Як сведчаць архіўныя дакументы, хлопчык Канстанцін, сын двараніна Ксаверыя Вікенцьевіча Ракасоўскага, рымска-каталіцкага веравызнання, і яго жонкі Антаніны Іванаўны, праваслаўнага веравызнання, нарадзіўся 3 (15) верасня 1889 г., а 4 (16) 1889 г. быў ахрышчаны ў Свята-Троіцкай царкве ў Целяханах. Атрымліваецца, Канстанцін Канстанцінавіч (Ксавер’евіч) Ракасоўскі быў на пяць ці нават на сем гадоў старэйшым, чым гэта было занатавана ў яго пазнейшых дакументах.
Яго бацька, Ксаверый Юзаф Красоўскі (1853–1902), са старажытнага польскага роду, служыў рэвізорам на чыгунцы. Маці, Антаніна Аўсяннікава (?–1911), паходзiла з мяшчан Пінскага павета, настаўніца рускай мовы, пахавана ў мястэчку Целяханы (цяпер Івацэвіцкі раён).
Канстанцін Ракасоўскі служыў у Рускай арміі з пачатку Першай сусветнай вайны, удзельнiчаў у баях пад Варшавай, у Лiтве. На фронце зблізіўся з рэвалюцыянерамі. У Чырвонай арміі са жніўня 1918 г. — камандзір эскадрона 1-га Уральскага кавалерыйскага палка. У Грамадзянскую вайну служыў на Усходнім фронце — у Забайкаллі і Манголіі.
Скончыў курсы ўдасканалення камсаставу кавалерыі (1925), вышэйшага начсаставу пры Ваеннай акадэміі імя М. Фрунзэ (1929). У 1930–1932 гг. жыў i служыў у Мiнску. Да 1941 г. — камандзір палка, брыгады, дывізіі, корпуса. У перыяд з 17 жніўня 1937 па 22 сакавіка 1940 г. знаходзіўся пад следствам у Ленінградскай турме, абвінавачваўся ў сувязях з замежнымі разведкамі. Быў вызвалены і адноўлены ў званні, назначаны ў Кіеўскую асобую ваенную акругу. Удзельнічаў ў вызваленчым паходзе ў Бесарабію.
У Вялікую Айчынную вайну К. К. Ракасоўскі камандаваў корпусам, арміяй. З ліпеня 1942 г. — камандуючы войскамі Бранскага, з верасня 1942 г. — Данскога, з лютага 1943 г. — Цэнтральнага, з кастрычнiка 1943 г. — Беларускага, з лютага 1944 г. — 1-га Беларускага, з лістапада 1944 г. — 2-га Беларускага франтоў. З 29 чэрвеня 1944 г. — Маршал Савецкага Саюза. Войскі пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага ўдзельнічалі ў абароне Масквы, у Сталінградскай і Курскай бітвах, Беларускай аперацыі 1944 г., Усходне-Прускай, Усходне-Памеранскай аперацыях, Берлінскай аперацыі 1945 г.
Як камандуючы 1-м Беларускім фронтам К. К. Ракасоўскі ўнёс значны ўклад у правядзенне Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» (23 чэрвеня — 29 жніўня 1944 г.), паклаў пачатак вызваленню Польшчы. Брэст быў вызвалены ў выніку Люблін-Брэсцкай аперацыі (18 ліпеня – 2 жніўня) — заключнай стадыі аперацыі «Баграціён».
Пасля Вялікай Айчыннай вайны К. К. Ракасоўскі — галоўнакамандуючы Паўночнай групай войск. Камандаваў парадам Перамогі, які прымаў Маршал Савецкага Саюза Георгій Жукаў (24 чэрвеня 1945 г.). З 1949 г. быў міністрам нацыянальнай абароны, намеснікам Старшыні Савета Міністраў Польскай Народнай Рэспублікі, членам Палітбюро ЦК ПАРП і дэпутатам сейма. З 1956 г. — намеснік міністра абароны СССР, галоўны інспектар Міністэрства абароны СССР, камандуючы войскамі ваеннай акругі. З 1962 г. на адказных пасадах у Міністэрстве абароны СССР.
