Аўторак, 31 Жнівень 2021 08:58

5 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Андрэевіча Мішчанчука (1946), акцёра тэатра і кіно, педагога, заслужанага артыста БССР

Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук нарадзіўся 5 жніўня 1946 г. у в. Валавель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сялянскай сям’і. У школе Валодзю навучылі любіць літаратуру, тэатр, ахвотна наведваў школьны тэатральны гурток, канешне, любіў кіно.

 

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1962) спрабаваў паступіць у Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, прайшоў тры туры, але не прынялі як непаўналетняга. На наступны год паступіў на курсы пры Доме народнай творчасці ў Брэсце, на танцавальнае аддзяленне, па заканчэнні працаваў як харэограф-пастаноўшчык у Драгічынскім раённым доме культуры.

У 1968 г. Уладзімір Мішчанчук скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно» (педагогі А. І. Бутакоў, В. П. Рэдліх). З 1968 г. па 1985 г. працаваў акцёрам Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра. У 1973 г. ва ўзросце дваццаці сямі гадоў быў прызначаны дырэктарам гэтага тэатра; стаў самым маладым дырэктарам тэатра ў СССР і першым акцёрам-дырэктарам у Беларусі.

Уладзімір Мішчанчук  характарны акцёр, творчасць якога адметная мастацтвам імправізацыі, разнастайнасцю сцэнічных фарбаў. Найбольш значныя ролі стварыў у камедыйным рэпертуары тэатраў. Шмат здымаўся ў кіно: «Водитель автобуса» (1983), «Паляванне на апошняга жураўля» (1986), «Тры талеры» (2005), «В июне 41-го» (2008) і інш. (усяго больш за 80 кінароляў).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў (1971), Беларускага саюза кінематаграфістаў, Міжнароднай акцёрскай гільдыі (2008). У 1977 г. за творчыя поспехі ў развіцці тэатральнага мастацтва прысвоена ганаровае званне «Заслужаны артыст Беларускай ССР». За шматгадовую грамадскую дзейнасць па прапагандзе тэатральнага мастацтва ўзнагароджаны ганаровымі знакамі: «Отличник культурного шефства на селе» (1974), «Отличник культурного шефства над Вооружёнными Силами СССР» (1980), «Отличник милиции» (1982).

У 1985 г. У. А. Мішчанчук пераведзены ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на пасаду загадчыка кафедры майстэрства акцёра і рэжысуры. З 1990 г. і па сённяшні дзень — дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У 1994 г. У. А. Мішчанчуку прысвоена вучонае званне дацэнта, у 2000 г. — прафесара.

За час працы ў БДАМ у якасці педагога і мастацкага кіраўніка курсаў У. А. Мішчанчук выпусціў больш за 80 спецыялістаў у сферы тэатра, кіно і тэлебачання, якія паспяхова працуюць у творчых калектывах Беларусі, Расіі, Бельгіі, Італіі, Літвы. Многія з іх з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламантамі міжнароных і рэспубліканскіх фестываляў, стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

У. А. Мішчанчук неаднаразова з’яўляўся старшынёй і членам журы міжнародных і рэспубліканскіх тэатральных конкурсаў і фестываляў прафесійнай і дзіцячай творчасці ў Беларусі, Расіі, Украіне, Малдове, Турцыі, Швецыі, Германіі і інш. Уладзімір Андрэевіч з’яўляецца членам рэктарата і Савета Акадэміі, членам вучэбна-метадычнага Савета, старшынёй Савета тэатральнага факультэта, членам камісіі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь.

У. А. Мішчанчук сістэматычна выступае ў перыядычным друку, на беларускім тэлебачанні і радыё з палемічнымі і інфармацыйнымі паведамленнямі аб праблемах і дасягненнях у тэатральным жыцці і аб выхаванні творчай моладзі. Вядучы майстар сцэны ў Тэатры-студыі кінаакцёра пры кінастудыі «Беларусьфільм», сістэматычна здымаецца ў кіно, на тэлебачанні, выступае на беларускім радыё.

