У 1982 г. Андрэй Гарбацкі скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, у 1987 г. — аспірантуру. У гады навучання праявілася актыўная грамадская пазіцыя Андрэя Аляксандравіча, яго добрыя арганізацыйныя здольнасці. Ён узначальваў студэнцкія арганізацыі факультэта, орган самакіравання аспіранцкага інтэрната. Быў майстрам вядомага студатрада «Октябрь», які выязджаў на будаўніцтва беларускай станцыі Залацінка на Байкала-Амурскай магістралі.
22 красавіка 1988 г. А. А. Гарбацкі абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Брэсцкім педагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна і займаўся навуковай працай. Прадоўжыў павышэнне навуковай кваліфікацыі ў дактарантуры Інстытута гісторыі HAH Беларусі (1996–1999). У 1999 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII – пачатку XX ст.».
Працаваў прафесарам кафедры гісторыі культуры і рэлігіі, у 2003–2005 гг. — прарэктарам па навуковай рабоце, першым прарэктарам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, з 2006 г. — прафесар кафедры гісторыі славянскіх народаў.
Гісторык А. А. Гарбацкі — вядомы ў Беларусі і за яе межамі даследчык. Ён упершыню звярнуўся да гісторыі стараабрадніцтва на беларускіх землях, падрыхтаваў па гэтай навуковай праблеме дзве манаграфіі («Стараабрадніцтва на Беларусі ў канцы XVII – пачатку XX ст.» [1999]; «Старообрядчество на белорусских землях» [2004]), якія атрымалі высокую ацэнку навуковай супольнасці, а таксама ўнікальны фотаальбом «Старообрядческие храмы Беларуси» (2008). Аўтар звыш 145 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, якія выходзілі ў Беларусі, Польшчы, Латвіі.
Сфера яго прафесійных інтарэсаў надзвычай шырокая. Гэта гісторыя Беларусі, гісторыя рэлігій, сацыяльна-культурная антрапалогія, антрапалогія паўсядзённасці, сацыяльна-эканамічныя і культурныя працэсы на паграніччы. А. А. Гарбацкі надзвычай плённа працуе ў галіне сацыяльна-культурнай антрапалогіі, вельмі многія яго работы прысвечаны праблемам культурнага пагранічча, малой радзімы.
Упершыню ў айчыннай гістарыяграфіі сістэмна акрэсліў праблему малой радзімы. Зыходзячы з асаблівасцей культурнага пагранічча, даў ёй вызначэнне. Аўтар шэрага навуковых праектаў, прысвечаных роднаму рэгіёну. Перш за ўсё гэта праект «Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць». 31 кастрычніка 2017 г. у Іванаўскай раённай бібліятэцы імя Ф. І. Панфёрава прайшла прэзентацыя кнігі «Города и районы Брестчины. Ивановский район».
А. А. Гарбацкі падтрымлівае навуковыя кантакты з даследчыкамі з Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Германіі, ЗША. Выступаў з дакладамі на многіх навуковых форумах. Heаднаразова запрашаўся для чытання лекцый ва ўніверсітэты Польшчы і Грэцыі. Выступаў як ініцыятар і адзін з арганізатараў перыядычнай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Праваслаўе ў духоўным жыцці Беларусі». З’яўляецца папулярызатарам беларускай культуры і прыроды на радзіме і за яе межамі.
Уваходзіць у склад рэдакцыйных саветаў навуковых часопісаў «Гістарычная брама» (Палескі дзяржаўны ўніверсітэт), «Судьба старообрядчества» (Кіеў), «Edukacja Międzykulturowa» (Катавіцы, Польшча). Шмат гадоў з’яўляецца адказным рэдактарам «Весніка Брэсцкага ўніверсітэта» (Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права).
