С. С. Шыканаў пазнаёміўся са старшынёй Старасельскага сельсавета Міхаілам Мікітавічам Чарнаком, які дамовіўся з сялянамі аб забеспячэнні атрада прадуктамі і сувязямі. Пасля ўступлення М. М. Чарнака ў атрад яго выбралі камандзірам партызанскай разведкі. Дзякуючы яго разведдадзеным, сіламі партызан разгромлены паліцэйскія ўчасткі ў бліжэйшых вёсках. Па ініцыятыве І. В. Салейкі і М. М. Чарнака штаб Старасельскага атрада падрыхтаваў масавую аперацыю па знішчэнні 50 тон збожжа на нямецкім складзе, якая прайшла паспяхова.
Да партызанаў падключыўся ўраджэнец в. Сцяброва, былы начальнік міліцыі Жабінкі Аляксей Данілавіч Дзмітрук, які быў назначаны палітруком. У атрадзе існавалі партыйная і камсамольская арганізацыі. Парторгам была Марыя Іванаўна Прошына. Пасля яе смерці парторгам стаў Раман Ерамеевіч Скавародка. Камсоргам атрада была Фаіна Георгіеўна Тронкіна.
Атрад абзавёўся некалькімі радыёпрыёмнікамі, партызаны запісвалі зводкі Саўінфармбюро і размнажалі на пішучай машынцы. Зводкі распаўсюджвалі не толькі ў зоне дзеяння Старасельскага атрада, але праз сувязных і ў іншых населеных пунктах, у т. л. і ў Брэсце.
На працягу восені – зімы 1941 г. Старасельскі атрад усталяваў цесныя сувязі з антыфашысцкімі арганізацыямі Брэсцкага, Кобрынскага і іншых раёнаў, дзейнічаў не толькі на тэрыторыі Жабінкаўскага, але і Кобрынскага, Дзівінскага, Маларыцкага, Камянецкага, Брэсцкага раёнаў. Партызаны ладзілі засады на дарогах, нападалі на гарнізоны праціўніка, ліквідавалі дробныя паліцэйскія ўчасткі, наносілі ўдары па камунікацыях.
У сакавіку 1942 г. атрад Сяргея Шыканава аб’яднаўся з брэсцкай групай камісара ЛеанідаПятровіча Зяленіна і кобрынска-жабінкаўскай СяргеяМікітавіча Кіцьяна. У чэрвені ў Старасельскі атрад улілася група Івана Васільевіча Салейкі, якая дзейнічала ў Шэбрынскім лесе.
2 мая 1943 г. у баі загінуў камандзір разведкі атрада М. М. Чарнак. У памяць аб бясстрашным партызане яго імем назвалі атрад. Разведку атрада ўзначаліў Ігнат Антанюк.
У канцы вясны 1943 г. у атрад імя Чарнака перайшла са зброяй група асецінаў у колькасці 36 чалавек на чале з Рамазанам Дзабiевiчам Козыравым. Прыход асецінаў, апранутых у нямецкую форму, паскорыў правядзенне аперацыі па разроме паліцэйскага ўчастка ў в. Азяты. Пасля шэрага паспяховых партызанскіх аперацый у Чарнянах, Вялікарыце і Радванічах гітлераўцы перамясцілі паліцыю ў раённыя цэнтры.
Летам 1943 г. у атрад прыбыла група ўзброеных польскіх партызан колькасцю больш за 20 чалавек на чале з паручнікам В. Збілютам (Юра). Польскіх таварышаў суправаджалі сакратар антыфашысцкага камітэта Жабінкаўскага раёна Васіліса Сямёнаўна Селівонік і сувязны Шадурскі. На базе гэтай групы стварылі трэцюю роту атрада. Яна хутка вырасла за кошт польскага насельніцтва і да канца сакавіка 1944 г. налічвала больш за 60 чалавек.
Пасля адпраўкі камандзіра атрада С. С. Шыканава на лячэнне на Вялікую зямлю, камандзірам і камісарам атрада імя Чарнака стаў Леанід Пятровіч Зяленін.
