З лютага 1971 па люты 1993 г. П. Ф. Каролік з’яўляўся дырэктарам Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній. Пачаўшы яго будаўніцтва з закладкі першага каменя фундамента, ён пазней сфарміраваў працаздольны і кваліфікаваны калектыў. П. Ф. Каролік усе свае веды, вопыт і сілы аддаваў заводу.
16 красавіка 1974 г. была выраблена першая дэталь да агрэгатных станкоў. Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній — адзін з буйнейшых станкабудаўнічых заводаў СНД і Еўропы. На баранавіцкіх агрэгатных станках і аўтаматычных лініях выпускаліся дызельныя рухавікі, трактары, аўтамабілі, камбайны і розная іншая тэхніка. Аб высокім інжынерна-тэхнічным узроўні абсталявання баранавіцкай маркі гаворыць і тое, што яно ў савецкія часы пазначалася знакам якасці, шэраг узораў быў асвоены калектывам упершыню ў свеце.
Пётр Фаміч шмат зрабіў для вырашэння сацыяльных пытанняў. Адначасова з будаўніцтвам завода з 1973 г. узводзіўся мікрараён «Паўночны», дзе больш за 2 тыс. кватэр атрымалі рабочыя завода, будаваліся дзіцячыя сады, інтэрнаты.
П. Ф. Каролік узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, «Знак Пашаны», юбілейным медалём «За доблесную працу», Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
П. Ф. Каролік памёр у 1997 г. У 2002 г. у мікрараёне «Паўночны» г. Баранавічы яго імем названа вуліца.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая
- Щербаков, С. А. Барановичи: улицы и переулки города в прошлом и настоящем, 1884–2019 годы / С. А. Щербаков. – Барановичи : Хохол Е. Г., 2019. – Из содерж.: П. Ф. Королик. С. 52, 133.
- Трудовой путь длиною в 30 лет : [справочное издание / сост. В. С. Гаврильчик, Е. М. Данильчик]. – Барановичи : Барановичская укрупненная типография, 2004. – 29 с. : ил. – Из содерж.: П. Ф. Королик. С. 4.
- Яковлев, В. Традиции, проверенные временем : [40 лет ОАО «Барановичский завод автоматических линий»] / Владимир Яковлев // Советская Белоруссия. 2014. 13 марта. С. 7.
- Затоковенко, С. Любил людей... : [Королик Пётр Фомич — первый директор завода автоматических линий] / Светлана Затоковенко // Наш край. Барановичи, 2011. 12 июля. C. 1.
- Сушко, Р. «Я — не герой», — говорил о себе Королик и отходил в сторону… : [о первом директоре завода автоматических линий П. Ф. Королике] / Раиса Сушко // Наш край. Барановичи, 2006. 11 июля. С. 2.
- Гвяздовский, А. В нашем городе — новая улица : [открытие улицы в честь первого директора завода автоматических линий П. Ф. Королика] / Александр Гвяздовский // Шаг. Барановичи, 2002. 17 июля (№ 26). С. 2.
- Шубич, М. Памяти директора : [открытие улицы в честь первого директора завода автоматических линий П. Ф. Королика] / Михаил Шубич // Наш край. Барановичи, 2002. 16 июля. С. 1.