Як выкладчыка, прафесара А. А. Гарбацкага вылучаюць патрабавальнасць, дысцыплінаванасць і адначасова справядлівасць, спагадлівасць, тактоўнасць. Яго лекцыйныя і семінарскія заняткі вызначаюцца наватарскімі падыходамі, выкарыстаннем перадавых педагагічных тэхналогій. Ім падрыхтаваны шэраг аўтарскіх навучальных дапаможнікаў, сярод іх «Введение в историю религии» (2005), курс лекцый у 2 частках «Христианство» (2008, 2010) і інш. Андрэй Аляксандравіч паспяхова кіруе дысертацыйнымі даследаваннямі сваіх аспірантаў, часта яго запрашаюць у якасці эксперта ці афіцыйнага апанента пры абмеркаванні і абароне доктарскіх і кандыдацкіх дысертацый.
За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё навуковых даследаванняў, укараненне іх у вучэбны працэс, падрыхтоўку навуковых кадраў А. А. Гарбацкі неаднаразова ўзнагароджваўся граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Яго плённая культурна-асветніцкая дзейнасць адзначана граматай епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Працы А. А. Гарбацкага
- Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др. ; под общ. ред. А. А. Горбацкого] ; Ивановский районный исполнительный комитет. – Брест : Брестская типография, 2017. – 839 с., [24] л. ил.
- Традиции и новации: культура, общество, личность : сборник трудов Международной научно-практической конференции в рамках XXIV региональных Рождественских чтений, посвященных 550-летию с момента первого упоминания Кобринского Спасского монастыря, Брест, 16 ноября 2015 года / [под общ. ред. А. А. Горбацкого]. – Брест : БрГУ, 2016. – 118 с.
- Православие в духовной жизни Беларуси : сборник трудов III Международной научно-практической конференции, посвященной 1025-летию Крещения Руси, Брест, 24–25 октября 2013 года / УО «Брестский государственный университет имени А. С. Пушкина», Брестская епархия Белорусской Православной Церкви ; [под общ. ред. А. А. Горбацкого]. – Брест : БрГУ имени А. С. Пушкина, 2015. – 210 с.
- Христианство : курс лекций / А. А. Горбацкий ; УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина». – Брест : БрГУ имени А. С. Пушкина, 2013. – 285 с.
- Православные монастыри Беларуси: история и современность. Чонский монастырь : монография / А. А. Горбацкий ; УО «Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина». – Брест : БрГУ, 2011. – 100 с.
- Гарады і раёны Берасцейшчыны: гісторыя і сучаснасць. Івацэвіцкі раён / [Здановіч У. В. і інш. ; пад агул. рэд. А. А. Гарбацкага]. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2009. – 563 с.
- Христианство : курс лекций. Ч. 2 / А. А. Горбацкий. – Брест : БрГУ, 2010. – 190 с.
- Христианство : курс лекций. Ч. 1 / А. А. Горбацкий. – Брест : БрГУ, 2008. – 298 с.
- Учебная программа государственного экзамена по истории религии и свободомыслия : для студентов днев. формы обучения ист. фак. / [А. А. Горбацкий и др. ; под ред. А. А. Горбацкого]. – Брест : БрГУ, 2007. – 16 с.
- На пути к свободе совести : сб. науч. ст. IX Междунар. чтений, посв. памяти Казимира Лыщинского. – Брест : БрГУ, 2006. – 102 с. – Среди авт. А. А. Горбацкий.
- Мешечко Е. Н. Белорусское Полесье : туристские трансъевропейские водные магистрали / Е. Н. Мешечко, А. А. Горбацкий. – Минск : Четыре четверти, 2005. – 95 с.
- Введение в историю религии : учеб. пособие для специальности «История. Религиоведение» вузов / А. А. Горбацкий. – Минск : Четыре четверти, 2005. – 151 с.
- Введение в историю религии : учеб. пособие для студентов специальности «История. Религиоведение» вузов / А. А. Горбацкий. – Брест : Изд-во БрГУ, 2004. – 152 с.
- Старообрядчество на белорусских землях : монография / А. А. Горбацкий ; науч. ред. М. П. Костюк. – Брест : БрГУ, 2004. – 237 с.
- Введение в историю религии : курс лекций / А. А. Горбацкий. – Брест : Изд-во БрГУ, 2003. – 159 с.
- История религии : учеб.-метод. рекомендации / А. А. Горбацкий. – Брест : Изд-во БрГУ, 2003. – 37 с.
