Пятніца, 17 Верасень 2021 09:21

4 кастрычніка 2021 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксея Антонавіча Майсейчыка (1936–2002), літаратуразнаўца, філолага

Аляксей Антонавіч Майсейчык нарадзіўся 4 кастрычніка 1936 г. у вёсцы Гошчава Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Дзяцінства яго апаліла вайна. Разам з аднавяскоўцамі ён двойчы стаяў пад дуламі фашысцкіх аўтаматаў. Вайна перашкодзіла своечасова пачаць вучобу, толькі ў верасні 1945 г. ён сеў за парту. Бацька, Антон Данілавіч, быў паранены на фронце, пасля вяртання дамоў цяжка хварэў, неўзабаве памёр (1947). Клопаты па сялянскай гаспадарцы ляглі на маці, Вольгу Мікалаеўну. Аляксей стаў яе верным памочнікам, але знаходзіў хвіліны пісаць вершы.

 

Пасля заканчэння Гошчаўскай сярэдняй школы (1955) Аляксей Майсейчык паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці інстытута, быў рэдактарам факультэцкай насценгазеты. Разам з ім вучыліся Анатоль Гарай, Міхась Рудкоўскі, Мікола Купрэеў, Васіль Жуковіч, Мікалай Радзюк, якія пазней сталі вядомымі пісьменнікамі, журналістамі.

Атрымаўшы «чырвоны» дыплом, Аляксей Майсейчык вярнуўся на Івацэвіччыну і два гады (1960–1962) працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў роднай школе, адначасова выкладаў рускую мову і літаратуру ў Няхачаўскай васьмігадовай школе рабочай моладзі.

У 1962 г. Аляксей Майсейчык становіцца аспірантам Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Гэты перыяд адметны яшчэ і тым, што за год да заканчэння свайго навучання ён ажаніўся. Майсейчыкі выгадавалі дваіх дзяцей. Сын, Эдуард Аляксеевіч, закончыў спартыўны факультэт Брэсцкага педінстытута і застаўся там выкладаць; кандыдат педагагічных навук (1997), дацэнт кафедры фізічнай культуры, майстар спорту СССР. Дачка, Ірына Аляксееўна, закончыўшы педінстытут, стала настаўніцай.

Пасля заканчэння аспірантуры А. А. Майсейчык быў накіраваны на працу ў Брэсцкі педінстытут. З 1966 г. жыццё Аляксея Антонавіча было звязана з кафедрай беларускай літаратуры гэтай навучальнай установы. Тут ён прайшоў шлях ад выкладчыка да прафесара, стаў вядомым у рэспубліцы крытыкам і літаратуразнаўцам, метадыстам. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Праблема народнасці ў перыяд станаўлення сацыялістычнага рэалізму ў беларускай літаратуры» (1966). Кандыдат філалагічных навук (1967), дацэнт (1970). Дэкан філалагічнага факультэта (1975–1980). З 1989 г. — прафесар кафедры беларускай літаратуры, з 1992 г. — загадчык кафедры беларусазнаўства.

Аляксей Антонавіч пастаянна цікавіўся творчасцю маладых, а таксама ўжо вядомых паэтаў і празаікаў Брэстчыны, і ў першую чаргу сваіх землякоў. Пра іх творчасць расказваў у кнігах «Паэтычныя галасы Брэстчыны» і «З любоўю да вытокаў». У полі зроку аўтара аказаліся Піліп Пестрак, Сцяпан Крываль, Мікола Купрэеў, Алесь Разанаў, Яўгенія Янішчыц, Міхась Рудкоўскі, Ніна Мацяш, Віктар Гардзей і многія іншыя паэты і празаікі.

З пачатку 1960-х гг. яго артыкулы па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, літаратурным краязнаўстве, пытаннях выкладання літаратуры ў сярэдняй і вышэйшай школах рэгулярна з’яўляліся ў абласным і рэспубліканскім друку. На працягу доўгага часу Аляксей Антонавіч узначальваў Брэсцкае рэгіянальнае аддзяленне беларусістаў, актыўна супрацоўнічаў з абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Аляксей Майсейчык над некаторымі артыкуламі і кнігамі працаваў сумесна з заслужаным работнікам вышэйшай школы Беларусі Верай Якаўлеўнай Ляшук (Зарэцкай). У суаўтарстве з ёй напісаны падручнік-хрэстаматыя для 7-га класа «Родная літаратура» (1995), метадычны дапаможнік для настаўнікаў «Родная літаратура ў 7 класе» (1997) і інш.

Аўтар дапаможнікаў «Творчасць маладых паэтаў Брэстчыны» (1974), «Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства» (1980), «Тэорыя літаратуры» (1990), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1917–1940» (1981), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры, 1941–1980» (1983), «Методыкі выкладання беларускай літаратуры» (1986), падручнікаў «Родная літаратура» для 6-га класа (1988) і 7-га класа (1989), «Беларуская літаратура» для 10-га класа (1997) і 11-га класа (1999, 2001), вучэбна-метадычнага дапаможніка для настаўнікаў «Родная літаратура ў 7 класе» (1992, 1997).

