулінарных вырабаў «Ласуха», выручаныя грошы пералічаны ў фонд ХІІ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Маскве] / Н. Пашкевіч // Навіны Палесся. Столін, 1985. 11 ліпеня.
- Давідовіч, У. Школьныя гады : [пра выпускны вечар у СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / У. Давідовіч // Навіны Палесся. Столін, 1985. 20 ліпеня.
- Давыдовіч, У. Час марна не праходзіць : [пра супрацоўніцтва СШ № 2 г. Давыд-Гарадка з інструментальным заводам] / У. Давыдовіч // Навіны Палесся. Столін, 1985. 15 чэрвеня.
- Шэлехаў, М. Школе — 40 гадоў : [пра гісторыю СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1984. 20 лістапада.
- Пашкевіч, Н. Юбілей школы / Н. Пашкевіч // Навіны Палесся. Столін, 1984. 15 лістапада.
- Давыдовіч, У. Бывай, лета! : [пра паступленне выпускнікоў у ВНУ і летні лагер працы і адпачынку «Сонейка» СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / У. Давыдовіч // Навіны Палесся. Столін, 1982. 28 жніўня.
- Шэлехаў, М. Пятая працоўная : [пра лагер працы і адпачынку для старшакласнікаў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка — вучні працавалі на палях калгаса «40 год Кастрычніка»] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1981. 22 жніўня.
- Шмат, В. Прысвечаны Дню настаўніка : [пра святочны вечар у СШ № 2 г. Давыд-Гарадка, на якім правялі на заслужаны адпачынак настаўніцу Кацярыну Афанасьеўну Кузьміч] / В. Шмат // Навіны Палесся. Столін, 1976. 7 кастрычніка.
- Шэлехаў, М. Юбілей школы / М. Шэлехаў // Навіны Палесся. 1974. 5 кастрычніка.
- Дранько, Л. Сустрэча з пісьменніцай : [пра сустрэчу з Л. Абухавай у СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / Л. Дранько // Навіны Палесся. Столін, 1974. 2 сакавіка.
- Плаўчанка, А. Для сініц і снегіроў : [вучні СШ № 2 г. Давыд-Гарадка зрабілі і развесілі 60 кармушак для птушак] / А. Плаўчанка // Навіны Палесся. Столін, 1972. 4 лістапада.
- Домнiч, Н. Цiкавая сустрэча : [пра сустрэчу пiянераў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка з ветэранамi вайны Я. Д. Карпенкам, Ф. I. Кузьмiчом, I. С. Гваздзюкевiчам, А. А. Плаўчанкам] / Н. Домнiч // Навiны Палесся. Столін, 1972. 2 сакавіка.
- Ваенны кабінет : [пра кабінет ваеннай падрыхтоўкі, які абсталяваў Васіль Міхайлавіч Берднік] // Навіны Палесся. 1971. 10 чэрвеня.
- Шэлехаў, М. Нашы плёны. Школе — 25 год / М. Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1969. 30 верасня.
- Шэлехаў, У. Экзамены здадзены, бывай, школа! : [сёлета школу закончылі 63 чалавекі; залатыя медалі атрымалі Лена Грычык і Валя Пашкевіч, сярэбраныя — Люба Камко і Люба Кулага] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1968. 2 ліпеня.
- Грычык, В. Гонар школы : [пра стэнд «Гонар школы», дзе змешчаны фотапартрэты медалістаў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / В. Грычык // Навіны Палесся. Столін, 1966. 29 кастрычніка.
- Ганчарык, Г. Сейбіт ведаў : [пра настаўніцу СШ № 2 г. Давыд-Гарадка Кацярыну Апанасаўну Кузьміч, якая працуе ў школе з 1944 г.] / Г. Ганчарык // Навіны Палесся. Столін, 1966. 1 кастрычніка.
- Шэлехаў, М. З чаго мы пачалі : [аб патрыятычным выхаванні ў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка — гісторыка-краязнаўчы музей, сустрэчы з ветэранамі вайны, паходы па месцах баявой славы, паездкі ў Брэцкую крэпасць] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1966. 19 мая.
- Грычык, В. Радасць сустрэчы : [аб сустрэчы выпускнікоў СШ № 2 г. Давыд-Гарадка, на якую прыехала настаўніца Людміла Мікалаеўна Краўчук; уручаны залатыя медалі Святлане Івановай і Валянціне Ткачовай] / Валя Грычык // Навіны Палесся. Столін, 1966. 8 лютага.
- Грычык, В. Ажыла школьная сцэна : [пра дзейнасць драматычнага гуртка пад кіраўніцтвам Ізаліны Антонаўны Гайдучонак] / В. Грычык // Навіны Палесся. Столін, 1964. 5 снежня.
- Грычык, В. Наша школа будзе патанаць у зеляніне : [аб пасадцы дрэў вакол СШ № 2 г. Давыд-Гарадка] / В. Грычык // Навіны Палесся. Столін, 1964. 31 кастрычніка.
- Шэлехаў, М. У кабінеце па атэізму : [пра кабінет, якім кіруе настаўніца гісторыі Раіса Лук’янаўна Дарковіч] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1964. 3 кастрычніка.
- Шэлехаў, М. Юбілей школы. 20-годдзе Давыд-Гарадоцкай школы № 2 : [за час існавання школы атрымалі незакончаную сярэднюю адукацыю 650 чалавек, атэстат сталасці — 223 чалавекі, з іх 2 з залатымі і 7 з сярэбранымі медалямі] / М. Шэлехаў // Навіны Палесся. Столін, 1964. 30 верасня.