Званне Героя Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскаму было прысвоена 29 ліпеня 1944 г., другі раз — 1 чэрвеня 1945 г. К. К. Ракасоўскі ўзнагароджаны 7 ордэнамі Леніна, ордэнам Перамогі, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, 8 іншымі ордэнамі, медалямі, ордэнамі Польшчы, Манголii, Францыi.
К. К. Ракасоўскі памёр 3 жніўня 1968 г., пахаваны на Чырвонай плошчы ў Маскве. У гарадах Вялікія Лукі Пскоўскай вобласці, Курску, Гомелi ўстаноўлены бюсты К. К. Ракасоўскага. Яго імем названы Далёкаўсходняе ваеннае вучылішча, вуліцы ў Маскве, Мінску, Брэсце, Баранавiчах, Пiнску, Кобрыне, Iвацэвiчах, Жабінцы і інш. У Брэсце ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў памяць штаба 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем К. К. Ракасоўскага, які знаходзіўся тут у 1944 г. (вул. Леванеўскага, 1). 8 мая 2010 г. у Брэсце адкрыта мемарыяльная дошка К. К. Ракасоўскаму (вул. Ракасоўскага, 6).
Па ініцыятыве Пінскага гісторыка-патрыятычнага клуба «Пошук» пры падтрымцы кіраўніцтва Івацэвіцкага раёна і г. Пінска на магіле маці К. К. Ракасоўскага ў Целяханах 7 мая 2015 г. абноўлены помнік.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2021 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака. Джэжора Людміла Сяргееўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Ракасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 87.
- Рокоссовский Констинтин Константинович // Твои сыновья, Беларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. Минск, 2015. С. 315.
- Рокоссовский Констинтин Константинович : [Гомель] // Почётные граждане белорусских городов : биогр. справочник / Б. Д. Долготович. Минск, 2008. С. 130.
- Ракасоўскі Канстанцін Канстанцінавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 521–522.
- Рокоссовский Констинтин Константинович // Их именами названы... : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 518.
- Рокоссовский, К. К. Солдатский долг : мемуары / К. К. Рокоссовский. – Москва : Воениздат, 1997. – 497 с. : ил. – (Полководцы Великой Отечественной).
- Конецки, Т. Маршал двух народов / Т. Конецки, И. Рушкевич. – Варшава : Изд-во М-ва нац. обороны ПНР, 1980. – 251 с.
- Дайнес, В. Рокоссовский. Гений маневра / Владимир Дайнес. – Москва : ЭКСМО, 2008. – 670 с. – (Маршалы Победы).
- Кардашов, В. И. Рокоссовский / Владислав Иванович Кардашов. – 3-е изд. – Москва : Молодая гвардия, 1980. – 446 с. : ил. – (Жизнь замечательных людей).
- Соколов, Б. В. Рокоссовский / Б. В. Соколов. – Москва : Молодая гвардия, 2010. – 525 с. : ил. – (Жизнь замечательных людей).
- Карчмит, А. А. Рокоссовский: терновый венец славы / А. А. Карчмит. – Москва : АСТ : Астрель, 2001. – 576 с. – (Русские полководцы).
- Свистунов, И. И. Сказание о Рокоссовском / Иван Свистунов. – Москва : Воениздат, 1982. – 341 с.
- Свистунов, И. И. Из боя в бой : [о К. К. Рокоссовском] / Иван Свистунов. – Москва : Политиздат, 1979. – 78 с., [4] л. ил. – (Герои Советской Родины).
- Лубченков, Ю. Н. Константин Константинович Рокоссовский / Ю. Н. Лубченков // Самые знаменитые полководцы России / Ю. Н. Лубченков. Москва, 2000. C. 613–622.
- Соколов, Б. Когда родился Рокоссовский / Б. Соколов // Родина. 2009. № 5. С. 14–16.
- Дроздов, А. От «Суворова» к «Багратиону» : начало освобождения Беларуси от немецко-фашистской оккупации / Анатолий Дроздов // Беларуская думка. 2013. № 9. С. 47–53.
- Купцова, В. Г. Я иду по городу, по знакомой улице... : путешествия по улицам довоенного и современного Бреста / Валентина Григорьевна Купцова. – Брест : Альтернатива, 2007. – 247 с. – Из содерж.: История улиц Жукова, Рокоссовского. С. 192–193.
