Серада, 20 Люты 2013 15:24

4 студзеня 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Емяльянавіча Зайца (1943–2004), вучонага-эканаміста, члена-карэспандэнта НАН Беларусі, заслужанага эканаміста Беларусі

Заяц Мікалай Емяльянавіч – вучоны, эканаміст, доктар эканамічных навук, заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі.

{gcontent}Нарадзіўся 4 студзеня 1943 года ў вёсцы Страдзеч Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1949–1956 гадах вучыўся ў Страдзецкай школе. У 1962 годзе скончыў Маладзечанскі кааператыўны тэхнікум Белкаапсаюза. Пасля службы ў арміі, ў 1965 годзе, паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі на фінансава-эканамічны факультэт. Скончыўшы інстытут, у 1969 годзе працуе ў Міністэрстве фінансаў на пасадзе старшага метадыста бюджэтнага кіравання, у 1978 годзе – ў Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі асістэнтам кафедры фінансаў. У 1991 годзе Мікалай Заяц становіцца прарэктарам па вучэбнай рабоце Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі, у 1998 годзе – прарэктарам па навуковай рабоце, у 2002 годзе – загадчыкам кафедры фінансаў.

Мікалай Емяльянавіч пачаў сваю навуковую дзейнасць у 1973 годзе, калі вучыўся ў аспірантуры Беларускага навукова-даследчага інстытута аграрнай эканомікі. У 1978 годзе ён абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1991 годзе – доктарскую. У 1993 годзе М. Е. Зайцу прысвоена вучонае званне прафесара. З’яўляўся членам-карэспандэнтам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, членам Прэзідыума ВАК Рэспублікі Беларусь, Савета фонду фундаментальных даследаванняў, навукова-кансультатыўнага Савета па пытаннях грашова-крэдытнай палітыкі пры Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міжведамаснай камісіі па прызначэнні стыпендый Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам навукі, адукацыі, культуры і аховы здароўя, Навукова-экспертнага Савета пры Старшыні Савета Рэспублікі і інш.

У 1998 годзе Мікалаю Емяльянавічу прысвоена званне “Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь”, у 2000 годзе – Дзяржаўная прэмія ў галіне навукі і тэхнікі.

М. Е. Заяц з’яўляецца аўтарам больш за 130 навуковых прац у галіне фінансава-крэдытнай і падатковай палітыкі, валютна-фінансавага і бюджэтнага рэгулявання і цэнаўтварэння, эканомікі і фінансаў аграпрамысловага комплексу. Узначальваў навуковыя калектывы па распрацоўцы праектаў Падатковага кодэкса і канцэпцыі фарміравання бюджэту, удзельнічаў у распрацоўцы праграмы фінансавага аздараўлення эканомікі Рэспублікі Беларусь. З’яўляўся каардынатарам дзяржаўнай праграмы “Нацыянальная эканоміка і стратэгія развіцця”, адзін з заснавальнікаў навукова-практычнага часопіса “Фінансы, улік, аўдыт”.

Мікалай Емяльянавіч Заяц памёр 28 красавіка 2004 года.

Страдзецкай сярэдняй школе Брэсцкага раёна прысвоена iмя М.Е. Зайца. У школе аформлены куток памяцi знакамiтага земляка. 24 снежня 2005 года на будынку школы ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка, прысвечаная беларускаму вучонаму.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Таццяна Іванаўна Васілюк, бібліёграф

{/gcontent}

 