Пераможца конкурсу «Чалавек на сваім месцы», узнагароджаны Ганаровай граматай і знакам «Лідэр года – 2001» Камітэта па адукацыі Мінскага гарвыканкама. Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «За сыгранныя ролі ў тэатры і кіно. За выхаванне падрастаючага пакалення творчай моладзі» (2001).

У 2002 г. У. А. Мішчанчуку прысуджана Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатныя дасягненні ў сферы прафесійнай дзейнасці ў намінацыі «За выхаванне творчай моладзі». Лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за роль прафесара Чарнавуса ў спектаклі па п’есе К. Крапівы «Хто смяецца апошнім» у Тэатры-студыі кінаакцёра (2012).

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2011), медалём Францыска Скарыны (2007), нагрудным знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўклад у развіццё культуры Беларусі» (2006), юбілейным медалём ЦК прафсаюза работнікаў культуры «За доблестную работу» (2006), знакам пашаны ЦК прафсаюза работнікаў культуры «За шматгадовую творчую і педагагічную дзейнасць» (2010). Ганаровымі граматамі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусь – Расія, Міжнароднай акадэміі тэатра, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Мінгарвыканкама, Першамайскага райвыканкама г. Мінска, Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, ЦК прафсаюза работнікаў культуры, Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Драгічынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Паўлюковіч Святлана Мікалаеўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 10. С. 493.
  2. Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2014. Т. 5. С. 605–606.
  3. Мищанчук Владимир Андреевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 97.
  4. Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2003. Т. 2. С. 142.
  5. Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук // Памяць. Гродна : гіст.-дакум. хроніка. Минск, 1999. С. 628.
  6. Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук // Памяць. Драгічынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 432.
  7. Мішчанчук Уладзімір // Гісторыя беларускага тэатра : у 3 т. Мінск, 1987. Т. 3. С. 347–348.
  8. Мішчанчук Уладзімір Андрэевіч / Н. В. Трацэўская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 653.
  9. Уладзімір Мішчанчук // Тэатральныя пуцявіны / Ю. М. Сохар. Мінск, 2003. С. 362–370.
  10. Мішчанчук, У. А. У адказе разам / У. А. Мішчанчук // Сучасны беларускі тэатр: здабыткі, праблемы, перспектывы. Минск, 2008. С. 5965.
  11. Мищанчук, В. А. Театральная и кинематографическая школы Беларуси в контексте европейской культуры / В. А. Мищанчук // Актуальные проблемы искусства и современной художественной школы Беларуси в условиях глобализации культуры : материалы Междунар. науч.-теорет. конф., Минск, 19 окт. 2006 г. Минск, 2006. С. 610.
  12. Мищанчук, В. А. Психофизический тренинг : учебно-методическое пособие (заочная форма обучения) / В. А. Мищанчук. – Минск : БГАИ, 2000. – 28 с.
  13. Мищанчук, В. А. Мастерство актёра : учебно-методическое пособие / В. А. Мищанчук. – Минск : БГАИ, 2000. – 109 с.
  14. Пепеляев, В. Владимир Мищанчук. Высокая нота / Валентин Пепеляев // На экранах. 2021. № 7. С. 18–21, 1-я с. обложки.
  15. Драпко, А. Таленавіты знойдзе сабе дарогу : [да 75-годдзя акцёра тэатра і кіно У. А. Мішчанчука] / Алена Драпко // Звязда. 2021. 30 ліпеня (№ 144). С. 1 : фат. (Тэлетыдзень).
  16. Мищанчук, В. Предлагаемые обстоятельства : [беседа с актёром Театра-студии киноактёра] / Владимир Мищанчук ; беседовал Валентин Пепеляев // Народная газета. 2020. 29 мая (№ 22). С. 30.
