Пераломным момантам у ягоным жыцці стала навучанне ў Навагрудку ў дамініканскай школе (1809–1815). Ян Чачот пазнаёміўся і пасябраваў з Адамам Міцкевічам, які быў на два гады малодшы. Сяброўства гэтае захоўвалася на працягу ўсяго жыцця. Пасля заканчэння школы Ян Чачот вырашыў паступаць у Віленскі ўніверсітэт.
Пачатак XIX ст. на беларускіх землях вылучаўся сацыяльнай напружанасцю, справакаванай далучэннем усходняй часткі былой Рэчы Паспалітай да Расійскай імперыі. У адказ на прыгнятальную палітыку царызму сярод прадстаўнікоў мясцовай шляхты ўзмацняўся пратэстны настрой, а эфектыўнай формай аб’яднання інтэлектуалаў і вольнадумцаў было стварэнне разнастайных таемных таварыстваў. Надзвычай важную ролю тут адыграла дзейнасць Таварыства філаматаў, устаноўчы сход якога адбыўся 1 кастрычніка 1817 г. Адным з галоўных ініцыятараў справы выступаў Адам Міцкевіч. Паводле яго рэкамендацыі ў 1818 г. у Таварыства філаматаў залічваецца і Ян Чачот.
У 1820 г. намаганнямі Тамаша Зана і іншых філаматаў дзеля масавасці і пашырэння ідэйнага ўплыву было арганізавана Таварыства прамяністых. Яно хоць і было легальным, але ж пашыралася настолькі імкліва, што міжволі пачало выклікаць нездаровую цікавасць з боку ўлад. Таму філаматамі было прынята рашэнне пераўтварыць яго ў таемнае Таварыства філарэтаў (прыхільнікаў маральнай чысціні). Лічыцца, што гэтая ідэя нарадзілася ў філамацкім асяроддзі падчас сустрэч ля легендарнага каменя побач з Туганавічамі (цяпер в. Карчова Баранавіцкага раёна).
У 1823 г. тайныя студэнцкія згуртаванні пры Віленскім універсітэце былі выкрыты, пачаліся масавыя арышты. 10 кастрычніка 1823 г. быў арыштаваны і Ян Чачот. Следства па справе філарэтаў скончылася ў красавіку 1824 г. Зняволеныя былі выпушчаны на парукі блізкіх і знаёмых. У турме пакінулі толькі трох найбольш «небяспечных злачынцаў»: Тамаша Зана, Яна Чачота і Адама Сузіна, яны былі адпраўлены ў Арэнбург. Ян Чачот знаходзіўся ў г. Уфе, з 1931 г. — у Цвяры. У 1828 г. паступіў на службу ў бюро губернатара і зарэкамендаваў сябе з лепшага боку.
Урэшце, у 1833 г. паэту дазволілі вярнуцца ў Беларусь. Ён пасяліўся ў Лепелі, дзе ўладкаваўся канцылярыстам у інжынерным упраўленні Бярэзінскага канала. У 1839 г. «государь император высочайше повелеть соизволил», як гаворыцца ў цыркуляры, адпусціць Яна Чачота дадому, на Наваградчыну, скасаваўшы паліцэйскі нагляд над ім. Тры гады (1841–1844) працаваў у Шчорсах у знакамітай бібліятэцы графа Адама Храптовіча.
Пісаць вершы Ян Чачот пачаў у філамацкі перыяд. У 1818–1819 гг. напісаў каля дзесяці балад, што заснаваны на беларускім фальклоры. На вусна-паэтычнай творчасці беларусаў заснаваны шматлікія яго вершы і песні. У творчасці Яна Чачота адчуваецца моцнае ўздзеянне асветніцкіх ідэй, сентыменталізму. У вершах і баладах заклікаў паважаць простага мужыка, паляпшаць яго дабрабыт, крытыкаваў жорсткасць прыгоннікаў.
Ян Чачот збіраў і вывучаў беларускі фальклор. Запісаў і склаў на Навагрудчыне зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). Выдаў «Сялянскія песні»
(1837–1847) — шэсць зборнікаў, куды ўвайшло каля тысячы песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале, а таксама прыказкі і прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў) і ўласныя беларускія вершы. Сабраны матэрыял зрабіў вялікі ўплыў на беларускую літаратуру другой паловы ХІХ ст.
