Пятніца, 10 Верасень 2021 16:35

16 верасня 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Пятра Фёдаравіча Лысенкі (1931–2020), археолага, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2003), Ганаровага грамадзяніна г. Пінска

Пётр Фёдаравіч Лысенка нарадзіўся 16 верасня 1931 г. у в. Зарачаны Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1946 г. сям’я пераехала ў г. Пінск, Пётр вучыўся ў СШ № 2. Скончыў гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага (1953). Працаваў настаўнікам гісторыі ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці. Пасля службы ў Савецкай арміі вярнуўся на педагагічную працу.

 

П. Ф. Лысенка скончыў аспірантуру Інстытута гісторыі АН БССР. З 1963 г. працаваў там малодшым, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам аддзела сярэдневяковай археалогіі (1980–2000). З ліпеня 2001 г. быў галоўным навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Падрыхтаваў двух дактароў і восем кандыдатаў гістарычных навук. 60 гадоў яго жыццё было звязана з Інстытутам гісторыі.

Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1993) П. Ф. Лысенка быў вядомым у краіне і за мяжой спецыялістам у галіне гістарычнай навукі і старажытнабеларускай культуры. Яго навуковыя інтарэсы ў першую чаргу былі сканцэнтраваны на раннефеадальным перыядзе гісторыі Беларусі. На працягу 50 гадоў вывучаў усходнеславянскія старажытнасці і старажытнарускія гарады на поўдні Беларусі (Тураў, Бярэсце, Пінск, Мазыр, Давыд-Гарадок, Слуцк, Клецк, Рагачоў).

Выявіў і даследаваў археалагічны помнік — гарадзішча старажытнага Бярэсця. Пры яго непасрэдным удзеле створаны ўнікальны музей старажытнага (XIXIV стст.) драўлянага горада, што стала вялікім укладам у навуку і культурным дасягненнем міжнароднага значэння. Пётр Лысенка даказаў этнічную і палітычную прыналежнасць Беларускага Пабужжа да ўсходнеславянскага насельніцтва старажытнай Русі, што мае вялікае палітычнае і дзяржаўнае значэнне. Матэрыялы яго даследаванняў складаюць аснову экспазіцый Брэсцкага, Тураўскага, Пінскага, Столінскага і Клецкага краязнаўчых музеяў.

Пётр Лысенкааўтар звыш 150 навуковых артыкулаў і публікацый, 13 манаграфій, суаўтар 18 калектыўных манаграфій. Яго навуковыя дасягненні атрымалі шырокае прызнанне навуковай і культурнай грамадскасці ў Беларусі і далёка за яе межамі. Па сабраных ім матэрыялах створаны шэсць прафесійных кінафільмаў, аматарскі дакументальны фільм, шэраг радыё- і тэлеперадач, напісаны вершы, песні, цыкл карцін, апублікавана больш за 200 артыкулаў у абласным, рэспубліканскім і міжнародным друку.

За цыкл навуковых прац «Паўднёвая Беларусь у IXXIII стст.» П. Ф. Лысенка стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі (2003). Абраны членам-карэспандэнтам Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі (1998), акадэмікам Міжнароднай славянскай акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (2009). Ганаровы грамадзянін гарадоўТураў(2005) і Пінск (2011).Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1979), медалём «Ветэран працы» (1990), нагрудным знакам імя У. М. Ігнатоўскага НАН Беларусі (2019).

Пётр Фёдаравіч Лысенка памёр 23 сакавіка 2020 г., пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска. У Музеі Беларускага Палесся (Пінск) 16 кастрычніка 2020 г. адбылася прэзентацыя кнігі П. Ф. Лысенкі «Материальная культура городов Туровской земли (Х–ХIII вв.)», якая выйшла пасля смерці вучонага, дзякуючы намаганням удавы Наталлі Мікалаеўны Дубіцкай і сына Фёдара Пятровіча Лысенкі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэкай. Гарачова А. Н., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы П. Ф. Лысенкі

