Аўторак, 02 Лістапад 2021 09:04

1941 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Федзюковіча (1941), урача, кандыдата медыцынскіх навук

Мікалай Іванавіч Федзюковіч нарадзіўся ў 1941 г. у в. Сычэва Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа» (1970). Працаваў урачом-інтэрнам у Пінскай гарадской бальніцы (1970–1971), урачом-эндакрынолагам у Драгічынскай раённай бальніцы (1971–1984).

 

Закончыў аспірантуру на кафедры біяхіміі ў Гродзенскім медыцынскім інстытуце (1979). Дысертацыю па праблеме абмену рэчываў у хворых цукровым дыябетам абараніў у Інстытуце эксперыментальнай эндакрыналогіі і хіміі гармонаў АМН СССР (1982, Масква).

З 1984 па 2003 г. М. І. Федзюковіч працаваў у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна: старшы выкладчык кафедры педагогікі і методыкі пачатковай адукацыі, загадчык кафедры грамадзянскай абароны (1984–1987), загадчык кафедры медыцынскай падрыхтоўкі (1987–1994), загадчык кафедры асноў медыцынскіх ведаў і аховы здароўя дзяцей (1994–2003).

Навуковыя інтарэсы: клініка і лячэнне цукровага дыябету, унутраныя хваробы, інфекцыйныя хваробы, анатомія і фізіялогія, гігіена, лякарствазнаўства, тэорыя і методыка навучання асновам медыцынскіх ведаў.

Аўтар больш за 78 навуковых прац, у т. л. 15 манаграфій, вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ і сярэдніх навучальных устаноў. Удзельнік усесаюзных і рэспубліканскіх канферэнцый па пытаннях медыцыны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы М. І. Федзюковіча