Вясной 1847 г., у надзеі палепшыць стан здароўя, Ян Чачот выехаў на лячэнне ў Друскенікі (цяпер Літва), дзе з ім здарыўся параліч. Лячэнне наступстваў гэтага трагічнага здарэння не дало чаканага выніку, і 23 жніўня 1847 г. Ян Чачот памёр у суседняй з Друскенікамі вёсцы Ротніца (цяпер у межах горада). Пахаванне паэта адбылося там жа, на могілках побач з касцёлам.
У в. Новая Мыш 4 ліпеня 1996 г. устаноўлены бюст Яна Чачота (скульптар Аляксандр Сяргеевіч Шатэрнік). Яго імем названы вуліцы ў Мінску (мікрараён Брылевічы) і Баранавічах (мікрараён Вялікая Калпеніца), Баранавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка (2016), якая размешчана ў Новай Мышы. Намаганнямі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага і Баранавіцкай ЦРБ імя Яна Чачота створаны віртуальны музей «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння» (2021).
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Яна Чачота
- «Ян Чачот — прадвеснік беларускага Адраджэння» [Электронны рэсурс] : віртуальны музей // Брестская областная библиотека имени М. Горького : [официальный сайт]. Брест, 2014–2021. Режим доступа: http://brl.by/museum-chechot/html/index.html.
- Чачот Ян Антоні / К. А. Цвірка // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2003. Т. 17. С. 264–265.
- Чачот Ян Тадэвушавіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2015. Т. 6. С. 442–443.
- Чачот Ян Тадэвушавіч / Я. Ф. Конеў // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. Мінск, 2006. Т. 2. С. 744–745.
- Чачот Ян Тадэвушавіч / Кастусь Цвірка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2003. Т. 6, кн. 2. С. 162–163.
- Чачот Ян / У. І. Мархель // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1995. Т. 6. С. 277–281.
- Чачот Ян Антоній Тадэвушавіч (07.07.1796–23.08.1847) // Мысліцелі і асветнікі Беларусі, X–XIX стст. : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1995. С. 597–598.
- Чачот Ян Тадэвушавіч / К. А. Цвірка // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1987. Т. 5. С. 522–523.
- Чачот Ян / А. І. Мальдзіс // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 11. С. 217–218.
- Ян Чачот (1796–1847) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 99–102.
- Чачот, Я. Свiцязь : выбраныя творы / Ян Чачот ; [склад. Я. Саламевiч ; прадм., пер. з польскай мовы i камент. К. Цвiркi]. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1999. – 319 с. – (Школьная бібліятэка).
- Чачот, Я. Выбраныя творы / Ян Чачот ; [уклад., пер. з польскага, прадмова і каментарыі К. Цвіркі]. – Мінск : Беларускі кнігазбор, 1996. – 374 с., [4] л. іл. – (Беларускі кнігазбор).
- Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў / НАН Беларусі, Ін-т мастацвазанаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы ; уклад., сістэматызацыя тэкстаў і камент. В. І. Скідана, А. М. Хрушчовай ; уступ. арт. Т. В. Валодзінай. –
2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – 330 с. – (БНТ: Беларуская народная творчасць). - Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору ; уклад., сістэм. тэкстаў і камент. В. І. Валодзінай. – Мінск : Беларуская навука, 1997. – 342 с. – (БНТ: Беларуская народная творчасць).
- Шумская, І. Ян Чачот: руплівы філамат / Ірына Шумская. – Мінск : Харвест, 2013. – 64 с. : іл. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
- Цвірка, К. Абарваная песня Яна з Мышы (Ян Чачот) / Кастусь Цвірка // Камяні тых сядзібаў: шляхі паэтаў XIX стагоддзя / Кастусь Цвірка. Мінск, 2004. С. 47–81.
- Кісялёў, Г. В. Ад Чачота да Багушэвіча: праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры XIX ст. / Г. В. Кісялёў ; НАН Беларусі, Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы. – 2-е выд. – Мінск : Беларуская навука, 2003. – 426 с.
- Ян Чачот // Пачынальнікі : з гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. / уклад. Г. В. Кісялёў. 2-е выд. Мінск, 2003. С. 86–108.
- Мархель, У. Праз спадчыну — да сябе : [пра Яна Чачота] / Уладзімір Мархель // Раса нябёсаў на зямлі тутэйшай : беларуская польскамоўная паэзія XIX стагоддзя. Мінск, 1998. С. 6–11.
- Цвірка, К. Лісце забытых алеяў : эсэ / Кастусь Цвірка. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. – 446 с. – Са зместу: «Там возера Свіцязь як шыбіна лёду…». С. 7–99.