  1. Материальная культура городов Туровской земли (XXIII вв.) / П. Ф. Лысенко ; НАН Беларуси, Институт истории. Минск : Беларуская навука, 2020. – 177, [2] с.
  2. Сказание о Турове / П. Ф. Лысенко ; НАН Беларуси, Институт истории. – 3-е изд., испр. и доп. Минск : Беларуская навука, 2018. 116, [2] с.
  3. Откуда пошла земля белорусская. Дреговичи, кривичи, радимичи / Пётр Лысенко, Георгий Штыхов. Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017. 48 с. : ил. – (История для школьников).
  4. Туровское княжество : [для сред. и старш. шк. возраста] / Петр Лысенко. – Минск : Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2017. 47 с. : ил. (История для школьников).
  5. Древний Пинск, XI–XIII вв. / П. Ф. Лысенко. Пинск : Пинская региональная типография, 2007. 171 с. : ил.
  6. Открытие Берестья / П. Ф. Лысенко. Минск : Белорусская наука, 2007. 181 с. : ил.
  7. Тураўшчына: мiнулае, сучаснасць, будучыня / НАН Беларусi, Iнстытут гiсторыi ; Грамадскае абяднанне «Тураўскае навукова-асветнiцкае таварыства» ; укладальнікі: М. А. Саскевiч, П. Ф. Лысенка ; навуковы рэдактар П. Ф. Лысенка. – Мінск : Беларуская навука, 2005. – Вып. 4.278 с. : іл.
  8. Древний Туров / П. Ф. Лысенко. Минск : Беларуская навука, 2004. 180 с. : ил.
  9. Туровская земля, IX–XIII вв. / П. Ф. Лысенко ; НАН Беларуси, Институт истории. – 2-е изд. Минск : Белорусская наука, 2001. 268 с. : ил.
  10. Дреговичи / П. Ф. Лысенко ; [под редакцией В. В. Седова ; АН БССР, Институт истории]. – Минск : Навука і тэхніка, 1991. 242, [2] с.
  11. Открытие Берестья / П. Ф. Лысенко. Минск : Наука и техника, 1989. – 159 с. : ил.
  12. Берестье : автореферат диссертации… доктора исторических наук : 07.00.06 / Лысенко Петр Федорович ; АН СССР, Ин-т археологии. Москва, 1987. 35 с.
  13. Берестье : монография / П. Ф. Лысенко. Минск : Наука и техника, 1985. 395 с. : ил.
  14. Города Туровской земли / П. Ф. Лысенко. Минск : Наука и техника, 1974. – 199 с. : ил.
  15. Старажытны Пінск / Лысенка П. Ф. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання. Мінск, 2012. Раздзел 1. С. 9–38.
  16. Археалогія старажытнага Пінска / Лысенка П. Ф. // Гісторыя Пінска. Ад старажытнасці да сучаснасці : да 915-й гадавіны з першага летапіснага ўпамінання. Мінск, 2012. Раздзел 2. С. 39–64.
  17. Древний Пинск : (Политическая история) / Лысенко П. Ф. // Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю Пінска, май 1997 / Акадэмія навук Беларусі ; Пінскі гарвыканкам. Пинск, 1997. С. 21–23.
  18. Гістарычная тапаграфія старажытнага Пінска / П. Ф. Лысенка // Навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 900-годдзю Пінска, 12–13 ліпеня 1994 / Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі ; Пінскі гарадскі савет народных дэпутатаў, выканаўчы камітэт. Пінск, 1994. С. 21–24.
  19. К вопросу об исторической топографии древнего Пинска / Лысенко П. Ф. // Вопросы истории и археологии : материалы Х конференции молодых ученых по общественным наукам, июнь 1966 года / Академия наук БССР, отделение общественных наук. Мінск, 1966. С. 325.

 