А. А. Майсейчык памёр 12 мая 2002 г., пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы А. А. Майсейчыка

  1. Аб метадалогіі навуковых прац Уладзіміра Калесніка / А. А. Майсейчык // Узыходжанне : кніга пра Аляксея Антонавіча Майсейчыка. Брэст, 2011. С. 180–184.
  2. Беларусь-Айчына ў творчым лёсе Адама Міцкевіча / А. А. Майсейчык // Узыходжанне : кніга пра Аляксея Антонавіча Майсейчыка. Брэст, 2011. С. 193–200.
  3. Заходнебеларуская літаратура ў працах Уладзіміра Калесніка: пытанні ідэйна-стылёвых адметнасцяў / А. Майсейчык // Роднае слова. 2006. № 10.
    С. 87–88.
  4. Беларуская літаратура ў 4 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. школ / М. М. Аляшчэня, Л. В. Асташонак, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2002. – 224 с.
  5. Беларуская літаратура ў 5 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў / М. М. Аляшчэня, Л. В. Асташонак, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2002.
  6. Беларуская літаратура : падруч. для 10-га кл. агульнаадукац. школ з беларус. i рус. мовамі навучання / Г. С. Гарадко, Г. М. Ішчанка, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2002. – 462 с.
  7. Уводзіны ў літаратуразнаўства. Паэтыка мастацкага твора / А. А. Майсейчык. – Брэст : БрДУ імя А. С. Пушкіна, 2002. – 104 с.
  8. Вяртанне да родных вытокаў : аб творчасці паэта А. Каско / А. А. Майсейчык // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. 2001. № 3. С. 49–58.
  9. Новыя манастрафічныя формы верша ў сучаснай паэзіі / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 2001. № 2. С. 16—19.
  10. Родная літаратура ў 9 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукац. школ / М. М. Аляшчэня, Л. В. Асташонак, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2000.
  11. Родная літаратура ў 6 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў / М. М. Аляшчэня, Л. В. Асташонак, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Асар, 2000.
  12. Беларуская літаратура : вучэб. дапам. для 11 кл. агульнаадукац. школ / Г. М. Ішчанка, У. А. Лебедзеў, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1999. – 462 с.
  13. Ля крынічных вытокаў паэзіі А. Каско / А. А. Майсейчык // Праблемы сучаснай беларусікі : матэрыялы навук. канферэнцыі, прысвечанай 75-годдзю У. А. Калесніка. Брэст, 1999. С. 3–5.
  14. Методыка выкладання беларускай літаратуры : вучэб. дапам. / Л. В. Асташонак, Г. С. Гарадко, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Экаперспектыва, 1999. – 445 с.
  15. Палескай ластаўкі пяючыя згукі / А. А. Майсейчык // Берасцейскія карані ’98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 274–285.
  16. Беларуская літаратура : падручнік для 10 кл. / В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. В. Я. Ляшук. – Мінск : Рэдакцыя часопіса «Крыніца», 1997. – 608 с.
  17. Ляшук, В. Я. Родная літаратура ў 7 класе : метад. дапам. для настаўнікаў / В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык. – Мінск : Асар, 1997. – 208 с.
  18. Аб метадалогіі навуковых прац Ул. Калесніка / А. А. Майсейчык // Крыніца мудрасці i ведаў : навуковыя артыкулы / Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна ; агул. рэд. А. А. Майсейчыка. Брэст, 1997. С. 40–44.
  19. Адам Міцкевіч у мастацкім свеце Якуба Коласа / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 1997. № 12. С. 59–62.
  20. Родная літаратура : падручнік-хрэстаматыя для 7 кл. / уклад.: В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык. – Мінск : Асар, 1995. – 368 с.
  21. Фарміраванне паняцця пра мастацкую ўмоўнасць у школе / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 1995. № 8. С. 81–88.
  22. Паўлюк Багрым / пад рэд. А. Сабалеўскага ; склад.: В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык. – Мінск : Навука i тэхніка, 1994. – 256 с.
  23. А. Пушкін у паэтычным свеце Максіма Багдановіча / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 1994. № 6. С. 53–56.
  24. Ляшук, В. Я. Родная літаратура ў 7 класе / В. Я. Ляшук, А. А. Майсейчык. – Мінск : Народная асвета, 1992. – 135 с.
  25. «Да сонца з сонца сцежку высеч…» : вывучэнне паэмы Янкі Купалы «Безназоўнае» / А. А. Майсейчык // Роднае слова. 1992. № 5. С. 13–17.
  26. Уводзіны ў літаратуразнаўства : практыкум / А. Майсейчык. – Мінск : Вышэйшая школа, 1992. – 136 с.
  27. «Пявучых гукаў сіла…» : пытанні вершаскладання пры вывучэнні паэзіі М. Багдановiча / А. А. Майсейчык // Беларуская мова i літаратура ў школе. 1991. № 5. С. 12–16.
  28. Вывучэнне паняцця «літаратурны герой» / А. А. Майсейчык // Беларуская мова i літаратура ў школе. 1990. № 4. С. 36–40.
  29. Фарміраванне паняцця аб народнасці ў літаратуры ў 8 класе / А. А. Майсейчык // Беларуская мова i літаратура ў школе. 1988. № 8. С. 51–54 ; № 9. С. 45–47.
  30. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1941–1980 : падручнік для філал. фак. пед. ін-таў / В. І. Гапава, В. А. Каваленка, А. А. Майсейчык [і інш.] ; пад агул. рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. – Мінск : Вышэйшая школа, 1983. – 479 с.
  31. Гісторыя беларускай савецкай літаратуры, 1917–1940 : падручнік для філал. фак. пед. ін-таў / В. В. Казлоў, У. А. Калеснік, А. А. Майсейчык [i інш.] ; пад рэд. М. А. Лазарука, А. А. Семяновіча. – Мінск : Вышэйшая школа, 1981. – 454 с.
  32. Практыкум па ўводзінах у літаратуразнаўства / А. А. Майсейчык. – Мінск : Вышэйшая школа, 1980. – 125 с.
  33. Праблема народнасці ў перыяд станаўлення сацыялістычнага рэалізму ў беларускай літаратуры : дысертацыя ... кандыдата філалагічных навук / А. А. Майсейчык ; АН БССР, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. – Мінск, 1966. – 197 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці А. А. Майсейчыка