- Штэйнер, І. Ф. Варожаць балады вякоў: беларуская балада і славянскія традыцыі / І. Ф. Штэйнер. Мінск : Навука і тэхніка, 1993. С. 220–222.
- Ганчар, І. Па слядах Яна Чачота : [пра навамышскія навукова-краязнаўчыя чытанні «Па слядах Яна Чачота» ў Баранавіцкай раённай бібліятэцы імя Я. Чачота] / Іна Ганчар // Наш край. Барановичи, 2021. 28 августа. С. 8.
- Юркевич, Е. Библиофест на родине поэта : [о празднике, посвящённом 225-летию со дня рождения Яна Чечота и проведённом Барановичской районной библиотекой им. Я. Чачота] / Елена Юркевич // Заря. 2021. 31 июля. С. 16.
- Шубіч, М. Невядомыя творы Чачота і Міцкевіча? / Міхась Шубіч // Заря. 2016. 11 августа. С. 20.
- Раённай бібліятэцы — імя Чачота? // Наш край. Барановичи, 2016. 8 июля. С. 5.
- Запрудскі, І. Янаў час : [пра Яна Чачота] / Ігар Запрудскі // Літаратура і мастацтва. 2016. 1 ліпеня (№ 26). С. 6.
- Шубіч, М. І ажывуць легенды : [пра Яна Чачота] / Міхаіл Шубіч // Заря. 2016. 18 июня. С. 8.
- Герцаў, В. Яну з Мышы / Віталь Герцаў // Наш край. Барановичи, 2016. 4 мая. С. 12.
- Мальдис, А. «Чечот?» — «Мицкевич!», или Рождение литературной сенсации / Адам Мальдис // Советская Белоруссия. 2016. 7 апреля. С. 12.
- Томарава, І. П. Даніна памяці паэта : [пра Яна Чачота] / Томарава І. П. // Наш край. Барановичи, 2011. 7 июля. С. 2.
- Петрушкевіч, А. «Толькі айчына і Зося» : вершы Яна Чачота да Зосі Малеўскай / Ала Петрушкевіч // Роднае слова. 2006. № 6. С. 14–16.
- Макарэвіч, С. Ян Чачот — трагедыя ці выбарнасць лёсу?.. : [да 210-годдзя з дня нараджэння] / С. Макарэвіч // Краязнаўчая газета. 2006. Май (№ 18). С. 5.
- Бароўская, І. «Плакала бяроза ды гаварыла …» : песенная лірыка Яна Чачота / Ірына Бароўская // Роднае слова. 2004. № 10. С. 24–27.
- Яскевіч, А. Балады Яна Чачота / Алена Яскевіч // Наша слова. 1997. № 11. С. 6.
- Мархель, У. З «Хатняга спеўніка» : Станіслаў Манюшка і Ян Чачот / Уладзімір Мархель, Віктар Скарабагатаў // Роднае слова. 1996. № 12. С. 139–147.
- Маліноўскі, М. Помнік Яну з Мышы на радзіме / Міхась Маліноўскі // Наша слова. 1996. № 30. С. 1, 8.
- Маліноўскі, М. Паўстаў Яну з Новай Мышы : помнік над Мышанкай / Міхась Маліноўскі // Заря. 1996. 29 августа.
- Аксамітаў, А. «Для будучых даследнікаў»: Ян Чачот ля вытокаў беларускага мовазнаўства / Анатоль Аксамітаў // Наша слова. 1996. № 24. С. 1, 4.
- Валодзіна, Т. Таленавіты і адданы : [да 200-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота] / Таццяна Валодзіна // Наша слова. 1996. № 8. С. 4.
- Мархель, У. Служэнне ідэалам маладосці: Ян Чачот. Вяртанне спадчыны / Уладзімір Мархель // Роднае слова. 1996. № 7. С. 21–29.
- Дубейка, В. Ян з Мыші : [да 200-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота] / Васіль Дубейка // Наша слова. 1996. № 7. С. 5.
- Цвірка, К. Вяртанне паэта : [да 200-годдзя з дня нараджэння Яна Чачота] / Кастусь Цвірка // Літаратура і мастацтва. 1996. 28 чэрвеня. С. 13.
- Цвірка, К. След на цаліку : творчы шлях Яна Чачота / Кастусь Цвірка // Роднае слова. 1995. № 3. С. 16–22.