- Методические рекомендации по спецкурсу «История старообрядчества» : для студентов и бакалавров ун-та / А. А. Горбацкий ; ред. И. И. Акинчиц. – Брест, 2000. – 59 с.
- Стараабраднiцтва на Беларусi ў канцы XVII – пачатку XX стст. / А. А. Гарбацкі. – Брэст : БрДУ, 1999. – 202 с.
- Кобринский монастырь Св. Спаса в историческом измерении / А. А. Горбацкий // Традиции и новации: культура, общество, личность. Брест, 2016. С. 9–23.
- «Малая родина» как память в исторической антропологии / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2016. № 1. С. 5–14.
- Малоритские земли в граничных спорах между Великим княжеством Литовским и Польской Короной (конец ХV – начало ХVII вв.) / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2015. № 2. С. 5–11.
- Административно-территориальное устройство земель Малоритского района Брестской области во второй половине XVI в. / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2015. № 1. С. 6–18.
- О проекте «Города и районы Брестчины: история и современность. Малоритский район» / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2015. № 1. С. 5.
- Магдебургское право Мотоля? / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2014. № 1. С. 6–12.
- Хозяйственно-культурный образ Ивановского района во второй половине XVI в. / А. А. Горбацкий // Вучоныя запіскі Брэсцкага ўніверсітэта. 2013. Вып. 9, ч. 1 : Гуманітарныя і грамадскія. С. 78–89.
- Мотоль в исторической памяти / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2013. № 1. С. 5–18.
- Административно-хозяйственное устройство земель Ивановского района Брестской области во второй половине XVI в. / А. А. Горбацкий // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 2, Гісторыя. Эканоміка. Права. 2012. № 2. С. 14–22.
- VII межвузовская научно-методическая конференция молодых ученых, посвященная 60-летию университета : сб. материалов, Брест, 20 мая 2005 г. / под общ. ред. А. А. Горбацкого. – Брест : БрГУ, 2005. – 302 с.
- VI межвузовская научно-методическая конференция молодых ученых, 14 мая 2004 года : сборник материалов / [под общ. ред. А. А. Горбацкого]. – Брест : [БрГУ], 2004. – 306 с.
- К истории протестантских общин на Брестчине / А. А. Горбацкий // Шануючы спадчыну Я. Карскага : трэція навук. чытанні / Гродзенскі дзярж. ун-т імя Янкі Купалы. Гродна, 1992. С. 234–235.
Аб жыцці і дзейнасці А. А. Гарбацкага
- Гарбацкі Андрэй Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2004. Т. 18, кн. 1. С. 369.
- Горбацкий Андрей Александрович // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 368.
- Горбацкий Андрей Александрович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 286.
- Горбацкий Андрей Александрович // Историки Беларуси в начале ХХI столетия : биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск, 2007. С. 79–80.
- Смолік, А. І. [Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі] / А. І. Смолік // Беларуская культуралогія: гісторыя і сучаснасць / А. І. Смолік. Мінск, 2008. С. 191–193.
- Кунец, А. Размова пра кнігу і край : [у раённай бібліятэцы імя Ф. Панфёрава прайшла прэзентацыя кнігі «Города и районы Брестчины. Ивановский район»] / Алег Кунец // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 31 кастрычніка. С. 7.
- Горбацкий, А. А. Книга для нас : [о результатах труда коллектива авторов по вопросу издания книги об Ивановском районе] / Андрей Александрович Горбацкий ; беседовал Игорь Гетман // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 6 студзеня. С. 7.
- Вабішчэвіч, А. Даследчык гісторыі рэлігіі : да 60-гадовага юбілею Андрэя Аляксандравіча Гарбацкага / Аляксандр Вабішчэвіч // Беларускі гістарычны часопіс. 2016. № 4. С. 42–45.
- Каханоўскі, А.Андрэй Аляксандравіч Гарбацкі : [да 60-годдзя доктара гістарычных навук, прафесара] / А. Каханоўскі // Веснік БДУ. Серыя 3, Гісторыя. Эканоміка. Права. Мінск, 2016. № 1. С. 126–127.
- Можейко, М. Андрею Александровичу Горбацкому 60 лет / М. Можейко // Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. 2016. № 1. С. 257–261.