  1. Фармакология : учебник для студентов медицинских училищ и колледжей / Н. И. Федюкович, Э. Д. Рубан. – Изд. 15-е. – Ростов-на-Дону : Феникс, 2017. – 702 с.
  2. Анатомия и физиология человека : учебник для студентов образовательных учреждений среднего профессионального образования / Н. И. Федюкович. – Изд. 26-е, стереотипное. – Ростов-на-Дону : Феникс, 2016. – 510 с.
  3. Рецептурный справочник для фельдшеров, акушерок и медицинских сестер / Н. И. Федюкович. – Ростов-на-Дону : Феникс, 2015. – 667 с.
  4. Первая помощь пострадавшим при дорожно-транспортных происшествиях : учебное пособие для учащихся учреждений профессионально-технического и среднего специального образования / Н. И. Федюкович. – 2-е изд., стереотипное. – Минск : Республиканский институт профессионального образования, 2014. – 119 с.
  5. Фармакология : [учебник] / Н. И. Федюкович, Э. Д. Рубан. – 10-е изд., доп. и перераб. – Ростов-на-Дону : Феникс, 2013. – 700 с.
  6. Анатомия и физиология человека : учебник / Н. И. Федюкович, И. К. Гайнутдинов. – Изд. 19-е, стереотипное. – Ростов-на-Дону : Феникс, 2012. – 510 с.
  7. Асновы медыцынскіх ведаў : вучэб. дапам. для 10–11-га класаў агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання / М. I. Федзюковіч. – Мінск : Нацыянальны інстытут адукацыі, 2011. – 253, [1] с.
  8. Первая помощь пострадавшим при дорожно-транспортных происшествиях : учебное пособие для учащихся учреждений профессионально-технического и среднего специального образования / Н. И. Федюкович. – Минск : Республиканский институт профессионального образования, 2011. – 119 с.
  9. Анатомия и физиология человека : учебник / Н. И. Федюкович, И. К. Гайнутдинов. – Изд. 16-е, доп. и перераб. – Ростов-на-Дону : Феникс, 2010. – 510 с. – (Среднее профессиональное образование).
  10. Анатомия и физиология человека : учебник / Н. И. Федюкович. – Изд. 14-е. – Ростов-на-Дону : Феникс, 2009. – 478 с.
  11. Анатомия и физиология человека : учебник / Н. И. Федюкович. – Изд. 13-е. – Ростов-на-Дону : Феникс, 2008. – 478 с.
  12. Анатомія, фізіялогія і гігіена дзіцяці з асновамі медыцынскіх ведаў : вучэб. дапам. для педагагічных вучылішчаў і каледжаў па спецыяльнасці «Педагогіка і псіхалогія дашкольная» / М. І. Федзюковіч, Л. А. Шытаў, А. М. Шытава. – Мінск : Універсітэцкае, 2001. – 248 с.
  13. Анатомия и физиология человека : учеб. пособие / Н. И. Федюкович. – Минск : Современное слово, 2001. – 633, [1] с.
  14. Рецептурный справочник для фельдшеров, акушерок и медицинских сестер / Н. И. Федюкович. – Минск. : Интерпрессервис : Книжный дом, 2002. – 699, [1] с.
  15. Современные зарубежные лекарственные препараты : справочник / Н. И. Федюкович. – Ростов : Феникс ; Минск : Интерпрессервис : Книжный дом, 2002. – 685, [1] с.
  16. Справочник по лекарственным препаратам / Н. И. Федюкович. – 2-е изд., перераб. и доп. – Минск : Интерпрессервис : Книжный дом, 2002.
  17. Целебные мази и бальзамы / Н. И. Федюкович. – Минск : Современное слово, 2002. – 255 с.
  18. Справочник по лекарственным препаратам : в 2 ч. / Н. И. Федюкович. – Минск : Интерпрессервис : Книжный дом ; Ростов : Феникс, 2001.
  19. Анатомія, фізіялогія і гігіена школьніка : вучэб. дапам. для навучэнцаў пед. вучылішчаў і каледжаў / М. І. Федзюковіч. – Мінск : Універсітэцкае, 2000. – 201, [1] с.
  20. Асновы медыцынскіх ведаў : вучэб. дапам. для 10–11(12)-х класаў агульнаадукацыйных устаноў, навучэнцаў прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў / М. I. Федэюковіч. – Мінск : Ураджай, 2000. – 232, [4] с.
  21. Анатомия и физиология : учеб. пособие для мед. училищ. – Минск : Полифакт-Альфа, 1999. – 399, [1] с.
  22. Внутренние болезни : учеб. пособие по специальности «Сестринское дело для учащихся медицинских училищ» / Н. И. Федюкович. – Минск : Полифакт-Альфа, 1999. – 559, [1] с.
  23. Современные сахароснижающие препараты / Н. И. Федюкович. – Минск : Універсітэцкае, 1998. – 205, [2] с.
  24. Радыяцыя, нітраты і чалавек / [М. І. Федзюковіч і інш.]. – Выд. 2-е. – Мінск : Ураджай, 1998. – 112 с.
  25. Асновы медыцынскіх ведаў : вучэб. дапам. для навучэнцаў сярэд. спец. навуч. устаноў і праф.-тэх. вучылішчаў / М. І. Федзюковіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1997. – 175, [1] с.
  26. Асновы медыцынскіх ведаў : вучэб. дапам. для педагагічных спецыяльнасцей выш. навуч. устаноў / М. І. Федзюковіч. – Мінск : Паліфакт-Альфа, 1997. – 431 с.
  27. Калошина, Н. А. Живительные бальзамы, эликсиры и экстракты / Н. А. Калошина, А. В. Мазулин, Н. И. Федюкович. – Минск : Ураджай, 1997. – 239 с.
  28. Анатомо-физиологические основы медицинской помощи : учеб. пособие по основам медицинских знаний и охране здоровья детей для ун-тов и пед. ин-тов / Н. И. Федюкович. – Минск : Вышэйшая школа, 1993. – 147, [1] с.
  29. Инфекционные болезни : учеб. пособие для ун-тов и пед. ин-тов / Н. И. Федюкович, Я. Л. Мархоцкий, А. Н. Севостьянов. – Минск : Вышэйшая школа, 1992. – 120, [3] с.
  30. Особенности распространения и клинического течения сахарного диабета у жителей сельской местности : автореферат диссертации ... кандидата медицинских наук : специальность 14.00.03 Эндокринология / Николай ИвановичФедюкович. – Москва, 1982. – 17, [1] с.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. І. Федзюковіча

  • Федзюковіч Мікалай Іванавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945–2014 : біябібліяграфічны даведнік. Брэст, 2015. С. 190.
  • Федюкович Николай Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2001. Минск, 2001. Т. 2. С. 236.
  • Федзюковіч Мікалай Іванавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 516–517.
Чытаць 621 разоў