Спачатку гэта была царкоўна-прыходская, а потым – чыгуначная школа. Пры польскай уладзе школу закрылі “з-за непатрэбы”, але на самой справе – з-за таго, што выкладанне вялося на рускай мове. У гэты час у горадзе было створана Русскае дабрачыннае грамадства, якое вырашыла далейшы лёс школы. Мецэнаты і Рускае дабрачыннае грамадства стварылі Лунінецкае рускае прыватнае рэальнае вучылішча, якое спачатку знаходзілася ў той жа чыгуначнай школе (з 1945 г. – чыгуначная бальніца). Навучанне было платным. Займаліся дзеці з розных сацыяльных слаёў. Была аднолькавая форма адзення. Кожны гімназіст меў свой вучнёвы білет. Паступова вучылішча было выцеснена з свайго памяшкання – у 1921 годзе яго заняла польская дзяржаўная гімназія імя караля Уладзіслава Ягелы. З 1926 года вучылішча памяняла сваю назву i стала называцца “Лунінецкая Прыватная Руская Гімназія Рэальная”. Установа павінна была арэндаваць памяшканне.
24 кастрычніка 1921 года сюды завітаў прэзідэнт міністраў – так у тыя гады называўся прэм’ер-міністр Польшчы – Антоній Панікоўскі. Дырэктар дзяржаўнай гімназіі Уладзіслаў Затлокаль выступіў з уступным словам. Ад імя персанала настаўнікаў рускай рэальнай школы прэм’ер-міністра вітаў настаўнік Мікалай Пятровіч Анцукевіч.
Першы выпуск у рускай рэальнай гімназіі адбыўся ў 1929 годзе, у хуткiм часе гімназія закрылася.
У рускім прыватнам вучылішчы працавалі настаўнікі: Царэўскі Мікалай Мікалаевіч – дырэктар; Сухой Павел Іосіфавіч; Анцукевіч Мікалай Петровіч; Кірыкевіч Алена Віктараўна і іншыя.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Лунiнецкай цэнтральнай раённай бiблiятэкай.
Бабута Алена Уладзiмiраўна, гал. бiблiёграф аддзела абслугоўвання i iнфармацыi
- Радзіяновіч, Н. М. “Рэалка” – легенда адукацыі Лунінца / Надзея Радзіяновіч // Лунінецкая памяць. Дадатак 2 : 2-ая літ. краязн. і навук.-практ. канферэнцыя памяці пісьменнiка М. Калінковіча / уклад. Т. Канапацкая. Мiнск : В. Хурсік, 2007. С. 30–31.
- Колосов, Л. Воплощение благородства / Лев Колосов // Лунінецкая памяць. Дадатак 2 : 2-ая літ. краязн. і навук.-практ. канферэнцыя памяці пісьменнiка М. Калінковіча / уклад. Т. Канапацкая. Мiнск : В. Хурсік, 2007. С. 90–114.
- Анцукевич, О. Лунинчанка вдохновляла на творчество… / Олег Анцукевич // Лунінецкая памяць. Дадатак 2 : 2-ая літ. краязн. і навук.-практ. канферэнцыя памяці пісьменнiка М. Калінковіча / уклад. Т. Канапацкая. Мiнск : В. Хурсік, 2007. С. 164–166.
- Лунінец // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мiнск : БелЭн, 1999. Т. 9. С. 369.
- Лунинец // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск : БелЭн, 2007. Т. 6. С. 563.