- Носкова, А. Ф. К. К. Рокоссовский в Польше. 1949–1956 гг. : неизвестные страницы биографии / А. Ф. Носкова // Studia polonica : к 70-летию Виктора Александровича Хорева. Москва, 2002. С. 79–94.
- Михеенков, С. Рокоссовский. Клинок и жезл : роман-биография / Сергей Михеенков // Наш современник. 2016. № 5. С. 3–63 ; № 6. С. 93–140.
- Константинов, К. Рокоссовский. Победа не любой ценой / Кирилл Константинов. – Москва : Эксмо, 2006. – 336 с. – (Великие полководцы Второй мировой).
- Россихин, В. П. Июль сорок четвёртого. Освобождение : хронико-документальный очерк / Валентин Павлович Россихин. – 3-е изд., доп. – Брест : Академия, 2004. – 79 с.
- Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии. – Москва : ОЛМА-ПРЕСС, 2004. – 488 с., [16] л. ил. – (Архив).
- Гапееў, В. Вуліца імя Ракасоўскага ёсць, вуліца імя Васілевіча павінна з’явіцца ў нашым райцэнтры / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2021. 3 лістапада. С. 5.
- Гапееў, В. Камандны пункт Ракасоўскага быў пад Падстарынню? А сам маршал кватараваў у Падстарыні ў час вызвалення Беларусі? / Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2021. 9 чэрвеня. С. 5.
- Гапееў, В. Маршал Перамогі Канстанцін Ракасоўскі нарадзіўся ў Целяханах! / падрыхтаваў Валерый Гапееў // Івацэвіцкі веснік. 2021. 8 мая. С. 1, 3, 6.
- Кононович, Е. Солдатский долг маршала / Евгений Кононович // Народная газета. 2021. 14 мая (№ 19). С. 16.
- Муковозчик, А. Маршал из родных Телехан / Андрей Муковозчик // Рэспубліка. 2021. 8 мая. С. 15.
- Краснопольский, О. Где установить памятник / Олег Краснопольский // Брестский вестник. 2019. 22 августа (№ 34). С. 6.
- Касатонов, В. Ф. На улице Рокоссовского... : фотоистория о борьбе за чистоту мемориального знака / Валерий Федорович Касатонов // Брестский курьер. 2017. 29 июня (№ 27). С. 6.
- Сигневич, С. Чтобы помнили… : [об открытии памятника матери К. К. Рокоссовского в Телеханах] / С. Сигневич // Iвацэвiцкi веснiк. 2015. 15 мая. С. 5.
- Куницкий, П. Спасибо матери за сына... : [об открытии надгробия матери К. К. Рокоссовского в Телеханах] / Павел Куницкий // Пiнскi веснiк. 2015. 15 мая. С. 3.
- Куницкий, П. Спасибо матери за сына... : в Телеханах освятили обновлённый памятник на месте предполагаемого захоронения матери маршала Рокоссовского / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 8 мая. С. 5.
- Ильенков, В. Улица имени К. Рокоссовского : [в г. Пинске] / Вячеслав Ильенков // Пінскі веснік. 2015. 8 мая. С. 2.
- Куницкий, П. Тайна последнего приюта. Маршал Рокоссовский обещал приехать в Телеханы, где, возможно, похоронена его мать. Но не успел / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2015. 10 апреля. С. 8.
- Крейдич, М. Победа начиналась в Бресте : [об освобождении г. Бреста в 1944 г. и о командующем 1-м Белорусским фронтом К. К. Рокоссовском] / Мария Крейдич // Брестский вестник. 2013. 7 ноября (№ 45). С. 4.
- Сидорук, Ж. Маршал двух народов прописался в приграничье : [об открытии в Бресте мемориальной доски Маршалу Советского Союза К. К. Рокоссовскому] / Жанна Сидорук // Брестская газета. 2010. 14 мая. С. 25.
- Корнилович, Э. Комдив Рокоссовский : минская строка биографии маршала / Эдуард Корнилович // Советская Белоруссия. 2009. 5 июня.
- Гапеев, В. Кто похоронен на телеханском католическом кладбище? : [о памятнике матери маршала К. К. Рокоссовского] / Валерий Гапеев // Iвацэвiцкi веснiк. 2004. 7 снежня.