Аб жыцці і дзейнасці П. Ф. Лысенкі

  1. Лысенка Пётр Фёдаравіч / Л. А. Сівалобчык // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 384.
  2. Лысенка Пётр Фёдаравіч / Н. М. Дубіцкая // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя ў двух тамах. Мінск, 2011. Т. 2. С. 34.
  3. Лысенко Петр Федорович // Институт истории НАН Беларуси в лицах,
    1929–2008 гг. : биобиблиографический справочник. Минск, 2008. С. 240.
  4. Лысенко Петр Федорович // Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 235236.
  5. Лысенко Пётр Фёдорович / Н. П. Савик // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 575576.
  6. Лысенко Петр Федорович // Ученые Пинщины / [авторы-составители: И. А. Кибак, П. Н. Синкевич]. Минск, 2003. С. 7778.
  7. Лысенка Пётр Фёдаравіч // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 500.
  8. Лысенко Петр Федорович // Гуманитарии и обществоведы Национальной академии наук Беларуси / НАН Беларуси, Отдел научной информации по гуманитарным наукам, Комиссия по истории науки НАН Беларуси ; [сост.: О. В. Бонько и др.]. Минск, 1997. С. 80.
  9. Лысенка Пётр Фёдаравіч / Валерый Шаблюк // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 407.
  10. Лысенко, А. Ф. Не поле перейти... : (семейная хроника) / Антонина Фёдоровна Лысенко. Минск : [б. и.], 2013. 288 с., [26] л. ил. : портр.
  11. Каробушкіна, Т. М. Даследчык Тураўскай зямлі / Таццяна Мікалаеўна Каробушкіна // Тураўшчына: мінулае, сучаснасць, будучыня / [навук. рэд. П. Ф. Лысенка]. Мінск, 2007. Вып. 6. С. 132–134.
  12. Каваленя, А. А. Даследчык Тураўскай зямлі : (да 75-годдзя з дня нараджэння і
    45-годдзя навуковай дзейнасці П. Ф. Лысенкі) / А. А. Каваленя. Бібліяграфічны паказальнік публікацый П. Ф. Лысенкі / складанне Т. М. Каробушкінай, Н. М. Дубіцкай. Літаратура аб жыцці і палявых даследаваннях П. Ф. Лысенкі / складанне Т. М. Каробушкінай, А. Ф. Лысенка. Он научил меня работать в тяжелых условиях… : (слово про учителя) / Леонид Колединский // Археалогія эпохі Сярэдневякоўя : да 75–годдзя з дня нараджэння П. Ф. Лысенкі / НАН Беларусі, Інстытут гісторыі ;
    [навук. рэд. В. М. Ляўко]. Мінск, 2006. С. 5–17, 238–240.
  13. Валасюк, Л. Покліч старажытнага Бярэсця : (Пётр Лысенка) / Лявон Валасюк // Непрыдуманыя партрэты : мастакі і літаратары, народныя майстры і дойліды Берасцейшчыны / Лявон Валасюк. Брэст, 2014. С. 244–246.
  14. Милевская, Н. От древности до наших дней : [в Музее Белорусского Полесья состоялась презентация монографии археолога, почётного гражданина г. Пинска П. Ф. Лысенко] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2020. 24 октября. С. 12.
  15. Прощай, археолог! : [умер доктор исторических наук, профессор, почётный гражданин Пинска П. Ф. Лысенко] / подготовил Юрий Сергеев // Полесская правда. Пинск, 2020. 28 марта. С. 2.
  16. Лысенко Петр Федорович : [некролог доктору исторических наук, профессору, почётному гражданину Пинска] / Пинский городской исполнительный комитет, Пинский городской Совет депутатов // Пінскі веснік. 2020. 27 сакавіка. С. 2.
  17. Гладыщук, А. Умер открыватель Берестейской Трои : [памяти археолога П. Ф. Лысенко] / Анатоль Гладыщук // Вечерний Брест. 2020. 27 марта. С. 2.
  18. Литвинович, Е. Берестье Лысенко : [памяти археолога П. Ф. Лысенко] / Евгений Литвинович // Заря. 2020. 25 марта. С. 3.
  19. Валасюк, Л. Покліч старажытнага горада, альбо Як археолаг Пётр Лысенка запрасіў на раскопкі Берасцейскага гарадзішча студэнтаў / Леанід Валасюк // Заря. 2019. 13 ліпеня. С. 13.
  20. Рубашевский, Ю. Первооткрыватель Берестья / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2019. 20 сентября. С. 3.
  21. Ильенков, В. Открытие на раскопках : [о встрече доктора исторических наук, профессора П. Ф. Лысенко и его помощника по раскопкам В. И. Кравченко] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2018. 24 ліпеня. С. 6.
  22. Всё о нашем учёном : [в академической серии «Библиография учёных Беларуси» вышло информационное издание о докторе исторических наук, профессоре П. Ф. Лысенко] // Пінскі веснік. 2017. 27 студзеня. С. 1.
  23. Гришковец, В. Посвящается исследователю : [об экспозиции, посвящённой археологу П. Ф. Лысенко, в Музее Белорусского Полесья] / Валерий Гришковец // Заря. 2017. 5 октября. С. 12.
  24. Милевская, Н. Раскрывая тайны веков : [в Музее Белорусского Полесья открылась экспозиция, посвящённая почётному гражданину г. Пинска П. Ф. Лысенко] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2017. 30 сентября. С. 10.
  25. Ильенков, В. «Культурный слой» археолога Лысенко / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2016. 16 верасня. С. 12.
  26. Гришковец, В. Пинск открывает древние тайны : [об уникальных археологических находках в Пинске — фундаменте синагоги, казацкой сабле и плотном настилеХVI в. рассказал П. Ф. Лысенко] / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 26 августа. С. 5.
  27. Свиридович, О. Брестский замок еще не найден: исследователь предполагаемого фундамента Брестского замка Петр Лысенко подготовил отчет о проделанной работе / Ольга Свиридович // Заря. 2014. 24 апреля. С. 1.
  28. Ильенков, В. Пинские университеты профессора Лысенко : [воспоминания о пинской юности П. Ф. Лысенко] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2012. 6 студзеня. С. 3 ; 13 студзеня. С. 3 ; 7 лютага. С. 3.
  29. Лысенко, П. Ф.«Замкнулся большой круг моего пути. Я словно заново стал пинчанином!» / П. Ф. Лысенко // Пінскі веснік. 2011. 30 снежня. С. 3.
  30. О присвоении П. Ф. Лысенко звания «Почётный гражданин города Пинска» // Пінскі веснік. 2011. 27 верасня. С. 1.
  31. 16 верасня — 80 гадоў з дня нараджэння (1931) П. Ф. Лысенкі, вучонага ў галіне археалогіі // Новыя кнігі : па старонках беларускага друку. 2011. № 5. С. 30–32.
  32. Белоус, И. Древняя Русь Петра Лысенко / Иван Белоус // Нёман. 2007. № 4.
    С. 175181.
  33. Каваленя, А. Даследчык Тураўскай зямлі / Аляксандр Каваленя, Вольга Ляўко, Аляксандр Мядзведзеў // Беларускі гістарычны часопіс. 2006. № 9. С. 53–57.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 686 разоў