У чэрвені 1943 г. у атрад прыйшлі прадстаўнікі штаба Брэсцкага партызанскага злучэння на чале з Захарам Філімонавічам Паплаўскім. 8 ліпеня 1943 г. з атрада імя Чарнака, які налічваў ужо каля 300 байцоў, вылучылі атрад імя Фрунзе, які прыняў Павел Пятровіч Спірыдонаў. Зонай дзеяння атрада імя Фрунзе былі Чарнянскі і Барысаўскі лясы. У Старасельскім і Шэбрынскім лясах па-ранейшаму грунтаваўся атрад імя Чарнака. Адначасова партызанскія атрады імя Чарнака, імя Фрунзе, імя Варашылава і імя Жукава былі аб’яднаны ў брыгаду імя І. В. Сталіна. Камандзірам брыгады быў прызначаны Л. П. Зяленін, а пасля яго гібелі — Сумбат Арзуманян. Брыгада дзейнічала на тэрыторыі Маларыцкага, Жабінкаўскага, Дамачаўскага, Брэсцкага, Кобрынскага і Дзівінскага раёнаў. Камандзірам атрада імя Чарнака стаў Рамазан Дзабіевіч Козыраў, камісарам — Аркадзь Іванавіч Аршынаў.
Да канца 1943 г. у атрадзе імя Чарнака налічвалася каля 400 узброеных байцоў. Пры атрадзе было створана пяць, а затым сем дыверсійных груп, якія займаліся, галоўным чынам, падрывам эшалонаў. З сакавіка 1942 г. камандзірам адной з груп стаў Мікалай Якаўлевіч Шчарбакоў, пад кіраўніцтвам якога ў Брэсце быў узарваны Сувораўскі мост праз Мухавец. Дыверсіі праводзіліся на ўчастках чыгункі Брэст – Маларыта, Брэст – Жабінка, Жабінка – Кобрын, Жабінка – Тэўлі.
У 1943 г. група партызан з атрада імя Чарнака ў складзе А. К. Кулава, І. В. Ватульчанка, О. Кудзіева, Н. А. Пеліна, вяртаючыся з баявога задання, нарвалася на засаду, у перастрэлцы загінула. Гітлераўцы целы партызан павесілі ў Жабінцы на рыначнай плошчы для застрашвання насельніцтва. У 1955 г. у памяць аб загінуўшых на будынку Жабінкаўскага райвыканкама ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
22 сакавіка 1944 г. ля вёсак Малінаўка і Паўлопаль Маларыцкага раёна атрады імя Чарнака і імя Фрунзе злучыліся з часткамі Чырвонай арміі, разам з якімі 24–25 сакавіка вялі цяжкі бой каля вёскі Ор (Кобрынскі раён). 1 красавіка 1944 г. камандзірам атрада імя Чарнака прызначылі Івана Фёдаравіча Селівоніка, начальнікам штаба — Анатоля Сяргеевіча Вядмедка. 300 партызан атрада перададзены ў запасны полк 70-й арміі, астатнія атрымалі ўказанне зноў перайсці лінію фронту і разгарнуць партызанскія дзеянні ў ранейшай зоне. У маі 1944 г. атрад колькасцю каля 90 чалавек вярнуўся на месца прызначэння. 21 ліпеня 1944 г. атрад імя Чарнака ў другі раз аб’яднаўся з Чырвонай арміяй.
У Жабінкаўскім раёне захоўваецца памяць пра першы партызанскі атрад. Ва ўрочышчы Заброддзе, каля дуба Чарнака, што за 4 км ад в. Старое Сяло, у 1969 г. усталяваны помнік, дзе на стэле выбіты 77 прозвішчаў загінуўшых партызан Старасельскага атрада. У 1975 г. у в. Старое Сяло ў скверы імя М. М. Чарнака ўстаноўлены помнік на брацкай магіле партызан (скульптар Георгій Пясецкі, архітэктар В. А. Пак). Імем М. М. Чарнака названа вуліца ў г. Жабінцы. У лесе паміж вёскай Баранцы і хутарам Ліскі ў 1990 г. з’явіўся памятны знак з надпісам: «Тут знаходзіўся хутар Хоміча Андрэя Арцёмавіча (дзядзькі Андрэя), месца яўкі партызан атрадаў імя Чарнака і імя Фрунзе. 1941–1944 гг.».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Карпішчук Марына Віктараўна, бібліёграф
- Партизанские формирования Брестской области : отряд им. М. Н. Чернака // Героическая Брестчина / [сост. С. Ф. Омелюсик]. Брест, 2015. С. 106–131.
- Партызанская брыгада імя І. В. Сталіна // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 439.
- Лонина, Н. Деятельность партизанского отряда имени Чернака на территории Жабинковского района (1941–1944 годы) / Н. Лонина // 55 гадоў Перамогi ў Вялікай Айчыннай вайне : новыя факты, лічбы і іх асэнсаванне : зб. матэрыялаў міжвуз. студэнцкай навук.-практ. канф. (4–5 мая 2000 г.). Брэст, 2000. С. 36–38.
