Аўторак, 07 Верасень 2021 08:46

4 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Сяргея Яўхімавіча Багданчука (1911–1933), дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі

Сяргей Яўхімавіч Багданчук нарадзіўся 4 красавіка 1911 г. у в. Касцені Чамяроўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці). Яго бацька працаваў на чыгунцы дарожным наглядчыкам. У школе Сяргей вучыўся шэсць гадоў.

 

З шаснаццаці гадоў Сяргей Багданчук звязаў свае жыццё з вызваленчым рухам у Заходняй Беларусі. У 1927 г. абраны сакратаром Слонімскага падпольнага акруговага камітэта КСМЗБ. З 1928 г. — член КПЗБ. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні падпольных камсамольскіх арганізацый на Слонімшчыне.

Па рашэнні ЦК КПЗБ у 1928 г. Сяргей Багданчук накіраваны на вучобу ў СССР. Скончыў Камуністычны ўніверсітэт нацыянальных меншасцей Захаду імя Ю. Ю. Мархлеўскага ў Маскве (1932). У ім рыхтаваліся рэвалюцыянеры і палітычныя работнікі з прадстаўнікоў заходніх абласцей СССР, праграма навучання была разлічана на тры гады.

З чэрвеня 1932 г. Сяргей Багданчук знаходзіўся на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі. Партыйныя псеўданімы: «Жэнька», «Стары». З ліпеня абраны сакратаром Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. Па даручэнні ЦК КПЗБ узначаліў буйную забастоўку лесарубаў і возчыкаў лесу на Пружаншчыне. Забастоўка доўжылася з 9 снежня 1932 г. да сярэдзіны лютага 1933 г., прынялi ўдзел да 4 тыс. рабочых i малазямельных сялян Белавежскай пушчы. Забастоўка ярка паказала ролю КПЗБ як арганізатара барацьбы працоўных і скончылася перамогай бастуючых.

Барацьба беларускіх сялян заўважна абвастрылася, да 1933 г. дасягнула высокага пад’ёму. Сялянскія выступленні былі накіраваны, найперш, супраць прымусовага высялення на хутары і прымусовых работ на дарожным будаўніцтве. Для падаўлення сялянскіх выступленняў улады накіравалі карныя экспедыцыі, якія суправаджаліся збіццём сялян, масавымі арыштамі. Многіх актывістаў паліцыя збівала, катавала ў паліцэйскіх пастарунках у час допытаў.

У канцы лютага Сяргей Багданчук прыбыў на явачную кватэру Івана Селівоніка ў в. Франопаль, з яго прыходам ажывілася рэвалюцыйная работа. 4 красавіка 1933 г. дом у в. Радванічы, дзе знаходзіўся рэвалюцыянер, акружыла паліцыя, але Сяргею Багданчуку ўдалося збегчы, пераплыць рэчку Рыту. Усё ж на краі Шэбрынскага лесу ён быў схоплены паліцыяй. У паліцэйскім пастарунку в. Камяніца Жыравецкая яго жорстка катавалі. Потым адвезлі ў бок в. Гузні (з 1968 г. у межах Брэста) і на беразе Мухаўца застрэлілі чатырма кулямі з пісталета.

Імем Сяргея Багданчука названы вуліцы ў Брэсце (28 чэрвеня 1984 г.) і пасёлку Мухавец Брэсцкага раёна. У дзень 50-годдзя ВЛКСМ 24 верасня 1970 г. у Мухаўцы каля школы па ініцыятыве члена КПЗБ Васіля Пятровіча Ласковіча, які асабіста ведаў героя, і на сродкі камсамольцаў Брэсцкага раёна ўрачыста адкрыты помнік С. Я. Багданчуку. Бюст з бетону (вышыня 0,7 м) узнесены на пастамент прызматычнай формы (вышыня 2,8 м), на якім змешчаны надпіс-прысвячэнне: «Сергею Богданчуку — пламенному борцу за социальную и национальную независимость трудящихся Западной Белоруссии.
1909–1933 гг.». Скульптар Пётр Аляксеевіч Данелія. У музеі баявой і працоўнай славы Мухавецкай сярэдняй школы (адкрыты ў 1975 г.) створана экспазіцыя «С. Я. Багданчук», яго імя носіць піянерская дружына.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

