У 1976–1978 гг. Аляксандр Хапалюк займаўся ў клінічнай ардынатуры пры кафедры факультэцкай тэрапіі МДМІ. З 1981 па 1991 г. — асістэнт кафедры кардыялогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў (у цяперашні час БелМАПА). З лістапада 1984 па красавік 1987 г. знаходзіўся ў камандзіроўцы па лініі Дзяржкамітэта па знешнеэканамічных сувязях СССР у Гвінейскай Рэспубліцы, дзе працаваў у шпіталі пры Пасольстве СССР. З 1991 па 1993 г. — старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі агульнай паталогіі НДІ радыяцыйнай медыцыны Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
А. В. Хапалюк абараніў кандыдацкую дысертацыю «Патагенетычныя механізмы парушэнняў у ліпідным абмене, гемастазе і мікрацыркуляцыі ў хворых ішэмічнай хваробай сэрца» (1981), доктарскую «Узаемаадносіны гарманальна-метабалічных, імунагенетычных і дэрматалагічных паказчыкаў з характарыстыкамі цялеснай канстытуцыі ў здаровых мужчын і хворых хранічнай ішэмічнай хваробай сэрца» (1996).
З кастрычніка 1993 па красавік 1999 г. працаваў у прадстаўніцтве БАСФ у Рэспубліцы Беларусь (даччынай фармацэўтычнай кампаніі канцэрна Кноль АГ). З 2002 па сакавік 2009 г. — загадчык кафедры клінічнай фармакалогіі і тэрапіі БелМАПА, з ліпеня 2009 г. — загадчык кафедры клінічнай фармакалогіі БДМУ.
Падрыхтаваў 7 кандыдатаў медыцынскіх навук. Аўтар больш за 200 навуковых, навукова-метадычных прац і навучальных дапаможнікаў у галіне кардыялогіі, клінічнай фармакалогіі. У 2002–2003 гг. сумяшчаў працу ў БелМАПА з працай у Міністэрстве аховы здароўя ў якасці галоўнага тэрапеўта, з 2003 па 2006 г. — галоўнага пазаштатнага герыятра. Урач вышэйшай катэгорыі па спецыяльнасці «тэрапія».
З’яўляецца экспертам ВАК, членам Савета па абароне дысертацый па спецыяльнасці «кардыялогія і кардыяхірургія», быў старшынёй савета па абароне дысертацый па спецыяльнасцях «фармакалогія, клінічная фармакалогія і эндакрыналогія». Член Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, галоўны рэдактар часопісаў «Лечебное дело», «Семейный доктор», член рэдкалегіі часопісаў «Кардиология», «Медицинский журнал», «Deutscher Wissenschaftsherold» (Германія).
А. В. Хапалюк узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя», Ганаровымі граматамі БелМАПА, Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Працы А. В. Хапалюка
- Паспорт экзаменационной станции объективного структурированного клинического экзамена (ОСКЭ) для 6-го курса : учебно-методическое пособие. – Минск : БГМУ, 2020. – 128 с.
- Учебная история болезни по клинической фармакологии : методические рекомендации : [для студентов 5–6-го курсов лечебного, педиатрического, военно-медицинского факультетов и врачей-интернов]. – Минск : БГМУ, 2019. – 19 с.
- PharmContinuum. Золотые скрипты аптечных продаж : настольный справочник для провизоров и фармацевтов / [Ю. И. Чертков и др.]. – Минск : [б. и.], 2017. – 579 с., [1] л. цв. ил.
- Клиническая фармакология : учебное пособие для студентов учреждений высшего профессионального образования по специальностям «Лечебное дело», «Педиатрия» / [М. К. Кевра и др.]. – Минск : Вышэйшая школа, 2015. – 573, [1] с.
- «Загадочная» мильгамма: клинико-фармакологический анализ терапевтических эффектов : практическое пособие для врачей / А. В. Хапалюк. – 2-е изд., дополненное и переработанное. – Минск : ДокторДизайн, 2014. – 26, [1] с.
- Клинико-фармакологическая классификация лекарственных средств белорусских производителей : справочник / А. В. Хапалюк, Е. Н. Скепьян, Е. И. Шишко. – Минск : БГМУ, 2012. – 39 с.
- Рамигамма: клиническая фармакология и клиническая практика : пособие для врачей / А. В. Хапалюк. – Минск : Равноденствие, 2011. – 43 с.
- «Загадочная» мильгамма: клинико-фармакологический анализ терапевтических эффектов : практическое пособие для врачей / А. В. Хапалюк. – Минск : Промпечать, 2008. – 22 с.
- Общие вопросы клинической фармакологии и доказательной медицины : [пособие] / А. В. Хапалюк. – Минск : Промпечать, 2007. – 71, [2] c.
- Метфогамма: клиническая фармакология препарата в вопросах и ответах / А. В. Хапалюк. – Минск, 2007. – 26 с.
- Основы фармакоэпидемиологического и фармакоэкономического анализа использования лекарственных средств при хронических заболеваниях : учебно-методическое пособие / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Белорусская медицинская академия последипломного образования, Кафедра клинической фармакологии и терапии. – Минск : БелМАПО, 2006. – 38 с.
- Давидовская, Е. И. Пневмонии в гериатрической практике : учебно-методическое пособие / Е. И. Давидовская, А. В. Хапалюк. – Минск : БелМАПО, 2005. – 23 с.
- Общие вопросы клинической фармакологии и доказательной медицины : учебное пособие для слушателей системы последипломного медицинского образования / А. В. Хапалюк. – Минск : БГМУ, 2003. – 71, [2] с.
- Взаимоотношения гормонально-метаболических, иммуногенетических и дерматоглифических показателей с характеристиками телесной конституции у здоровых мужчин и больных хронической ишемической болезнью сердца : автореферат диссертации ... доктора медицинских наук : 14.00.06 / А. В. Хапалюк ; Белорусский НИИ кардиологии. – Минск, 1996. – 31 с.
- Патология сердечно-сосудистой системы : (сборник научных трудов / Ленинградский государственный институт усовершенствования врачей им. С. М. Кирова, Белорусский государственный институт усовершенствования врачей. – Минск : [б. и.], 1984. – 139 с.
- Патогенетические механизмы нарушений в липидном обмене, гемостазе и микроциркуляции у больных ишемической болезнью сердца : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : специальность 14.00.06 Кардиология / Хапалюк Александр Васильевич. – Минск, 1981. – 23 с.
- Бенфотиамин: патогенетическая коррекция эпигенетических механизмов развития дисфункции эндотелия, опосредованных гипергликемией / А. В. Хапалюк // Лечебное дело. 2020. № 2. С. 17–24.
- Витамин В12: биологическое значение, патогенетические механизмы и клинические проявления витаминной недостаточности / А. В. Хапалюк // Лечебное дело. 2019. № 4. С. 17–23.
- Значение оротата магния в лечении экстрасистолии: электрофизиологическое обоснование и клинические доказательства / А. В. Хапалюк // Лечебное дело. 2018. № 3. С. 14–21.
- Клиническая фармакология как основа эффективной фармакотерапии / Хапалюк А. В. // Кардиология в Беларуси. 2010. № 4. С. 119–124.
Аб жыцці і дзейнасці А. В. Хапалюка
- Навумчык, М. Вёсачка мая... Велікарыта : [гістарычны экскурс, вёска сёння, знакамітыя ураджэнцы] / Мікалай Навумчык ; фота А. Крэмянеўскага // Голас часу. Маларыта, 2010. 17 лютага. С. 2.
- Касцевіч, І. Прафесар Хапалюк / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2017. 17 мая. С. 3.