- На партызанскіх сцежках // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1999. С. 256–282.
- Селивоник, И. Ф. Война народная, война священная : [воспоминания командира партизанского отряда им. Чернака] / Иван Федорович Селивони // Буг в огне : [сборник]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск, 1977. С. 286–297.
- Шиканов, С. С. На партизанских тропах : [воспоминания командира Старосельского партизанского отряда] / Сергей Сергеевич Шиканов ; лит. запись С. Маслюкова // Буг в огне : [сборник]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск, 1977. С. 273–285.
- Щербаков, Н. Я. Взрывы в ночи : [воспоминания командира диверсионной группы отряда им. Чернака] / Николай Яковлевич Щербаков ; лит. запись С. Маслюкова // Буг в огне : [сборник]. Изд. 3-е, доп. и перераб. Минск, 1977. С. 305–311.
- Сарычев, В. В поисках утраченного времени. Кн. 7. 1944. На круги своя / Василий Сарычев. – [Брест] : Брестская типография, 2020. – 396 с. – Из содерж.: Отряд им. Чернака. С. 52, 71–74, 82–85, 101, 110–111.
- Чернак Михаил Никитич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 457.
- Чернак Михаил Никитич // Их именами названы… : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 664.
- Бензярук, Р. Дуб Чарнака : Чарнак Міхаіл Мікітавіч // Сорак дарог / Расціслаў Бензярук, Анатоль Бензярук. Брэст, 2007. С. 24–27.
- Могила Чернака Михаила Никитовича / А. И. Дулебо, В. В. Терещатова. Партизанское кладбище / А. И. Дулебо // Свод памятников истории и культуры Белоруссии, Брестская область. Минск, 1990. С. 184–185.
- Помнік на брацкай магіле партызан : [в. Старое Сяло] / Г. І. Дулеба, В. П. Церашчатава // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі, Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 164.
- Арзуманян, С. Земля пылала : [воспоминания командира бригады им. Сталина] / Сумбат Арзуманян. – Минск : Беларусь, 1974. – 238 с. – (Мемуары). – Из содерж.: Отряд им. Чернака. С. 134–234.
- Ковальский, П. В Брестских лесах : записки партизана / П. Ковальский ; лит. обработка А. Миронова. – Минск : Беларусь, 1970. – 158 с. – Из содерж.: О группе осетин в отряде им. Чернака. С. 63–66.
- Пронягин, П. В. У самой границы : [воспоминания начальника штаба Брестского партизанского соединения] / П. В. Пронягин ; [лит. запись А. М. Припотнева]. – Минск : Беларусь, 1979. – 206, [2] с. – Из содерж.: О создании С. Шикановым партизанского отряда и М. Чернаке. С. 82–83.
- Бензярук, А. Вуліца Чарнака, або У імя гераічнага партызана / Анатоль Бензярук //Сельская праўда. Жабінка, 2021. 20 кастрычніка. С. 5.
- 80 гадоў атраду Чарнака // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 2 ліпеня. С. 2.
- Бензярук, А. Дзядзя Сярожа / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 16 чэрвеня. С. 3.
- Бензярук, А. Нурум : [пра байца атрада імя Чарнака Нурума Садыкава] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 26 мая. С. 5.
- Кіслая, С. Партызанскі сувязны : [пра сувязнога партызанскага атрада імя ЧарнакаІвана Аляксандравіча Алексіевіча] / Святлана Кіслая // Сельская праўда. Жабінка, 2021. 20 студзеня. С. 5.
- Бензярук, А.«Легіянеры» з далёкіх гор : [аб дзейнасці партызанскага атрада імя Чарнака, перагаворах з калабарантамі і скланенні іх да пераходу на бок партызан] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 22 красавіка. С. 5.
- Коздерко, О. Первый партизанский отряд / Ольга Коздерко // На страже. 2019. 21 июля.
- Бензярук, А. Першы партызанскі : [аб стварэнні партызанскага атрада ў в. Старое Сяло] / Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2019. 26 чэрвеня. С. 3.
- Елизарова, Ж. Их сроднило суровое время : [о партизанском отряде им. Чернака] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 4 мая. С. 5.
- Ростаў, А. Легендарны партызан : [біяграфія Міхаіла Мікітавіча Чарнака (1911–1943)] / Анатоль Ростаў // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 28 красавіка. С. 3.