  1. Майсейчык Аляксей Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 522.
  2. Мойсейчик Алексей Антонович / В. А. Сеньковец // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019.С. 409–410.
  3. Майсейчык Аляксей Антонавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945–2014 : біябібліяграфічны даведнік. Брэст, 2015. С. 41.
  4. Аляксей Майсейчык (1936–2002) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. i ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 266–268.
  5. Аляксей Майсейчык (1936–2002) // Літаратурная Берасцейшчына : краязнаўчыя нарысы, партрэты, артыкулы / В. Я. Ляшук, Г. М. Снітко. Мінск, 2008. С. 258.
  6. Аляксей Майсейчык // Памяць. Івацэвіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 448.
  7. Майсейчык Аляксей / В. Я. Ляшук // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1994. Т. 4. С. 161–162.
  8. Узыходжанне : кніга пра Аляксея Антонавіча Майсейчыка : біябібліяграфічны даведнік / склад.: З. П. Мельнікава, А. С. Кавалюк, С. М. Шчэрба ; пад агул. рэд. З. П. Мельнікавай. – Брэст : БрДУ, 2011. – 214 с., [3] л. іл.
  9. Гераськіна, Т. А. Слова пра А. А. Майсейчыка / Таццяна Аляксандраўна Гераськіна // Прикосновение к будущему. Брест, 2015. С. 137–139.
  10. Праневіч, Г. М. Пытанні рамантызму і рамантычнага метаду ў літаратуразнаўчых даследаваннях А. А. Майсейчыка / Генадзь Праневіч // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зборнік навук. арт. : у 2 ч. Брэст, 2011. Ч. 2. С. 45–50.
  11. Пяткевiч, А. М. Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з’явы, асобы / Аляксей Мiхайлавiч Пяткевіч. – Мінск : Беларускі кнiгазбор, 2006. – 239 с. – Са зместу: Успаміны пра Аляксея Майсейчыка.
    С. 231–233.
  12. Кажадуб, С. Прафесар з Гошчава : [пра А. А. Майсейчыка] / Святаслаў Кажадуб // Славутыя землякі / Святаслаў Кажадуб. Брэст, 2020. С. 283–316.
  13. Бобрык, В. Гошчаўскія вучоныя : [пра вучоных, якія нарадзіліся ў в. Гошчава Івацэвіцкага раёна] / падрыхтавала Валянціна Бобрык // Івацэвіцкі веснік. 2017. 23 чэрвеня. С. 4.
  14. Кажадуб, С. Прафесар з Гошчава : [пра А. А. Майсейчыка] / Святаслаў Кажадуб // Івацэвіцкі веснік. 2013. 18 чэрвеня. С. 3.
  15. Зайка, А. Вучоны з Гошчава : [пра А. А. Майсейчыка] / Алесь Зайка // Івацэвіцкі веснік. 2010. 22 чэрвеня. С. 6.
  16. Ляшук, В. След на зямлі : [працоўны і творчы шлях А. А. Майсейчыка] / Вера Ляшук // Народная трыбуна. 2006. 30 верасня. С. 3.
  17. Шаўчук, С. Сустрэча-канферэнцыя ў Гошчаве, прысвечаная Аляксею Антонавічу Майсейчыку / С. Шаўчук // Івацэвіцкі веснік. 2006. 10 лістапада. С. 4.
  18. Майсейчык Аляксей Антонавіч // Роднае слова. 2002. № 6. С. 59.
Чытаць 742 разоў