ПрацыМ. Е. Зайца

  1. Теория налогов : учебник для студентов экономических специальностей вузов / Н. Е. Заяц. Минск : БГЭУ, 2002. 220 с.
  2. Международное налогообложение : возникновение и пути устранения / Н. Е. Заяц, Н. П. Корбут // Научные труды Белорусского государственного экономического университета. Минск, 2003. Т. 1. С. 484–492.
  3. Механизм функционирования национальной экономики и проблемы экономического роста : Итоги НИР БГЭУ 2000 года : материалы научно-практической конференции, Минск, 5–6 февр. 2001 г. / редкол.: Н. Е. Заяц (отв. ред.) и др. Минск : БГЭУ, 2001.
  4. Налоги и налогообложение : учебник для студентов экономических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Н. Е. Заяц [и др.] ; под общ. ред. Н. Е. Заяц, Т. Е. Бондарь, И. Н. Алешкевич. 5 изд., испр. и доп. Минск : Вышэйшая школа, 2008. 316 с. (ВУЗ : студентам высших учебных заведений).
  5. Налоги : учебник для студентов экономических специальностей вузов / Н. Е. Заяц, М. К. Фисенко, Т. И. Василевская и др. Минск : БГЭУ, 2000. 367 с.
  6. Предпринимательство : проблемы и перспективы: тезисные доклады международной научно-практической конференции, Минск, 16 апр. 1999 г. / отв. ред. Н. Е. Заяц. Минск : БГЭУ, 1999. 335 с.
  7. Проблемы менеджмента и маркетинга на рубеже третьего тысячелетия : тезисные доклады международной научно-практической конференции, Минск, 24–25 мая 1999 г. / редкол.: Н. Е. Заяц (отв. ред.) и др. Минск : БГЭУ, 1999.
  8. Проблемы стабилизации и экономического роста в Республике Беларусь : тезисные доклады международной научно-практической конференции, Минск, 27 окт. 1999 г. / редкол.: Н. Е. Заяц (отв. ред.) и др. Минск : БГЭУ, 1999. 346 с.
  9. Проблемы мирового хозяйства и развития международных отношений : тезисные доклады международной научно-практической конференции, Минск, 18–19 окт. 2001 г. / редкол.: Н. Е. Заяц (отв. ред.) и др. Минск : БГЭУ, 2001. 350 с.
  10. Проблемы социально-экономического развития Республики Беларусь : материалы Республиканской студенческой научной конференции, Минск, 24–25 апр. 2002 г. / редкол.: Н. Е. Заяц (отв. ред.) и др. Минск : БГЭУ, 2002. 259 с.
  11. Проблемы учета, анализа, контроля и статистики в условиях реформирования экономики : тезисные доклады международной научно-практической конференции, Минск, 17–18 окт. 2002 г. / редкол.: Н. Е. Заяц (отв. ред.) и др. Минск : БГЭУ, 2002. 201 с.
  12. Структура колхоза, кооператива и акционерного общества на пути в XXI век : материалы международного семинара, Минск, 28 марта 1998 г. / редкол.: Н. Е. Заяц (отв. ред.) и др. Минск : БГЭУ, 1999. 98 с.
  13. Теория финансов : учебное пособие для студентов специальности "Финансы и кредит" учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Н. Е. Заяц [и др.] ; под ред. Н. Е. Заяц, М. К. Фисенко. Изд. 2, стер. Минск : БГЭУ, 2006. 351 с.: ил.
  14. Торговля в экономической системе : теория и практика: тезисные доклады международной научно-практической конференции, Минск, 7–8 мая 2002 г. / редкол.: Н. Е. Заяц (отв. ред.) и др. Минск : БГЭУ, 2002. 350 с.
  15. Финансы предприятий : учебное пособие для студентов экономических специальностей учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Н. Е. Заяц [и др.] ; под общ. ред. Н. Е. Заяц, Т. И. Василевской. 4 изд., испр. Минск : Вышэйшая школа, 2008. 526, с.: ил. (ВУЗ : студентам высших учебных заведений).
  16. Финансы предприятий АПК : учебное пособие для студентов экономических специальностей вузов / под общ. ред.: Заяц Н. Е., Бондарь Т. Е. Минск : БГЭУ, 2000. 255 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. Е. Зайца

  1. Заяц Мікалай Емяльянавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭН, 2000. Т. 7. С. 27.
  2. Заяц Николай Емельянович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск : БелЭН, 2006. Т. 3. С. 637.
  3. Памяти учёного. Заяц Николай Емельянович (04.01.1943 – 28.04.2004) // Атэстацыя навуковых і навукова-педагагічных кадраў вышэйшай кваліфікацыі : навукова-тэарэтычны і інфармацыйна-метадычны часопіс. 2004. № 1. С. 125.
  4. Богданова, К. Профессор из народа : [информ. об открытии мемориальной доски белорусскому ученому Н. Е. Зайцу на здании Страдечской СШ Брестского р-на, которая носит его имя] / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2005. 23 февр. С. 3.
  5. Имени земляка : [о Страдечской СШ им. Н. Е. Зайца] // Заря. 2005. 27 дек. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2310 разоў Апошняя змена Панядзелак, 19 Красавік 2021 12:15