- Міцковіч, М. Два роднасныя лёсы : [пра Міхаіла і Дар’ю Чарнак] / М. Міцковіч // Сельская праўда. Жабінка, 2009. 16 верасня.
- Мацвіенка, Р. Дуб Чарнака : [пра партызана М. М. Чарнака] / Р. Мацвіенка // Сельская праўда. Жабінка, 2006. 29 красавіка.
- Піразева, Я. П. І суровыя выпрабаванні нам па сілах : [успаміны сувязной атрада імя Чарнака] / Яўгенія Паўлаўна Піразева ; запісала Л. Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2000. 7 сакавіка. С. 2.
- Спіс сувязных і партызан атрада імя М. М. Чарнака брыгады імя І. В. Сталіна Брэсцкага партызанскага злучэння, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941–1944 гг. і пахаваны ў Старасельскім лесе // Сельская праўда. Жабінка, 1997. 23 ліпеня. С. 4 ; 26 ліпеня. С. 4.
- Прыпатнеў, А. Першы партызанскі : [пра атрад імя Чарнака] / А. Прыпатнеў //Сельская праўда. Жабінка, 1996. 28 мая. С. 3.
- Шиканов, С. С. Боевые операции партизан постоянно держали врага в напряжении : [интервью с бывшим командиром партизанского отряда им. Чернака] / Сергей Сергеевич Шиканов ; беседовал Эрнест Намятов // Заря. 1996. 9 января. С. 2.
- Іванчанка, М. …І ляцелі пад адхон цягнікі : [пра дзейнасць партызанскага атрада імя Чарнака] / М. Іванчанка // Сельская праўда. Жабінка, 1994. 20 ліпеня. С. 2–3.
- Каліеў, М. І. Начная атака : [успаміны партызана атрада імя Чарнака пра адзін баявы эпізод] / М. І. Каліеў // Сельская праўда. Жабінка, 1993. 6 снежня.
- Бессонов, Г. Имя бесстрашного, имя неуловимого : [о Старосельском партизанском отряде] / Г. Бессонов // Заря. 1991. 29 октября.
- Ласковіч, В. Яны заўсёды з намі : [пра Міхаіла і Дар’ю Чарнакоў] / В. Ласковіч // Сельская праўда. Жабінка, 1990. 22 лістапада. С. 2.
- Міхайлаў, А. Камандзір першага партызанскага : [пра С. С. Шыканава] / А. Міхайлаў // Сельская праўда. Жабінка, 1990. 22 верасня.
- Манаенкаў, А. За зямлю родную : з гісторыі партызанскага руху на Жабінкаўшчыне / А. Манаенкаў // Сельская праўда. Жабінка, 1990. 14 красавіка ; 17 красавіка.
- Саўчанка, І. Нурум Садыкаў : [пра атрад імя Чарнака і партызана Н. Садыкава] / І. Саўчанка // Сельская праўда. Жабінка, 1989. 3 кастрычніка.
- Лысенка, Н. Падпольшчык, старшыня, партызан : [пра М. М. Чарнака] / Н. Лысенка // Сельская праўда. Жабінка, 1987. 3 лістапада.
- Алясюк, А. Імя на Абеліску : [пра партызан атрада імя Чарнака С. З. Назадзе і М. В. Лобіка] / А. Алясюк // Сельская праўда. Жабінка, 1987. 3 сакавіка.
- Антонава, А. Светлыя твары і светлыя душы : [аб удзельніках атрада імя Чарнака] / А. Антонава //Сельская праўда. Жабінка, 1987. 19 студзеня.
- Бензярук, Р. Кветкі ад родных : [аб партызане А. К. Кулаве з атрада імя Чарнака] / Р. Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 1986. 6 чэрвеня.
- Чарнак, М. Была сувязной : [успаміны Марыі Майсееўны Чарнак] / М. Чарнак // Сельская праўда. Жабінка, 1984. 21 ліпеня.
- Алясюк, А. У полымі вайны : [аб гісторыі атрада імя Чарнака] / А. Алясюк, М. Каржук // Сельская праўда. Жабінка, 1983. 12 лютага ; 19 лютага ; 5 сакавіка ; 22 сакавіка.
- Калішук, Я. Юнацтва, апаленае вайной : [расказвае былая сувязная атрада імя Чарнака] / Я. Калішук // Сельская праўда. Жабінка, 1974. 23 ліпеня.
- Савіч, І. Не спіцца толькі ветэрану… : [успаміны былога партызана атрада імя Чарнака, жыхара в. Сычова] / І. Савіч //Сельская праўда. Жабінка, 1974. 22 чэрвеня.