 

  1. Багданчук Сяргей Яўхімавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 206.
  2. Богданчук Сергей Ефимович // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 32.
  3. Богданчук Сергей Ефимович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 112–113.
  4. Богданчук Сергей Ефимович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 428–429.
  5. Багданчук Сяргей Яўхімавіч / С. Р. Анісаў // Памяць. Слонімскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2004. С. 195.
  6. Багданчук Сяргей Яўхімавіч / С. Р. Анісаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 273.
  7. Багданчук Сяргей Яфімавіч / С. Р. Анісаў // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 61.
  8. Борисовец, А. С. Памятник Богданчуку Сергею Ефимовичу : [пос. Мухавец] / А. С. Борисовец, М. Н. Козловская, Л. Г. Лапцевич // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 139.
  9. Богданчук Сергей Ефимович // Их именами названы... : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 79.
  10. Богданчук Сергей Ефимович // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 65.
  11. Багданчук Сяргей Яўхімавіч // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 52.
  12. Улица Богданчука : [биография С. Е. Богданчука] // Улицы Бреста рассказывают... / Л. Илларионова [и др.]. Брест, 2007. С. 11–12.
  13. Богданчук Сергей Ефимович. Богданчука улица. Богданчуку С. Е. памятник // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 94.
  14. Барысавец, А. С. Помнік Багданчуку Сяргею Яўфімавічу : [пас. Мухавец] / А. С. Барысавец, М. М. Казлоўская, Л. Г. Лапцэвіч // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 105.
  15. Очерки истории Брестской областной парторганизации / [авт. кол.: Я. Я. Алексейчик и др. ; под ред. В. А. Бобкова]. Минск : Беларусь, 1989.  448 с. Из содерж.: С. Е. Богданчук. С. 59.
  16. Петровский, В. «Следующая остановка: «Богданчука»... : [об улице Богданчука в г. Бресте и С. Е. Богданчуке] / Владимир Петровский ; фото Владимира Миневича // Брестский вестник. 2010. 11 марта (№ 10). С. 16.
  17. Сутько, Ю. Три имени из музея : [ул. Сергея Богданчука в Бресте] / Ю. Сутько // Сельская газета. 1988. 11 декабря.
  18. Припотнев, А. Товарищ Женька / А. Припотнев // Заря. 1985. 5 сентября.
  19. Ласкович, В. История одного подвига / В. Ласкович // Заря над Бугом. Брест, 1985. 1 мая ; 2 мая ; 7 мая.
  20. Колядич, Г. За волю народа / Г. Колядич // Заря над Бугом. Брест, 1983. 25 августа.
  21. Ласкович, В. Герои не умирают / В. Ласкович // Заря над Бугом. Брест, 1980. 29 мая.
  22. Вайтковіч, Г. Яго звалі Жэнькам / Г. Вайтковіч // Чырвоная змена. 1978. 7 снежня.
  23. Вайтковіч, Г. У памяць аб змагару / Г. Вайтковіч // Беларусь. 1978. № 8. С. 11.
  24. Припотнев, А. Встреча с мужеством / А. Припотнев // Заря. 1977. 26 ноября.
  25. Ласкович, В. Цветы на граните / В. Ласкович // Заря над Бугом. Брест, 1972. 11 июля.
  26. Никакие годы не сотрут... : [от открытии памятника С. Богданчуку в пос. Мухавец Брестского района] // Заря. 1970. 22 октября.
  27. Клянемся по-ленински жить и трудиться! : [о торжественном открытии памятника С. Богданчуку в п. Мухавец] // Заря над Бугом. Брест, 1970. 29 сентября.
  28. Цяжкі, А. Легендай авеяны / А. Цяжкі // Чырвоная змена. 1970. 20 верасня.
  29. Верный сын комсомола : [С. Богданчук] // Социалистический путь. Брест, 1958. 29 июня.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 965 разоў