  17. Мішчанчук, У. А. Уладзімір Мішчанчук: «Настаўніца дала мне ролю на ўсё жыццё» : [успамін пра дзяцінства, школу, паступленне ў інстытут і шлях у прафесію акцёра] / У. А. Мішчанчук ; гутарыў Уладзімір Фалалееў // Настаўніцкая газета. 2017. 28 студзеня. С. 8–9.
  18. Мищанчук, В. А. Экран не даст соврать / В. А. Мищанчук ; [интервью взяла] Ирина Овсепьян // Советская Белоруссия. 2016. 5 августа. С. 8–9.
  19. 5 жніўня — 70 гадоў з дня нараджэння (1946) У. А. Мішчанчука, акцёра тэатра і кіно, педагога // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2016. № 5. С. 13–15 (дадатак: Даты беларускага календара).
  20. Панкратава, Н. Экзамены ў акцёры : як убачыць у страусе каралеву : [аб прафарыентацыйнай размове У. А. Мішчанчука з верагоднымі абітурыентамі ў Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы] / Настасся Панкратава // Культура. 2016. 5 сакавіка (№ 10). С. 7.
  21. Мішчанчук, У. А. Адлікі пэўных дат : [успаміны з нагоды 70-годдзя Акадэміі мастацтваў] / Уладзімір Мішчанчук // Наука и инновации. 2015. № 12. С. 63–66.
  22. Мішчанчук, У. А. Мая акадэмія : наш пчаліны вулей / Уладзімір Мішчанчук ; запісала Таццяна Януковіч // Полымя. 2015. № 9. С. 147–149.
  23. Мищанчук, В. А. Триединство Владимира Мищанчука : [беседа с актёром и режиссёром, деканом тэатрального факультета Академии искусств] / В. А. Мищанчук ; записал Алексей Иванюшко // Минский курьер. 2012. 31 июля.
  24. Сталярова, В. Лекі ад абыякавасці: Уладзімір Мішчанчук у Акадэміі і на сцэне / Вольга Сталярова // Мастацтва. 2011. № 8. C. 18–19.
  25. Пепеляев, В. В профиль и без фраз : [об актёре и педагоге В. А. Мищанчуке] / Валентин Пепеляев // Советская Белоруссия. 2011. 10 августа. C. 11.
  26. Мішчанчук, У. А. «Подыум» для Алены Сяргееўны : [пра ўдзел студэнтаў акцёрскага аддзялення тэатральнага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў у фестывалі ў Маскве] / У. А. Мішчанчук ; запісала Таццяна Команава // Культура. 2011. 19 лістапада (№ 47). С. 10.
  27. «Апгрэйд» свядомасці супраць уцечкі «залатога запасу» : [тэму мастацкай адукацыі абмяркоўваюць кіраўнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў] // Культура. 2009. № 49. C. 4–5. («Круглы стол»«К»).
  28. Грамыка, Л. Уладзімір Мішчанчук. Вучыць хадзіць і... лятаць : [iнтэрв’ю з беларускім акцёрам i дэканам тэатральнага факультэта Акадэмii мастацтваў] / Людміла Грамыка // Мастацтва. 2007. № 5. С. 20–24.
  29. Мішчанчук, У. А. «Акадэмія мастацтваў гэта не „Фабрыка зорак“» / У. А. Мішчанчук ; гутарыў Раман Альшэўскі // Культура. 2006. 9–15 верасня (№ 36). С. 9.
  30. Сидоренко, А. Владимир Мищанчук. Монолог / Антон Сидоренко // На экранах. 2006. № 7. C. 4–8.
  31. Мищанчук, В. А. Таланты находят себе дорогу : [беседа с деканом театрального факультета Академии искусств] / В. А. Мищанчук ; [записала] Дарина Михалевич // 7 дней. 2006. 20 июля (№ 29). С. 30.
  32. Мішчанчук, У. Уладзімір Мішчанчук: «Хоць яны і чужыя дзеці, але ўсё роўна мае...» / Уладзімір Мішчанчук ; гутарыла Таццяна Кляновіч // Беларуская думка. 2005. № 10. С. 139–146.
  33. Грыгаран, І. «Я гэтым жыву...» : [па матэрыялах гутаркі з акцёрам, дэканам тэатральнага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў У. А. Мішчанчуком] / Ірына Грыгаран // Літаратура і мастацтва. 2005. 20 мая (№ 20). С. 10.
  34. Сохар, Ю. «Мая стыхія — акцёрства!» : [штрыхі да партрэта заслужанага артыста Беларусі, прафесара У. Мішчанчука] / Ю. Сохар // Культура. 2004. 13–19 сакавіка (№ 11). С. 13.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 755 разоў